Версіі
Юрась Залоска
Выдавец: Тэхналогія
Памер: 463с.
Мінск 1995
ПАДАРОЖНЫЯ НАТАТКІ
* * *
Едучы дадому, да бацькоў, ты насампраўдзе едзеш толькі... па мову! Дбайна спакаваныя маткай вандзэлкі з дому на дарогу хіба прыкрыццё тае, асноўнае ўзяткі, патрэба ў якой / паклікала цябе выбрацца нарэшце! у вёску? Нават родныя абліччы бацькоў неяк неўпрыкмет аддаляюцца і прызабываюцца ў часе і клічуць да сябе ўжо не так непераадольна, як у дзяцінстве, юначай парою. He слабне толькі покліч мовы, жывых галасоў, простых хатніх гукаў...
* * *
Той свет, што цябе выпладзіў, выпеставаў сваімі краявідамі, выпаіў сваёю вадой, ён будзе трымаць цябе жалезнай хватхай яшчэ доўга; магчыма, ён будзе трымаць цябе дасхонна. I нат калі ты саўеш сваё гнездо дзесь у іншым месцы, спакайнейшым і лагаднейшым, чым зямля бацькоў тая ласкавейшая зямля не перабора суровы і не заўсёды ласхавы свет твайго дзяцінства. Ты да яго з'адсюль будзеш вяртацца.
Мне здаецца, што з чалавекам, які з тых ці іншых прычын альбо па сваёй волі, альбо ў выніку г.зв. акалічнасцяў развітваецца са сваёй "малой радзімай", траціць з ёй трывалую сувязь, адбываецца нейкая непапраўдная душэўная траўма, псіхалагічная мутацыя. Усё-такі малая радзіма крыніца духоўнай падпіткі, жыццёвай, быццёвай энергіі.
Колькі вершаў, песень, музычных твораў ёй, вёсцы, прысвечана! Колькі лёсаў чалавечых зламалася ПАСЛЯ разрыву з ёй...
* * *
Едучы па Беларусі, назіраючы мястэчкі з касцёламі і цэрквамі, ты будзеш адно сузіраць і думаць: ХТО пабудаваў гэтыя бастыёны духу? Ты навучаны, што на тваёй зямлі спрадвеку панавала галеча і нішчымніца; што дзяды твае
ніколі не ведалі граматы; што ў іх жыцці нічога светлага не было... Але ты назіраеш гэтыяхрамы, рэшткі старажытных паркаў, іншай забудовы ледзь захаваныя сімвалы былой велічы твайго краю, ідумаеш: ЯКІМ МОЦНЫМ павінен быў быць народ, будаўнік гэтай велічы? Бо ж касцёлы і цэрквы Іасабліва касцёлы) будаваліся пакаленнямі людзей, і ім трэба было мець упэўненасць, што гэтая карпатлівая будоўля мае нейкі вышэйшы сэнс...
Твае продкі ведалі, што будуюць. Ці задумваемся мы, ЧЫМ карыстаемся, што сузіраем з вакон аўтобусаў, едучы паўз сваю краіну?..
* * ♦
Аднак жа бачу прыкметы зараджэння дужай, гордай нацыі беларусаў. У горадзе. У тым горадзе, які сцвярджае няўхільна сваю культуру. Пара гарадскога будаўніцтва змянілася парою ладкавання гарадской культуры што магчыма толькі ў перыяды спакою I ўстоянасці.
Бёсха паціху задыхаецца, захлынаецца новым часам, тым часам, што сутыкнуў вёску з горадам. Горад у гэтай сутычцы перамог, у значнай меры выпампаваўшы з вёскі пасляваенныя пакаленні людзей. А вёска трымалася галоўным чынам на пераемнасці, на непарыўнасці пакаленняў Дзеці 30-х гадоў бадай, апошнія сапраўдныя яе прадстаўнікі. Гэта нашы бацькі...
Зразумела, вясковы заняпад, п'янства не ёсць з'ява этычнай дэфармацыі вёскі, вяскоўцаў; гэта хутчэй УЦёКІ ад рэчаіснасці, у якой месца вёскі выкраслена. КалІ наперадзе цёмна, калі ў падсвядомасць убілася ідэя беспрасветнасці I канца тады застаецца толькі сысці ў нархатычнае існаванне: бацькі каб дажыць неяк гэты "згублены час", дзеці, хто застаўся ў вёсцы, каб неяк перажыць зыход, страту бацькоўскага свету і страту саміх бацькоў...
А ў горадзе зараджаецца новая, дужая нацыя, што пераймае гены здаровых ідужых продкаў. Калі гэтая нацыя будзе памятаць пра тое, ШТО закладзена ў аснову яе сілы, яна сапраўды стане на ногі...
