• Газеты, часопісы і г.д.
  • Версіі  Юрась Залоска

    Версіі

    Юрась Залоска

    Выдавец: Тэхналогія
    Памер: 463с.
    Мінск 1995
    144.09 МБ
    выдадзеных прац па агульнаславянскім паганстве падаліся мне эклектычнымі і павярхоўнымі, напісанымі з пазіцыі "старэйшага брата"...
    Наколькі правільна я вас зразумеў, нельга без агаворак казаць пра "агульнаславянскае паганства"?
    Адзінага ўсходнеславянскага паганства, гэтаксама як і адзінай старажытнарускай народнасці, не было.
    Каб зразумець, напрыклад, трываласць і адметнасць паганскай традыцыі ў жыцці нашага народа, варта засяродзіць увагу на ўласнай гісторыі беларусаў, менавіта паганскім яе перыядзе. Апошнія яго стагоддзі былі часам засялення тэрыторыі Беларусі славянамі. Да таго нашу тэрыторыю займалі балцкія плямёны. Асаблівасці беларускай ментальнасці абумоўлены асіміляцыяй славянамі балтаў. На месцы ядра будучай Расіі славяне сутыкнуліся з фінауграмі, на Украіне з фракійскімі, цюркскімі ды іранамоўнымі групамі. Уплыў тых субстратаў значна абумовіў асаблівасці будучых беларускай, украінскай і расейскай народнасцяў. Пры славянізацыі балтаў, напрыклад, захоўваліся многія іх асаблівасці ў матэрыяльнай культуры Іпрыёмы домабудаўніцтва, прылады земляробства, промыслаў, адзенне і г.д.), у мове, міфалогіі, фальклоры, народным мастацтве, а таксама ў фізічным тыпе. Вядома, што ў славян было некалькі агульных багоў, але такія ж па функцыях і блізкія па назве былі вядомы і ў балтаў (Пяркунас, Велс і інш.|. Што ж датычыць некаторых іншых персанажаў пантэона, то яны ў розных славянскіх племянных саюзах адрозніваліся. У той час, як ў кіеўскіх палян вярхоўным богам быў Пярун, уладар грому і апякун вайсковай справы, на беларускіх землях галоўнае значэнне надавалі Вялесу, богу жывёлагадоўлі і багацця, уладару царства мёртвых і апекуну святароўвалхвоў. Такім чынам, крывічы, у адрозненне ад Кіева, больш шанавалі святароў, чым вояў.
    Беларуская і балцкая міфалогіі надзвычай блізкія, падобныя іх касмаганічныя паданні, некаторыя культы (ушанаванне змей, камянёў і да т.п.|.
    Сярэднявечныя аўтары паведамлялі, што да прыняцця хрысціянства ўсходнія славяне Інайперш, вядома, з абшараў БеларусіІ хадзілі на Жмудзь пакланяцца тамтэйшым багам.
    Есць падставы меркаваць, што Вільня першапачаткова ўзнікла менавіта як паганскі культавы цэнтр славянаў і балтаў. Археолагі і мовазнаўцы да гэтага часу спрачаюцца, які са складнікаў славянскі ці балцкі напачатку пераважаў у племені крывічоў, назву якіх збліжаюць з найменнем вярхоўнага святара Крыве. Па Беларусі ў паласе найбольшага распаўсюджання паганскіх свяцілішчаў астраўкі балтаў захоўваліся яшчэ доўгі час. Гэта паўночны захад Беларусі, дзе паганскі перыяд аказаўся больш працяглым, чым на астатняй тэрыторыі.
    Узнікшыя ў паганскія часы адрозненні паміж этнасамі прасочваюцца і ў пазнейшых фальклорна-этнаграфічных матэрыялах. Напрыклад, у валачобных песнях. Яны распаўсюджаны толькі ў беларусаў і звязаны са святам Вялікдэень, якое ў старажытнасці было прысвечана Вялесу. Штось падобнае на валачобныя песні ёсць толькі ў сербаў. Купалле наша больш нагадвае літоўскае свята Роса ці латышскае Ліго, чым адпаведнае расейскае каляндарнае свята.
    У 1992 годзе адзначаецца тысячагоддзе распаўсюджання хрысціянства на Беларусі. Якім чынам узаемадзейнічалі і суіснавалі на нашай зямлі пракаветнае паганства і хрысціянства, што прыйшло здалёк?
