Версіі
Юрась Залоска
Выдавец: Тэхналогія
Памер: 463с.
Мінск 1995
Як выдаўцы "Нашай Нівы" разумеюць сучасны, еўрапейскі ўзровень журналізму?
Гэта свабода. А свабода, дарэчы, больш за
еўрапейскасць ці амерыканскасць, ці які панславізм. Яна больш дакладная за іх, бо яна можа быць толькі свая. Мы, беларусы, найбольш адэкватныя гэтаму свету менавіта як беларусы. Прырода наша такая, характар, сфармаваны спецыфічным атачэннем і гістарычным лёсам. I найбольш чалавечныя мы як беларусы, і найбольш свабодныя. A свабода тым большая, чым большая і непадзельная адказнасць. Я адказваю і толькі. Што зрабіў тое і ёсць. Адсюль прага прафесіяналізму, каб не рабіць лухты. Гэта тры сланы: свабода, людскасць і прафесіяналізм. А жаўла пад імі безадноснае існаванне чалавека. Вось і ўсё. Ці не пра тое ж пісаў І.Абдзіраловіч, які падвёў філасофскую рысу пад шуканнямі нашаніўскай пары? Калі б у школе на ўроках беларускай літаратуры вывучалі толькі яго, усё астатняе вучні прачыталі б самі...
3 ДЗЕННІКА 17.04.1993
* * *
... На вялікі жаль, у Вільню з Менску еду як у свабодную краіну з несвабоднай; як у край, што вечна прываблівае, але не пускае да сябе... Розніца паміж месцічамі: у Менску гэта меркантыльна-прагматычныя людзі, у Вільні пры той жа матэрыяльнай спрытнасці нейкая няўлоўная, але адчувальная адухаўлёнасць, акультуранасць. Магчыма, таму, што гэтаму спрыяюць самі сцены Вільні-горада, ВільнІ-мястэчка, Вільнідома... Таму I кажуць, што ў ВІльні ёсць ДУША. У Менска ёсць магутныя мускулы і моцнае сэрца, але няма душы...
Вясной нясцерпна цягне ў Вільню... Што гэта Вільня? Салодкі міф, настальгія па страчаным прытулку?.. Есць і можа быць у нас нешта падсвядомае, "няўцямнае", імкненне да нечага светлага, утульнага, дыхтоўнага; да ідэалу, якога няма ТУТ, але, спадзяёмся, можа ёсць ТАМ, дзесь там... Адвечная прага Дому.
3 ДЗЁННІКА 4.07.1994
* * *
...У Мінску мы жывём з-за змушанасці ў Ім жыць. Інтарзс жа заўжды застаецца дзесь у Іншым месцы; у прымроенай краіне Ідэаліі... Так / снуем вечна паміж зазвыклымдадзеным бытаваннем I мроямі, прагай адэкватнага быту і акаляючай прасторы. Вільня і ёсць краіна маёй, прынамсі, адэкватнасці, спраўджання мрояў. Тут я сустракаюся з самім сабой.
He ведаю, але, мабыць, нельга жыць у Вільні / ўспрымаць яе рацыяналістычна, як, напрыклад, С.Д.; таксама нельга жыць у ВільнІ стала / мець з ёю "стасункГ містычныя у такім выпадку губляецца пачуццё святыні. Сітуацыя, аналагічная знос/нам з каханай жанчынай. Такая ВІльня для мяне сёння: не аб'ектпрадмет, a аб’ект паломніцтва, суб'ект сакруму...
* * *
Гэтакая ж трансфармацыя адбылася, бадай, / з роднай вёскай: яна таксама зараэ аб'ект паломніцтва, а не прасцяг жыцця. Толькі адзінкавыя імпульсы прыносяць адчуванне шчасця... Вось яна, радзіма, шматковае, фрагментарнае фармаванне: куточак вёскі, кавалак Вільні, імгненні Менску... Усяго патроху. "Зборная" Радзіма.
/ гэта выратоўвае. Бо можаш спазнаць "радзіму" дзе заўгодна / якой заўгодна: альбо канкрэтна-асязальнай, як падвор'е бацькоўскай сядзібы; альбо манументальнай, як міражы Менску; альбо мройліва-загадкавай, як пяянне рачулкі ВільнІ за праваслаўнай Катэдрай у Вільні-месцы... Такім чынам, Бацькаўшчына Ілюзорнае фармаванне, што складваецца са станоўчых уражанняў ад роднай вёскі, Менску, Вільні, іншых мясцін Беларуа, у тым ліку / гістарычных. Нейкія імпульсы Істотныя прыходзяць ад вёскі, нейкія ад Менску, яшчэ іншыя ад Вільні... I паўсюль фармуецца адмысловы вобраз Бацькаўшчыны, розны ў розных мясцінах і адзіны ў кантэксце ўсяе БеларусІ. Няма сумнення, што вобраз гэты Ідэальны, надзямны; але ў тым I ратаўнічасць, I ўстойлівасць яго, што паўсюль ён мае здольнасць да рэгенерацыі, аднаўлення. Яго фармуюць пэўныя флюіды, што сыходзяць ад рэалій па БеларусІ. Менавіта таму Беларусь у кожнага з нас свая...
