Версіі
Юрась Залоска
Выдавец: Тэхналогія
Памер: 463с.
Мінск 1995
Успамінаецца, як раз прыбег у рэдакцыю "Полымя" Сыс і, сціскаючы свой пудовы кулак, казаў: "Калі хтонебудзь напіша яшчэ раз пра мяне "малады паэта..." Можа гэта і залішне, але, сапраўды, я ўспрымаю гэта як здек, як цяжкі неразумны жарт. Давайце тады пісаць так пра Абдзіраловіча, Багдановіча, Лермантава, Ясеніна, Бялінскага {37b Джэка Лондана (40), Эдгара По (40), Мапасана (43), Пушкіна (37), іншых "маладых празаікаў і паэтаў"... Уладзімір Клімовіч у 23 гады напісаў харошае, сур'ёзнае апавяданне "Бацька", а Даір Слаўковіч у 60 "Талерку над Ершыкамі". Якія пачуцці (асабліва пасля спіску, што я назваў) можа выклікаць прадмова да кніжкі з бібліятэчкі "Маладосці" "Гром на світанку1' "Малады пяцідзесяцігадовы празаік Іван Галубовіч нарадзіўся і вырас.."? Яшчэ можна змірыцца з "пачынаючым" хоць слова якое! а "маладая проза", для мяне, у прыватнасці, да дваццаці гадоў, а там ужо гэта альбо проста проза, альбо нешта іншае.
Андрэй Міхайлавіч ФЕДАРЭНКА нарадзіўся ў 1964 годзе ў вёсцы Бярозаўка Мазырскага раёна. Беларускі празаік. Скончыў Мінскі інстытут культуры (1990). Працуе загадчыкам аддзела гісторыі культуры I літаратуры часопіса "Полымя”. Выдаў кнігі прозы "Гісторыя хваробы”, "Смута”.
Але якую "прыстаўку" мець ці не мець ніякай, ці ў 50 год трываць младалітаратарства ці ў 25 уважацца ледзь не класікам, тое ў найбольшай ступені зёлежыць не ад творцы, а ад версіі крытыкі, і, адпаведна, погаласу ў творчым саюзе, дзе пісьменнікі гуртуюцца... Акрамя гэтай залежнасці, якую, увогуле, можна не браць пад увагу, даводзілася чуць выказванні пра залежнасць аб'ектыўную: маўляў, членства ў любой фармальнай суполцы можа негатыўна адбіцца на творчасці, "прычасаць" думкі, знівеляваць стыль... Скажы, наколькі папраўдзе такімі наступствамі "духу вольнаму" пагражае членства ў Саюзе пісьменнікаў Беларусі?
Кожны пісьменнік тут павінен сам выбіраць і сам за сябе адказваць. Асабіста я за два з паловаю гады свайго знаходжання ў Саюзе пісьменнікаў бачыў ад яго толькі дабро, ганаруся і ганарыўся, калі мяне ў гэты Саюз прынялі. Да мяне проста не даходзіць, калі я чытаю альбо чую, як вядомыя пісьменнікі паліваюць гразёю арганізацыю, у якой самі ўсё жыццё карміліся і дзякуючы якой паўладкоўвалі сваіх дзяцей і ўнукаў. "Прычэсвае думкі..." He ведаю, як прычэсвалі думкі і стыль члену Саюза пісьменнікаў М.Булгакаву, калі ён пісаў такія рэчы. Хоць, можа, раней, калі друкаваўся нейкі смелы твор, збіраліся, абмяркоўвалі, забаранялі друкаваць як, скажам, было з Салжаніцыным... Але Салжаніцыну гэтая забарона яшчэ невядома якую службу саслужыла. Зрэшты, ні я, ні ты часоў тых не засталі, цяжка нешта казаць, а цяпер ну якім чынам могуць "прычэсваць" цяпер? Я што, напісаўшы апавяданне, нясу яго ў СП на праверку Зуёнку?
На такія версіі хочацца адказаць словамі таго ж незабыўнага Булгакава: "Всё это чепуха, уверяю вас!"
3 бокуідэолагаў "Тутэйшых" Іу прыватнасці, Францішка Эн.) можна было пачуць закіды па адрасе "БСЛ" "беларускай савецкай літаратуры" наконт таго, што яна "амаль не ўплывае на духоўнае жыццё нацыі", знаходэіцца на яго перыферыі. Паколькі ты не толькі назіраеш літаратурны працэс звонку, але і ўдзельнічаеш у ім, бачыш яго знутры, дык якое тваё меркаванне наконт уплыву літаратуры на "духоўнае жыццё нацыі" Іхоць калі хочаш ведаць, то твой суразмоўца схільны ўважаць літаратуру як
і кожны від мастацтва сферай самадастатковай і па сваім змесце пазарэчаіснаснай; на г.зв. "жыццё" літаратура можа ўплываць пастолькі, паколькі яна запатрабоўваецца гэтым самым "жыццём"; яшчэ лепш, калі літаратуру ніхто не "запатрабоўвае" Ідзеля сацыяльных мэтаўі і яна развіваецца сама па сабе).
