• Газеты, часопісы і г.д.
  • Версіі  Юрась Залоска

    Версіі

    Юрась Залоска

    Выдавец: Тэхналогія
    Памер: 463с.
    Мінск 1995
    144.09 МБ
    наша. Мы кажам: наша мова, наша мінуўшчына, наша Вільня так, як брат і сястра кажуць: наш дом.
    Напэўна, у чалавечым жыцці мусіць быць нешта большае за гэта жыццё. Я пазайздройсціў Сартру, які на працягу 30 гадоў у адным і тым жа шапіку на рагу адной і той жа вуліцы набываў адны й тыя цыгарэты, I я... пераехаў у Вільню. Ужо няма таго горада, у якім я нарадзіўся, і таго, у якім вырас і жыў. Там не пахне цяпер домам. А Вільня што пяць, што дваццаць гадоў назад, што цяпер тая самая. Магчыма, тут жыве дух беларускага мястэчка, які колісь жыў па ўсёй Беларусі, але нідзе так і не здолеў развіцца ў дух сучаснага беларускага горада, бо быў адкінуты прышлымі урбанізатарамі.
    Добра, калі з гадамі ты змяняешся адносна свайго горада, а не наадварот. Менск на маіх вачах змяняўся адносна такіх рэчаў, як Партыя, Ленін, Камунізм, а яны заставаліся нязменныя і ўвасаблялі вечнасць. Сёння, калі раптам не стала тых максімаў, няма і майго Менску. Няма Круглай плошчы, няма Цэнтральнай, няма колішніх шапікаў, дзе я набываў першыя цыгарэты. Гэты Менск, магчыма, стане домам для нашых дзяцей, а, магчыма, і яны перажывуь яго.
    Вільня свая і для мяне, і для старога Луцкевіча, для кожнага настолькі, колькі ён гэтаму гораду аддаў. Бо "аддаў" і значыць "прысвоіў". Спрачацца трэба не за тое, каму належыць Вільня, а за тое, каб належаць ёй. За ўвесь пасляваенны час урад БССР не даў Вільні ані капейкі, ані цагліны, ані якой "чалавекахвіліны". А колькі ў тутэйшыя асяродкі, школы, друк, у рэстаўрацыю старога горада ўклала Варшава! Магчыма, гэта якраз тыя сродкі, якія мусіў укласці, але не ўклаў Менск, і таму цяпер палякаў на Віліншчыне ў некалькі разоў больш, чым беларусаў...
    Рацыя: быў бальшавізм, была стаўка на тры асноўныя нацыянальнасці летувісаў, расейцаў і палякаў. Дзве апошнія тут не карэнныя, у краі няма ані польскага, ані расейскага аўтэнтычнага фальклору. Гэтыя культуры ■ ўводзіліся сюды заўсёды штучна, праз экспансію. Прайшлі магутныя хвалі русіфікацыі і паланізацыі, была знішчана амаль уся беларуская інтэлігенцыя сотні настаўнікаў, літаратараў, палітыкаў... Але быў захаваны ГОРАД -
    традыцыя, у якую нябачным складнікам уваходзіць і беларускі дух.
    У 1985 годзе, без аніякай дапамогі з Менску (адкуль дагэтуль чуваць інерцыя палітыкі адчужэння "Вільнюса" і летувісаў), гэты дух пачаў матэрыялізавацца і за шэсць гадоў набыў рэальныя формы. Мала сказаць пра дзесятак згуртаванняў і арганізацый: трэба прыйсці на пасяджэнне віленскіх беларусаў і пабачыць поўную залу беларускіх дзядоў. Што такое менскія ветэраны беларушчыны, самыя "старыя" з іх? У Вільні на такіх яшчэ глядзяць як на падшпаркаў!.. Луцкевічы, Станкевічы, Каўшанка, Дуж-Душэўскі... Адчуваеш, як пад твае звыклыя да пустаты ногі падплывае трывалая глеба. Як гарантыя ад паўтарэння памылак, ад хранічнае нясталасці нашага адраджэнства, ад страты каардынацыі рухаў...
    Зоську Верас, апошнюю з нашаніўцаў, мы хавалі, выдаўшы трэці нумар адноўленае газеты. Як нехта сказаў, "паспелі завязаць вузел”.
    Да газеты пераходзіць, мабыць, дачасна: яшчэ далёка не вычарпана тэма горада ВІльні. Цяпер ужо няма колішняй палітычнай неспадзяванасці: Вільня пэўна застаецца за летувісамі. Ці не выглядае тады беларуская прысутнасць у горадзе як аматарска-іміграцыйны феномен, рух, якому ўжо ніколі не набыць вызначальнага ўплыву на горад? Я да таго, што адраджацца нам давядзецца "увы"! без Вільні...
