Версіі
Юрась Залоска
Выдавец: Тэхналогія
Памер: 463с.
Мінск 1995
3 фармальнага пункту гледжання, здавалася б, беларусы ў ЛІтве зусім нават I нядрэнна "ўладкаваліся": маюць таварыства, клуб, выхад на ТБ, лаяльнае стаўленне з боку ўладаў. У параўнанні з караімамі, немцамі, украінцамі, яўрэямі, можа, I пэўная перавага ў рэалізаваных магчымасцях. Але...
Беларускі рух у Літве рэпрэзентуецца ні кім іншым, як аматарамі. Так, ва ўсіх іх няма складанасцяў з роднай мовай, ведаюць яны дасканала і літоўскую, і рускую. Дзяцей навучылі беларускай мове дома. Здымаю капялюш перад Л.ЛуцхевІчам, В.Стэхам, ХНюнькам, але чаму ж іх паспалітыя мерапрыемствы
збіраюць зусім невялікую частку беларусаў, што пражываюць у Вільні?
Мне ўяўляецца, што гэта трывожны сімптом, I ён якраз знак таго, што беларускае пытанне на Віленшчыне не ёсць вырашанае. Тут не падыходзяць польскія крытэрыі (маецца на ўвазе пытанне аб польскай нацыянальнай аўтаноміі). Так, свядомая інтэлігенцыя заўсёды сумленне нацыі, але гэта яшчэ не ўся нацыя...
Дык у чым жа разгадка пасіўнасці значнай часткі беларусаў Віленшчыны? Можа, памыляюся, але справа, хутчэй за ўсё, не ў вартасці "Сябрыны", якая I не можа прадстаўляць Інтарэсы ўсіх беларусаў ЛІтвы. Справа ў вартасці самога беларускага этнасу ў Літве. А ён там гэтаксама, як I ў Беларусі, знаходзіцца на шляху да распаду, I ў гэтым сэнсе "беларускае пытанне" на ВІленшчыне існуе, хоць для яго абвастрэння паводле польскага сцэнарыя, сапраўды, грунту няма... Мы з-за ненармальных эканамічных варункаў не можам разлічваць у бліжэйшы час на адкрыццё пастаянных беларускіх школ, хаця ў адной ВільнІ на сённяшні дзень пражывае каля 30,3 тыс. беларусаў Іу ЛІтве 63 тыс.).
А тымчасам навейшыя дэмаграфічныя звесткі сведчаць аб няспынным "знікненні" беларусаў на Віленшчыне. За першыя 9 месяцаў 1990 года найбольшую частку грамадзян Літвы, якія пажадалі змяніць сваю нацыянальную прыналежнасць, "перапісаліся”, склалі хто б, вы думалі? Правільна, беларусы. 3 304 "пярэваратняў" 80 беларусаў, што самахоць зрабіліся палякамі_.
...Калі ўжо накіраваўся да вакзала, здарылася неспадзяваная паломка на тралейбуснай лініі, і давялося лёгкім бегам, каб не спазніцца, дабірацца на цягнік. На вуліцах гадзіна пік, усе прыпынкі запоўнены людзьмі, якія закончылі працоўны дзень. Але віленчукі не спяшаліся ісці дамоў пехатою бавілі час у гутарках, тым больш, што выдаўся цудоўны снежаньскі дзень з прыемным марозікам. Вільня любавалася сваёй цішшу і памяркоўнасцю, у якой мне заўжды мроіцца схаваная здань Пагоні...
3 газетнай паласы: "ЛІМ", 12.08.1994
ДОБРЫ ПАЧАТАК
Першы з’езд беларусаў БалтыІ
6-7 жніўня ў ВІльні адбыўся Першы з'езд беларусаў краін БалтыІ. Яго ІніцыятарамІ сталі дзеячы беларускіх кулыурных суполак Эстоніі, Латвіі і Літвы, а непасрэднымі арганізатарамі I гаспадарамі месца правядзення кіраўнікі віленскіх беларускіх асяродкаў, найперш Таварыства беларускай культуры {Х.Нюнька, Л.Луцкевіч), суполкі ЗБС "Бацькаўшчына" (А.Анішчык|, клуба
аматараў беларускай народнай творчасці "Сябрына" (В.СтэхІ I Інш.
