Версіі
Юрась Залоска
Выдавец: Тэхналогія
Памер: 463с.
Мінск 1995
Ці можа быць нацыянальнае жыццё рамяством спадчынным? Ты адраджэнне сам ёсць. Ты арганізатар / натхняльнік свайго адраджэння і адраджэння свайго этнасу. Аднак ты не прадаўжальнік, a пачынальнік. Бо сёння табе няма чаго прадаўжаць. Хіба можна ў літаратурным сэнсе прадоўжыць белсацрэалізм, адпаведную крытыку? Ды з усяго гэтага масіву тэкстаў мы возьмем дзеля працягу поступу культуры не так і шмат цытат, разумеючы, што ўсё гэта часовае, пераходнае; што, скажам, крытычныя працы А.Адамовіча, Р.Бярозкіна / М.Стральцова на шалях культурагенезу важаць ці не болын, чым бібліятэка планавых працаў Інстытута літаратуры. Гётэ называў змесціва літаратуры фрагментарным, захоўваючым помнікі чалавечага духу ў той ступені, у якой яны былі зафіксаваны пісьмом. "Як мала з таго, што аАбылося, запісана!" у скрусе вымаўляе Гётэ...
Такім чынам, ты адно пачынаеш. 3 нуля, з чыстага ліста.
3 самаго сябе. "Наша Ніва" ў Вільні адноўлена з рэдакцыі, што пачала рабіць выданне перадусім для самой сябе, a ўжо затым гісторыі... Усю нашу спадчыну, у тым ліку I І.Канчэўскага, ты будзеш трымацьхіба толькі ў падсвядомасці, у падтэксце, а тэкст мусіць быць твой, абсалютна новы. "Усё ўзнікае з нічога", гэта якраз той выпадак.
Вось формула разумення сябе ў сітуацыі HE ПРАДАЎЖАЛЬНІКІ, А СТВАРАЛЬНІКІ. "Я той хто шлях / хто па ім ідзе", вось формула самой сітуацыі, прамоўленая Алесем Разанавым. Здаецца, яна дае адказ на пытанне: штб ты? Толькі ідўчы. Навошта табе прыдумваць яшчэ й дэкларацыю свайго шляху? Ідзі сабе, ідзі-
* * *
Лозунг "нацыянальнага адраджэння" за чатыры гады прагалошання Іберучы за адлік лета 1989 года дату Устаноўчага Сойму БНФ "Адраджэнне"), праўдападобна, вычарпаў свае здольнасці ўздзельнічаць на ўсё грамадства. Першапачаткова высунуты сталічнай інтэлігенцыяй перадусім дзеля самой сябе, гэты лозунг заканамерна перасягнуў межы зацікаўленай супольнасці і ужо ў форме агульнадзяржаўнай ідэалогіі пашырыўся на ўсю нацыю. I цяпер упокліча "Адраджэнне" няма адрасата: кажучы гэты лозунг, мы маем на ўвазе кагось іншага, хто побач і хто мусіць адраджацца, але не сябе. Мы маем на ўвазе народ, беларускі народ... Можа, ўсё-такі пакінем народ у спакоі?
Зрэшты, зразумела, скуль паўзнік фантом "народа" і чаму ён заўладарыў у лексісе адраджэння: пры змене ідэалогіі з камуністычнай на нацыяналістычную ў "здаровым сэнсе слова" аніколькі не змянілася, бо не магла так хутка змяніцца, агульная збальшавізаваная ментальнасць, у тым ліку і псіхалогія інтэлігенцыі, якая хоць і можа зараз пахваліцца эпізадычным вальнадумствам у тыя часы,ды ўсё ж тое вальнадумства было прыстасаваным да ўсеагульнага бальшавізму. Відаць, падладжваючыся пад "час, век, эпоху", інтэлігенцыя аб'ектыўна губляла ў сабе нешта сутнаснае здольнасць да незалежнай ад часу дэмакратыі духу, духоўную самастойнасць. I цяпер,
калі дэмакратыя духу фактычна ўзаконена, інтэлігенцыя па інерцыі пачынае ісці ўслед за ідэалогіяй новай, нацыяналістычнай, якая, незалежна ад такога свайго зместу, ізноў трымае інтэлігенцыю ў заложніках, прымушаючы карыстацца ўсё тым жа збітым паняццем "народ"...
