• Газеты, часопісы і г.д.
  • Версіі  Юрась Залоска

    Версіі

    Юрась Залоска

    Выдавец: Тэхналогія
    Памер: 463с.
    Мінск 1995
    144.09 МБ
    * * *
    Пасля перакладу Васілём Сёмухам рамана Г.Гесэ 'Тульня шкляных перлаў" ГГульня ў бісер") мы не маем права толькі паўтараць далей формулы Багушэвіча, Купалы, "НН". Прынамсі, мудрасць патрыярхаў ужо не можа задаволіць цалкам. Аледа новых формулаў ляжыць ШЛЯХ.
    Магчыма, яны яшчэ знаходзяцца ў чэраве культуры і іх немагчыма вымавіць сёння, бо формула сцверджаная рацыя культуры, вынік шляху.
    Паўтарыўшы ў 1989 годзе Купалу "Людзьмі звацца", мы як бы закальцавалі спіраль векавога развіцця культуры прыйшлі да тае ж кропкі, ад якое ўсчаўся адлік адраджэнства на пачатку стагоддзя. Каб прывязацца да тае кропкі, трэба было абавязкова ўзнавіць колішнія формулы.
    Акрамя таго, існаванне ў формулах мінуўшчыны два-тры гады таму было ці не адзінай спраўнай формай нацыянальнага існавання. Кажучы "Мова -душа народа", мы найперш надавалі сэнс сваёй уласнай мове, бо знаходзілі ў ёй надзейную светапоглядную каардынату, адносна якой вывяраліся крокі з савеччыны. Формулы патрыярхаў нас ніколі не падводзілі; у савеччыну нас вяртала грэбаванне тымі формуламі. Хто робіць у Беларусі рыхтык аднольхавыя газеты? Ды тыя, хто не можа адарвацца ад марфалогіі маскоўскіх, колішніх "цэнтральных" выданняў, якія доўгі час выстаўляліся ўзорам журналістыкі. Калі свае запазычаныя думкі адно перакладаюцца на беларускую мову, дык адкуль жа ўзяцца стылёвым адрозненням паміж матэрыяламі "Звязды" I, скажам, "Народнай газеты"? Ці не з гэтых жа пёраў творыцца міф пра залежнасць Беларусі ад Масквы Гяк узаемазлучаныя сасуды: што ў іх, тое са спазненнем і ў нас"). Вядома, што вызначальныя ў прыродзе згаданага міфу не логіка, не знешне-пераканалыя аргументы, a астаткавы рэфлекс асабістай духоўнай залежнасці аўтараў ад Масквы, ад думак маскоўскіх палітыкаў і публіцыстаў, ад суседняй хультуры ўрэшце рэшт. I ўся іх беларушчына перахладная, і яна такая I ёсць камяк з цытатаў Бярдзяева, Бабурына і Юры Шаўчука з "ДДТ" Ікаму хто даспадобы, той выкарыстоўваецца, цытуецца болей}.
    Рацыянальна процістаяць гэтаму камякувельмі складана: ён таксама, як мы раней сказалі пра дзяржаву, усюдыісны. Застаецца, бадай, адзіны шлях ладкаваць іншы, інакшы кшталт мовы, думак, запазычанняў з суседшчыны...
    Існуючы ў аўры Багушэвіча і Купалы, мы, аднак, існавалі і ў свеце няведамым свеце будучыні. Надзённасць была
    Іяк і ёсць такоюідля нас несапраўднай, неадпаведнай. Наш нацыянальны ідэал быў і ёсць вынесены за межы цяпершчыны.
    А што цяпер?
    Цяпер, відаць, уся справа ў хугкасці напрацоўкі новага лексісу культуры, які, набраўшы крытычнай масы, праз нейкі час можа ўздацца новымі •формуламі, рацыямі, пытаннямі... Але сёння амаль усе формулы згубілі сугучнасць сітуацыі. Адпаведным і цэласным застаешся хіба толькі ты той, хто можа казаць і без замацавання ў "радзе", уякім сплішчыліся твае папярэднікі. Такім чынам, ты пачынаеш упаасобку. Спераду ў цябе незрэалізаваныя пакуль магчымасці; ззаду камяк неадэкватных памкненняў тваіх папярэднікаў. Каб скарыстаць свой шанец, ты павінен унікнуць камяку і пачаць з чыстага ліста...
    Хроніка часу
    3 газетнай паласы: "ЛІМ", 7.05. 1993
    У МУЗЕІ КУПАЛЫ, ЗА КАВАЙ..
    На мінулым тыдні Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь сарганізавала брыфінг з адмысловай павесткай дня: "Культура і прэса". Тэма брыфінгу тычылася праблем супрацоўніцтва Міністэрства культуры і друкаваных выданняў.
