Версіі
Юрась Залоска
Выдавец: Тэхналогія
Памер: 463с.
Мінск 1995
Успамінаецца выпадак, калі крытык С.Дубавец сказаў мне неяк: "Я цябе і тваё месца ў беларускай літаратуры раскусіў: ты Дамашэвіч". He ведаю, што ўклаў у гэтыя словы крытык, але гэта лепшы камплімент за ўсю маю "творчую дзейнасць". Уладзіміра Максімавіча люблю як пісьменніка і як чалавека, лічу сваім Настаўнікам; дзякуючы яму, я прыйшоў у літаратуру.
Але літаратар Іяк і журналіст, дарэчы) існуе ў пэўным асяроддзі, сутыкаецца з пэўнай рэдактурай, моўнымі шаблонамі рэдактуры а гэта, трэба думаць, і шаблоны мыслення, і калі рэдактар нешта не прымае чыста суб'ектыўна, дык заўсёды знойдзецца "філалагічнае" апраўданне рэдактарскага непрымання пэўнай думкі, сказа, слова... Гутарка пра літаратурны кантэкст, у якім наканавана фізічна існаваць кожнаму пісьменніку і які змушае пісьменніка зважаць на тое, што робіцца побач, каб не вытыркнуцца, не парушыць "правілы ветлівага тону" ў літаратуры. А такое аглядванне навокал не можа не прэсінгаваць творцу, падрывае, на мой погляд, асабовы пачатак у літаратуры. В.Акудовіч у лімаўскім эсэ "Літаратура ў краіне Сакрэту" 11.01.1993 ) малюе вобраз кантэксгу як "сцяны, да якой прыкуты мастак, і самае большае, што ён можа адбегчыся на даўжыню ланцуга". .
Скажы, наколькі такая залежнасць мастака сапраўды існуе; наколькі табе ўдаецца ісці сваім шляхам улітаратуры?
3 сорамам мушу прызнацца, што гэтага артыкула я амаль не зразумеў, як увогуле не разумею большай часткі цяперашніх філасофскіх артыкулаў і эсэ, не разумею з-за простай прычыны: да мяне не даходзіць сэнс слоў. Чытаючы такія артыкулы, мне хочацца класці побач ліст паперы і "перакладаць" сказы і абзацы з артыкула на "сваю" мову. Няўжо самую найсур'ёзную думку нельга выказаць нармальнымі словамі, нармальным стылем? Але ж для гэтага патрэбна, як мінімум, каб аўтар сам добра ведаў, што хоча сказаць...
"Мастак бегае на даўжыню ланцуга..." Ну і што? спытаю я. Што з гэтага мастаку? Я не жартуючы кажу: я зразумеў, вынес з гэтага артыкула для сябе толькі тое, што, аказваецца, камерцыйную групоўку Шайбака і Клімковіча зусім марна спалучаюць з Глёбусам і Сцяпанам. Ну, няхай, можа, і такая праблема існуе... Адно толькі суцешыла, што ў канцы аўтар стаў маім саюзнікам, падтрымаў мяне, лагічна заключыўшы, што гульня ў сістэматызацыю Іразумей, галоўная думка артыкулаі бясконцая, блытаная і не надта сур'ёзная.
Пісьменнік, які хоча сказаць сваё слова ў літаратуры, нешта новае, павінен дбаць у першую чаргу не пра "ланцугі",
a пра чыста тэхнічныя рэчы: ці жывыя героі, цікавы сюжэт, ці ясная і простая мова, ці не зацягнуты альбо, наадварот, ці не ўсечаны пачатак... А сядаць пісаць твор і адной часткай галавы думаць, што "вось я ствараю новую літаратуру, вось вырываюся з кантэксту, ірву ланцугі і г.д.", тое ж самае, як справядліва заўважыў Леў Мікалаевіч, як араты ішоў бы за плугам і выпісваў нагамі танцавальныя па. Таму з твайго дазволу перакладу "ланцуговыя прэсінгі кантэксту" на сваю мову: ты пытаеш, ці задавальняе мяне стыль, якім я пішу, тэмы, і ці не хацелася мне іх неяк памяняць, паспрабаваць нечага іншага? За некаторыя свае "рэчы", скажу шчыра, мне проста сорамна (напр., апавяданні "Сачыненне", "Падстрэлены"), некаторыя лічу добрымі, і цяпер мала што паправіў бы (апавяданне "Малая")... Але сапраўды ну, сёння "малая", заўтра "малая"... Што далей? Нельга ж не бачыць, і многія, думаю, лепш за мяне бачаць, што часы "сацрэалістычных" аповесцяў і раманаў мінулі гадоў дзесяць назад і цяпер толькі запаволеная інерцыя; што апавяданні, асабліва вялікія, таксама на ладан дыхаюць; узораў еўрапейскага мабільнага рамана пакуль няма і невядома калі з'явяцца; навелаў у іх сапраўдным значэнні (сцісласць, інтрыга, нечаканы канеці лічаныя ўдалыя адзінкі... He ведаю, куды ісці і па што. Мяне асабіста заўсёды (а цяпер больш, чым калі) цягнула пісаць нешта вольнае, не думаючы, як.і гэта жанр, нічым сябе не скоўваю чы, нешта такое, накшталт сваёй, на жаль, недасканалай аповесці "Гісторыя хваробы"...