* * *
А пад нагамі ў нас толькі Зямля. Зямля бацькоў, дзядоў, продкаў Зямля надзеі нашай. I якія б хмары ні засцілі неба над ёй, яна па-ранейшаму застаецца нашым пачаткам і канцом, раджэннем і смерцю, песняй і плачам, воляй і стогнам... I, можа, адзіным сапраўдным апірышчам у жыцці. Больш жа няма нічога.
ПАСЛЯСЛО7Е
(3 прыкметамі новай прадмовыі
Урэшце пара / перапыніць маўленне, перапыніцца... Аўтар вычарпаў амаль увесь першапачатковы імпэт, што абудзіў ледзь не на тры гады, акурат ад путча 1991 года да другой паловы 1994-га яго пільную цікаўнасць да акаляючых людзей і спраў, дзяржаўных I культурных, да слоў, што мовіліся вакол. Бадай, болей за ўсё да слоў, бо гэта дужа ж такі прыцягальная сіла СЛОВЫ. У аўры слоў здзяйсняецца наша жыццё, адбываюцца лёсы, надыходзяць змены. БЕЗ СЛОВА жыццё ўявіць немагчыма: толькі слова і робіць чалавечую істоту чала-векам, чалавека грамадзянінам, грамаду народам...
Аўтар апынуўся ў моры слоў, дакладней кажучы, усвядоміў сябе ў тым слоўным моры, якое яму належала пераплыць, пераадолець, пасля жніўня 1991-га. Тады як быццам разламаліся сценкі вялікага непранікальнага акварыума, у якім дагэтуль шумелі ўнутраныя буры, але з падзеннем сценак змесціва яго з рыбамі, камянямі, глеем, разлілося ўшыркі, захліснула нагуральны, прыродны грунт. Стала МОЖНА гаварыць УСЕ... Слоўная плыня спакваля пачала набіраць сілу, змятаючы на сваім шляху ўсё аджылае, спрыклае, ачышчаючы цела мовы ад адыёзных учарашніх тэрмінаў і клішэ... У такіх метафарызаваных варунках і працякалі гутаркі, што склалі "Версіі". Пішучы развітальны аўтограф, аўтар рады адзначыць, што разам з напружаннем гутаркі прынеслі яму і нямала прыемных, хвалюючых хвілін, сапраўднай творчай узнёсласці Іяк, спадзяюся, і суразмоўнікамі, склалі, па сутнасці, пэўны перыяд у журналісцкай біяграфіі. Тым прыемней усвядоміць зараз яго вычарпанасць і заканчэнне.
Цяпер ад перажытых імгненняў адкрыцця, спасціжэння пасвойму нейкай частачкі часу, застаецца гэты, досыць ашчадна сканструяваны зборнік. Напэўна, ён адлюстроўвае сам характар часу: фрагментарны, дэкларатыўны, месцамі кідка-рытарычны, месцамі псеўдапрарочы... Для мяне наш час здаецца ўвогуле чымсьці падобным да эпохі г.зв. маньерызму Іу мастацтвеі, якім сканчалася Вялікае Адраджэнне ІРэнесансІ і распачыналася Барока. To быў час разлучэння еўрапейцаў са спакойным, устойлівым існаваннем, падмацаваным неабвержнымі дагматамі сярэдневяковай схаластыкі, час, "калі ўсё скранулася 1 паплыло"; у стыхіі вайсковых забурэнняў свет ізноў паўстаў перад людствам як непрадказальны хаос, доля чалавека у якім апынулася асуджанай на няпэўнасць і пакутлівасць. У мастацтве
гэта 4acmanierismo Іітал.) манернічання, адвольнага, суб'ектыўнага самавыяўлення творцы, перад якім не стала ранейшых канонаў, але і не паўстала новых. Тады / ўзнікла ўяўленне пра мастацтаа як плён індывідуальнага духоўнага высілху, напружання пачуццяў і розуму мастака Ішто прапаведаваў Дж.Бруна, а засведчыў, стварыўшы першыя эсэ ў сучасным разуменні жанру "Доследы " М.МантэньІ. Затым, як вядома, чалавецтва пераадолела I неўпэўненасць, і абумоўлены часам самацэнтрызм, зноў вярнуўшыся да ўяўленне пра гармонію і цэласнасць Сусвету, усталёўваючы класічныя каштоўнасці...
