• Газеты, часопісы і г.д.
  • Версіі  Юрась Залоска

    Версіі

    Юрась Залоска

    Выдавец: Тэхналогія
    Памер: 463с.
    Мінск 1995
    144.09 МБ
    * * *
    Варта зазначыць, што апошнім часам вернута ў літаратурны ўжытак шмат колішніх слоўнікаў ІВ.Ластоўскага, М.Байкова і С.Некрашэвіча, Я.Станкевіча і інш.І, якія ў дадатак значна
    размякчаюць канструкцыю цяперашняй "афіцыйна-філфакаўскай" беларускай мовы той мовы, якую мы вучылі ў школе / ва універсітэце. I, трэба сказаць, гэткая беларуская мова як і сацыяльна-расейская таксама не вельмі спрыяла т в о р ч ас ц L. Яна таксама, як / сацыяльна-расейская, не супадала з той, першай мовай спазнання свету матчынай мовай... Зараз жа у мову вяртаюцца рэгіянальныя асаблівасці, дыялектызмы, размаЬая лексіка... / гэта выдатна. Гэта робіць мову ўсё больій прыдатнай для "слоўнай творчасці", творчага самавыяўлення канкрэтнага чалавека. Мы ж таксама ўсе надта розныя, не "афіцыйнаўсярэдненыя", каб нам хапала аднае мовы... Мове вяртаецца яе рэальная, жывая размаітасць.
    * * *
    ЛІтарагурная творчасць сапраўды "яма", "прорва", "бездань", што забірае ўсе сілы даастатку / не дае перадыхнуць; вяртанне да жыцця вяртанне да неабходнага адпачынку. Вечнае няведанне меры творчасці / меры адпачынку...
    * * *
    Розныя спосабы авалодання светам: можа быць эканамічнае {грашоваеі авалоданне вонкавай рэчаіснасцю: тады ты "прадпрымальнік", чалавек СПРАВЫIДЗЕІ; можа быць палітычнае Гваждзізм"! авалоданне рэчаіснасцю: тады ты правадыр, палітык, агітатар, чалавек ЗАКЛІКУ I ЎПЭЎНІВАННЯ; / можа быць трэці, метафізічны спосаб "утаймавання" стыхіі жыцця: сутнасць яго у "інтэлектуальным утаймаванні феноменаў эпохі" Іформула Г.Гесэі. Гэта доля пэўнага тыпу людзей, што народжаны для ДУМКІIСЛОВА. Выяўляецца пераважна ў літаратурнай творчасці, філасофіі і мастацтве.
    Ўвогуле функцыянальна тры тыпы авалодання светам маюць адну сутнасць: гэта проста розныя спосабы забеспячэння існавання чалавека ў свеце. ІСэнс наладжанне сувязі са знешняй рэчаіснасцю і падтрыманне стасункаў з ёю праз пасярэдніцтва пэўных сродкаў: грошай, улады, думкі-слова..!
    Што да "літаратурнага засваення"жыцця, то яно, пэўна, самае складанае / ў рэальнасці трагічнае, гэта пацверджана безліччу пісьменніцкіх лёсаў. Рэч, аднак, у тым, што кожная, нават дробная літаратурная форма, нават зацемка, карацелька ў газеце ужо акг засваення, "утаймавання" рэчаіснасці з дапамогаю СЛОВА. Акт надання ФОРМЫ быццю. Стыхія форма, форма стыхія, стыхія форма... Адвечнае памкненне "літаратараў". Вышэйшы тып
    авалодання рэчаіснасцю, які пакідае па сабе нябачную глебу для замацавання ўсіх астатніх тыпаў жыцця...
    Хроніка часу
    3 газетнай паласы: "ЛіМ” 14.05. 1993
    У ВОЛЬНЫ ВЫРАЙ
    8 траўня г.г. ў Наваполацку адбыўся ўстаноўчы сход маладых літаратараў Беларусі па стварэнні новай літаратурнай суполкі Таварыства Вольных Літаратараў. Ініцыятарам і практычным арганізатарам збору выступіў наваполацкі літаратар і выдавец Алесь Аркуш Іусяго прысутнічала на ўстаноўчым сходзе каля 20ці літаратараў з усяе рэспублікі).
    Сход абмеркаваў літаратурный працэс у рэспубліцы, у чым бралі ўдзел як самі ўдзельнікі сходу, так і журналісты, госці, запрошаныя на сход з вобласці, і прыняў "Заяву сяброў Таварыства Вольных Літаратараў”. "Вольналітаратарцы" між іншым адзначаюць:	■
    "...Мы вольныя ад догмаў, якімі кіравалася ўсё літаратурнае жыццё ў савецкай Беларусі, мы вольныя ад манапольнай літаратуры, мы вольныя ад чыёйсьці літасці ў вырашэнні нашых літаратурных лёсаў; мы лічым, што гэтага дастаткова, каб называцца вольнымі.
