• Газеты, часопісы і г.д.
  • Версіі  Юрась Залоска

    Версіі

    Юрась Залоска

    Выдавец: Тэхналогія
    Памер: 463с.
    Мінск 1995
    144.09 МБ
    Што тычыцца свайго пакалення, дык я схіляюся да думкі, што яно выйшла з палітыкі. 3 палітыкі і для мяне асабіста з юначага духу пярэчання. Мусіць, таму я і ўплішчыўся ў адпаведны літаратурны жанр крытыку. Хоць пачыналі ўсе з вершаў, нават Вінцук Вячорка... Мы былі разам і да "Тутэйшых": першым зародкавым фармаваннем, з якога пасля выйшлі "Тутэйшыя" і “Талака", была "Беларуская сьпеўна-драматычная майстроўня". Гэта была дастаткова шматлікая арганізацыя, тусоўка на філфаку. Можна ўспомніць зіму 1980 года, Каляды, разагнаныя міліцыяй (якія пасля апісаў У.Арлоў у сваёй першай аповесці), і іншае.
    Падчас нашага вылучэння з агульнага масіву на пачатку і ў сярэдзіне 80-х гадоў працавала, так бы мовіць, агульная нясучая канструкцыя, на якой усе сядзелі. Яна напрацавана за ўвесь савецкі час гэта завядзёная сістэма адукацыі.
    саўдэпаўскія традыцыі, навуковы камунізм, які ўсе праходзілі ў поўным аб'ёме, і г.д. Тады ГЭТА было нармальна, канструкцыя "везла" ўсіх, і ўсе, хто не цураўся, мог спажыцца ад сістэмы званняў, кватэр, пуцёвак, пасад... Але мы здолелі паўстаць адносна гэтага ў апазіцыяю, бо бачылі аб'ект ва.ўсёй яго пачварнасці. Можна сказаць, што беларуская культура напружылася з астатніх сілаў і выпладзіла тых філфакаўцаў, журфакаўцаў, гістфакаўцаў. "Народзіны" і сімвалізуе сабой "Майстроўня”.
    Да каго з мэтраў беларушчыны вы звярталіся па дапамогу? Кажуць, вас разумеў Уладзімір Караткевіч...
    У.Караткевіч быў дзесьці побач... Найбольш блізкім з "жывых класікаў" быў для нас Алесь Разанаў. Мы маглі з ім размаўляць, у адрозненне ад Караткевіча, якім бясконца захапляліся, але з каторым "у жывую" не маглі знайсці агульнай мовы. Хоць спробы былі...
    Калі мы сустракаліся з Алесем Разанавым, дык ён казаў, што ўсё жывое складаецца са збояў. I далей прыводзіў купалаўскую думку наконт таго, што "прыгожых дум цвет адно толькі на зломе ўзрастае". Мы гэта прымалі, і пасля ўжо маглі гадзінамі размаўляць з Разанавым, стоячы на лесвіцы на філфаку... Блізкі быў Алег Бембель. Пасля ўжо ён стаў пісаць толькі "радочкі", а тады гэта быў філосаф, эстэтык з глыбокім розумам, і мы яго слухалі. Калі ў Лондане з'явілася яго кніжка пра мову, ён нам даваў яе чытаць. Гэта была асоба, набліжаная да А.Разанава.
    Па тым ланцугу выходзілі на кнігі Уладзіміра Конана, доктара філасофіі, эстэтыка, чыталі і дзівіліся яго нонканфармізму на той час: ён не дазваляў сабе пачынаць кнігу з цытавання матэрыялаў чарговага з'езда КПСС. Так. вымалёўвалася нейкая нітка. Пасля асяроддзе мастакоў: Марачкін Купава Кулік. Як пасля высветлілася, за гэтым асяроддзем стаяў ні хто іншы, як Зянон Пазьняк... Пазьняк не давяраў маладым, у ім сядзеў такі "правідловы" падпольшчык... А мастакі нас прымалі як роўных, бо займаліся падпольшчынай нашага ўзроўню. Да з'езду пісьменнікаў у першай палове 80-х яны перазнялі фотаспосабам прадмову Ф.Багушэвіча да "Дудкі беларускай", і мы распаўсюджвалі яе. Рабілася гэта ў вялікай канспірацыі, што цалкам нам імпанавала. Тую
    прадмову 1у чыстым выглядзе, без аніякіх каментараў) мы разнеслі па адрасах пісьменнікаў і паўкладалі ў паштовыя скрынкі. Успамінаецца, што не ўдалося даставіць прадмову толькі А.Макаёнку, бо той жыў у доме, які ахоўвала міліцыя... Абразок нацыянальнай культуры: студэнты нясуць прадмову Ф.Багушэвіча беларускаму пісьменніку і не могуць яе данесці у пад'ездзе сядзіць міліцыянер...