Ды народ розны, шматстайны; зрэшты, ён заўжды быў розны і па сацыяльным стане, і па інтэнцыях духу. "Адраджаць " увесь народ бессэнсоўна; у варунках вядомых будзённых праблем гэты рамантычны і, аднак жа, далёкі ад канкрэтнай рэчаіснасці лозунг не кранае ані прыгнечаную і косную вясковую інтэлігенцыю, ані прагматычнакасмапалітычную гарадскую, ані індыферэнтны калгасназавадскі люмпен. Далёка не ўсе слаі грамадства ў часе сацыяльна-маральнага злому, які фатальна задоўжыўся, можа задаволіць адна толькі мова. Відаць, мова рэч дастатковая элітарная, каб так проста стацца агульным сімвалам выратавання... Тутдарэчы згадваецца паказальная эскапада героя апавядання Андрэя Федарэнкі "Заява": "Сам гавары ты хоць па-кітайску! Любіш любі, гаворыш гавары, а другіх прымушаць не смейцеі" Сітуацыя, у звыклай для аўтара манеры пачатая ад скрайняй іроніі і самаіроніі: "Ты пераконвай мяне, пераконвай!..", і развітая затым да "голасу рэальнасці": "He пераканаў...", абсалютна рацыянальная.
Гаварыць пра "адраджэнне" ўхаце сваіх бацькоў у мяне не паварочваецца язык гэтак амаль фізічна адчуваецца недарэчнасць падобных гавэндаў у вёсцы, за 300 кіламетраў ад сталіцы. Ці то "травесційнасць" абстаноўкі выклікае такое пачуццё?
А, можа, лозунг павінен вярнуцца да адрасата самой інтэлігенцыі? Ці увогуле грансфармавацца ў нешта новае, нязнанае?..
* * *
У варунках шматнацыянальнай культуры Саюза ССР асобная нацыянальная культура выстаўлялася не тое што як экзот, але як самадастатковы і закончаны экзот. Крытэрыяў закончанасці культуры не існавала; можна было запыніцца на любым крытэрыі і ён прымаўся як абсалютны.
Напрыклад, "мужыцкасць" беларускай культуры з усімі выцякаючымі... Хоць які-небудзь прафесар філфака аб'ектыўна займаў у грамадстве арыстакратычную нішу і мусіў аб'ектыўна выціскаць са свае самасвядомасці комплекс "мужыцкасці". Сацыялагізацыя эстэтыкі, такім чынам, была непазбежнай: "мужыцкасць" сацыяльнага паходжання адмыслова спалучалася са светапоглядам інтэлігента ў першым пакаленні. Дарэчы, ніхто такіх падлікаў не рабіў, але, відаць, "першапакаленцы" дасюль пераважаюць у беларускай літаратуры...
* * *
Якія цяглавыя механізмы вымкнуць культуру ў тое заўтра?
Шукаючы адказу на гэтае пытанне, нам аніяк не абысці тэмы элітарнасці ў культуры і на ўзроўні метафары, і на ўзроўні сацыяльным. Калі "Нашу Ніву" ІсучаснуюІ перакласці з "тарашкевіцы" на афіцыйны правапіс, дык яе элітарнасць пэўна здэфармуецца гэтак жа, як зынакшыцца ўспрыняцце “ЛіМа", выдадзенага, дапусцім, у старым правапісе. А ўсё таму, што мы аднолькава тузаемся паміж "элітарнасцю" і "масавасцю", раз-пораз мусова аднаўляючы старыя формулы грунт і адразу пераходзячы на ўзвышэнне, куды цягнем за сабою чытача, разумеючы, што грунт гэта яшчэ не элітарнасць, а толькі яе перадумова. Як розняцца нашы аўтары! Сярод іх і слесары, / прафесары, і хатнія гаспадыні. I парадокс яны неяк змяшчаюцца разам на адной паласе... Дзе ты, electis?
Элітарнасць ёсць прылада, што дапасоўвае нацыянальнае Ілітаратуру, тэатр, кіно і г.д.І да агульналюдскага. Нацыянальнае а яно ўяўляецца ўсё-такі адмежаванай тэрыторыяй спаміж іншых культурных палеткаў свету павінна мець такую інстытуцыю, у якой яно перакладалася б на мову людства, і, наадварот, дзе агульначалавечае адаптавалася б да патрэб нацыянальнай культуры. Нацыянальная культура павінна мець паміж сабой і лю дствам пасрэдніка, які ў дыялогу natio з светам выконвае функцыю перакладчыка, забяспечвае паразуменне бакоў і захаванне балансу інтарэсаў.