    Без Вільні нічога не атрымаецца. Прынамсі, ужо.
    Што да неспадзяванасці, дык яе не бывае толькі ў аднамернай палітыцы таталітарных дзяржаў, якой быў Савецкі Саюз. У апошнія, "перабудовачныя" гады пасля
    Сяргей Іванавіч ДУБАВЕЦ нарадзіўся ў 1959 годзе ў Мазыры ў сям'і службоўцаў, жыў у Менску. У 1978­1984 гг. вучыўся на факультэце журналістыкі Белдзяржуніверсітэта. Працаваў у "Гомельскай праўдзе", часопісе "Нёман". 3 восені 1990 года жыве ў Вільні, рэдагуе газету "Наша Ніва”*.
    * У мастацкім афармленні кнігі выкарыстаны элементы дызайну "Нашай Нівы".
    кожнай станоўчай падзеі собіла думаць, што "гісторыя ўжо адбылася", але за станоўчымі ішлі падзеі адмоўныя і паказвалі, які крохкі навокал свет. He думаю, што ў геапалітычнай сітуацыі сёння запанавала стабільнасць. Выйшлі са сну, але яшчэ нікуды не прыйшлі ані Расея, ані Польшча, ані Беларусь, ані Летува. Ніхто не можа сказаць, што будзе ў Расеі праз месяц, што будзе ў Польшчы праз год. Ніхто таксама не гарантуе нас ад экспансіі гэтых краінаў. А гістарычны досвед, наадварот, касуе найменшыя гарантыі. Уся надзея толькі на тое, што "свет стаў іншы". Але ці стаў? I ці наш гэта свет?..
    Уплываць на Вільню мы можам толькі праз аднаўленне ў ёй свайго нацыянальнага жыцця школ, музея, друку, суполак... Але гэты горад настолькі самадастатковы, "кандыцыйны”, што, мне здаецца, гэта ён уплывае на нас, а не мы на яго.
    Рана ці позна незалежнай Беларусі трэба будзе вызначаць сяброў у сваёй вагавай катэгорыі паміж неімперскіх нацый-суседзяў. Першы такі сябра Летува, з усіх суседзяў самая далёкая і самая блізкая. А першая падстава для аднаўлення добрых стасункаў супольны клопат пра Вільню, абумоўлены, між іншым, рэальным фінансавым становішчам абедзвюх краін і аб’ёмам неабходнай рэстаўрацыі. Але найперш у Менску мусяць зразумець, што беларусы маюць на Вільню такое ж гістарычнае права, як і летувісы г.зн. не меншую нясуць адказнасць. Горад запачаткоўвалі крывічы, тут была сталіца нашай супольнай дзяржавы, якую беларусы баранілі і адбудоўвалі пасля войнаў, тут быў цэнтр антырасейскіх паўстанняў 1794, 1831, 1863 гадоў, тут Каліноўскі, Багушэвіч, тут, уласна, і адрадзіліся беларусы ў нашаніўскую пару, тут Купала, Колас, Цётка, тут была сталіца Заходняй Беларусі, сотні беларускіх выданняў... Усё гэта было. I адраджэнне канфедэрацыі Вялікага княства Літоўскага было б ці не лепшым варыянтам новай беларускай палітыкі.
    Валодаць Вільняй гэта найперш "валодаць пытаннем". Што толху "валодаць" Полацкам, Наваградкам, Берасцем, не ўяўляючы пры гэтым, ЧЫМ валодаеш. Дзеля нацыянальнага адраджэння ад гэткага валодання мала карысці. Ях той
    казаў, "тэхніка ў руках дзікуна груда металу". Сэнс у тым, каб валодаць Вільняй так, як мы валодаем Бацькаўшчынай ці, скажам, Янкам Купалам, альбо роднай мовай.
    Калі хазаць пра эміграцыю... Нехта пажартаваў: Вільня самы блізкі ад Менска абласны горад. Асабіста я не пачуваюся эмігрантам у атачэнні беларусаў і старой нацыянальнай традыцыі за 200 км ад Менска, за 100 ад жончынае вёскі і за паўдня пешай хады ад Рэспублікі Беларусь. Зрэшты, дзе тая Беларусь пачынаецца, а дзе канчаецца?..