У нас жа сёння, на пачатку 1990-х, зноў эпоха маньерызму, ці, калі заўгодна, неаманьерызму. вызваленыя з-пад улады "абсалютаў" нядаўняга мінулага, мы пахуль не маем, не здабылі абсалютаў іншых, апроч як... саміх сябе. У нас няма крытыкаў і суддзяў, хто мог бы хораша паказаць нам няслушнасць таго ці іншага новаўтворанага ўяўлення, высветліць няслушнасць той ці іншай выказанай думкі, за ўсё даводзіцца адказваць і хвалявацца самім. Ды іншага і не дадзена: усё сваё і даводзіцца здабываць самім, на свой клопат і рызыку.
Гэта першая тэза: наша асуджанасць на БЕЛАРУСАЦЭНТРЫЗМ. ёсць свет і ёсць мы; каштоўнасці свету занадта доўга адчужаліся ад нашай тутняй прыроды, каб ураз стацца нашымі, зрабіцца засвоенымі. Прымаючы нахланнё дзівос свету, мы, хутчэй, зоймем пазіцыю быкаўскага Петрака: як быццам нас гэта і не тычыцца, і не з намі адбываецца; нам даражэй усведамленне сваёй унутранай праўды, якая значна вышэй за ўсё прыноснае, знешняе. А гэта, дарэчы, I ёсць першы крок унутр. Каб затрымаць наступ свету, яго залішне энергічныя абдымкі, у якіх сканае і без таго кволая ўнутраная самаснасць, Пятрок павінен зладзіць свой Дом.
Гэта другая тэза: ДОМАБУДАЎНІЦТВА. Сутнасць яе ў тым, што найлепшы прытулак на Зямлі чалавех Інацыя, народі можа займець тольхі ў сваім Домв. Але што такое "сваё"? "Сваё" на сёння вынік напружанага змагання, здабыцця сваіх правоў на годнае I, падкрэслім, арысгакратычнае існаванне народа на сваёй зямлі, спаміж іншых народаў свету. "Сваё" зазвычай базуецца на ахвярах, часам жудасных; увогуле на ахвярапрынашэнні народа, які за нешта сваё змагаецца. Хоць, здавалася б, канец XX стагоддзя занадта лагодны, "выхаваны", занадта цывілізаваны, каб чалавецтва магло зноў выкарыстоўваць такія каменнавяховыя паняцці, як "ахвяры", "змаганне", "хроў"... Ды ўсё як і раней: у барацьбе за ўладу чалавек адкідае ўсе ўяўленні аб нібыта сваёй "цывілізаванасці", бярэцца за зброю; у спаборнічанне не на жыццё: на смерць уступаюць самыя старажытныя інстынкты,
сіла якіх мацней за сілу пісанай маралі / рэлігіі.
Незалежнасць ЗША напрыканцы XVIII стагоддзя аплочана немалой крывёй / гераізмам вольных фермераў; нават найдасканалая, "пяшчотная" дэмакратыя паўстае на ахвярах і ахвярным высілку.
А што беларусы? Антыномія ахвяры/бяскроўнасці, падаецца, стала той загваздкай, якая стрымлівае фармаванне незалежнай беларускай палітыкі. Бо тая рытуальная, і знешне і сутнасна падобная да савецкай, палітыка, якую маем, нагадвае, хутчэй, палітычны гратэск, урэшце комікс, чым палітыку як выяўленне пэўнай ВОЛІ, з якой мусіць лічыцца кожны, хто з ёю сутыкаецца. Думаецца, аднак, што беларуская палітыка набудзе сваё сусветнае рэнамэ якраз праз фармаванне ў Беларусі моцнай, не аперэтачна-паслясавецкай, а нармальнай,дзейснай,дэмакратычназарыентаванай улады. Мабыць, фармаванне такой новай ўлады і станецца для Беларусі яе выпрабавальным "асялком” яе сучаснымі РацлавіцамііБарадзіно. I, дарэчы, гэтая задача здымае антыномію ахвяры/бяскроўнасці. Бо спатрэбіцца не ружжо, не імклівая ваяўнічасць, а ахвярнасць адмысловага гатунку, асобай пробы АХВЯРНАСЦЬ ДУХУ, якая запатрабуе ад нацыі, яе сумленных прадстаўнікоў надзвычайнага напяцця духу I волі, штоімгненнага духоўнага высілку па замацаванні беларускага палітычнага фактару прынамсі, у рэгіёне. / што можа быць больш драматычным за такую, метафізічную па сутнасці, задачу нацыі: выпеставаць сваю волю не як адказ на знешнюю пагрозу альбо ваяўнічы выклік, a нарадзіць і ўзмацніць яе 3 СЯБЕ, са сваіх уяўленняў пра годнае і жаданае жыццё?..