Версіі
Юрась Залоска
Выдавец: Тэхналогія
Памер: 463с.
Мінск 1995
Розныя бываюць "лады" I "парадкі". Самы ўзорны
быў, мабыць, славуты нямецкі "орднунг", нацысцкі "новы парадак" у Еўропе. Камуністычны парадак таксама на шмат пасягаў (калі не на ўсё), толькі ўсяго не дамогся мабыць, не тыя былі выканаўцы. Усё ж, не зважаючы на бясконцае, сістэмнае "натаскмванме" (у гуртках, універсітэтах, ВПШ, акадэміях), кадры пакрысе гублялі рэвалюцыйную ленінскую апантанасць і памалу, але няўхільна перараджаліся ў звычайных бессаромных хапугаў кабінетаў, чорных аўтамабіляў, дачаў... Натуральна, цяпер, калі мяняецца сацыяльны характар грамадства, узнікае бязладдзе, парушыліся і лёсы людзей скарочаных апаратчыкаў, • звольненых міністэрскіх чыноў, беспрацоўных Ічасова, аднак) сексотаў, велізарная армія паслугі парыльшчыкаў з урадавых саунаў, пакаёвак, шафёраў, ахоўнікаў... Вядома, ім трудна, няўтульна, нязвыкла. Але іх можна суцешыць: усё тое часова. Новыя нацыянальна-бюракратычныя структуры, якія схрозь бурна ствараюцца, нікога не пакінуць забытым, усіх падбяруць у сваю шырокую арбіту... Гэта я кажу з упэўненасцю, бо, відаць, новыя задачы немагчыма вырашыць без старых, "выпрабаваных" кадраў. Даўно вядома, што "падпэцканыя" служаць больш верна, чым "чысценькія".
Пры зменах заўжды важна, што ідзе на змену ўчарашняй ментальнасці і ўчарашняй гармоніі. Таталітарызм як лад жыцця гіне, затухае ў часе (не ўлічваючы рэліхтавых праяў). Здаецца, мы ведаем, што на змену ідзе дэмакратыя. Але ж папраўдзе выглядае, што дэмакратыя для нас пакуль што такі ж фантом, якім раней быў камунізм...
Калі своечасова пазбавіцца "дэмакратычнай зададзенасці" ва ўспрыманні падзей, дых можна ўбачыць відавочны наступ заходняй масавай культуры прычым самых паталагічных, самых "утылізаваных" яе праяў. Кіно зараз у нас панамерыканскае Інаскрозь насычанае псіхалагічным тлумам, дэструкцыяй), літаратура камерцызаваная, трылерна-сексуалісцкая. Выглядае, тахім чынам, што новы духоўна-інфармацыйны паток таксама адчужаны ад нармальнай псіхалогіі / "здаровага сэнсу", а самае галоўнае ад духоўнага жыцця, культуры простага народа Ігэты эўфемізм, праўда, з цягам дэмакратычных пераўтварэнняў набыў чамусь зняважліва-
паніжанае гучанне, але ад таго не знік сам суб'ект народ, які найперш увасабляе сабой беларуская вёска). Дык вось: вам не здаецца, Васіль Уладзіміравіч, што пад ідэалогіяй дэмакратызацыі краіны духоўная сфера нашага грамадства пачала яшчэ больш актыўна развівацца ў кірунку канчатковага знішчэння традыцыйнай маралі, цалкам не знішчанай савецкім ладам, і ў гэтым больш жахлівая трагедыя, чым маральны распад часоў застою?
Перш чым жахацца ад тае перамены, мне думаецца, няблага паглядзець, як гэта выглядае ў іншых краінах. У тых, дзе прагрэс пачаўся раней, чым у нас, зайшоў далей, і ў якіх мы цяпер просім хлеба, каб накарміць народ.
Кожны народ пры нармальным, без гістарычнай паталогіі, развіцці праходзіць пэўны, аб'ектыўна азначаны гістарычны шлях, пераскочыць асобныя звенні якога нікому не дадзена. Нельга з феадалізму адразу сягнуць у сацыялізм, з эканамічнага прымітыву Верхняй Вольты інтэгравацца ў высокаразвіты Еўрапейскі Эканамічны Саюз, ад бальшавіцкага лікбезу ўзвысіцца да сучаснай еўрапейскай культуры. Мусіць, спярша трэба назапасіць эканамічны, культурны, маральны капітал. Наша дэмакратыя з'яўляецца дэмакратыяй пачаткоўцаў, а наша знявечаная бальшавізмам, дэнацыяналізаваная культура, вядома ж, яшчэ не валодае патрэбным імунітэтам да горшых праяў так званай масавай культуры Захаду.