Хроніка часу
3 газетнай паласы: "ЛІМ", 4.01.1991 ВЯРТАННЕ Ў ВІЛЬНЮ
3 камандзіровачнага дыярыуша*
Заўсёды вАУ Ў Ыльню-Вільнюс з нейкай трапяткой узнёсласцю ў Аушы... Гэты горвА мне АарагІ. Праведзвныя ля яго "сівых муроў" студэнцкія гады, якім наканавана было супасці з імклівым літоўскім узлётам ад імперскай васальнасці да п’янкой свабоды, не маглі на ўлюбіць назаўжды ў задуініанныя I таямнічыя будыніны, у ціхія, блякла-змрочныя вуліцы, у зберажоныя памяркоўнымі літоўцамідухоўныя святыні. Віленскія рарытэты быццам схавалі ў саба шляхецкі гонар былой сталіцы вялікай дзяржавы. Мабыць, не без яго Авпамогі два гады назад над вежай Гвдыміна залунаў латувіскі сцяг...
...Бадай ці не апошнім штуршком для вандроўкі ў ЛІтву з'явіўся перапынак у чытацкіх допісах адтуль. Але, як высветлілася, гэты перапынак "зусім натуралёвы", калі казаць словамі Лявона Луцкевіча, якога сёння ў нашым друку называюць "прадстаўніком беларускай грамадскасці” ў ВІльні. А яшчэ ўчора для партызаванага друку гэтая постаць была персонай нон-грата: як жа сын прэм'ера БНР Антона ЛуцкевІчаІ.. Адчыніў мне сам гаспадар. Высакародны, э глыбокімі маршчынамі твар, памяркоўныя манеры, выкшталцонасць кожнага слова. Гэты чалавек літаральна выгадаваўся ў сутарэннях Беларускага музея, дырэктарам якога быў ягоны бацька. Але менавіта ў апошнія два гады прабіў час разгарнуцца плённай I няўрымслівай адраджэнскай дзейнасці спадара Лявона. Лявон Луцкевіч з’яўляецца аднаасобным арганізатарам і аўтарам беларускіх перадач на Літоўскім радыё. Два разы на месяц гучыць у тамтэйшым эфіры "Беларускае слова на хвалях Літвы”. У дзень майго візіту меўся адбыцца запіс чарговай, каляднай перадачы, яму папярэднічала наша пяцігадзінная размова...
*Адна з першых публікацый у якасці сталага супрацоўніка "ЛіМа". Каманлзіроўка ў Вільню вАбывалася пры канцы 1990 года годв выхаду Літвы са складу СССР ІсакавікІ, напярздадн/ тых крывавых сгудзеньскіх падзей 1991-га, калі ў ВільнІ загінулі людзі. Людзі, што баранілі тэлевежу і Дом друку..
КУДЫ ЗНІКЛІ БЕЛАРУСЫ ВІЛЕНСКАГА КРАЮ?
Сапраўды куды? Тут змушаны дастасаваць да матэрыялу гутаркі статыстычныя звесткі, ласкава пададзеныя мне ў Дэпартаменце па пытаннях нацыянальнасцяў пры ўрадзе ЛІтоўскай Рэспублікі... Паводле перапісу 1897 года абсалютную большасць насельніцтва Віленскай губерні (а яе тэрыторыя амаль тоесная тэрыторыі сучаснага краю) складалі этнічныя беларусы 56% ІпалякІ 8,2% , літоўцы 17,6% ). На сённяшні дзень у ВІльнюскім раёне жыве каля 4,7% беларусаў, 20,8% літоўцаў 163,6% палякаў (назваліся гэткімі). У Шальчынінскім раёне 3,6% беларусаў, 8,5% літоўцаў I 82,4% палякаў. Вось якая этнічная метамарфоза... Здаецца, вялікі перасоўшчык народаў не вывозіў згэтуль беларусаў у Азію?..
Трэцяя частка дзяцей польскай нацыянальнасці ў Віленскім краі свядома вучыцца не ў польскіх, а ў рускіх школахі I гэта пры тым, што польскія школы з'яўляюцца дзяржаўнымі ў Літве. Болыв таго, пэўная частка "пашпартных" палякаў сваёй роднай моваю называе беларускую!..
