Версіі
Юрась Залоска
Выдавец: Тэхналогія
Памер: 463с.
Мінск 1995
АдказнасцІ работы над тэкстам спрыяла і тая акалічнасць, што маімі суразмоўніхамі былі прадстаўніхі часткі грамадства, якую ва ўсім свеце прынята называць інтэлвктуальнай элітай. Пара / беларусам перастаць баяцца гэтага слова, бо такія людзі сярод нас ёсць, жывуць, знаходзяцца на пярэдніх рубяжах палітыкі, культуры, мастацтва. Меркаванні гэтых людзей Іу кнізеі у вядомай ступені выяўляюць думкі і настроі ўсёй той часткі нацыі, якая сваімі грамадскімі высілкамі, памкненнямі і перакананнямі вызначае яе духоўны стан і палітычнае развіццё. Голас гэтых людзей у хожным разе заслугоўвае і чытацкай увагі, і нашага грамадзянскага сумыслення а дзеля гэтага, падаецца, кніга адкрыта.
Так і трэба чытаць "Версіі" як запрашэнне да саўдзелу ў інтэлектуальных паядынхах, засведчаных у кнізе. Падставы для гэтага, на погляд аўтара, ёсць Іаўтар на сабе пераканаўся, чытаючы тэксты другі і трэці раз, як паглыбляецца разуменне таго, што сказана, напрыклад, І.Бабховым альбо С.Дубаўцом.,.1. Пажадана, каб чытанне вялося паслядоўна, бо аўтар дбаў пра паступовае развіццё, наслаенне думак, якія, ях было адзначана напачатку, былі звязаны яшчэ да кампаноўхі ў "Версіі". Але абмовімся дзеля справядлівасці: версіі ёсць версіі / нічога, апроч версій. Тым яны і цікавыя.
Аўтар
Нататкі пра культуру
БЕЗУМОУНАЯ
НЕАПРАЎДАНАСЦЬ
ПЛАТЫ КРЫВЕЙ
Наколькі сучасныя нам падзеі ёсць ПАДЗЕІ? Што на думку аўгара, дых падзеі з вялікай літары скончыліся ў жніўні 1991 года, а затым адбываліся толькі падзеі з малой літары. Бо ПАДЗЕЯ гэта заўсёды драматызм, напружанне, ва ўсякім разе хваляванне ці інтарэс. Дык мо схажаце, штб вас хвалявала ці хвалюе апошнім часам па-сапраўдаму?
Тло часу агалілася; ён, час, стаў беспадзейным.
* * *
Мы, аднак, як бы па інерцыі працягваем пільна зважаць на знешнія змены, зрухі жыцця, усур'ёз лічачы іх паранейшаму вызначальнымі для свайго асабістага лёсу. Мы да такога светаўспрымання прывыклі: раней, халі мы жылі ў Савецкім Саюзе, усё самае важнае, самае істотнае і значнае для нас адбывалася па-за намі самімі, у вонкавым асяроддзі. Яно з'яўлялася фармуючым суб'ектам для нас аб'екта, хоць натуральным быў бы якраз адваротны стан.
I сёння мы па інерцыі працягваем імкнуцца да вонкавага свету, а ён... ён ад нас уцякае, штодня страчвае сілу і здольнасць уздзеяння на нас. Гэта не газеты і тэлебачанне сталі нецікавымі гэта нецікавым і косным стаў вонкавы свет. Бн стаў неактуальным для нас.
Наколькі кранаюць нашу псіхіку войны ў краінах СНД і ўвогуле у свеце? Радыё і тэлебачанне зусім бясстраснымі галасамі інфармуюць аб збройных сутычках і колькасці забітых у Нагорным Карабаху, Асеціі, Таджыкістане, на абшарах былой Югаславіі... Ды гух і колер крыві нас, старонніх тэленазіральнікаў не надта кабхваляваў, бо мы мы ўжо прызвычаіліся да крыві і трупаў. Але наколькі натуральнай і ў якой меры чалавечай можа быць звычка да смерці?