Відаць, і нам трэба прайсці нейкі абавязховы гістарычны прамежак, каб выпрацаваць высокія ўзоры культуры, a галоўнае ПРЫВІЦЬ ГРАМАДСТВУ ГУСТ I ПАТРЭБУ Ў ВЫСОКІМ. Хоць, зрэшты, узоры высокай культуры, як і высокі густ болей прывілея эліты, а масы задавальняліся культурай ніжэйшага гатунку. Так ва ўсім свеце, так, мусіць, павінна быць і ў нас. Шмат што ў гэтым сэнсе будзе залежаць ад духоўнай патэнцыі нацыі, якой у беларусаў даволі за стагоддзі назапашана, зберажона ў геннай памяці, не выдаткавана ў суровым жыцці і цярпліва чакае магчымасці для выяўлення. I тое суцяшае.
Але грамадства мае сталую патрэбу маральнага апірышча, не зважаючы на сацыяльныя, гістарычныя катаклізмы. Маральная раўнавага ці то асобнаму чалавеку, ці то людской супольнасці патрэбна ў любых палітычных
іарунках. Як думаеце, ці здольна стаць такім апірышчам \ля нашага грамадства хрысціянства?
Хрысціянства, безумоўна, магутная сіла. Але ў дачыненні да сучаснага моманту, я баюся, атэістычны перыяд нашай гісторыі падзейнічаў самым разбуральным чынам. За той час, калі грамадства жыло ў атэістычнай атмасферы, яно выпрацавала ў сябе ўнутраную здольнасць існаваць без хрысціянства, абыходзіцца атэізмам. Гэта вялікае няшчасце... Сёння, я баюся, наўрад ці магчыма такое становішча, пры якім рэлігія зноў заняла б у нашым грамадстве тое месца, якое яна займала да 1917 года.
Мы, аднак, бачым, што заходняе грамадства, якое ніколі не было атэістычным, у якім хрысціянская рэлігія існавала ў нармальных умовах, сёння не надта каб захаплялася хрысціянствам. Яго там прызнаюць, шануюць, але тым не менш ахаладжэнне да хрысціянства назіраецца ва ўсім цывілізаваным свеце.
Але духоўныя "пастыры" ў грамадства ўвесь час знаходзяцца... Старой сістэме служыла вяліхая частка інтэлігенцыі, у тым ліку і пісьменнікі. Tax, гэта былі "камунізаваныя" людзі, паслугачы Яе Вялікасці Ўлады, але, здаецца, яны былі арганічнай часткай народа Іпрынамсі, выхадцамі з яго); у гэтым сэнсе паміж народам і інтэлігенцыяй, можна сказаць, існавала лучнасць.
3 адыходам камуністычнага рэжыму страціла былы ўплыў на духоўнае жыццё краіны заангажаваная савеччынай інтэлігенцыя. Тым часам дамінацыю набывае плынь учорашніх дысідэнтаў і гэта мы назіраем праз сродкі масавай інфармацыі, якія раней СУПРАЦЬПАСТАЎЛЯЛІ сябе дзяржаве, а зараз, як бачым, супрацьпастаўляюць сябе ЎСЯМУ ГРАМАДСТВУ. Мільёны людзей, "гомо савецікусаў", па-іхняму, жывуць быццам няправільна, a вось некалькі соцень "лнберальствуюіцмх" інтэлігентаў правілыча. ГТое найперш расейскі феномен). Праз расейскае тэлебачанне не горш за партыйных сакратароў нас выхоўваюць "як жыць" прыехаўшыя з-за мяжы эмігранты, яхія, аказваецца, лепш за нас разбіраюцца ў праблемах краіны... Вас часам не бянтэжыць, што ў грамадства з'яўляюцца вось такія новыя "пастыры" і "лекары"?
Перадусім: паміж камунізаванай інтэлігенцыяй і занядбаным народам ніколі не было і не магло быць ніякай лучнасці.