    Мы не вынаходзім веласіпеда і не лічым сябе калумбамі. Васіль Быкаў у студзені 1989 года, адказваючы на пытаннр, ці патрэбен адзіны Саюз пісьменнікаў, сказаў. "Калі мы сапраўды імкнёмся пакончыць з тым, што перажылі, і стаць дэмакратычным грамадствам, то СП у тым выглядзе, у якім ён знаходзіцца сёння, пісьменнікам не патрэбны. I я лічу, што ў будучым на змену яму, відаць, прыйдуць добраахвотныя аб'яднанні пісьменнікаў на аснове агульнасці мастацкіх поглядаў, этнічнай агульнасці або проста чалавечых схільнасцях. Як гэта было часткова ў 20-я гады ў нас або як гэта мае месца зараз у заходняй літаратуры..."
    Камуністычная дэспатыя на Беларусі зліквідавана, а ў літаратурным жыцці рэспублікі нічога не змянілася. Прыйшоў час на практыцы ажыццяўляць змены. Мы не збіраемся ні з кім варагаваць. Мы хочам быць самастойнымі. Мы не кажам, што мы л^пшыя. Як усе літаратары на Беларусі, мы марым пра росквіт беларускай літаратуры. Але мы супраць манаполіі ў літаратуры. Мы супраць пратэкцыянізму і карупцыі ў мастацтве. Наш сцяг бел-чырвона-белы, але мы супраць псеўдафальклорных нацыяналістычных межаў у мастацтве. Наша бацькаўшчына Беларусь, а радзіма планета Зямля".
    Подпісы пад заявай паставілі: Алесь Аркуш, Павел Бурдыка, Славамір Адамовіч, Юрась Пацюпа, Юры Гумянюк, Анжаліна Дабравольская, Ігар Сідарук, Лера Сом, Мікола Касцюкевіч, Юрась Лаўрык, Вінцэсь Мудроў, Алесь Касцень, Алесь Туровіч, Сяржук Мінскевіч...
    * * *
    "Людзі страшэнна супрацівяцца, калі які-небудзь мастак альбо цэлая суполка творчай моладэі, узрушваючы невыносны ціск прынятых стыляў, спрабуюць увесці ў зварот новыя выразы I мовы. Для суграмадзян мова (усялякая мова, засвоеная імі з цяжкасцю, не толькі слоўная) святыня. Для суграмадзян святыня ўсё агульнае I калектыўнае, усё, што кожны падзяляе з многімі, па магчымасці з усімі, што не прымушае думаць пра адзіноту, нараджэнне I смерць, пра запаветнае “я"... Суграмадзяне, раэвучыўшы мову, якая лічыцца ў іх мовай мастацтва, задаволены і летуцяць, што вось цяпер жа яны раэумеюць мастацтва, але... даведаўшыся, што мова, з такой цяжкасцю равучаная імі, прыдатная толькі для нязначнай сферы мастацтва, прыходзяць у шаленства...
    Мастацтва спараджае новыя выявы, новыя мовы, пановаму вучыцца гаварыць і выяўляць сябе, яно сытае па горла ўчарашнімі і пазаўчарашнімі мовамі, яно прагне не толькі маўлення, але таксама I танца, жадае зламаць усе межы, ссунуць капялюш набакір і пайсці эігзагам. I ад гэтага суграмадэяне раз'юшаны, ім здаецца, што гэта здек над імі, што э карэннем вырываюцца іх каштоўнасці, і, лаючыся, яны хаваюцца пад коўдру ўласнай адукацыі, сыходзяць абразамі..."
    Г.ГЕСЭ. 3 эсэ "Мова”
    "Нам патрэбна дэяржава, якая будзе апорай для ўсіх беларусаў... Сёння мы пераконваемся, што голас крыві ці не наймацнейшая з'ядноўваючая сіла; у міжнародкых адносінах пачынаюць праяўляцца і дамінаваць працэсы нацыянальнай кансалідацыі..
    Свет урэшце павінен будзе лічыцца з інтарэсамі і думкамі кожнага народа, бо няўвага і ігнараванне іх занадта дорага чалавецтву каштавалі... Навукова-тэхнічны прагрэс прывёў чалавецтва да такой пагрозы самаэнішчэння, што прадухіліць яе можна толькі ДУХОЎНЫМІ сродкамі праз мараль і маральнасць дачыненняў. I менавіта ў гэтым місія беларусаў. Мы можам I маем права паказаць свету, што такое магчыма. Мы нацыя, якая ад амаральнай палітыкі заўсёды цярпела... Нашы людзі таму і шануюць памяркоўнасць і шчырасць у адносінах, што гэта першасныя, зыходныя якасці, якія закладваюць гуманную і трывалую аснову існавання людзей у адным супольніцтве. Толькі гэтыя якасці закладваюць падмурак бяспечнай будучыні. Усё астатняе, любыя спробы падмануць, перахітрыць, пайсці патаемнымі шляхамі, рана ці позна прывядуць да абвастрэння сітуацыі, калі нейкі адзін чалавек можа вырашыць лёс чалавецтва, націснуўшы на кнопку..."
    Ганна СУРМАЧ
    Дзейсны ідэалізм на Беларусі
    "МЫ МОЖАМ ЗАЦІКАВІЦЬ СВЕТ ТОЛЬКІ СВАЕЙ МАРАЛЬНАСЦЮ I АДКРЫТАСЦЮ..."