На духоўнае жыццё нацыі аказвае ўплыў не тое што беларуская савецкая літаратура, а нават забойства камара. Усім жа вядома апавяданне Брэдберы, мой адзін з самых любімых твораў: як галоўны герой патрапіў у мінулае і выпадкова задушыў матыля, а калі вярнуўся ў свой час, амаль нічога вакол не пазнаў... Я не ведаю "ідэолагі "Тутэйшых", як ты кажаш, быццам не вучыліся ў школах, Інстытутах, "універмагах", дзе выкладалася беларуская літаратура няважна, на якім узроўні выкладалася, але няўжо не было ніякага ўплыву, хай сабе кепскага, хай станоўчага? Няўжо фільмы па творах Быкава, Шамякіна, Караткевіча, Дударава, Адамчыка, Мележа, Чыгрынава, Асташонка, Адамовіча буду паўтараць, няважна, добрыя ці кепскія фільмы, захапляліся імі альбо не няўжо яны не аказвалі і не аказваюць "амаль ніякага ўплыву"? Спектаклі, радыёпастаноўкі, барды, рокгурты... карацей, усё, так ці інакш з беларускай літаратурай звязанае? Дык гэта толькі прамы ўплыў, а ёсць жа яшчэ ўскосны, дзе беларускамоўнае выданне выступае як рэч, як аб'ект: людзі прыходзяць у кнігарні, падыходзяць да кіёскаў, прабягаюць вачыма па назвах і няважна, радуюцца ці плююцца ў душы ужо ўплыў нейкі ёсць.
Іншая справа, калі б "ідэолагі "Тутэйшых" выказаліся хоць бы так: БСЛ не аказвае станоўчага ўплыву на дух нацыі... Але тут ужо, прабачце, якая нацыя, такі і уплыў...
Значыцца, уплыў усё-такі ёсць, хоць па большасці ўскосны. Добра. Але ў такім разе мы ані не можам прамінуць тэму элітарнай масавай літаратуры (і, шырэй, культурыі. Калі ты прымаеш такі падзел мабыць, гэта так, дык куды ты аднёс бы г.зв. традыцыйную літаратуру?
Пытанне нібыта кароткае, але без канкрэтызацыі круціць яго можна да бясконца... Па-першае, трэба помніць, дзе мы жывем. Гэта рускія ці палякі могуць задаваць самі сабе і адказваць на такія пытанні. А ў нас дзе тыя
беларускія чытацкія масы?.. Ды ў нас, па логіцы, пару дзесяткаў слоў, звязаных так-сяк у абзац, ужо можна лічыць элітарнаю літаратураю: большая частка нашых "масаў" яго, гэты абзац, проста фізічна не здолее прачытаць_.
Але раз ты пытаешся асабіста маё меркаванне, паспрабую адказаць. Я падзяляю так: масавай беларускай літаратуры ў нас пакуль няма і невядома калі будзе, a самае галоўнае, на мой розум, яна і зусім не патрэбна. Тое, што ў нас ёсць, я падзяляю на добрую літаратуру і кепскую. Добрая гэта тая, што падабаецца як мага большаму колу людзей, як правіла, сюжэтная, па якой можна зняць фільм, паставіць спектакль, якая перадае нацыянальны дух, пэўныя нацыянальныя асаблівасці, не банальная, улічвае, па магчымасці, лепшыя здабыткі іншых літаратур, каб не паўтараць іх, якую зможа чытаць і інжынер, і селянін, і пісьменнік да т.п. Кепская гэта лггаратура няякасная, бессюжэтная, касмапалітычная, зразумелая толькі маленькаму колу аднадумцаў альбо традыцыйная ў горшым значэнні слова г.зн. літаратура неначытанага пісьменніка. Апошняе патлумачу. Колісь Чэхаў, чытаючы Г.Сянкевіча, пасля некалькіх старонак адкінуў у бок кніжку і напісаў сябру: "Гэта жахліва... адразу бачу, што ён не чытаў Талстога, не чытаў "Карэнінай", а бярэцца апісваць жанчын..." Вось нешта падобнае адчуваю і я, калі чытаю, скажам, апавяданне пра вёску, і бачу, што аўтар не ведае ні прозы Пташнікава, ні Адамчыка, ні Мележа; чытаю гумарэску ў "Вожыку" і бачу, што аўтар дужа здзівіўся б, калі б пачуў, што жыў некалі на свеце такі Аверчанка...
Г.зв. традыцыйную літаратуру а ў беларускай літаратуры традыцыйнай я называю сацрэалістычную я адношу ў большасці сваёй да літаратуры добрай. Гэты метад даў свету вялікія творы і вялікіх пісьменнікаў...