„У Віленскім палацы мастацтваў Імя Чурлёніса сабраліся прадстаўнікі беларускіх арганізацый трох прыбалтыйскіх краін I Беларусі. ПрадстаўнікІ суполак падзяліліся станам спраў у сваіх асяродках, надзённымі клопатамі I праблемамі. Адзначалася, што з'езд сабраўся I скліканы вельмі дарэчы, бо за 5-7 гадоў у краінах БалтыІ паўстала багата беларускіх асяродкаў II яны працягваюць гуртавацца, напрыклад, у КоўнеІ, паміж якімі патрэбна ўсталяваць пастаянную сувязь I абмен думкамі„ З'езд I закліканы закласці падмурак сувязі беларусаў краін Балтыі... Адбыўся шырокі абмен Інфармацыяй, проста чалавечы, эмацыянальны кантакт калег па культурнай рабоце з Кохтла-Ярве, Даўгаўпілса, Рыгі, ВІсагянІса, ВІльнІ, Салечнікаў ІШальчынінкайІ, Коўна ІКаўнаса), I калі дагэтуль кантактаванне адбывалася збольшага выпадкова ці прыватным чынам, то зараз закладзена традыцыя абмену думкамі I афіцыйнай канстатацыі сваёй пазіцыі. Адно з рашэнняў з'езда перыядычнае правядзенне з'ездаў беларусаў краін БалтыІ_
* * *
Падчас з'езда наш карэспандэнт сустрэўся з кіраўнічкай кафедры беларускай мовы, літаратуры I этнакультуры ВІленскага педагагічнага універсітэта сп. Лілеяй Плыгаўкай. 3 гэтага навучальнага года спадарыні ЛілеІ выпадае яшчэ быць I дырэктарам першай у паваеннай Летуве агульнаадукацыйнай сярэдняй школы з беларускай мовай навучання 68-й сярэдняй школы горада Вільні. Як паўстала школа?
Школа, дзеля навучання ў якой пададзена на сёння болей за 140 заяў з ВІльнІ I Віленшчыны, паўстала ўсяго з аднаго беларускамоўнага класа, які быў арганізаваны настаўніцай Г.СІвалавай. У Ім вучылася толькі каля дзесятка чалавек. Аднак, дзякуючы арганізацыйнай працы беларускай кафедры і віленскіх настаўнікаў, аднаўленню ў Летуве Таварыства беларускай школы, а таксама дапамозе клуба "Сябрына", ТБК, справа беларускай школы істотна зрушылася.„ Улады Летувы пайшлі насустрач дамаганням беларускай грамады і выдзелілі пад школу памяшканне...
Што можа даць беларускамоўная школа дзецям Віленшчыны? Найперш, як лічыць ЛЛлыгаўка, дэмакратычны I беларускі характар адукацыі Апроч таго, школа цалкам пазбаўлена якойнебудзь палітызацыі. Яе "ідэалогія" нацыянальная, беларуская, але з улікам спецыфікі краіны Літоўскай Рэспублікі, I рэгіёна Віленшчыны, які з'яўляецца шматнацыянальным.
Дыялог другі*
"БЕЛАРУШЧЫНА СТАРТАВАЯ ПЛЯЦОЎКА,
3 ЯКОЙ МЫ ВЫХОДЗІМ У СВЕТ ТВОРЧАСЦІ"
Цяпер, калі Сяргей Дубавец прызнае няслушнасць апазіцыйнасці, альбо аналізуе мінулае па крытэрыю "рацыянальна-нерацыянальна", ці не схіляецца ён да думкі, што гісторыя "Тутэйшых" гэта хутчэй, досвед уцёкаў ад літаратуры, час, марна патрачаны на імітацыю літаратуры, але не сама літаратура?
"Тутэйшыя" гэта была, па сутнасці, апазіцыйная палітычная арганізацыя; арганізацыя нацыяналістычная ў здаровым сэнсе слова. Ці магла на той час узнікнуць такая арганізацыя зусім адкрыта? Трэба было нечым прыкрыцца... Глабальнасць нацыянальнае задачы вымагала адпаведнага жанру мы выбралі жанр літаратуры. Такім чынам, пад прыкрыццём літаратуры ўзнікла арганізацыя, якая ўласна літаратурных задач і не ставіла. Нават калі і ўзгадаць "задачу" "Каб кожны напісаў па дэтэктыву", дык гэта латышскі досвед (там, дарэчы, такім шляхам узнікла нацыянальная школа дэтэктыву).
- Такім чынам, дамінантай "Тутэйшых" быў палітычны аспект?
- Безумоўна. Чым скончылі "Тутэйшыя"? Акцыяй 30 кастрычніка 1988 года, калі народ быў разагнаны міліцыяй. У маніфесце "Тутэйшых", між іншым, сказана, што літаратура гэта Бацькаўшчына, і таму мы творым Бацькаўшчыну. Нас не можа задаволіць тая канфармісцкая літаратура, якая існуе, і дзеля таго мы пачынаем ствараць нацыянальнае жыццё, якога няма, праз стварэнне нармальнай літаратуры.
