• Газеты, часопісы і г.д.
  • Версіі  Юрась Залоска

    Версіі

    Юрась Залоска

    Выдавец: Тэхналогія
    Памер: 463с.
    Мінск 1995
    144.09 МБ
    ды затое падмурак выходзіў найтрывалы...
    Калі ты да кагосьці паставіўся несумленна, дык пасля, калі пачнеш выходзіць "наверх", табе гэта абавязкова "адгукнецца". Тады ў цябе ёсць слабы бок... Дык вось: і ў працэсе падрыхтоўкі з'езда, I падчас яго мы імкнуліся ўсе пытанні маральнасці вытрымаць. Папраўдзе кажучы, падчас з'езда я столькі ўсяго "гэткага" наглядзелася, што вопыту хопіць надоўга, каб ніколі не ступаць на такі слізкі шлях...
    Як вядома, у падрыхтоўцы З'езда беларусаў свету ўдзельнічалі і былі зацікаўлены два бакі урадавы і грамадскі Іу асобе "Бацькаўшчыны"І. Дарэчы, за гэты "звяз" "Бацькаўшчына" найбольш і падвяргалася крытыцы дэмакратычных сіл: маўляў, пайшлі на здрадлівы кампраміс з антынацыянальнай дзяржавай. Але адзіна справядлівы пахазнік "здрадлівасці" альбо "няздрадлівасці", на маю думку, рэальныя вынікі падзеі. Якія вынікі З'езда беларусаў, зыходзячы з гэтага пункту гледжання?
    Спачатку хачу зазначыць, што актывістам "Бацькаўшчыны" было вельмі няпроста прыняць рашэнне аб падрыхтоўцы да з'езда ва ўмовах, калі супраць яго выступіла большасць дэмакратычных сіл. Але, калі мы прынцыпова вызначыліся, то давялося шукаць такія падыходы да справы, якія б забяспечылі правядзенне з'езда на карысць не столькі ўрада, колькі на карысць беларускай справы. Мне здаецца, гэта ўдалося зрабіць, хоць I было часам даволі цяжка.
    Асаблівасцю з'езда было тое, што ўпершыню, на маю думку, быў знойдзены новы ў нашых умовах шлях да супрацоўніцтва паміж дзяржаўнымі I грамадскімі структурамі. У савецкія часы, калі грамадскія арганізацыя былі на службе ў дзяржавы, усе сумесныя мерапрыемствы праводзіліся пры поўным дамінаванні апошняй. Цяпер жа сітуацыя змянілася, I калі наша дзяржава хоча быць дэмакратычнай, то яна павінна лічыцца з грамадскімі сіламі, паважаць іх I супрацоўнічаць з ІмІ партнёрам!. Такая спроба I была зроблена пры падрыхтоўцы з'езда. He адразу ўсё Ішло гладка, але з цягам часу дзяржаўныя структуры адчулі сілу грамадскасці, і наша сумесная праца пачала набываць больш цывілізаваныя формы...
    Што да вынікаў з'езда, дык яны, на наш погляд, даволі значныя. Асноўны вынік арганізацыйнае афармленне сусветнай беларускай супольнасці. У грамадскім жыцці краіны ўзнікла новае паняцце, новы фактар, можна нават сказаць новая грамадская сіла. Усё гэта ў канчатковым варыянце можна разглядаць як агульны вынік таго працэсу кансалідацыі беларускай нацыі, які распачаўся з новым беларускім адраджэннем. Да яго спрычыніліся ўсе дэмакратычныя сілы як у Беларусі, так I ў дыяспары.
    Як надоўга, на ваш погляд, захаваецца патрэба ў такой арганізацыі, як "Бацькаўшчына"?
    Мы яшчэ толькі пачынаем, наперадзе вялікая праца.
    Спадзяюся, што роля "Бацькаўшчыны" ва ўмацаванні ўсебеларускіх сувязей не толькі не будзе змяншацца, але і ўзрасце. Ужо сёння згуртаванне заняло сталае месца сярод грамадзянскіх утварэнняў краіны і аказалася здольным правесці два значныя мерапрыемствы Сход беларусаў замежжа (снежань 1992 г.) I Першы з'езд беларусаў свету.
