• Газеты, часопісы і г.д.
  • Версіі  Юрась Залоска

    Версіі

    Юрась Залоска

    Выдавец: Тэхналогія
    Памер: 463с.
    Мінск 1995
    144.09 МБ
    свеце...
    з дзеннікл 29.09.1992
    * * *
    ...Узяўся перачытваць Быкава. Раней, у школе, гэтае чытанне не было тахім уважлівым, як цяпер, калі да слова ставішся як да боскага знаку, патаемнай пярліны з'явы мастацтва. У школе гэтае чытанне было нейхім машынальным, зараз яно падзея.
    "Сотнікаў" аповесць, напісаная ў 1970 годзе. Мова... Чаму ў нас стаўся магчымым Быкаў?
    Быкаву для стварэння сваіх твораў у прынцыпе хапіла моўнай і вобразнай памяці дзяцінства, хоць, натуральна, першаматывам творчасці былі ўражанні вайны. Праз дзесяць год пасля вайны Быкаў бярэцца за пяро, каб рэалізаваць у літаратуры духоўны патэнцыял, закладзены ад нараджзння / дадзены дзяцінствам вясковага хлапчука. Па сутнасці, Быкаў толькі ўспамінаў...
    * * *
    Тое асяроддзе, што сілкавала талент Быкава, пасля вайны неўнікнёна сыходзіла, растваралася ў новых рэаліях і антырэаліях. Знікла стыхія роднай мовы яе месца заняла скалечаная "трасянка"; мова ях сродак літаратурнай творчасці засталася пераважна ў напісаных творах I слоўніках. I тут уэнікаюць няпростыя пытанні. Калі мова захоўваецца толькі як феномвн пісьмвннасці, знікае з вуснага ўжытку, ці паўнацэнная тахая мова лінгвістычна? ЦІ могуць творы, напісаныя на ёй, быць творамі масгацтва?
    Калі мова адрываецца ад зямлі, ад быційнасці і застаецца толькі ў тэкстах, дык, відаць, парушаецца сама сітуацыя, у якой патэнцыяльна магчымая літаратурная творчасць: пачынаецца штучнае асваенне розных шаблонаў, напісанне, скажам, трылераў, эратычнай літаратуры і да т.п. У Амерыцы, дарэчы, дзе мова паступова заняла асноўнае сваё месца ў камп'ютэрных, камунікацыйных сістэмах, ужывым асяроддзі спакваля запанавала моўная неп/сьменнасць, адноснасць нормаў вымаўлення. Беларусь паўтарае шлях АмерыкІ?..
    Яшчэ адна спроба дадумаць пасляімперскую сітуацыю ў Беларусі (сакавік 1993) "МЫ АПОШНІЯ. ЗА НАМІ ЧАРГА..."
    Васіль Уладзіміравіч, як бы вы сёння, калі абстрагавацца ад агульнага песімізму, што абумоўлены эканамічным крызісам і да т.п., ацанілі грамадскую вартасць пражытых Беларуссю паўтара год: гэта было сапраўднае набліжэнне да суверэннасці, з непазбежнымі на гэтым шляху выпрабаваннямі, ці, па большасці, "гульня ў словы" на фоне выпрабаванняў?
    Як паказаў час, гэта была чысцейшай вады імітацыя, палітычны фарс, якія ні на крок не наблізілі дзяржаву да суверэннасці. Мабыць, для таго набліжэння патрэбны тытанічныя высілкі грамадства, а найперш ягоных дзяржаўных структураў, дзейнасць якіх на справе патанула ў бюракратычнай стыхіі слоў, спрэчак, пустых непатрэбных законаў, што ніхто не думае ператвараць у жыццё. Быў страчаны час. Наша кіруючая наменклатура на шмат месяцаў затаілася ў чаканні спярша восені і расейскага з’езда народных дэпутатаў, які меўся рэанімаваць імперыю, пасля вырашэння найважнейшага для яе пытання аб КПБ. Першая яе доўгачаканка мала што вырашыла, затое другая вызначыла ўсё. Далей можна было не спяшацца: элементарная логіка падзей, атрымаўшы такі значны палітычны імпульс, сама па сабе здольна прывесці да мэты. Тым болей, дарожка знаёмая, добра пратаптаная за семдзесят год камуністычнага панавання, і вяртацца па ёй на ўлюбёныя камуністычныя абсягі адно задавальненне. Для партыйцаў, наменклатуры, ды і для людзей, згаладнелых без таннай каўбасы і напалоханых "жахлівым" беларускамоўем.
    Чаму, на вашу думку, камуністычная традыцыя так трывала як нідзе, бадай, на абшарах былога Саюза ССР усталявалася менавіта ў Беларусі, захаваўшы выключную здольнасць да самаўзнаўлення?
    Тут уся справа ў недастатковым узроўні нацыянальнай самасвядомасці беларускага грамадства.