    Гістарычны шлях хрысціянства на Беларусі быў своеасаблівы. Пэўны час старажытным беларусам давялося суіснаваць у адной дэяржаве з этнічнымі літоўцамі (ранняе Вялікае княства ЛітоўскаеІ, хрысціянізацыя якіх адбылася толькі ў 1387 годзе. Пэўна, да Крэўскай уніі дапускаўся некаторы плюралізм у рэлігійным жыцці. Згодна "Жыцію віленскіх пакутнікаў" святыя Іаан, Антоній і Яўстафій, што загінулі ў часы князя Альгерда, мелі да хрышчэння славянскія імёны Кумец, Круглец і Няжыла. Таму слушна меркаваць, што ў тыя часы частка ліцьвінаў "абславянілася", але працягвала заставацца язычнікамі. Больш таго: і надалей, да самой Рэфармацыі, хрысціянізацыя нашых продкаў адбывалася, можна сказаць, павярхоўна, і ў многім мела фармальны характар. Падаецца, што менавіта гэтая акалічнасць выклікала крытычную ўвагу пратэстанцкіх прапаведнікаў, якім было выгадна абвінавачваць сваіх апанентаў у захаванні перажыткаў паганства. Гэта ў сваю
    чаргу актывізавала місіянераў, дзейнасць каталіцкіх і праваслаўных святароў па больш глыбокім пранікненні ў духоўнае жыццё вернкаў.
    Рэлігійная барацьба розных хрысціянскіх канфесій за ўплыў на беларусаў своеасаблівым чынам уплывала на наш народ, выпрацоўваючы ў ім некаторую індыферэнтнасць да афіцыйнай царквы і спрыяючы захаванню народнай формы рэлігійнасці, дзе значнае месца займалі традыцыі паганства. Як не раз адзначалі фалькларысты, светаўспрыманне беларусаў у аснове сваёй заставалася дахрысціянскім, язычніцкім. Вядомы цяпер беларускі фальклор па змесце пераважна паганскі, хрысціянскія сюжэты ў ім складаюць меншасць.
    Характарызуючы багацце міфалагічных паданняў і песняў на Беларусі, галоўны змест якіх адносіцца да часоў паганства, даследчыкі мінулага стагоддзя адзначалі, што сюды трэба аднесці і абрадавыя звычаі, якія тояць у сабе шмат ніцяў, што звязваюць сучаснасць з даўнейшым мінулым. Адам Багдановіч падкрэсліваў абагаўленне беларускімі сялянамі прыроды (пантэізм), іх веру ў персанажы дахрысціянскай міфалогіі. He выпадкова князі-хрысціяне дзяржаўным сімвалам Беларусі зрабілі Пагоню, правобразам якой з'яўляецца бог-вершнік Ярыла.
    Аднак з сярэднявечча хрысціянства становіцца дамінуючай, абсалютызаванай светапогляднай сістэмай і дзяржаўнай рэлігіяй. Дзяржава і афіцыйная царква, як вядома, не зважалі на язычніцкія каштоўнасці, насаджалі сваю веру "агнём / мячом". Наколькі ваяўніча альбо мірна ўсталёўвалася хрысціянства на Беларусі?
    Хрысціянсгва няўхільна выцясняла паганства з духоўнага жыцця нашых продкаў. Аднак рэзкага выцяснення паганскіх вераванняў не было: у летапісах не паведамляецца, каб на нашай зямлі адбывалася нешта падобнае хрышчэнню "агнём і мячом", як тое было ў Ноўгарадзе. Князь Усяслаў Чарадэей, які пабудаваў Сафійскі сабор у Полацку, цярпліва ставіўся да паганства. Мы ведаем затое, якімі жорсткімі метадамі праводэіў палітыку выкаранення дахрысціянскай культуры тагачасны касцёл у Польшчы...
    Знікалі ў першую чаргу знешне прыкметныя абрады і звычаі, іншыя адаптаваліся царквой і такім чынам
    "нейтралізаваліся". Напрыклад, Вялікдзень, Сёмуха, Каляды, збліжэнне датаў Купалля і дня Іаана Хрысціцеля, падключэнне да царкоўнага ўшанавання ранейшых паганскіх культавых камянёў, крыніц ды ўзгоркаў. Каталіцкія і асабліва праваслаўныя святары сталі з цягам часу служыць набажэнствы на спрадвечных земляробчых святах; у некаторых выпадках паганскім багам і духам надавалі імёны падобных па функцыях хрысціянскіх святых.. Але пранікнуць ва ўсе сферы паўсядзённага жыцця царква не магла, таму шматлікія, паганскія па паходжанні абрады захоўваліся і надалей, а з імі і фальклорныя творы, звычаі.