Тое, што беларусаў краю "напісалі на палякі" пры польскім часе, сёння ўжо прызнаецца нават I польскім бокам. Але абмежавацца гэтай канстатацыяй, на маю думку, было б не зусім памяркоўна, лічыць Лявон Луцкевіч. ВІленскі край гэта крайпагранічча, край літоўска-беларускага памежжа, польскі элемент куды быў штучна ўкроплены і ніколі не меў тут этнічных каранёў. Як развіваліся дэмаграфічныя працэсы на ВІленшчыне пасля першай сусветнай вайны гэтага ніхто ніколі ўсур'ёз не вывучаў. Вось чаму, каб растлумачыць згаданы парадокс, трэба ліквідаваць гэтую "белую пляму" ў гісторыі беларусаў. Патрабуецца перш за ўсё паслядоўнае навуковае вывучэнне эвалюцыі беларускага этнасу на ВІленшчыне ў XX стагоддзі, такім мне мяркуецца пачатак вяртання да віленскага вытоку. Прынамсі, Ім не могуць служыць безадносныя геапалітычныя рахункі ЛІтве з боку беларускага парламента...
У гэтым жа рэчышчы патрэбна напісаць поўную гісторыю беларускага палітычнага руху на Віленшчыне да 1939 года, каб яна ўвайшла ў школьныя падручніхі. Гэта I не зусім прыстойная для сённяшніх палякаў пілсудска-клерыкальная дыскрымінацыя беларускай Інтэлігенцыі, вязніцкі шлях у Картуз-Бярозу, I хуткі другі ўдар забойцаў-крымінальнікаў НКУС у верасні-кастрычніку 1939 года, калі бясследна загінулі ў лагерных засценках А.ЛуцкевІч, на тым часе дырэктар Беларускага музея, У.Самойла, першы настаўнік Я.Купалы, В.Багдановіч, беларускі сенатар у сейме Польшчы, I многа іншых беларускіх рупліўцаў краю, уцалеўшых ад
дэфензіўскага молаху. Гэта былі старшэнныя канцэнтраваныя ўдары спрадвечных крыўдзіцеляў БеларусІ Масквы і Варшавы. ТрэцІ ўдар аказаўся больш здзеклівым I татальным: па вайне беларусы Віленшчыны засталіся без сваіх школ I грамадскага жыцця, што канчаткова зрабіла працэс Іх "знікнення" незваротным...
Такім чынам, пасля вайны беларусы на Віленшчыне былі выключаны з нацыянальнага руху. I толькі з лета 1988 года, з пачаткам незалежніцкага руху ў самой Летуве ўзнікла Таварыства беларускай культуры пры Фондзе культуры ЛР, атрымаў статус юрыдычнай асобы клуб амаратаў беларускай народнай творчасці "Сябрына” I пачалі выходзіць радыёI тэлеперадачы.
У якасці журналісцкага каментару да аповяду ЛЛуцкевіча і статыстыкі мне хацелася б спыніцца вось на чым. Вопыт вывучэння нацыянальных меншасцяў на тэрыторыі самой рэспублікі ў нашых навукоўцаў ёсць. Яшчэ ў 60-х гадах экспедыцыяй АН БССР была цудоўна вывучана літоўская супольнасць на тэрыторыі Астравецкага раёна Гродзенскай вобласці. Менавіта вынікі той экспедыцыі скарыстала віленскае згуртаванне літоўцаў выхадцаў з Астравеччыны 'Тервяты”, якое распрацавала праграму будаўніцтва ў вёсцы Рымдзюны Гервяцкага сельсавета, дзе кампактна пражывае каля 1,5 тыс. летувісаў, літоўскага культурна-асветніцкага цэнтра з бібліятэкаю, нацыянальнай школай, Домам культуры. Чаму ў той жа час інтарэсы карэнных і прыезджых беларусаў у самой Літве не знаходзяцца, так бы мовіць, пад эгідай БССР? На маю думку, беларускі ўрад можа I павінны арганізаваць акадэмічную экспедыцыю на Віленшчыну дзеля грунтоўных этнаграфічных і дэмаграфічных даследаванняў, каб атрымаць дакладнае ўяўленне аб сучасным становішчы беларускага этнасу. I толькі затым можна весці гаворку аб дзейснай нацыянальнай палітыцы I адпаведных культурных праграмах у Літоўскай Рэспубліцы.
ЦІ ІСНУЕ "БЕЛАРУСКАЕ ПЫТАННЕ" НА ВІЛЕНШЧЫНЕ?