    У той час, як у іншых рэспубліках былога СССР галоўнай
    палітычнай сілай у справе самавызначэння выступілі найперш нацыянальныя сілы, у Беларусі такія сілы паявіліся запознена, ужо ў ходзе суверэнізацыі, да якой па сутнасці яны не былі гатовы. У нас адсутнічаў нацыянальнасведамы авангард. БНФ утварыўся толькі ў канцы 1988 года, і наменклатура адразу ўцягнула яго ў дробязныя сваркі наконт ягоных жа мэтаў, палітычнага і асабістага іміджу яго лідэраў, усяляк іх дыскрэдытуючы. Шмат часу таксама адабрала бясплённая дыскусія аб мове. Яшчэ і дагэтуль нацыянальная дэмакратыя траціць пэўныя высілкі на доказ аксіяматычных рэчаў накшталт важнасці мовы ў нацыянальнай дзяржаве і шкодзе дзяржаўнага двухмоўя. Герб і сцяг краіны былі неяк прыняты, але цяпер грамадства рызыкуе быць уцягненым у дыскусію аб неабходнасці новага гімна... Ствараецца ўражанне, што антыдэмакратычныя сілы сістэматычна выкідваюць чырвоныя шматкі, каб махаць імі перад нацыянальнай свядомасцю беларусаў, у той час як самі за палітычнымі кулісамі распрацоўваюць дэталёвыя сцэнарыі накшталт рэанімацыі КПБ, што адбываецца раптам і з поўным поспехам... Беларусь была і застаецца камуністычным фарпостам на заходніх рубяжах расейскай імперыі, і ў тым яе гістарычнае няшчасце.
    Вы казалі пра адсутнасць як след арганізаванага нацыянальна свядомага авангарду ў 1988 годзе. Але падаецца, што нават тымі сіламі нацыянальнай інтэлігенцыі, якія меліся, калі б яны тады і заўсёдна падтрымалі справу Беларускага Народнага Фронту, можна было дамагчыся шмат болей ва ўсталяванні дэмакратычнай дзяржаўнасці і нацыянальнай волі ў сферы культуры. Аднак жа чаму, на вашу думку, належнай падтрымкі краёвай інтэлігенцыі БНФ не атрымаў?
    Уся справа ў тым, што ў таталітарным грамадстве не можа быць не толькі дэмакратычнай, але і колькі-небудзь незалежнай інтэлігенцыі (вядома, у яе агульнапрынятым разуменні). Частка грамадства, якая здабывала свой хлеб не фізічнай, а разумовай ці творчай працай, была цалкам на дзяржаўным утрыманні: пісьменнікі праз спрэс дзяржаўныя выдавецтвы і выданні, мастакі сістэму закупу дзяржавай іх твораў, вучоныя ды інжынерна-тэхнічныя кадры, акадэмічныя інстытуты былі спрэс ангажаваны ВПК, дзе працавалі на
    ўзбраенне ці на ідэалагічнае забеспячэнне таталітарызму. Усе разам былі з'яднаны універсальнай камуністычнай ідэалогіяй праз членства ў КПСС і яе разгалінаваныя структуры. У гэтай сістэме ім жылося няблага, трэба было толькі заплюшчыць вочы на жыццё народа ды паслухмяна выконваць волю любімай партыі. Для яшчэ болей татальнага ахопу існавала сістэма карных органаў, калі вялізная частка інтэлігенцыі (таксама як рабочага класа, сялянстваі надзейна трапіла ў іхнія картатэкі ў якасці "добраахвотных памочнікаў". Вядома, не ўсе тыя "памочнікі" займаліся даносамі і правакацыямі, мабыць, былі і тыя, хто не любіў свае "добраахвотнае" справы. Але ўжо ў сілу свайго далучэння да самага сакрэтнага, страшнага і таемнага яны былі надзейна пазбаўлены грамадзянскай волі і ні да якога БНФ далучыцца не маглі і марыць. Адбываўся дзівосны па сваёй фантастычнасці працэс ператварэння грамадзян у камуністычных зомбі, які ў адносінах да нацыянальнай інтэлігенцыі шмат у чым скончыўся паспяхова. Страх як сродак не толькі самазахавання, але і пэўнага дабрабыту вызначыў поўны сервілізм гэтай часткі нацыі, надзейнай служкі таталітарнага рэжыму.
    Але ў нашай савецкай краіне, здаецца, прайшла перабудова, пэўны час усталёўваліся галоснасць і плюралізм Іхай і зверху), што даволі прачысцілі "кароткакурсавыя" мазгі ўсяго грамадства, а тым болей інтэлігенцыі. Апроч таго, ці не пяты год I ад тае восені 1988га) гаворым пра Адраджэнне, і гаворым вельмі нават патрыятычныя рэчы... Няўжо ўсё гэта, у сукупнасці ўзятае, не магло змяніць сервілісцкае псіхалогіі інтэлігенцыі, не паспрыяе выпрацоўцы яе незалежнай, дэмакратычнай пазіцыі цяпер?