    Асабіста для мяне каштоўным было знаёмства з Анатолем Сідарэвічам, які ў першай палове 80-х працаваў у "ЛіМе". Да яго мяне прывёў галоўны рэдактар А.Жук. Тады ў "ЛіМе", у адрозненне ад іншых беларускіх газет, "тое-сёе" праскоквала. Напрыклад, прозвішча Антона Луцкевіча, за што наўздагон выгаворвалі рэдактару і таму ж А.Сідарэвічу. (Дзеля таго, каб "правесці" гэтае прозвішча, я напісаў рэцэнзію на кнігу Р.Семашкевіча, працытаваўшы артыкул з "Лптвы лптературной", дзе згадваўся А.Луцкевіч...).
    Мы спакваля ўцягваліся ў літаратуру, і не толькі беларускую, бачылі, што рабілася ў свеце. У "Майстроўні", напрыклад, паставілі "Цара Максіміляна"/ а другой пастаноўкай абралі "Лысую спявачку" Эжэна Енэско французскую п'есу абсурду. Адным словам, да розуму цягнуліся па-свойму. Нацыянальная ідэя, кажуць, замкнёнасць, абмежаванасць. Нам жа свет адкрыўся ПРАЗ яе...
    Пакаленне? Магчыма, час "пакаленняў" сыходзіць, і нас ужо зменіць не нейкая новая тусоўка, a персаналіі. Як толькі скончылася эпоха застою знікла, развалілася "агульная нясучая канструкцыя", усё скранулася і паплыло. Сітуацыя мяняецца ці не кожны дзень; чалавек, прыгаломшаны зменай цэн, дэстабілізацыяй, упадае ў дэпрэсію. Мы раней казалі, што супрацьстаім мяшчанству. Вазьмі "ЛіМ" пачатку 80-х, і там ледзь не ў кожным нумары: мяшчанства гэта... 3 адмоўным знакам. А дзе сёння тое мяшчанства?
    Таго, адносна чаго можна сябе пралічыць, няма. Узнікае, такім чынам, праблема для пакалення наступнага: адносна чаго сябе мысліць? Мабыць, таму маладыя будуць ісці не нейкай групай, а асобамі. У прынцыпе, так яно і павінна быць: кожны рэалізуе свой праект.
    Калі ты ўсвядоміў свбй праект, канчаткова перасягнуўшы палітыку і схіліўшыся да літаратуры?
    Відаць, тады ж, на пачатку 80-х. Творчасць вабіла больш, чым палітыка, хоць яшчэ доўгі час мы рабілі наскрозь палітызаваны самвыдат. Праўда, грунтоўных палітычных распрацовак у нас не было. Літаратура адначасова была палітыкай; палітыка вельмі часта пераходзіла ў літаратуру. I тое і другое было неакрэслена.
    Але калі беларуская дзяржаўная палітыка набывае акрэсленасць і самастойнасць, і нацыянальная мара такім чынам ператвараецца ў рэальнасць а тое для мары пэўная "смерць", тады для беларушчыны ёсць выйсце ў Космас, на касмапалітычны ўзровень. БЕЛАРУШЧЫНА СТАРТАВАЯ ПЛЯЦОУКА, 3 ЯКОЙ МЫ ВЫХОДЗІМ У СВЕТ ТВОРЧАСЦІ. У ёй мы набываем светапогляд, набываем галоўнае дзеля творчасці мову, каторая ёсць мысленне, і з тым выходзім у Космас, дзе наша мара і мае быць.
    У сярэдзіне бёларушчыны нам няма чаго дзяліць і ўчыняць канфрантацыі: у нас няма дастаткова моцных пазіцый, каб яны маглі паўстаць у алазіцыю адна да адной. Хоць ёсць зусім розныяўзроўні адраджэнцаў. Нацыянальнае адраджэнне павінна быць ПАЛІТРАЙ; усякае аднадумства было б для нас канцом усяму...
    Людзі робяць выбар і ажыццяўляюць яго па-свойму. Можна, напрыклад, ускінуць рукі і распачаць плаканне, галас Ічаго не бракавала ў мінулым і яшчэ дастаткова чуваць цяпер). Але плаканне ўстыла: нельга што-небудзь збудаваць крычучы, лемантуючы, бясконца драматызуючы становішча, бо гэта ўсё дэструкцыя. Трэба прадумаць сітуацыю і пачынаць рабіць сцвярджальныя рэчы. У мяне была спроба перагледзець спадчыну Купалы, Багушэвіча, Багдановіча, каб выбраць сцвярджальныя рэчы. I яны ёсць, іх можна вылучыць. Падборкі ствараюць дзіўнае ўражанне ГЭТА ЗУСІМ ІНШАЯ ЛІТАРАТУРА.