    Глыбокага ўспрымання хрысціянства непісьменнымі сялянамі не магло адбыцца. Наколькі сярэднявечных беларускіх сялян можна лічыць хрысціянамі? Пэўна, надыходзіў час, калі ў той ці іншай мясцовасці пасяляўся хрысціянскі святар, які праводзіў хрышчэнне над парафіянамі; магчыма, нават будавалася царква, у якую на вялікія святы сыходзіліся жыхары навакольных вёсак. Тыя людзі, пазбаўленыя асветы, не чыталі ні Бібліі, ні Катэхізіса, і пра хрысціянства мелі самае прыблізнае ўяўленне, з пачутых падчас рэдкага наведвання храма казанняў. He будэем забывацца, што сетка цэркваў была тады досыць рэдкая.
    Мусіць, пагэтаму хрысціянству спатрэбілася ажно некалькі стагоддзяў, каб выкараніць пэўныя паганскія звычаі. Напрыклад, вельмі доўга трымаўся паганскі абрад насыпання курганоў над памерлымі... Больш глыбокае, "зацікаўленае” успрыняцце хрысціянства пачынаецца з распаўсюджаннем асветы. Паспрыяла гэтаму і пратэстанцтва, каторае вымагала асэнсаванага прыняцця пастулатаў веры.
    Такім чынам, у аснове беларускай ментальнасці закладзена як бы антытэза паганскага і хрысціянскага? Ці не гэтай акалічнасцю абумоўлена рэлігійная індыферэнтнасць беларусаў, іх няздольнасць да сгварэння ўласнай формы хрысціянскай царквы?
    Безумоўна, хрысціянства за тысячы гадоў аказала значны ўплыў на мараль грамадства, змякчыла яго норавы. Але традыцыйныя культы, каляндарная абраднасць за гэты час у прынцыпе мала эмяніліся. ёсць падставы для таго, каб сцвярджаць, што і пасля прыняцця хрысціянства развіццё дахрысціянскай міфалогіі працягвалася. Спецыфіка
    сялянскай працы спрыяла захаванню пад хрысціянскай афарбоўкай аграрных культаў і звязанага з ім фалыслору. Таму можна казаць пра ўзаемапранікненне традыцый, іх сінтэз.
    На шляху сінтэзу рэлігій былі і страты. Пацярпеў пэўны пласт этнічнай духоўнай культуры. Найбольш артадаксальная частка духавенства імкнулася выкараніць усё, што не адпавядала класічнаму хрысціянству, не зважаючы на тую акалічнасць, што кожны народ успрымае Біблію па-свойму.
    Што да ролі хрысціянскай рэлігіі ў фармаванні беларускага менталітэту, дык ці не самым важным, фаталістычным для лёсу нацыі чыннікам можна лічыць расколатасць беларусаўвернікаў на праваслаўных і католікаў, што вяло і цяпер прыводзіць да памылковага атаясамлення рэлігійнай прыналежнасці з нацыянальнай. На ўзроўні масавай свядомасці каталіцкая вера значыць, "польская", праваслаўная вера значыць, "руская"; дзе ж у такім разе вера беларуская? Зрэшты, рэлігійная раздвоенасць у сэнсе духоўным адыграла і пазітыўную ролю: не маючы адзінай рэлігіі-кансаліданта, беларусы не сталі звышнабожным народам, не набылі ані польскага фанатызму, ані маскоўскай "нстовос™ в вере". Гэта можна заўважыць нават звонку. цэркваў і касцёлаў "на душу насельніцтва" ў Беларусі заўсёды было менш, чым у Маскоўшчыне альбо ў Польшчы. Вера беларуса заставалася пераважна ўнутранай, без паказной набожнасці, і ў гэтым наша істотнае адрозненне ад усходніх і заходніх суседзяў, якія не раз выкарыстоўвалі знешняе "благочестне" як палітычную карту.
    Для беларусаў увогуле не характэрна знешняя бравада, накшталт услаўляемай у рускіх песнях "русской удалн". Яшчэ ў сярэднявеччы для беларусаў, прынамсі, для незапрыгоненай іх часткі, у вышэйшай ступені было ўласціва пачуццё годнасці. У дакументах таго часу адсутнічаюць звароты накшталт "твой холопншко Петруша". Раба лянівага, задзірыстага ў адсутнасці гаспадара, выхоўвае, як вядома, сістэматычнае прыніжэнне чалавека. Беларусь жа не зведала азіяцкага іга з яго жорсткім падаўленнем асобы, накіраваннем энергіі пераважна на знешняе. Імкнення да крыклівай вонкавай паказухі ў нас