Версіі
Юрась Залоска
Выдавец: Тэхналогія
Памер: 463с.
Мінск 1995
Да другой часткі пытання. Ну ’вядома, беларуская сучасная літаратура не можа задаволіць чытацкіх патрэб
як не можа ні руская расейцаў, ні французская французаў і г.д. У сувязі з тваім пытаннем мне ўспомніўся цікавы выпадак. Аднойчы я ехаў разам у вагоне метро з адным, як у нас кажуць, "сумашэчым", які голасна, на ўвесь вагон, даваў характарыстыкі ўсім, хто сядзеў насупраць. I вось, паказваючы пальцам на барадатага маладога мужчыну, ён закрычаў: "Ты, Міклуха-Маклай! Хочаш быць Міклуха-Маклаем? Будзь ім!" і перайшоў да наступнай "ахвяры". Вось і ў нас з табой тое ж самае: хочаш задаволіць свае інтэлектуальныя, культуралагічныя і іншыя запатрабаванні задаволь іх. Хоць на беларускай, хоць на японскай, хоць на любой іншай мове.
Бачу, за час па напісанні апавядання "Заява" Іздаецца, 1988 год?І, галоўны герой якога даволі заўзяты "беларусізатар”, аўтарскае разуменне ролі мовы ў грамадстве змянілася...
Апошнім часам я ясна зразумеў, што навучыць чалавека мове, тым больш беларуса, прымусіць яго палю біць мову абсалютна немагчыма, да тых часоў, пакуль ён з гэтага "капейку мець не будзе". У прынцыпе, гэта і раней было ясна, але раней я злаваўся на гэтых людзей і лічыў іх як бы непаўнацэннымі.
Памятаеш апавяданне У.Крупіна, дзе галоўны герой кажа: "Для того, чтобы не воровалн, нужно сделать всех полковнккамн, тогда всем воровать будет стыдно, м воровство мсчезнет"; калі яму заўважылі, што ўсіх жа не зробіш палкоўнікамі,ён адказаў: "Тогда м не суднть", Вось гэты момант бачыцца мне геніяльнай мадэллю цяперашняй, ды і заўсёднай, моўнай сітуацыі на Беларусі. Для таго, каб уся Беларусь загаварыла па-беларуску, трэба рабіць усіх пісьменнікамі, але гэта немагчыма; тады, відаць, не варта і строга асуджаць людзей, якія ведаюць і разумеюць мову, але прынцыпова не хочуць на ёй размаўляць. Калі б нешта залежала ад мяне асабіста, я плаціў бы кожнаму беларускамоўнаму грамадзяніну двайны аклад. Без усялякіх жартаў. Паглядзі, на колькі дзесяцігоддзяў I!) разлічана г.зв. беларусізацыя, колькі сродкаў убухалі і ўбухаюць у гэтую, у большасці сваёй шкодную справу! Калі б адну дзесятую ад тых сродкаў пусцілі на аплату беларускамоўным, праблема "беларусізацыі" вырашылася б за тры дні...
Разумею, што праз гіпербалізацыю / гратэск выказвацца зручней, хоць і не зусім падзяляю такі прыём. Мяне больш цікавіць, як ты разумееш місію пісьменніка ў такой моўнай сітуацыі. Бо паколькі няма цэласнага нацыянальнага быцця, дык мова ўяўляецца ў такіх варунках больш чым мовай гэта само быццё альбо голас неіснуючага быцця; сучасны беларускі пісьменнік у большасці сваёй пасланец вёскі ў горад і ёсць выказнік гэтага голасу, і ёсць творца сапраўднага быцця сваіх суродзічаў... Як сваю пісьменніцкую місію ўсведамляеш сабе ты?