* * *
Драма, што разыгралася на тэрыторыі былога СССР, беларусаў Іці каго яшчэі мала хвалюе толькі таму, што пакуль не тычылася нас асабіста, не паўплывала істотным чынам на наш прыватны дабрабыт і псіхалагічны камфорт. Тэмперамент нашага тутэйшага грамадскага жыцця працягвае заставацца па сутнасці нязменным, па-ранейшаму ўзлагоджаным. I гэта, дарэчы, фенаменальна грамадскі спакой намдаўся фактычна без намаганняў, без супольнага ахвярапрынашэння, у той час як нашы суседзі зведалі катаклізмы, узгадаем путч 1991 года і рэферэндум 1993-га ў Расіі, рэферэндум за незалежнасць на Украіне, драматычныя крокі да выхаду з Саюза ССР і крывавыя падзеі студзеня 1991-га ў Вільні Летувы ІЛітвы)*... (А шлях да цывілізацыі Польшчы ад увядзення ваеннага,становішча ў 1980-м да нашых дзён хіба гэта не драма? А злом Берлінскай сцяны і ўз'яднанне Нямеччыны ці ж гэта не трыумф нямецкага духу? А падзенне Чаушэску ў Румыніі, "аксамітная рэвалюцыя" ў Чэхаславакіі Іна той час цэласнай краіне) гэта хіба не ачышчальныя ўзлёты духу тых народаў?..). 3 беларусамі адбылася дзіўная, сапраўды фенаменальная рэч палітычную незалежнасць у 1991 годзе мы атрымалі быццам ЗВОНКУ і задарма; яе, здавалася, на нашым месцы мог бы атрымаць любы іншы народ, які апынуўся б у такім жа геапалітычным становішчы...
* * *
Але паспрабуем паглядзець на гісторыю нацыянальных узлётаў-узыходжанняў. Менавіта: праз ШТО адраджалася і "збіралася"яўрэйская нацыя; ЯК адраджаліся і сцвярджаліся ў якасці гістарычных нацый (г.зн., перадусім, здабывалі дзяржаўную незалежнасцьі народы польскі і русхі, летувіскі? Сцвярджаліся і адраджаліся яны не інакш, ях праз
* Лвтува, летувісы наэва, у аснову якой паклалэены транскрыбіраваны па-беларуску корань саманазвы сучасных літоўцаў. Формы Летува, летувісы, летувіскі ў апошнія гады ўжываюцца беларускіміінтэлектуаламі, каб падкрэсліць адрозненне паміж Лігвой старажытнай, Вялікім княствам Літоўскім, і Літвой сучаснай Літоўскай Рзспублікай.
МЕСІЯНСТВА, глабальна-безбярэжны разліў нацыянальнага духу; зазвычай коштам суседніх хультур і чужых здабыткаў; коштам войн і заваёўніцтва; часта шляхам гвалту, дзе прамога, а дзе закамуфляванага, духоўнага. Альбо ў выпадку з летувіскім народам коштам прыўлашчвання, аднаасобнага прысваення вялікай, агульнай для нехалькіх народаў, заснавальнікаў Вялікага княства Літоўскага, гісторыі і агульнай славы.
Калі чытаеш расейсхага* філосафа М.Бярдзяева "Душм народов: руссхая н польская душа", дык пасля ягонага танчэйшага аналізу духоўнага схладу паляхаў і рускіх міжволі робіш выснову, што ўвогуле ЎСЯКАЕ з гісторыі вядомае адраджэнне, пераўтварэнне народа ў нацыю НЕМАГЧЫМЫ без надзвычайнай сублімацыі нацыянальнай энергіі ў месіянісцкай форме дзеля таго, каб праз метафізічнае памнажэнне тае энергіі, сталенне народнага духу "выцягнуць” панішчаную і занядбаную нацыю з убоства. КалІ заўгодна, для ўэдыму нацыі патрэбен глабальны надрыў нацыянальнага духу, агульнанацыянальны stress, які б узварухнуў застыглую, індыферэнтную нацыю, падштурхнуў яе з убоства на адраджэнне.
Патрэбен грамадскі катаклізм, якога ў беларусаў не было ад другой сусветнай вайны.
* * *
Але ж для грамадства натуральным і істотным з'яўляецца тое, што даецца як МЭТА, як плён духоўных і фізічных высілкаў, жывога працэсу, у якім трацяцца і набываюцца сілы. А што, калі палітычная незалежнасць быццам САМА прыходзіць звонку як даўно заслужаны стан, паўстае ях унутраная якасць суб'ехта БеларусІ, не зважаючы на тое, ці ўсвядоміў і ці прыняў гэты суб'ехт сваю суб'ектнасць? Мы ж сапраўды адразу атрымалі вынік палітычна-
* / гэтая назва Paces, расейскі ІрасІйскІ) апошніы часам вернута ў Інтэлектуальны ўжытак у БеларусІ лзеля таго, каб палкрзсліць розніцу паміж сучаснай Рас/яй I Руссю старажытнай, г.зз. Кіеўскай Руссю. Назза Расея, расейцы аыкарыстоўваецца I як сінонім "русскне, русскнй".
