Версіі
Юрась Залоска
Выдавец: Тэхналогія
Памер: 463с.
Мінск 1995
Раней казалі "проза жыцця"; сёння можам назваць наша жыццё "франтавой прозай”. Бо гэта так, паўсюль, наўкола. Васіль Быкаў кліча нас да гэтае ісціны праз усё сваё мастацтва і творчасць, і яна, яго творчасць, ратаўнічы мастацкі свет для людзей. To дзякуй Богу, што Беларусь мае гэты свет, гэтую глыбу, гэты магутны пастамент адвагі I годнасці. I дай Бог, каб нацыя ўрэшце павярнулася да свайго наймагутнага рыцара...
Хроніка часу
3 газетнай паласы: "ЛіМ", 24.06.1994
СЕМ ЗАПАВЕТНЫХ ЖАДАННЯУ МАЙСТРА
У нядзелю 19 чэрвеня беларуская грамадскасць ушанавала 70-я ўгодкі з дня нараджэння народнага пісьменніка БеларусІ Васіля Быкава. ПІсьменнІк, як вядома, адмовіўся ад якіх-небудзь афіцыйных ІдзяржаўныхІ урачыстасцей, засведчыўшы тым самым адпаведнае стаўленне да пануючай улады. Ды затое свайго пісьменніка не забылася шырокая грамадскасць краіны вялізная армія чытачоў прыхільнікаў яго творчасці, пабрацімы-літаратары, майстры сцэны, грамадскія дзеячы.. У нядзелю ў менскі парк Янкі Купалы, не зважаючы на спорны дождж, сышліся сотні людзей, каб аддаць даніну павагі таленту пісьменніка I мужнасці змагара. Ва ўрачыстай праграме свята са словамі віншавання выступілі Зянон Пазьняк, Радзім ГарэцкІ, Ніл ГІлевІч, Рыгор Барадулін, паказалі свай майстэрства артысты тэатраў, музычныя калектывы. Сам юбіляр у кароткай прамове выказаў удзячнасць людзям, што прыйшлі на яго свята, а таксама падзяліўся запаветнымі жаданнямі, якія загадаў на астатак веку. Сярод Іх галоўныя каб Беларусь стала сапраўды незалежнай I суверэннай краінай, a беларускі народ нарэшце ўсвядоміў сябе нацыяй; кеб Інтэлігенцыя наша перастала служыць збанкрутаванай палітыцы I Інтарэсам ваенна-прамысловага комплексу I стала сапраўды народнай, нацыянальнай; каб мова беларуская сапраўды стала мовай дзяржаўнай... нарэшце, каб першым прэзідэнтам Беларусі стаў лідэр дэмакратычнай апаэіцыі Зянон Пазьняк...
Увечары таго ж дня ў сядзібе БНФ у Менску адбылася святочная вечарына ў гонар Васіля Быкава, на якую сышліся найбліжэйшыя сябры I паплечнікі Майстра, палітычныя аднадумцы. НекалькІ гадзін запар гучалі пранікнбныя віншаванні I зычэнні асоб вядомых I не вельмі, самых простых чытачоў. ЗемлякІ Васіля Уладзіміравіча ўлагодзілі сына Ушаччыны славутай ушацкай стравай клёцкамі "з вушамГ... Але, бадай, самую важкую Інфармацыю паведаміў прафесар Адам Мальдзіс: МІжнародная асацыяцыя беларусістаў у супольнасці з беларускімі культурнымі згуртеваннямі свету выступіла з Ініцыятывай да Нобелеўскага камітэта аб прысуджэнні Васілю Быкаву Нобелеўскай прэмІІ ў
галіне літаратуры.
"Наўрад ці адбыліся б перамены апошніх чатырох гадоў у Беларусі, калі б мастацтва па-асветніцку не даводзіла, што такое старажытнае дойлідства, нацыянальны тыпаж, каларыт, родны падворак, кут, ганак, радзіма, маці, народ, гісторыя, незалежнасць... Перажываючы рэчаіснасць у пачуццёвых вобразах, мастацтва рыхтуе сваё пасланне наперад, шыфр, закадзіраваны ў сімвалах і знаках, зразумелых ці не зразумвлых, якія, аднак, будуць лёгка прачытвацца праз тысячагоддзі... Мастацтва заўсёды нешта парушае, не трымаецца прынятых стандартаў, пераходзіць межы дазволенага. Яно зазвычай апярэджвае свой час. Чым больш адораны творца, тым большыя яго адрыў ад сучаснікаў і іх непрызнанне... Творцы ўсіх эпох былі як возніцы на квадрыгах, што перамагалі ў спаборніцтве з часам, а за імі ўжо гнаўся абуджаны і натхнёны імі свет. -
...Тыя сутнасныя, глабальныя перамены, што прагназавалё беларускае мастацтва, яшчэ не здзейсніліся цалкам, не адбыліся, аднак значна наблізіліся; патрэбен новы прарыў, каб яны сталі зусім рэальнымі. Дайсці да гэтай святой мэты першымі, відаць, давядзецца тым, хто за свае папярэднія намаганні як узнагароду атрымаў "другую маладосць”...