Я, з твайго дазволу, спынюся на "пасланцы вёскі"... Сапраўды, чым больш я жыву, чым больш чытаю, слухаю і бачу, тым больш пачынаю разумець, што вёска гэта нешта адзіна сапраўднае, нейкі светлы разумны куточак у свеце вар'яцтва... I, калі ўжо так цяжка адарвацца ад Дастаеўскага, дык, па-мойму, "вёска ўратуе свет", а не нешта іншае. У маіх апавяданнях ёсць і пра вёску і пра вясковых людзей жорсткія словы, але яны не ад няведання, не ад абыякавасці, а якраз ад жалю і, па выразу Буніна, "любові лютай"... Адзін шаноўны літаратар сказаў пра маю "Камандзіроўку": "Гэта паклёп, гэта здзек з вясковых людзей... Як можна пісаць пра такія рэчы гумарыстычна?!" Зайшоў бы ён у любую вясковую краму ды паслухаў!.. Добры гумар: тут слёзы плывуць, калі бачыш гэтых перавязаных накрыж хусткамі бабаў і п'яных ад цяжкай працы і самагонкі мужычкоў з самакруткамі, якіх столькі ўжо часу так бязлітасна і ўпарта цягнуць да "рыначнай эканомікі эўрапейскага ўзроўню"; усё часцей і часцей лезе ў галаву перафразаванае радзішчаўскае: "Што ім скора астанецца паветра?" Пра апавяданне "Бляха" давялося пачуць, што гэта традыцыйная, добра скляпаная літаратурная выдумка, але такіх выпадкаў, які апісаны ў апавяданні, тысячы; па вёсках Мазыршчыны дзень і ноч снуюць тудысюды машынкі, цягаюцца падазроныя "странннкк" і крадуць, крадуць бязбожна: веласіпеды, тэлевізары, сала з камораў, курэй, яйкі з-пад курэй, з агародаў бульбу, цыбулю што вочы бачаць... Ну, гэта матэрыя... А ў духоўным плане "місія тварыць быццё"... гэта можна сказаць, напрыклад, пра Караткевіча, Данчыка ці СокалаваВоюша... Што пра сябе? Я атрымаў чатыры лісты ад
незнаёмых людзей на аповесць "Гісторыя хваробы"; мне , расказвалі, як на Мазырскім дрэваапрацоўчым камбінаце паміж рабочых перадаваўся "ЛіМ" з маёй "Камандзіроўкай"; прыемна было, што менавіта вясковае апавяданне "Пеля" атрымала першае месца на Усесаюзным конкурсе "Молодые дарованмя”... У гэтым плане, вяртаючыся да пытання, у меру сваіх здольнасцяў, для суродзічаў, для беларускай літаратуры я тое-сёе раблю.
Дзякуй, Андрэй, за гутарку, / дай Бог табе новых, нечаканых твораў...
3 ДЗЁННІКА Студзень1993
* * *
...Часам лаўлю сябе на такім няўгульным, непрыемным пачуванні: быццам пішу на штучнай, мёртвай, мусова прыцягненай мове... Калі такое бывае часта, бо работа спрыяе гэткім варункам стасуешся з калегамі-каляжанкамі, увесь час у коле людзей, дзе пра ўсв, /, што асабліва важна, пра філасофскія, адцягненыя паняцці гаворыцца па-літаратурнаму, па-беларуску, тады быццам і не заўважаеш нічога асаблівага адносна мовы; мова / само быццё быццам зліваюцца ў адзінае цэлае быццё мовіцца па-беларуску, мова робіцца самім быццём. I ты задаволена існуеш у гэтым адзінстве мовы і быцця табе, прынамсі, утульна і добра... Але калі што бывае рэдка, бо асаблівага жадання пакідаць сваё звыклае, утульнае кола стасункаў няма, толькі пабытовыя праблемы змушаюць гэта рабіць апынаешся насуперак сваёй волі ў пабочным гарадскім асяроддзі, дзе паніжаны інтэлектуальна-літаратурныя крытэрыі сумоўя, але якое больш маштабнае, аб'ёмнае прасторава, тады адзінства мовы і быцця скасоўваецца, дэфармуецца. Быццё мовіцца ўжо не на такой мове. Тая, ранейшая мова парывае еднасць з быццём, застаецца існаваць сама па сабе.„ У гэты момант узнікае пачуццё ўласнай неадэкватнасці быццю: мова, на якой ты гаворыш пра быццё, выказваеш сваё быццё, хай і у такім асяроддзі выказваеш пераважна падсвядомасна, моўчкі, застаецца ранейшай, высакапробнай; быццё ж кліча цябе да іншых гукаў... / ты сутаргавата адбіваешся ад гэтага зынакшанага, нялюбага табе быцця I прабіваешся да быцця еднаснага і дарагога. Там табе Ізноў будзе добра...
Аднак жа: калі 6 не было такіх адначасна існуючых быццяў, калі б еднасці быцця і мовы пастаянна штось не пагражала, ці магчыма было б тады літаратурнае мастацтва ўвогуле?..