    Дыяспара наша, не гледзячы ні на якія размовы аб быццам яе выміранні, становіцца важным фактарам у нашым нацыянальным жыцці. У нас сёння вялізная эміграцыя ў блізкім замежжы, на ўсходзе. Гэта як правіла найбольш адукаваныя нашы кадры, хто ў свой час быў пасланы "на павышэнне" ў іншыя рэгіёны ці патрапіў туды па размеркаванні пасля навучання. Многія з іх працавалі ў Маскве I маюць вопыт удзелу ў кіраванні вялізнай краінай. (У Маскве нават узнікла суполка кіраўні^оў-беларусаў, якія гатовы спрыяць БеларусіІ. Заходняя эміграцыя ў сваю чаргу дапамагае нашым палітыкам далучацца да сусветнага палітычнага вопыту. Нашы народныя дэпутаты, грамадскія дзеячы ладзяць паездкі ў ЗША, у многім дзякуючы таму, што там жывуць нашы суродзічы. А яшчэ падрыхтоўка афіцыйных, урадавых візітаў... Хто нам лепш дапаможа зразумець I разгледзець замежжа, як не нашы суродзічы за мяжой? А мы сёння павінны далучыцца да сусветнай цывілізацыі.
    Дый увогуле эміграцыйныя працэсы ў сучасным свеце пашыраюцца, дзякуючы развіццю сродкаў зносін, пашырэнню кантактаў паміж людзьмі. Паўстае таксама і праблема новай беларускай эміграцыі. Цяпер жа шматхто выязджае ў свет па эканамічных меркаваннях, не адчуваючы сваіх
    каранёў. Але, апынуўшыся паміж іншых, "свядомых" народаў, такія выязджанцы рана ці позна пачынаюць успамінаць пра свае карані. Чалавек без каранёў жыць не можа, бо гэта робіць яго безабаронным перад светам, Хіба што такое пачуццё прыходзіць у больш сталым узросце...
    I тут мы вяртаемся да першапачатку "Бацькаўшчыны": яна была створана для забеспячэння ўсебеларускай сувязі ў свеце. Але аспект дыяспары толькі адзін з аспектаў нашай работы. Праблемы дыяспары ў глабальным маштабе не могуць быць вырашаны без вырашэння агульных пытанняў тут, у Беларусі, вось чаму "Бацькаўшчына", як я падкрэслівала, зацікаўлена глядзіць на ход унутранай палітыкі ў Беларусі, у адрозненне ад іншых арганізацый, што працуюць на замежжа, "Радзімы" і інш. Думаю, што ЗБС мае і ў гэтым перспектыву для дзейнасці.
    -	На заканчэнне дазвольце пацікавіцца вашым меркаваннем наконт ролі жанчыны ў сучаснай палітыцы...
    -	Думаю, што жанчына павінна іграць у палітыцы найперш сваю ўласную ролю прадстаўляць інтарэсы адной палавіны грамадства. Калі ўлічыць, што найлепш жанчына можа прадставіць і дзіцячыя інтарэсы, то гэта наогул будзе большая частка нацыі... Жанчына дае жыццё, гадуе дзяцей, таму менавіта яна глыбей ведае кошт чалавечага жыцця, а яно ў наш час ў асноўным залежыць ад палітыкі. Жанчына можа прыўносіць у палітыку большую адказнасць, памяркоўнасць у вырашэнні канфліктных сітуацый, а таксама духоўнасць, дабрыню, высокія ідэалы. He выпадкова асноўным сімвалам Першага з'езда беларусаў свету стала постаць вялікай жанчыны Беларусі Ефрасінні Полацкай...
    Дзякуй за гутарку, і добрых сіл вам у вашай грамадскай дзейнасці, у жыцці наогул.
    Хроніка часу
    3 газетнай паласы: "ЛіМ", 10-16.07.1993 МЫ ЯШЧЭ СУСТРЭНЕМСЯ...
    ПАСЛЯСЛОЎЕ ДА ПЕРШАГА З’ЕЗДА БЕЛАРУСАЎ СВЕТУ
    ...Цяпер, пасля заканчэння работы Першага з’езда беларусаў свету, а праграма яго мерапрыестваў расцягнулася амаль на першы ліпеньскі тыдзень, здаецца, становіцца зразумелым галоўны недахоп гэтага форуму, а іменна: і падчас пасяджэнняў у Дзяржаўным тэатры оперы I балета, I асабліва падчас сустрэч I Імпрэз па Мінску, па рэспубліцы, склалася ўражанне, што ўсётакі з'езд быў скліканы ў першую чаргу для дыяспары, для замежжа, а не для самой, унутранай, так бы мовіць, Беларусі. Увага I клопат пра замежных дэлегатаў і гасцей З’езда відавочна дамінавалі, кідаліся ў вочы нават у кулуарах паміж рабочымі пасяджэннямі I на "круглых сталах". Становіцца зразумелым, што доўгая няпэўнасць з афіцыйнай назвай з'езда не была выпадковай: назва Сусветны э'езд беларусаў, напэўна, сведчыла б пра іншыя, больш глабальныя, можна нават сказаць агульнанацыянальныя функцыі форуму...