Яўген ШУНЕЙКА
Застануцца Вера, Бог, Сумленне лепшае, што цепліцца ў чалавеку... МЕТАФІЗІКА БУДУЧЫНІ
* * *
XX стагоддзе, шаноўныя спадарыні I спадары, сыходзіць... Тактак, тое стагоддзе, што ўпісалася ў гісторыю чалавецтва страшэннымі злачынствамі супраць чалавечнасці і глабальнымі зломамі чалавечага духу, сыходзіць... А што мы ці не зацыкліліся мы, шаноўныя, на пошасці цяпершчыны, ці не запрадалі душы дробязным выгодам / выгодкам, на здабыццё якіх неашчадна скіраваны аграмаднейшыя эмацыянальныя / фізічныя высілкі?
Ці пра тое багацце дбаем?..
Дбаць самая пара пра будучыню, што ненавязліва, але няўмольна стукаецца ў дзверы нашых дамкоў, дзе мы наіўна летуценім схавацца ад прышласці. I не трэба, спадары, ганіць тую самую "перабудову”, бо гэта была не проста перабудова, гэта быў распачатак скону XX веку. ён, гэты век, канаў I працягвае канаць цяжка, не хочучы, адчайна хапаючы новых ахвяр. Аднак збег часу пайшоў на гадзіны, і пара, ужо самая пара ўпісваць нейкія словы ў памінальныя стужкі на тле XX стагоддзя.
XX стагоддзе канае і фатальна кане ў часе, нарадзіўшы стагоддзе XXI. Што гэта будзе за стагоддзе, чым стане адметным рамантычныя на сёння пытанні. Але для нас, спадары, сёння дастаткова ведаць, што сведкамі і патэнцыяльнымі ахвярамі новай эры належыць быць нам.
Зрэшты, ёсць і такая тэасафічная тэорыя, згодна якой мы ў прынцыпе перажылі ўжо будучае у тым сэнсе, што будучае ёсць рэальнасцю, якая ўжо адбылася але ўперадзе. Так чалавек, адзіны носьбіт I спраўны выканаўца свае біяграфіі, перажыў ужо ўсё, што мае ў ягоным жыцці быць. Так і грамадства сягае ў будучыню, якая ўжодзесь там адбылася... Натуральна, грамадства мусіць клапаціцца аб прадбачанні, зразуменні таго, што наперадзе, каб мужна прыняць няўхільную логіку адвечнага кону. Сам факт асэнсавання будучыні ёсць ці не першы акт яе, будучыні, пражыцця. Таму глядзець наперад ніколі не рана.
Калі зыходзіць век, чалавецтва аб'ектыўна мысліць і ўспрымае рэчаіснасць у катэгорыях канца свету. I гэта добра. Прынамсі, апакаліпсічнае светаадчуванне больш адпавядае бясконцаму драматызму быцця. Аднак апакаліпсізм робіць людству дрэнную ласку, калі па інерцыі запаноўвае ў настроях і спараджае трывалы грамадскі скепсісі бязвер'е. Зазвычай так адбываецца напрыканцы
стагоддзя: нагадаем хаця б стагоддзе мінулае, дэкаданс культуры / мастацтва... Тады, стагоддзе таму, цывілізацыю вывела са скепсісу само ж мастацтва, хоць, зрэшты, яму не пад сілу аказалася адвесці войны і зломныя рэвалюцыі.
Мастацтва XX стагоддзя, акрамя паслугоўвання свайму часу, у галоўным спрагназавала рэальнасцьXXвеку: "Бесы" Дастаеўскага чым не раман-адшыфроўка таталітарнай будучыні? А "Спадар з Сан-Францыска"І.Буніна чым не сцэнар сучаснага драматычнага лёсу еўраамерыканскай цывілізацыі? А Багдановічава "Усе мы, разам, ляцім да зор..." чым не інтуіцыя агульнай духоўнай сутнасці людзей, да якое мы цяпер даходзім шляхамі ўсходніх эзатэрыкаў?
Ці здольна сучаснае мастацтва зрабіць такія ж прадбаччыя метафізічныя прагнозы на будучыню? Для сябе гэтае пытанне сёння мы можам перафармуляваць болыв прымітыўным чынам: наколькі мастацтва можа нас суцешыць I абнадзеіць? Але веру, надыдзе час, калі пры дапамозе мастацтва у тым ліку і беларускага, і, можа, у першую чаргу беларускага мы зможам трывала ўзбіцца на шлях духоўнага вызвалення, які, як вядома, вядзе ў вечнасць... Такая вера, прынамсі, замацавалася ва мне паслядыялогу з мастацтвазнаўцам і мастаком Яўгенам Шунейкам.