3 ДЗЁННІКА
Люты травень 1994
* * *
...Колішняя думка наконт заганы сучаснай літаратуры ІбеларускайІ: яна занадта штучная, занадта "несамастойная" ў абыходжанні з фактурай уласных твораў; усё тое паўтарэнне ранейшых набыткаў, з-за чаго літаратура згубіла свой імпэт і самавіты дух, ператварылася менавіта ў гульню ш к л я н ы х перлаў... Але і пра тое добра давёў М.Бахцін у "Эстэтыцы слоўнай творчасці" пісьменнік усё-такі мусіць н а н а в a засвойваць, спасцігаць гэты свет Ізнешні ці ўнутраныі, т в a р ы ц ь н о в а е; Іншымі словамі, мець уласную адчувальную душу і імкнуцца да адкрыцця... Але на сёння мы бачым у нашых "тоўстых" часопісах такі брак духоўнага зместу, духоўна-новага, што чытаць гэта I нецікава, і цяжка... Ідзе гульня штампамі рамесніцтва ў літаратуры.
* * *
...Пара лірыкі Іу літаратурыі прамінула даўно. Бо лірыка гэта лірызм і ўдушы, інавокал. А якілірызм можа б^.чо цяпер?Навокал зруйнаванне... Сапраўды меў рацыю Гесэ, калі казаў пра "інтэлектуальнае ўтаймаванне феноменаў эпохі" як задачу крытыкі I, шырэй, літаратуры ўвогуле. Прынамсі, рэалістычная літаратура не "ўтаймоўвала" феномены сваёй эпохі, a апявала іх альбо ўцякала ад іх тады атрымліваўся гратэск ці пародыя... Але што, калі "эпоха" пакідаецца ў спакоі як эпоха, а само мастацтва ІлітаратураІ прыходзіць да ўсведамлення сваёй інакшасці, апрычонасці ў атачэнні размаітых "феноменаў эпохі"? Тады мастак ІпісьменнікІ пэўна ведае сваё месца, сваю праўдзівую прастору, дзе толькі / мае права дзеяць г.зн. казаць СЛОВА. Інакш словы атрымаюцца падманнымі, непраўдзівымі.
Бо СЛОВА так проста не нараджаецца. Янодаецца на вастрыі пачуцця і перажывання, генералізуецца. Мы, прынамсі, не можам пісаць гэтак жа шматслоўна, як папярэднікі. Мы асуджаны самой рэальнасцю на бясслоўё з-за адсутнасці нармальнага бытавання мовы ў рэальнасці і Ізвязана з гэтымі з-за ў многім
к н I ж н a г а характару нашай літаратурнай дасведчанасці. A слова ж вырастацьме з жыццяі Яго, слова, трэба мяць у руках, перакідаць у роце, нюхаць, гладзіць, каўтаць і шматкроць, каб затым словам жа выявіць той “феномен эпохГ. Мы ж выяўляем феномены слоў жа... Вось гэта і адчуваецца апошнім часам абвострана, смыліць, як глабальная супярэчнасць быцця Іу тым ліку і літаратурнагаі...
* * *
Пра мову. Мова не толькі гукавы, інфармацыйнапаведамляльны сродак, але й сродак "магічны" сродак прылучэння да рэчаіснасці. Без гэтай звязкі мова/быццё усялякі літаратурны вопыт губляе сэнс. Уся сучасная беларуская літарагура амаль пазбаўлена сэнсу...
* * *
Зноў пра мову. Адна мова для творчасці Іці мова творчасціі. Гэта тая мова, што засвоена "з малаком маці"; увабрана як неад 'емная частка рэчаіснасці, спазнанай з дзяцінства. Першыя крокі па зямлі першыя словы; і наадварот... Гэта жывая, першая мова-стыхія, не ўтаймаваная граматычнымі і літаратурнымі канонамі рэальная мова быцця. Сутнасць у тым, што толькі на гэткай першай мове спазнання свету мажліва казаць падсвядомасна, адэкватна рэфлексаваць, "гуляць у словы" на паперы, адным словам "тварыць"...
/ зусім інакшая мова мова, на якой собіць тлумачыцца на вуліцы ці ў краме, звяртацца да першага стрэчнага на гарадской вуліцы. Уся справа ў тым, што тут трэба казаць зразумела, даходліва, а дзеля гэтага "мова творчасцГ якраз / не падыходзіць. Яна прыватны сродак зносін "з паперай", сродак самавыяўлення на паперы. Мова сацыяльнага жыцця зусім інакшая, і з гэтым фактам трэба пагадзіцца... У такім разе сучасная беларуская літаратурная творчасць Іуключна з літаратурнай журналістыкайі менавіта прыватны, запаветны занятак, хобі. Сацыяльнае жыццё карыстаецца ж Іншай і на здароўе' мовай: мовай не-роднай, не-нашай, не-творчай...