Electis, трэба думаць, узнікне тады, калі дзяржава I грамадзянская супольнасць канчаткова разыдуцца па розных палюсах, размяжуюцца. Але пры ўмове, што дзяржава будзе зацікаўлена ўтрымліваць сферу нацыянальнай эліты. Пытанне, ці сама дзяржава створыць гэтую сферу, закладзе адукацыйныя, эстэтычныя, выхаваўчыя / якія іншыя інстытуты элітарнасці, ці ініцыятыва будзе зыходзіць з нетраў самога грамадства. Хутчэй за ўсё, гэта працэс двухбаковых намаганняў.
Рацыя: культура пачынаецца там,дзе канчаецца дзяржава. Дзяржава ўвогуле не той орган, што выпрацоўвае хультуру; яна, хутчэй, ахоўнік-забеспячэнец культуратварэння інстытутаў і акадэмій, пісьменніцтва, тэатру і музыкі і г.д. Амаль усё што-кольвек новае і заўважнае ў культуры апошнім часам узнікла пераважна як плён прыватных альбо напалову прыватных ініцыятыў: ці то адноўленая "НН", ці то фальклорны гурт "Ліцьвіны", ці то факсімільныя выданні "кааперацыйна-выдавецкага таварыства "Адраджэнне". У сціжме прыватных ініцыятыў, несумненна, трэба разглядаць I студэнцкія суполкі, рэлігійныя грамады, "Беларускую капэлу". Паўсюль вызначальная роля належыць асобе: С.Дубаўцу, У.Бербераву, А.Жынкіну, М.Матрунчыку, Ф.Янушкевічу, Я.Паплаўскаму... Розніца паміж справай прыгаданых дзеячаў і Мінкультуры відавочная: калі першыя аднаўляюць, замацоўваюць і распрацоўваюць аўтэнтычную культуру, дык Міністэрства, увогуле спрыяючы ім, ці не большыя сродкі накіроўвае на забеспячэнне г.зв. "патрэб часу", імкнучыся дагадзіць усім, хто з'яўляецца на мясцовых маскультурных пляцоўках з мэтай "абслугоўваць культурныя запатрабаваннінарода"... А яшчэ трэба ўзгадаць неабходнасць утрымання традыцыйнай сістэмы клубаў і бібліятэк, хораў, бо за імі стаяць людзі, і іх многа... Так што прыватныя ініцыятывы рэалізуюцца як бы самі па сабе, амаль незалежна ад дзяржавы.
Аб'ектыўна, бачачы розніцу паміж зместам / кшталтам прыватных намаганняў у культуры і мерапрыемствамі ўстаноў культуры, трэба прызнаць іх эстэтычную несумяшчальнасць і рознаўзроўневасць. Сведчыць жа гэтая рознасць не пра што іншае, як пра пачатак адслаення пэўных плыняў культуры ад дзяржаўнага тулава; творчыя
магчымасці для выбраных на гэтым шляху непрадбачаныя.
* * *
Гэтаксама наўрад ці створыць культуру формула "дзяржава робіць нацыю". Нацыя, магчыма, зарганізоўваецца і такім, дзяржаўным шляхам, але каб культура... Гэты датклівы, бездапаможны і як нішто ўстойлівы, дасканалы эфір? Гэтая свяшчэнная эманацыя жывога свету Іі твайго народа таксама) ці можа яна стацца магчымай з волі дзяржавы, што наглядае за механічнай правільнасцю знешняга жыцця? Ды не, відаць; на парозе культуры ўладарнасць дзяржавы блякне, канчаюцца яе ўоодыісныя паўнамоцтвы. Тут пачынаюць дзейнічаць іншыя, нябачныя звонку законы, вядзецца ўтоеная ад знешняга вока гульня, у выніку якой ажывае спракаветны фальклор, гучаць перакладзеныя шэдэўры сусветнай літаратуры, ну і, вядома, пішуцца свае шэдэўры... Што можа Дзяржава без Кульгуры? Хіба што, тоячы сваю сутнасную бездапаможнасць, скарыстаць мову, думкі, эстэтыку суседшчыны? Аднак у такім разе дзяржава ператвараецца і ў культуртрэгера суседшчыны...
. * * *
Калі слесар і прафесар кажуць адны й тыя ж думкі такое грамадства яшчэ няздольнае весці дыялог са знешнім светам, бо ў яго няма каму гаварыць. Такое, аднамернае грамадства ўсім тулавам адкрыта знадворнаму свету, пазбаўлена абарончай лінзы, праз якую павінны прапускацца праменні зводдаль, каб прадухіліць апёкі... Ролю грамадска-культурнай лінзы і мусіць выконваць нацыянальная эліта.