* * *
ПЫТАННЕ КАТАЛІЦКАЕ
Мяне як журналіста даследчыка нацыянальнай культуры з пэўнага часу зацікавіла такая акалічнасць. Гісторыя беларускага Адраджэння XIX XX стагоддзяў сведчыць аб тым, што "рухавікамі" адраджэнскага руху, яго ідэолагамі і практыкамі па большасці былі беларусы каталіцкага веравызнання. Паўлюк Багрым, Ян Чачот, Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч, Уладзіслаў Сыракомля, Кастусь Каліноўскі, Адам Гурыновіч, Францішак Багушэвіч, Карусь Каганец, Ядвігін Ш., Цётка, Янка Купала, Алесь Гарун... Каголікамі былі таксама браты Луцкевічы, ВацлаўЛастоўскі, Фердынанд Рушчыц, Язэп Драздовіч, Пётра Сергіевіч... Во які доўгі выходзіць шэраг, а шмат яшчэ прозвішчаў застаюцца неназванымі. Відаць, і сярод сучасных адраджэнцаў будзе багата католікаў. Як на тваю думку, чым абумоўлена такая заканамернасць беларускага адраджэнства, што актыўнымі і таленавітымі яго дзеячамі
былі менавіта беларусы-католікі?
Прозвішчы карыфеяў нашага Адраджэння ўсё кажуць самі за сябе. I мне, католіку-беларусу, надзвычай усцешна, што духоўнае выхаванне, асвечанае хростам, чытаннем Катэхізіса, наведваннем касцёла, Першай Камуніяй і іншымі таемствамі хрысціянскай веры лацінскага абраду, спрыяла менавіта беларускаму нацыянальнаму самавызначэнню. Калі тых людзей аб'яднаць разам, падкрэсліўшы іх канфесійную прыналежнасць, дык збіраецца надзвычай моцная і згуртаваная парафія, якая найлепшым чынам пераконвае, што беларушчына і каталіцызм гэта паняцці, што ўзаемна не выключаюць адно другога. Я бы да гэтай шаноўнай грамады далучыў яшчэ Адама Міцкевіча, Станіслава Манюшку, Міхала Клеафаса Агінскага, Тадэвуша Касцюшку, Ігнація Дамейку і іншых слынных асоб, якіх трывала "прыўлашчылі" іншыя культуры. Нам трэба без сумненняў прызнаць каталіцызм неад'емнай часткай нашай гісторыі і культуры, бо і дагэтуль, на жаль, у пэўнай часткі беларусаў-некатолікаў ёсць вядомы недавер да каталіцызму, як да варожай беларусам канфесіі і духоўнай сілы. Гэты недавер замацаваўся ў памяці з пачутага, прачытанага, тлумачанага ў савецкіх атэістычных крыніцах. Прадумаўшы аргументы "запалохвання", можна зразумець, каму ў першую чаргу так не даспадобы рымска-каталіцкае веравызнанне як антаганістычнае і непрымальнае на гэтай зямлі, самазванаму "трэцяму Рыму", якому яно ніколі не падпарадкоўвалася, хоць і йшло насустрач, аднак жа насуперак яго маніякальнай ідэі сусветнага месіянскага панавання.
Канфесійная мяжа на беларускай зямлі насычана незлічонай крывёю і пакутамі нашага народа. На жаль, яшчэ не сцерліся з масавай свядомасці прыдбаныя стагоддзямі
Яўген Феліксавіч ШУНЕЙКА нарадзіўся ў 1954 годзе ў Гродне. Скончыў Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут, аспірантуру. Мастак-габеленшчык, мастацкі крытык, выкладчык гісторыі старажытнага і эаходнееўрапейскага мастацтва ў Беларускай акадэміі мастацтваў. Сябра Сойму БНФ, сябра Беларускай каталіцкай грамады.
каланіяльнай залежнасці заганныя звычкі паслухмянага падпарадкавання самым абсурдным і амаральным загадам "зверху", "з цэнтру". Многія неўласцівыя беларускаму менталітэту дэмагагічныя ідэі, думкі, высновы, прадыктаваныя антыбеларускімі інтарэсамі і падкінутыя з чужых вуснаў, яшчэ часта падхопліваюцца без одуму і ўспрымаюцца як свае ўласныя... Канфесійнае згуртаванне католікаўадраджэнцаў вельмі актуальны і важкі аргумент у магчымых спрэчках на тэму, што бліжэй і "менш небяспечна" для беларусаў Масква ці Рым.