    У нейкім сэнсе такі брыфінг у Інфармацыйным жыцці рэспублікі падзея незвычайная. КалІ раней сустрэчы журналісгаў I міністэрскіх работнікаў адбываліся часцей з якой-небудзь спецыфічнай нагоды, канкрэтнай падзеі ў кулыурным жыцці, дык цяпер міністэрства сп. Я.ВайтовІча вырашыла зрабіць адмысловы крок да журналісцкай грамадскасці каб, са свайго боку, падзяліцца сваімі стратэгічнымі планамі і паўсядзённымі клопатамі, і, з другога боку, выслухаць меркаванні сваіх спраўных крытыкаў I "дабрадзеяў", якімі ёсць Іці, прынамсі, павінны быць) для любой дзяржаўнай сгруктуры прадстаўнікі "чацвёртай улады" ў краіне. Варта асабліва адзначыць, што гэта не проста манерны крок з боку міністэрства, але крок падрыхтаваны...
    Выступілі практычна ўсе намеснікі міністра, кіраўнікі некаторых аддзелаў, рэктар Беларускага інстытута праблем культуры, прадстаўнікі Саюза майстроў народнай творчасці, КанфедэрацыІ творчых саюзаў і асацыяцый Рэспублікі Беларусь I інш. Ад "высокага стылю”, які спачатку былі задалі на сустрэчы міністэрскія работнікі, гутарка, дзякуючы спадарам журналістам.
    набыла, можна сказаць, больш Інтымную, камерную форму„ I неяк у каторы ўжо раз за апошнія гады сгала зразумела простая, даўняя, але неўпрыкмет забытая Ісціна: якімі б скрутнымі, жорсткімі ні былі сацыяльна-палітычныя катаклізмы ў краіне, творчыя людзі, дбаўцы пра культуру ці то ўрадаўцы-дзяржаўнікі, ці то Інтэлектуальная, духоўная эліта грамадсгва ні ў якім разе не павінны раз'ядноўвацца, замыкацца ў сваіх унутраных праблемах I недамогах. А прэса, сродкі масавай ІнфармацыІ на тое I прызначаны, каб падтрымліваць I, у выпадку неабходнасці, узнаўляць лучнасць дзяржаўнай I духоўнай сфер грамадства...
    "Чым больш я жыву, чым больш чытаю, слухаю I бачу, тым больш пачынаю разумець, што вёска гэта нешта адзіна сапраўднае ў свеце вар'яцтва... I, калі ўжо так цяжка адарвацца ад Дастааўскага, дык, па-мойму, "вёска ўратуе свет”, а не нешта іншае. У маіх апавяданнях ёсць I пра ввску і пра вясковых людэей жорсткія словы, але яны не ад няведання, не ад абыякавасці, а якраз ад жалю I, па выразу Буніна, "любові лютай"_. ■
    ...Каб не разгубіцца ў акіяне ідэй, пісьменнік павінен вадаць, што ён хоча, павінен "цягнуць" нейкую сваю лінію, моцна верыць у нешта нават не так важна, у што: у Бога, авангардыэм, адраджэнне I пд. I круціцца вакол гэтага нечага. Мастацкі твор уяўляецца мне ямаю, вакол якой, па краях, ходэіць пісьменнік і запаўняе яе словамі..."
    Андрэй ФЕДАРЭНКА
    Пісьменнік перад белым лістом ГОРЫЧ "ЛЮБОВІ ЛЮТАЙ", АЛЬБО ЛІТАРАТУРА ЖАЛЮ
    * * *
    Звычайна пра літаратуру разважаюць "мэтры", г. зн. тыя пісьменнікі, хто прызнаны крытыкай і чытачом, напісалі буйныя творы ці пачалі выдаваць збор твораў... Збор твораў празаіка Андрэя Федарэнкі пакуль не намячаецца, раманы яшчэ не напісаны першая кніга прозы "Псторыя хваробы" выдадзена ў 1989 годзе; у1994 годзе пабачыла свет другая кніга прозы "Смута". Аднак жа чаму для гутаркі пра літаратуру журналіст выбраў менавіта гэтага аўтара?
    Відаць, таму, што сам зацікавіўся яго творчасцю больш, чым чыёйсьці іншай. Андрэй Федарэнка, на мой погляд, пакуль не разгаданы ані крытыкай, ані чытачом можа, з гэтай прычыны на яго першую кнігу не было напісана ніводнай рэцэнзІІ, што здараецца даволі рэдка. Хоць апавяданні атрымалі не адну літаратурную прэмію, у тым ліку I прэмію "ЛіМа" за 1992 год апавяданне "Бляха".