Народ заўжды жыў клопатам пра сваё зямное, галоднае, турботнае, нярэдка страхавітае жыццё камуністыінтэлігенты верай і праўдай служылі вар'яцкім інтарэсам усемагутнай партыі. Зрэшты, ці магло быць інакш, калі ад тае іх стараннасці на ўсе сто працэнтаў залежала іх кар'ера, дабрабыт, побыт ад пыжыкавых шапак да дэпутацкіх чыноў і акадэмічных званняў. Яна і цяпер прадаўжае жыць на той, назапашаны ад кампартыі капітал, іншага ў яе проста няма. I наўрад ці будзе: зарабіць у рынкавай сістэме яна не ўмее, а прасіць няма ў каго._
Камунізаваная інтэлігенцыя, бадай, самы канфармаваны клас нашага беларускага грамадства. 3 ёю атрымалася прыкладна тое ж, што здарылася з расейскай інтэлігенцыяй пасля паразы рэвалюцыі 1905 года: яна ўсё жыццё каялася. Наша, беларуская інтэлігенцыя, каялася болей моўчкі за "грэх" беларусізацыі 20-х гадоў (вядома ж, каб уратавацца і выжыць ва ўмовах сталінскага тэроруі. Праўда, тое ўратавала не ўсіх, затое паслужыла добрым урокам жаху, якога ёй хопіць, мабыць, ажно да канца стагоддзя. Ці не з тае прычыны так цяжка ідзе новая "беларусізацыя" з яе плачэўнымі вынікамі? I ці не таму яна, камунізаваная інтэлігенцыя, была такой індыферэнтнай да ўсіх сацыяльна-культурных катаклізмаў перабудовы?
А прыезджыя з-за мяжы "лекары"._ За мяжой, як і ўсюды, жывуць розныя людзі. У эміграцыі памерлі В.Някрасаў, АТаліч, жывуць А.Салжаніцын, а таксама новыя "вучыцелі" У.Максімаў, А.3іноўеў, злюмпенізаваны аўтар знакамітага "Эдзічкі" Э.Лімонаў... Найбольш імкнуцца вучыць і прыязджаюць з-за мяжы якраз тыя, хто найменш таго варты.
Дарэчы пра беларускую эміграцыю. На першым Міжнародным кангрэсе беларусістаў у траўні 1991 года вы казалі, што наша эміграцыя можа стаць ашчаднікам нацыянальнай існасці. Ці не перабольшаныя спадзяванні на замежжа?
Вядома, беларуская дыяспара таксама розная ў сваіх маральна-палітычных якасцях, але, наколькі я разумею, для
нас яна куды даражэйшая за ўсе іншыя дыяспары. Прынамсі, яе самыя сумленныя і актыўныя прадстаўнікі, асабліва за акіянам. Усё ж у часы тутэйшага "бязладдзя і бязмоўя” яны захавалі родную мову, рэшткі нацыянальнай культуры, гістарычную памяць, збераглі хрысціянскую мараль, непадлеглую там бальшавізацыі, расчалавечанню, і што змаглі, зрабілі для развіцця культуры. (Адзін Данчык чаго варты! А там яшчэ ёсць Белямук, Кіпель, Запруднік, Шукелойц і іншыя).
3 грузам для нашых чарнобыльскіх небаракаў некальхі разоў прыязджаў айцец А.Надсан. Варта будзе нагадаць, колькі бруду вулічнага і псеўданавуковага было выліта на сівую галаву гэтага рупліўца са старонак камуністычных выданняў. I завошта, у імя чаго? Мабыць, таму, што патрэбны былі знешнія ворагі, шмат ворагаў, каб, змагаючыся з імі, апраўдаць паразітычнае існаванне антынародных структур КДБ, ВПК, МУС, ГРУ, розных першых аддзелаў і тысяч штатных ды самадзейных сексотаў... А цяпер во прымаем з рук святара прывезеныя з-за мяжы лекі...
Зусім нядаўна мы лічылі, што дастаткова будзе асэнсаваць сталінізм, і больш не застанецца "белых плям" у нашай гісторыі (дакладней у нашым яе разуменні). Аднак жа, "развянчаўшы" сталінізм, грамадская думка пайшла далей раскопваць "кар'ер" нашай мінуўшчыны... Усё часцей нанова ўздымаецца тэма Вялікай Айчыннай вайны. Разуменне гэтай вайны, бадай, найдаўжэй заставалася дастаткова адназначным. Цяпер жа гучаць выказванні, што не ўсё так адназначна "гераічна" ў гісторыі партызанскага руху, у дзейнасці мясцовай адміністрацыі з ліку нацыянальнасвядомых дзеячаў і інш. Ці можна прагназаваць далейшае развіццё "тэмы вайны" да радыкальнай, ці не палярнай змены ацэнак?
Мабыць, сапраўды не ўсё так адназначна. Асабліва, што датычыць вайны. Найперш маральны яе бок, у параўнанні з новай вайной, Афганскай. Ужо на першы погляд кідаюцца ў вочы дзівосныя аналогіі і антытэзы, дыялектычная зменлівасць ці адноснасць, здавалася б, абсалютна безадносных ісцін. Тое, што мы прызвычаіліся лічыць злом, рабілася дабром, і наадварот. Звыклыя для