    * * *
    Голас жанчыны ў беларускай палітыцы з'ява не такая і распаўсюджаная.Магчыма, сучаснаяпалітыка занадта не-жаночая справа? Але куды прыйдзе палітыка, пазбаўленая духоўнага падмурку, палітыка, што разыходзіцца з маральнасцю / сумленнем?..
    Воляй лёсу інтэрв'ю з Ганнай Іванаўнай Сурмач замыкае нашы дыялогі. Аўгар рады, што пры канцы кнігі Іі ў рэальнасціі да суполкі інтэлектуалаў-мужчын нарэшце далучылася жанчына адзіная жанчына спаміж семнаццаці мужчынскіх галасоў Іуключна з голасам аўтараі, у якой выпала ўзяць інтэрв'ю пасля Першага з'езда беларусаў свету...
    * * *
    Спадарыня Сурмач, ці было для вас абранне на пасаду Старшыні Рады ЗБС нечаканасцю?
    He, не было. Але не ў тым сэнсе, што я занадта самаўпэўненая. Працуючы над падрыхтоўкай з’езда, я разумела, што такое пытанне можа ўзнікнуць, раз ужо давялося выйсці на пярэднія пазіцыі ў гэтай справе. Але мне не было калі думаць пра гэта, бо для мяне найважней было добра зрабіць справу. А да ўсялякіх пасад я стаўлюся найперш як да выніку працы. Права на іх трэба спачатку заслужыць тады ўсё ідзе натуральным шляхам. Прызнацца, мяне нават палохала такая перспектыва. Я больш думаю пра адказнасць. А праца Старшыні Рады БЗС "Бацькаўшчына" мне ўяўляецца надзвычай адказнай і, думаю, складанай, бо такога вопыту мы яшчэ не маем, у адрозненне ад другіх народаў, якія ўжо даўно зразумелі неабходнасць супрацоўніцтва са сваёй дыяспарай. Давядзецца спадзявацца пакуль што на ўласны вопыт, здабыты ў прафесійнай працы, а таксама ў грамадскай дзейнасці.
    Напэўна, вашая праца архівы давала вам магчымасць знаёміцца з большым абсягам гісторыкакультурнай інфармацыі, чым іншым гуманітарыям. Але ж...
    архівы ў савецкія часы, як вядома, выконвалі функцыю ўтойвання "небяспечнай" інфармацыі ад грамадства, былі, па сутнасці, дапаможнай службай савецкай ідэалагічнай сістэмы. Як жа ў тых варунках можна было выйсці на свой, незалежны ад сістэмы, патрыятычны шлях?
    Мая сапраўдная адукацыя як гісторыка сапраўды адбылася ў архівах. Бо архівы крыніца інфармацыі пра мінулае і пра сучаснасць. Інфармацыя ў сучасным свеце з'яўляецца матэрыяльнай сілай, і хто валодае інфармацыяй, той валодае магчымасцямі. Такім чынам, архіўная служба дае досгуп да інфармацыі, грамадская дзейнасць дазваляе арыентавацца ў палітычнай сітуацыі. I вельмі важны яшчэ вопыт адміністратара, бо ён дапамагае рацыянальна і эфектыўна арганізоўваць працу і дасягаць сваёй мэты. Акрамя таго, працуючы ў архівах, засвойваеш асновы навукі кіравання, справаводства, пачынаеш арыентавацца ў сістэме дзяржаўнага кіравання. У застойныя гады архівы захоўвалі аб'ектыўную інфармацыю пра "пабудову сацыялізму"; працуючы з рознымі дакументамі, мы пераконваліся, што ў сапраўднасці робіцца зусім не тое, пра што піша друк...
    Але асабліва паўплывала на маё станаўленне праца ў архіве літаратуры і мастацтва. Тут захоўваецца дакументацыя, звязаная з творчым патэнцыялам нацыі. Творчая інтэлігенцыя гэта людзі найбольш развітай думкі, неардынарнага мыслення. У нас захоўваюцца таксама дакументы перыяду беларускага адраджэння пачатку стагоддзя, сярод іх архіў рэдакцыі "Нашай Нівы”, дакументы Віленскага беларускага музея імя І.Луцкевіча. Архіў "НН" быў доўгі час засакрэчаны. Калі я, дзяржаўны чыноўнік, захавальнік "сакрэтаў", паглядзела, якія там пісьмы, як людзі пісалі, як думалі, у мяне ўзнікла недаўменне: чаму ж гэтая газета закрытая ад людзей, яе ж трэба ўсім паказаць... Калі я сутыкнулася з такой супярэчнасцю, пачала шукаць іншыя дакументы, вывучаць гісторыю адраджэнскага руху. Пазнаёмілася з дзейнасцю такіх адданых беларускай справе людзей, як браты Луцкевічы, Ластоўскі і інш. Затым убачыла, што побач ёсць людзі, якія думаюць гэтак жа, якія знайшлі адказы на пытанні. Гэта падштурхнула да грамадскай дзейнасці, да чаго я ўвогуле схільная... Маё асабістае