    Першы наш З'езд I рухаўся наперад, Імкнучыся пераадолець той ад пачатку зададзены "дыяспарны" характар I набываючы якасць агульнанацыянальнага збору, сходу, сустрэчы... Упершыню ў незалежнай краіне заяўлена паэіцыя нацыянальнай грамадскасці вышняга ўзроўню грамадзянскай супольнасці. У гэтым, на наш погляд, галоўнае дасягненне Першага з'езда беларусаў свету I яго галоўны сэнс. Несумненная заслуга арганізатараў форуму тут мы мусім добрым словам узгадаць практычную работу СтаршынІ Рады ЗБС "Бацькаўшчына" Я.Лецкі у тым, што яны здолелі наладзіць кантакты 1 паразуменне з дыяспарай, сабраць яе прадстаўнікоў...
    Нельга не сказаць пра другі дэяржаўны аспект З'езда. У тым I унікальнасць форуму, што так ці Інакш ён стаўся кампрамісам паміж нацыянальна-грамадзянскай беларускай супольнасцю і дзяржавай ІРэспублІкай БеларусьІ, мастком паміж народам і ўладай. Рэальнае дзяржаўнае будаўніцтва адбываецца сёння, цяпер і зараз, і сутнасць яго ў кампрамісах, дакладней, майстэрстве кампрамісаў паміж грамадскасцю і дзяржавай. Дэлегаты памяталі, дзеля чаго яны сабраліся і КАГО прадстаўляю ць ПЕРАД ДЗЯРЖАВАЙ. У зваротах да беларускага народа, да ўрада і парламента З'езд прынцыпова выказваўся за правядзенне новых выбараў у Вярхоўны Савет, павагу да меркавання больш за 400 тыс. грамадзян наконт правядзення рэферэндуму ў
    рэспубліцы, рыначнае рэфармаванне эканомікі, адбудову культуры_.
    Можна канстатаваць, што Першы з'езд беларусаў свету самім фактам свайго правядзення як бы падрахаваў, падсумаваў развіццё нацыянальнай супольнасці за апошнія пяць гадоў. У дакладзе ад сусветнай беларускай супольнасці знайшлі замацаванне асноўныя формулы беларускай думкі гэтага пяцігадовага рубяжа: нацыянальная самастойнасць, дзяржаўная незалежнасць, культурнае адраджэнне. Падрахаваўшы найноўшы беларускі час, З'езд пакідае спрошчаныя формы і ўяўленні ў мінулым, вызваляючы мысліцельную прастору для новай, больш складанай, больш творчай працы...
    3 ДЗЕННІКА 12.07.1993
    * * *
    ...Галоўны недахоп г.зв. "беларускага адраджэння" / цяперашняга I колішняга адсутнасць у ім закрытага, таемнага духу. Усё ж вялікае I масавае робіцца магчымым, дзякуючы нейкай інтымнай, "сокровенной"ініцыяцыігэтага вялікага. Апошняе справа выбраных, выбранцаў "таямнічых".
    Беларусь жа, беларускі палітычны і культурна-асветны рух заўжды на паверхні, навідавоку. Можа, якраз таму, што "беларушчынай"увесь час карысталісяяк нікому не пагражальным, адцягненым лозунгам, які, да таго ж, ні да чога дзейснага не абавязвае? Сапраўднае "адраджэнне" зробіцца тады, як беларушчына пачне разглядацца падставаю не толькі духоўнакультурных, але / глабальна-палітычных мэтаў, г.зн. набудзе ранг "рухаючай сілы гісторыі". Бо толькі такія сілы на жаль здольны ў наш час выклікаць да сябе грамадскую павагу, I толькі з такімі сіламі прывык лічыцца абывацель. Абывацель лічыцца з усім, што яму недаступна, чым ён не валодае як сваім, але ад чаго, верагодна, можа залежаць у будучым. Дзеля гэтага "адраджэнскі рух" і павінен сфармаваць недаступную абывацелю Ідэалёвую дактрыну, якая да пары да часу I павінна заставацца такой ідэалёвай / таямнічай. "He кідайце жэмчуг перад свіннямі", чым не тое самае правіла? Само сабой, яно тычыцца толькі "жэмчуга": у астатнім усёчасны фронт барацьбы з абывацелем, за абывацеля, з дапамогай абывацеля... Ідэалы робяцца рэальнасцю спакваля / заўжды не так, як гэта спрабуюць прадбачыць. Але спачатку фармуюцца ідэалы / толькі затым рэальнасць... ІВерагодна, усё сказанае версія, абумоўленая назіраннямі за грамадскім жыццём).