Пра "вялікія творы і вялікіх пісьменнікаў" патрэбна, мабыць, гаварыць з агаворкамі, ды тэма гэта, напэўна, вымагае асобнай гутаркі... А цяпер, бачу, мы пераключаемся на развагі аб прыродзе пісьменніцкай творчасці. Тваё папярэдняе разважанне нагадала мне адну тэорыю заходняй культуралогіі ІК.Леві-Строс) аб культурах "халодных" і "гарачых". Калі першыя функцыянуюць "на
падставе самой сябе", бясконца паўтараючы ўжо вынайдзенае, статычныя культуры, дык другія, "гарачыя", імкнуцца не паўтараць знойдзенае і заўсёды шукаюць новае дынамічныя культуры... Паспрабуем змадэляваць, зыходзячы з гэтага, сітуацыю літаратурнай творчасці: пісьменнік ва ўсе часы пастаўлены ў жорсткую сітуацыю выбару альбо пісаць затым толькі, як асвоіў усё напісанае да яго, папярэднюю пісьмовую спадчыну, каб не паўтараць ужо напіснае, альбо асмеліцца пісаць "з сябе". У першым выпадку, шчыра памкнуўшыся засвойваць гісторыю духоўнай культуры, можна і разгубіцца перад акіянам ідэй, / так і не асмеліцца ўзяць у рукі пяро.. У друпм выпадку небяспечны літаратурны авантурызм.
Мяне цікавіць тваё разуменне, адносіны да тлумачанай сітуацыі. I, прынамсі, калі яна ў тваім вопыце "мела месца", дык якім чынам ты вырашыў для сябе дылему "перш чытаць пасля толькі пісаць сваё"?
Ну, часткова я адказваў на гэта ў папярэднім пытанні... Але можна і развіць. Папытаю і я цябе: Камю гэта што? Новае на голым месцы? Ды большая частка філасофіі Камю гэта Талстой і Дастаеўскі, ён прама пра гэта піша. Прачытай пра ўплыў Тургенева на Мапасана. Хэмінгуэй пісаў толькі з сябе? "У параўнанні з Талстым апісанне нашай грамадзянскай вайны ў Стывена Крэйна здавалася бліскучай выдумкай хворага хлопчыка..."
I "халодныя" і "гарачыя" культуры магчымы толькі пасля таго, як стваральнікамі гэтых культур будзе засвоена як мага большая папярэдняя пісьмовая спадчына. Неначытаны пісьменнік, што нібыта збіраецца пісаць толькі з "сябе", школьнага сачынення як след не напіша, не тое што "створыць нешта новае". Хоць паўтаруся, я асабіста ведаю пісьменнікаў, якія разважаюць пра што хочаш, не ведаючы нават школьных скарочаных праграмных твораў. Зразумела, што для такога ўсё, што б ён ні напісаў, будзе лепшае і новае...
Каб не разгубіцца ў "акіяне ідэй", пісьменнік павінен ведаць, што ён хоча, павінен 'цягнуць" нейкую сваю лінію, моцна верыць у нешта нават не так важна, у што: у Бога, авангардызм, адраджэнне і г.д. і круціцца вакол гэтага нечага; тады ў яго чытанні не будзе схаластыкі, ён
сам выбярэ, што для яго можа быць карысным, а што можна прабегчы па дыяганалі.
Увогуле сам мастацкі твор уяўляецца мне ямаю, вакол якой, па краях, ходзіць пісьменнік і запаўняе яе словамі.
Выходзіць, пісьменнік сам творца свайго светапогляду і ўзначнай ступені сам выбірае сабе духоўных, літаратурных настаўнікаў? Што ж, цудоўна! А каго ў якасці Настаўнікаў абраў сабе ты?
Гэта небяспечнае пытанне. Менш за ўсё хачу, каб мяне да некага ці да нечага прывязвалі. Але што ж: пэўныя ўплывы на мяне былі і ёсць, як і ў кожнага, хто піша ці збіраецца пісаць. Напрыклад, у часопісе "Роднае слова" было такое; "У настаўнікі Федарэнка ўзяў сабе перш за ўсё Талстога і Дастаеўскага, прыхільнасць да якіх у творах маладога празаіка выяўляецца асабліва выразна"; таксама я чуў пра сябе мянушку, прыдуманую мастаком Пушкіным, "Талстаеўскі". Але Дастаеўскага я ніколі не любіў найперш за знарочыстыя няправільнасці ў мове, за таўталогію, за няведанне, нелюбоў да сялян; мне нічога не гавораць яго афарызмы-рэбусы з агульных слоў, a выказванне "красота спасёт ммр", якое выдаецца як ледзь не найвышэйшая праява чалавечай думкі, для мяне і па сённяшнні дзень "пустыя згукі": што за "красота", як "спасать”? Ды самое слова "красота" мае тысячу вызначэнняў, ніхто і цяпер толкам не можа вызначыць, што гэта такое... У Талстым я захапляюся не столькі мастацтвам, колькі яго яснай філасофіяй, якая, лічу, увабрала ў сябе крытыку і разгляд ці не ўсіх філасофій, што існавалі і існуюць на свеце. Пісалі, што ў мяне ёсць "бунінскія ноткі", але да Буніна я стаўлюся холадна. Блізкія мне і пэўны ўплыў аказвалі і аказваюць Чэхаў, Мапасан, Купрын, Набокаў, Аверчанка, Булгакаў, Зошчанка; з беларусаў Мележ (раманы), Колас, Гарэцкі. ' • -