Існуе думка, што прозы ў Беларусі зараз увогуле няма. Прадэкламаваў яе Сяргей Дубавец. Існуе таксама меркаванне, што ў беларускай прозе мусіць адбыцца прарыў прыход "новага Мележа". Ці магчыма, на твой погляд, падобнае ў нашай літаратуры?
С.Дубавец сказаў "няма прозы", а ты, напрыклад, можаш сказаць "ёсць проза", і што? Усё гэта толькі "словё, словё" і, як амаль заўсёды, поўная адсутнасць доказаў і канкрэтыкі. Можа, няма добрай прозы ці прозы, якую любіць, якую хацелася б бачыць Дубаўцу? Ды й ці такой няма? Дубаўцу, ведаю, падабаецца Быкаў у першым нумары "Полымя" за гэты год {а ў хуткім часе і асобнаю кніжкаю) выходзіць новая аповесць Быкава;
падабаюцца Арлоў і Б.Пятровіч тры кнігі Арлова выйшлі ў 92-м годзе і кніжка Б.Пятровіча. Зрэшты, Дубаўца яшчэ трэба ўмець чытаць. У адным месцы ён напіша, што прозы на Беларусі няма, у другім што лепш за Навуменку сёння пішуць чалавек дзесяць плюс шматкроп'е ў канцы; у адным артыкуле ён параўнае кнігу белетрыстыкі Алеся Наварыча са Статутам ВКЛ штб лепш, у другім напіша, што Быкаў і Стральцоў "хорошо", а Шамякін "плохо", нібы не разумеючы, што гэта тры рэалісты {смела скажу сацрэалісты), якіх рэзка супастаўляць проста несур'ёзна той жа рэалізм, той жа гуманізм, тая ж вера ў чалавека працы, і ў Шамякіна ёсць рэчы ані не слабейшыя за быкаўскія; нібы і не ведае С.Дубавец, што Быкаў адгукаўся на творчасць Шамякіна, напрыклад, рэцэнзіяй "Улада праўды" на аповесць ”Мост"„. Крытэрыі Дубаўца "нексповедммы есть", так што не здзіўлюся, калі ён заўтра напіша, што проза на Беларусі ёсць, прычым самага высокага ўзроўню.
Наконт "прарыву, прыхода новага Мележа" нічога не магу сказаць проста не ўяўляю сабе, як прыйдзе ў рэдакцыю малады чалавек і прынясе пад пахаю раман накшталт "ГІалескай хронікі"„. Мележ для свайго часу сваю работу зрабіў, зрабіў на вышэйшым узроўні, і новага Мележа, думаю, не толькі не будзе, а ён і не трэба новы. Мне іншае цікава як часценька пачало гэта імя згадвацца. Празаік Алесь Асташонак у "ЛіМе" аж двойчы, нібы смакуючы, паўтарыў амаль слова ў слова, што "аднымі Купаламі і Мележамі з іхнімі паслядоўнікамі, пры ўсёй нашай бясконцай да іх павазе, аўтарытэт нашай літаратуры не падымеш". Зноў-такі: што за наступнікі, хто? Гэта нейкая большасць у беларускай літаратуры, цэлая аднародная плыня? Для мяне, у прыватнасці, спадчына Мележа гэта пластыка стылю, дзе ўсё на сваім месцы і нічога лішняга, кожнае слова "паспрабавана на зуб", гэта тэхніка пісьма, яснасць, прастата, нацыянальны дух, цудоўныя дыялогі, калі пазнаеш герояў без рэмарак... I можна падняць "аўтарытэт літаратуры", не ўлічваючы гэтую спадчыну? He ўзяўшы ўсё лепшае, каб з гэтым набыткам рухацца ўжо далей, хоць да той жа "еўрапеізацыі”, Бог з ёю?..
Наша бяда не ў тым, што ў нас дужа многа
паслядоўнікаў Мележа, якія нібыта адныя збіраюцца падымаць аўтарытэт літаратуры, выцясняючы сабою ўсіх іншых, а ў тым, што паслядоўнікаў у гэтым плане, на вялікі жаль, амаль няма. I на месцы шаноўнага А.Асташонка, ведаючы яго ўвогуле цэнтрысцкую пазіцыю, я сфармуляваў бы гэтую думку так: "Аднымі "еўрапеізатарамі" і г.д. нашу літаратуру не выратаваць".