    Цяпер, ва ўмовах камуністычнай рэстаўрацыі, я думаю, яшчэ болей абсурдна чакаць дэмакратычнай або нацыянальнай актывізацыі беларускай інтэлігенцыі. Найболей таленавітая і сумленная яе частка апынецца ў стане бязвер'я, зойме зручную пазіцыю маўклівай "унутранай эміграцыі", другая ж, што мае нязначныя творчыя здольнасці або толькі імітуе іх, з радасцю кінецца ў абдымкі да КПБ. Тым болей, што гэта апошняя вяртаецца з вымушаных вакацый, набраўшы новае моцы і з заўжды ўласцівай ёй
    дзелавітасцю. Напэўна ж яшчэ ў яе нямала прыхаваных у свой час грашовых сродкаў, якімі яна неяк падзеліцца I са сваімі добраахвотнымі памагатымі...
    У сваіх развагах, бачу, вы схіляецеся да выказанай раней думкі наконт патрэбы змены пакаленняў каб пазбавіцца камуністычнай ментальнасці. Шлях з камунізму, відаць, Ідзе нейкімі этапамі; час ад часу з'яўляюцца людзі, што ўзыходзяць на грамадскую трыбуну I імкнуцца хоць трошкі пасунуць наперад свядомасць сучаснікаў.
    Досыць эфектыўную ролю ў справе разавага "ачалавечання" савецкай сістэмы адыграла пакаленне шасцідзесятнікаў, праз якое цяперашнія палітыкі пераступаюць... Вам, Васіль Уладзіміравіч, бачацца людзі, наступнікі шасцідзесятнікаў, хто ў межах нацыянальных дзяржаў мог бы ў бліжэйшым часе адыграць падобную "гуманізатарскую" ролю?
    На маю думку, няварта асабліва дакараць шасцідзесятнікаў, як гэта робяць некаторыя маскоўскія дэмакраты. Усё ж менавіта шасцідзесятнікі ў цяжкіх варунках таталітарнай сістэмы неяк уратавалі гонар найперш расейскай дэмакратыі. Цяпер, як вядома, тая дэмакратыя трапіла ў жахлівую крызу, апынулася на мяжы магчымасцяў уласнага існавання I невядома, ці ўратуе ад дыскрэдытацыі ўласныя ІдэІ. Але ж у гісторыі дэмакратычнага руху застануцца светлыя імёны яе рыцараў, людзей перадавой гуманістычнай думкі, такіх як, Ю.Афанасьеў, А.Бонэр, Ю.Каракін, наш зямляк А.Адамовіч ды некаторыя іншыя. Шкада, іх мала, але трэба спадзявацца, некалі будзе болей. У тым ліку I на Беларусі.
    Відаць, акрамя палітычных, ёсць / аб'ектыўныя, абумоўленыя станам і развіццём культуры прычыны нямасавасці адраджэнскага рухубеларусаў. Бадай, галоўная з іх падкаланіяльнае існаванне беларускай культуры ў XX стагоддзі, існаванне ПАД культураю расейскай.
    Мне здаецца, што беларускія рупліўцы не дужа задумваюцца над аб'ектыўным характарам перашкод на іх шляху. Колькі рацыі змагацца з людзьмі камуністамі, манархістамі, гэкачэпістамі і да іх падобнымі сучаснікамі, калі яны толькі людзі / не больш чым людзі? Змагацца з людзьмі, канешне, лягчэй, чым з культурай, але ж культура {ці псеўдакультура) грамадства будзе трымаць у заложніках
    I Пазьхяка, I каго заўгоАха..
    Так, шмат якія пакаленні беларусаў выхоўваліся ў сферы расейскай кулыуры, што, як I кожная нацыянальная культура, мае свае значныя I нават вялікія здабыткі. Увогуле гэта было б I няблага, асабліва калі ўлічыць, што ў тых умовах менавіта праз расейскую мову I культуру ў значнай меры Ішло далучэнне беларусаў да здабыткаў сусветнай культуры. Але тут йсць I пэўная нелагічнасць: з таго працэсу была найперш выключана свая, нацыянальная культура, якой належала стаць грунтам, падмуркам усяго грамадскага працэсу як I ў кожным цывілізаваным грамадстве. Нармальны працэс культурнага развіцця павінен быў выглядаць так: спярша ў самым поўным аб'ёме уласная культура, затым Іншыя расейская, нямецкая, польская, ангельская чым болей, тым лепш, накольхі хапае да таго здольнасцяў грамадства ці асобнага яго члена. Taro, аднак, не адбылося. Або адбылося зусім Інакш аднабакова, ненармальна, што садзейнічала ўтварэнню асаблівага, мутантнага генатыпу, маргінальнага ў культурных адносінах, няздольнага да ўспрыняцця сучаснай гуманістычнай культуры наогул.