    Прыйшла пара канчаць з негатывам: калі мы дбаем пра ўзгадаванне ва ўлонні беларушчыны новага творчага пакалення, трэба будаваць новую нясучую канструкцыю. Гэта будзе, дапусцім, нацыянальная дзяржава і беларуская духоўнасць, якія мусяць мець такое цалкам магчыма прывабны выгляд. Але дзеля гэтага трэба найперш пачынаць працаваць у сярэдзіне самой культуры. Мы ж настолькі здылетанцелі ў галіне мыслення.. Чытаеш
    літаратурную прафесуру і думаеш: а чым, уласна, іх мысленне адрозніваецца ад мыслення любога з дзесяці тысяч, што сабраліся на плошчы і крычаць "За Бацькаўшчыну!"? Але ж прафесар гэта прафесійнае мысленне...
    Слушна глядзець на рэчаіснасць не як на гібель нацыі, а як на зададзены аб'ём працы. Найлепей жа робіцца з добрым настроем...
    3 ДЗЕННІКА 14.05.1994
    * * *
    ...С. Дубавец у газеце "Свабода" стала, ужо ледзь не паўгода, вядзе рубрыку "Сёння". Рэфлексуе над сучаснасцю, галоўным чынам сацыяльнай. Прычым заўжды неяк таленавіта ўвязвае эмпірыю з ratio, стратэгічнымі роздумамі...
    У №18 за травень г.г. выйшла калонка С.Д., прачытаўшы якую зразумеў, што аўтар найперш сам для сябе Іі для насі развязаў невырашальную, здавалася, праблему праблему мовы / палітыкі, тактыкі. У выніку "рускамоўнікі" становяцца прыяцелямі, а не непрыяцелямі Ідля беларускага адраджэння), якімі былі ўвесь гэты час. I сапраўды, "рускамоўе" факт, сцверджаны аб'ектыўна, усёй нядаўняй сістэмай выхавання і адукацыі, івінаваціць угэтым людзей нельга... У той жа час, развязаўшыся з мовай, пераходзім да галоўнага быту, гаспадарання на зямлі. Іідэалам робіцца ГАСПАДАР, уладальнік гэтай зямлі і гэтых магчымасцей. "Мова мусіць "нарасці" на гэтым Істварэнні сярэдняга класа. Ю.З.І і толькі тады можа стаць вызначальнаю характарыстыкаю сацыяльнага падзелу грамадства... ” піша Сяргей Дубавец. Уся праблема ўрэшце зводзіцца да пераарыентацыі беларушчыны з парабка на гаспадара... Бо сутнасць "нацыяналізму" глыбей, чым яго з'ява: мова. Мова знешняе, вонкавае; углыбіні ляжыць імкненне жыць годна. Нацыяналізм, такім чынам, пераводзіцца і асэнсоўваецца на ўзроўні універсаліі, а не паталогіі ці "экстрэмізму"...
    Нататкі пра культуру. Заканчэнне
    ПЕРАД ЧЫСТЫМ ЛІСТОМ
    Усё-такі адраджэнне калі гэтым паняццем вызначаць стан тае ці іншае культуры, рэжым яе жыццядзейнасці -
    хутчэй, метафара здабывання апоры, грунту пад нагамі. "Адраджэнне" канчаецца, як толькі гэты грунт знойдзены. Тады пачынаецца... паміранне культуры. Той зпадмазырскій дзядзька, што грунту не губляў ніколі, жыве паміраючы. I паміранне ягонае ані прыспешыш, ані прымарудзіш у ім можна толькі саўдзельнічаць.
    Ты саўдзельнік памірання твайго этнасу, сэрца якога перастане біцца на тваім апошнім уздыху...
    У адраджэнскай сітуацыі собіць толькі будавацца як будуецца новаяхата, маючая аб'ектыўнай сваёй перадумовай грунт, зямлю пад нагамі. Потым ужо ўкопваюцца шулы, ачэсваюцца бярвенні і кладзецца зруб. У нас няма нармальнай перадасновы, на якой было б магчыма перакласці ранейшы, пахінуты, бо адпачатку нетрывала складзены, зруб. Тут дзіўны стан: савецка-беларускае культурнае збудаванне лепш не чапаць увогуле, не руйнаваць. Яно, скарыстаўшы для свайго афармлення матэрыялы жывой, сапраўднай нацыянальнай культуры, сталася, аднак, пусталоннем: яно сёння не цяжарнае новаю культураю. Побач з гэтым нацыянал-камуністычным прывоем на дрэве культуры прарасцімуць новыя парасткі, што з'акумулююць вопыт усяе папярэдняе традыцыі.