Ці задавальняюць цябе як пісьменніка магчымасці нашай мовы? Я, напрыклад, адчуваю пэўныя пустоты ў ёй, калі не собіць адэкватна выказаць складаную думку ці працытаваць нешта з сусветнай класікі (дакладней з рускіх перакладаў сусветнай класікі). Ці мова цябе цалкам задавальняе і справа толькі ў здольнасці карыстацца ёю?
Тут я згодзен, я таксама адчуваю пустоты такога роду, нейкія мёртвыя паўзы. Тады мне хочацца, на манер Дастаеўскага, знарок ламаць сказ, неяк няправільна пабудаваць яго, уставіць на самым відным месцы русізм... Але гэта не толькі ў беларускай, а і ў любой мове ёсць, я чытаў пра гэта ў многіх пісьменнікаў... Яшчэ адзін доказ, што нашая мова ў цэлым такая ж, як і ўсе. Чаму ў цэлым? Найперш таму, што нашыя газеты, часопісы, пісьменнікі перакладаюць усё, што можна перакласці ("Месячная саната”, прыгажунька, бачна, "прыгажосць уратуе свет"..); мала таго, што гэтыя пераклады часта недарэчныя, недакладныя, гумарыстычныя яны выстаўляюць вялікую беларускую мову правінцыяльнай і напаўмёртвай.
Другое: гэта нежаданне, боязь вярнуцца да мілагучнай, пластычнай мовы па граматыцы Тарашкевіча. Нядаўна адзін вядомы, паважаны пісьменнік казаў мне: "Усімі сіламі будзем змагацца з гэтымі мяккімі "эль", бо людзі, чытачы
• ад нас адвернуцца". I так і не мог я растлумачыць, што больш, чым ад нас адвернутыя, ужо немагчыма адвярнуцца, проста губляць няма чаго. Набыць жа можна многае. Ніколі не забуду, як мая напаўпісьменная матка казала: "Трэба памяняць лягу"; я спачатку нават не зразумеў аказалася, "лагу", на якую сцелецца падлога! I гэта ў нас, на паўднёвым усходзе, дзе паляка жывога ніхто ў вочы не бачыў!
Асабіста я быў і ёсць прыхільнікам гэтай мовы, усе мае
чарнавікі, дзённікі, лісты пішуцца з мяккімі знакамі і з мяккім "эль", аповесць 'Тісторыя хваробы" у чарнавіках увогуле напісана лацінкаю. Яшчэ: ты, мабыць, звярнуў увагу, што стваральнікі часопіса "Бярозка”, газеты "Наша Ніва", праграм радыёстанцыі "Беларуская маладзёжная", якія карыстаюцца "тарашкевіцай", у асноўным людзі гарадскія, якім не давялося вучыцца ў беларускамоўных школах, якія вучылі мову самі; я думаю, іхні пераход на "тарашкевіцу" не ад аднаго авангардызму-еўрапеізму, не толькі ад фронды, яны, як людзі разумныя, убачылі, што іхняя гарадская беларуская мова ў цяперашнім варыянце, мякка кажучы, не зусім жывая. Граматычныя асаблівасці "тарашкевіцы" згладжваюць гэта, і мова гучыць як след.
Круг твайго чытання. Што чытаеш штодзень ? Ці чытаеш газеты?
ёсць, бачыш, чытачы, якія прынцыпова чытаюць толькі беларускую літаратуру і перыядычныя выданні. Як у цябе? Я, напрыклад, мяркую, што гэтакае чытанне натуральнае хіба на нейкім часе, а калі ўвогуле, дых шмат якіх чытацкіх патрэб беларуская сучасная літаратура задаволіць не можа, найперш запатрабаванняў інтэлектуальных, культуралагічных, медытычных. / ніякая "самасць", перанесеная ў літаратуру, не кампенсавацьме браку адпаведнай літаратуры...
— Газет, акрамя "ЛіМа" не выпісваю і не чытаю ўжо даўно, але калі вакол пачынаюць гаварыць пра нешта цікавае, сенсацыйнае, тады знаходжу газету і чытаю. "ЛіМу" аддаю перавагу не таму, што друкуюся ў ім, а таму, што, акрамя літаратуры, мяне цяпер мала што цікавіць. Часопісы (беларускамоўныя) выпісваю альбо купляю і чытаю ўсе, асабліва падабаецца маладая "Тэатральная Беларусь"... Круг чытання прозы на кожны дзень што пад руку, але адно проста прабягаю вачыма, другое чытаю яшчэ і з выпіскамі. Цяпер проста захапляюся г.зв. другой, незаўважанай хваляй расейцаў канца XIX ст.: ЛазараўГрузінскі, Шчыглоў, Авілава, Патапенка, Лейкін, Білібін, НеБуква, Ціханаў, Тэфі "сярэднія пісьменнікі" чэхаўскай пары...