    Такім чынам, у беларускую літаратуру прыйшоў новы, малады пісьменнік Г'младалітаратарства" атрымае на арэхі ў гэтай гутарцы), які раптам не змог патрапіць у літаратуразнаўчую схему, аказаўся не такі лёгкі для разгадвання... Магчыма, гэта ўласцівасць кожнага сапраўднага таленту?Апроч таго, пісьменнік прыйшоў у літаратуру ў часе крыз/су сацрэалізму 1 адасобіў сябе ад гэтага метаду. Свой творчы метад А.Федарэнка вызначае як "чысты рэалізм".„
    Проза Федарэнкі трымае. Трымае менавіта голым, чыстым, неўпакаваным ні ў якую ідэалогію рэалізмам. Яго героі ці то студэнты, ці то вясковыя дзядзькі і цёткі душэўна пакутуюць на гэтай зямлі, у сваім часе. Сам час, самі рэаліі быцця аднесены на другі план бытапісання; на першым плане сам Чалавек, са сваёй несканчонай унутранай драмай... .
    * * *
    Літаратура была белы ліст, цяпер ён увесь спісаны. Трэба перавярнуць альбо дастаць Іншы.
    Л.Талстой. 3 дэённіка, 1897
    Калі не памыляюся, Андрэй, крытыка ўжо ідэнтыфікуе Федарэнку як прадаўжальніка традыцыйнага метаду ў літаратуры, прозе. Ці падзяляеш, па-першае, само вызначэнне "традыцыйная літаратура"; па-другое, ці згодзен з крытыкамі?
    Юрась, давай адразу дамовімся: ты запрасіў мяне на гэтую гутарку не як нейкую "з'яву", якую, бачыце, ужо "ідэнтыфікуе крытыка", а як звычайнага сярэдняга літаратара, што мала чым вылучаецца ад тых, з кім разам прыйшоў у літаратуру. Кепска, калі фальшывая сціпласць, але яшчэ горш, калі не трымацца межаў аніякай сціпласці... Проста, сапраўды, і звычайны сярэдні літаратар мае свае думкі пра жыццё, пра літаратуру, таму Ч найперш, дзякую за гэтае запрашэнне выказацца. Ага, і яшчэ адно: я наперад кажу, што буду шмат "якаць", але гэта ад таго толькі, каб падкрэсліць, што адказы мае не аксіёмы, а ўласныя, толькі маё меркаванні.
    Значыць, ці прадаўжальнік я "традыцыйнага метаду ў прозе"? Але ў якой прозе? Беларускай? У літаратуры кожнага народа свае традыцыйныя метады, і нават расейскія значна розняцца ад беларускіх. Мне спадабалася выказванне І.Жука на анкету "ЛіМа" да гадавіны М.Гарэцкага калі расейскія пісьменнікі ў большасці сваёй ставілі пытанні "что делать?" і "кто внноват?", дык іншыя, у прыватнасці, Гарэцкі "за што?" (цікава, што бадай адзіны твор Талстога на тэму беларуска-польскага паўстання 1830-31 гадоў таксама называецца "За што?"). Дык вось, калі я прадаўжальнік традыцый беларускай прозы... He ведаю, хутчэй за ўсё не згодзен. Справа ў тым, што ў беларускай прозе амаль скрозь дамінантаю была (і цяпер ёсць, толькі з іншым знакамі традыцыя сацыялістычнага рэалізму. Але я не пішу гэтым метадам. Я прыхільнік
    чыстага, аб'ектыўнага рэалізму, і хачу ў меру сваіх, вядома, здольнасцей толькі "ставіць дыягназ". Я не выбіраў гэты метад неяк знарок, проста ён сам склаўся як найбольш адэкватны для майго мыслення, мне лягчэй так выказвацца. Але ў цэлым для мяне гэтае пытанне зусім няважнае; я, калі пішу, менш за ўсё думаю, традыцыяналіст я ці яшчэ нехта проста пішу, як на душу кладзецца.
    Добра, такім чынам, ты "проста пішаш"... Але яшчэ рана ўздыхаць з палёгкаю! Цябе чакае іншы "шасток" у літаратуры младалітаратарства. Творы А.Федарэнкі, напрыклад, нярэдка адносяць да "маладой прозы", a самаго аўтара называюць "маладым літаратарам" альбо "пачынаючым пісьменнікам". Калі ты чуеш падобныя дэфініцыі, якія пачуцці ў цябе гэта выклікае: успрымаеш як належнае, як недарэчны стэрэатып у тутэйшай літаратуршчыне маю на ўвазе жаргон літарацкіх, рэдакцыйна-выдавецкіх дачыненняў крыўдуеш?