    У Шумску-Шумскасе спыталіся ў тамтэйшага дзядулі пра мясцовага лесніка, а дзядуля й кажа: "Стары ляснік памёр, а новы з Літвы прыязджае". А вы на якой мове гаворыце? "На беларускай". А самі хто? "Паляк. Тут жа Польшча была". А газеты беларускія чытаеце? "He, цяжка рускімі літарамі разбіраць. Вось радыё слухаем".» Шумск гэта на ўсход. Але такія ж гутаркі былі ў нас і на захад (Трокі, Грыгішкі), і на поўнач ад Вільні. Алег Мінкін жыве ў Юсцінішках Імікрараён у кірунку РыгіІ, бегае кросы каля бліжніх вёсак. Дык старыя людзі, кажа, гавораць на "зусім літаратурнай" беларускай мове. Што ўжо казаць пра наш раён Новую Вільню: тут мову на вуліцы пачуеш штодня...
    Тэлефануе знаёмы, кажа у нас на заводзе працуе 2 тысячы беларусаў прыйшлі б, стварылі якую арганізацыю... Каля парламента кабета, сама летувіска, цётка Зіта, падыходзіць I кажа: вы беларусы? А я евангелістка. У нас у суполцы 400 чалавек, 60% беларусы. I прасвітар беларус, і намеснік. А як пяюць! Паставіла нам касету, а там аркестр і голас чысты I стройны, мужчынскі. I ўсё пра краявіды, пра Бацькаўшчыну, пра родную мову. I пра Бога...
    Аддалі беларускай суполцы яе даваенную маёмасць тры дамкі на вуліцы Жыгімонта. Пачынаем рабіць рамонт. Замовілі тынкоўшчыка прыходзіць, па-беларуску гаворыць, хлопец з Солаў. Замовілі электрыка тое самае, з Ашмян. Гэта я да таго, што такія прыклады можна доўжыць бясконца.
    Рызыку не-адраджэння. ў дадзеным выпадку можна скасаваць праз рэальную дапамогу беларусам Віленшчыны з ЛЛенска, пранікальныя межы, папулярызацыю "крывіцкай Мэкі" у самой Рэспубліцы Беларусь.
    Здаецца, у нас з'явілася магчымасць змяніць нарэшце метафару надлому Ібеларускае жыццё то па заходнім, то па ўсходнім часе, не змяняючы свайгоі і звязаць парваныя ніткі ўласнага натуральнага гістарычнага развіцця. Але за апошні час Іскажам, год-дваіда адраджэнцаў-незалежнікаў Гтысячы") далучылася не так / багата новых людскіх сілаў. Колішнія незалежнікі-"падпольшчыкі" па-ранейшаму як бы ў цяні, а паспаліта кіруюць / нешта вырашаюць дзеячы ўчарашніх дзён... Гэтыя дзядзькі здатны надзейна заблытаць 70 гадоў найноўшай гісторыі нас у тым пераконваюць парваныя ніткі нацыянальнай палітычнай і культурнай традыцыі. Ці здольны адраджэнскі рух унікнуць такой перспектывы?
    Здольны, але што для гэтага трэба зрабіць? Што рабіць, калі сам стаіш на раздарожжы эстэтыкі і палітыкі, сам схіляешся да першай, а сітуацыя хіліць да другой? ТРЭБА ВЫБІРАЦЬ.
    Адраджэнскі рух, якім ён прыйшоў з падполля, не аддзяляў эстэтыку ад палітыкі і зусім не думаў пра камерцыю. Палітычная дзейнасць Пазьняка выражалася ў змаганні за помнікі старога Менска, Садоўскага у змаганні за культуру мовы, браты Чарняўскія напаўнялі палітычным зместам свае археалагічныя пошукі. Інакш было нельга. А сёння можна толькі інакш. Многія ўчарашнія мастакі становяцца прафесійнымі (г.зн. "чыстымі") палітыкамі. Але з'яўляюцца ўжо і "чыстыя” мастакі. Камерсанта, які выйшаў з адраджэнскага руху, я ведаю толькі аднаго гэта Павел Жук.
    Адраджэнскі рух грыбніца новае беларускае інтэлігенцыі: палітыкаў, мастакоў, прадпрымальнікаў. У гэтых людзях ужо закладзена тое, што можна параўнаць з прыродным высакародствам дваранства. Што ж тычыцца тых палітыкаў, мастакоў, камерсантаў, якіх у часы стагнацыі мала хвалявала знікненне цэлай старажытнай культуры, лёс Беларусі і яе народа, дык менавіта гэтыя людзі могуць заблытаць парваныя ніткі і... іх значна болей, чым кола "дзеячаў учарашніх дзён".
    Вось дзве праблемы. Праблема кадраў, якая шчыльна звязана з праблемай выбару. Скажам, Віліншчыне патрэбна беларуская газета, нармальная "раёнка”, а я хачу выдаваць