Такое самаразуменне дало свае вынікі і ў літаратуры, і, шырэй, у культуры. Так што я не пагаджуся с табой ў тым, што "Тутэйшыя" гэта "марна патрачаны на імітацыю літаратуры час, але не сама літаратура". "Тутэйшыя" гэта літаратура таксама, хоць перадусім нас цікавілі светапоглядныя падставы жыцця і творчасці. Нас, маладых, і сёння цікавіць, каб светапогляд быў нацыянальны,
* Красаіік 1992, Менск.
беларусхі, і гэта мае самыя непасрэдныя дачыненні да літаратуры, бо літаратура стаіць на светапоглядзе.
Хіба вашыя літаратурныя папярэднікі не напрацавалі прыдатнага дзеля вас светапогляду? Вунь колькі ў нас празаікаў, крытыкаў, паэтаў цэлы літаратурны цэх!
Светапогляд нашых папярэднікаў ці, дакладней, "старэйшых" не быў цэльна-нацыянальным. Калі й былі нацыянальныя моманты, дык яны хаваліся: час быў такі. A мы ўжо замаўлялі сваё на поўны голас. He скажу, што з гэтага не вырасла літаратура. Банальна паўтараць імёны Анатоля Сыса, Адама Глобуса... На "Тутэйшых" завязана і культура бардаў, рокераў, мастахоў і фотамастакоў, тут цэлы клубок з’яў у культуры. Гаворачы пра нацыянальную ідэю, мы выходзілі не толькі на процікамунізм.. але і на праблему урбанізацыі Ітады пра яе шмат пісалі, абмяркоўвалі, зараз нешта перасталі). Тое таксама звязана са светапоглядам. Так што "Тутэйшыя", калі імкнуцца акрэсліць з'яву найбольш адэкватна, гэта светапоглядная тусоўка. Адсюль бралася і літаратура, і кулыура, і падітыка, і любаякольвек каштоўная дзейнасць.
Выглядае, што арганічнай рысай вашых грамадскіх паводзін Іна тле канфармізму і непазбежнага дэкадэнсу савецкай беларушчыныі была бескампраміснасць ва ўзаемаадносінах з афіцыйнымі структурамі у тым ліку і з тымі, якія браліся прэзентаваць беларускую літаратуру і культуру?
... Таму, што нашая апазіцыя была апазіцыяй і кампрамісу як такому. У літаратуры старэйшага пакалення нас не задавальняла менавіта "беспрынцыповая кампраміснасць". Апроч таго, мы ўсведамлялі маладзёжную фронду і адпаведна яе падхрэслівалі, не імкнучыся сталець раней часу.
Храналагічна мы ідзем услед за пакаленнем "сямідзесятнікаў", аднак мы не можам лічыць сябе ягоным працягам, паколькі яно надломленае пакаленне (як, зрэшты, і ўсе папярэднія). Прычым, як мне бачыцца, "сямідзесятнікі" надломлены найбольш балюча; гэта пакаленне, у якім шмат смерцяў у маладым веку. Можна нават вывесці смяротную рэтраспекцыю, пачынаючы заўчасна памерлай Т.Чабан, далей згадваюцца А.Кабаковіч, Я.Янішчыц,
Р.Семашкевіч... Доўгі можа атрымацца шэраг.
Каго мы лічым сваімі папярэднікамі? Тут бы я фармуляваў сціплей, у форме нейкай задачы для сябе. Канец ніткі, да якой мы павінны прывязацца, каб стаць яе працягам, гэта Ігнат Канчэўскі са сваім "Адвечным шляхам", як завяршэнне нашаніўскай пары. Усё што было пазней гэта цікава, мора фактуры, багаты час, але як генеральная лінія ў развіцці нацыянальнага светапогляду апошнім быў Ігнат Канчэўскі. Думаю, культура на Беларусі не пойдзе далей Канчэўскага, не пойдзе, прынамсі, без мастацкай літаратуры.
Суліма? Уладзімір Суліма ІСамойла) больш універсітэцкага складу філосаф, не столькі генератар, колькі інтэрпрэтатар. Ен не вызначае генеральную лінію, а расслойвае; ён ставіў на мэце стварэнне нацыянальнай філасофіі, дзеля гэтага звярнуўся да Фіхтэ, іншых, пайшоў па прынцыпу "мы павінны паўтарыць усё, чаго не прайшлі". Але ж гэта не прадуктыўны шлях, бо нам нічога не трэба паўтараць; мы ўсё прайшлі, толькі гэта "усё" закадзіравалася ў адмысловых і, мусіць, самадастатковых формах інакш бы культура не існавала. Закадзіравана тое і ў нас цяперашніх, толькі не ў адкрытых, не ў выразных формах, не ў формах маніфесгу ці грунтоўнай тэарэтычнай працы, "яно" можа існаваць нябачна, як метастазы, каб пасля раптам выявіцца ў нейкай хваробе.