Аэклараваную незалежнасць, таемным чынам унікнуўшы працэсу, ШЛЯХУ да таго выніку... ЦІ адлавядаа сутнасць наша такой новай Азяржаўнай форме?
* * *
А, можа, тое / Аобра, I Азякуй Богу, што наша незалежнасць атрымалася такая ўзлагоАжаная I "праА*азальная"? Можа, асабістыя высілкі чалавека альбо грамаАСтва фатальным чынам спараАжаюць кроў?
ЦІ могуць усе тыя незалежнасці, суверэнітэты, парытзты, аўтарытэты / г.д. быць вартымі ваной-вазінвй ахвярнай чалавечай крывінкі?..
"Я лічу нацыяналізм выратавальнай ідэалогіяй на сучасным этапе бвларускай гісторыі... Бывае розны нацыяналізм, гэтаксама як рознай бывае дэмакратыя. Я разумею гэтую рознасць у меры таго і другога. Нацыяналізм вялікай нацыі непазбежна перараджаецца ў шавінізм і імперыялізм, a нацыяналізм малой нацыі накіраваны перш за ўсё на выжыванне сваёй нацыі сярод іншых...
Што датычыць Беларусі, дык тут да "нацыяналістычнай празмернасці" вельмі далёка... Беларусь ідзе за іншымі нацыямі, і гэта засцерагае нас ад памылак. Калі Беларусь I надалей будзе існаваць ва ўмовах абсалютнай суверэннасці і ў яе справы не будзе ўмешвацца імперская палітыка Расіі, працэс дзяржаўнага будаўніцтва ў нас будзе праходзіць у залагоджаным выглядзе... Што датычыць культуры, дык яе нацыянальны пласт вельмі тонкі, ён не так багата быў выпрацаваны ў мінулым, а за часы дэнацыяналізацыі зменшыўся яшчэ больш. Ва ўмовах суверэннасці, відавочна, напрацоўка культуры будзе ісці вельмі хутка, таму што бвларусы як этнас далёка не рэалізаваліся. ГАЛОЎНАЕ КАБ HAM HE ПЕРАШКАДЖАЛІ, бо кулыура не можа прадуктыўна развівацца, калі льецца кроў і навокал галеча..."
Васіль БЫКАЎ
Пісьменнік на пярэднім рубяжы
ВОЛЯ ДА НЕЗАЛЕЖНАСЦІ:
МЕРА ПАМКНЕННЯЎ I МЕРА АХВЯР
* * *
Дыялог з Васілём Уладзіміравічам Быкавым Істудзень 19921 меў тры часткі: дзве вусныя I адну пісьмовую. Тэма асноўнай гутаркі пісьмовай была зададзена мной наўмысна непалітычна: "Духоўны крызіс грамадства і яго пераадоленне", аднак жа пачалі і скончылі мы палітыкай...
Чаму мяне, імкнучага натуральна, з-за маладосці як мага адэкватна зразумець свой час, журналісцкі пошук прывёў у рабочы кабінет Васіля Быкава? Звярніце ўвагу на час нашых сустрэч: прайшло паўгода пасля таго, як у жніўні 1991 года шаля гістарычных вагаў канчаткова схілілася на бок постсавецкай дэмакратыі {дэмакратыі пачаткоўцаў, як назаве яе пісьменнікі; месяц таму перастаў існаваць Савецкі Саюз як адзіная краіна са сталіцай у Маскве... Што наперадзе? Чым скончыцца распад вяліхай, семдзесят год непарушнай краіны?.. Пытанні гэтага шэрагу тады толькі паўставалі ў грамадскай свядомасці, аднах вастрыня Іх не зменшылася дасюль I, мабыць, яшчэ немалы час пытанні гэтыя будуць хваляваць грамадства. Да каго звяртацца па раду, чыё меркаванне выслухаць перш? Відаць, сумленных мысляроў нядаўняга мінулага, меўшых мужнасць выказваць праўду і раней...
Васіль Быкаў і раней меў мужнасць адкрыта казаць: тыя з нас, хто не пераасэнсуе жыццё мінулае, страчаны для жыцця будучага; каб зладзіць свой лёс, здабыць годную будучыню, трэба пераадолець, зжыць псіхалагічную спадчыну таталітарызму. Творы пісьменніка спрыялі такому пераасэнсаванню: пасля напружанай "ваеннай прозы", пасля партызанскіх аповесцей, пасля "Аблавы", пасля палітычнай публіцыстыкі, выдадзенай у 1992 годзе асобным зборнікам "На крыжах", мы глыбей, паіншаму ўспрымалі рэаліі жыцця, мужнелі духам...