Версіі
Юрась Залоска
Выдавец: Тэхналогія
Памер: 463с.
Мінск 1995
ніколі не было, напрыклад, не было расейскага звычаю пакрываць купалы цэркваў пазалотай і зусім не з-за беднасці. Добра гэта ці блага, але Беларусь абмінулі такія прэтэнцыёзныя Ідэі, як канцэпцыя апошняй цытадэлі праваслаўя альбо "трэцяга Рыму". Працяглыя і сталыя кантакты Полацка і Турава, а потым Вялікага княства з Заходняй Еўропай абумовілі спакойныя і блізкія адносіны беларусаў да еўрапейскай культуры; пазбеглі мы і згубнага супрацьпастаўлення "разбэшчанага" Захаду "праведнаму" Усходу...
Беларусы акаэаліся няздольнымі набыць псіхалогію месіянізму, уласцівую расейцам і палякам, жадання сілком ашчаслівіць іншых. Яшчэ на пачатку XIII ст. крыжакі папракалі палачан за тое, што яны "стараюцца пакарыць краіны не для адраджэння праз веру Хрыстову, а дзеля падаткаў I здабычы". Тут мы бачым знаёмую беларускую рысу адсутнасць імкнення навязваць свае перакананні іншым. Калі ж беларусам даводзілася жыць пад уладаю іншых дзяржаў, яны замыкаліся ў сваёй тутэйшасці, у любові да роднай зямлі, але абыякава ставіліся да абароны чужых інтарэсаў. Так было, напрыклад, у апошні перыяд Рэчы Паспалітай, калі з-за паланізацыі вышэйшых саслоўяў паміж імі і асноўнай масай беларускага люду ўзнікла значнае адчужэнне...
Але ж, дальбог, нашы недахопы працяг нашых вартасцяў. Энергія народа, заціснутага паміж моцнымі суседзямі, шукала выйсця. Пры адсутнасці сваёй дзяржавы тая энергія часта служыла ўзмацненню чужых дзяржаў (прыклады Тадэвуш Касцюшка, Аляксандр Меншыкаў, Ігнат Дамейка, Зыгмунт Мінейка ды безліч іншых дзеячаўі. Працяглая адсутнасць сваёй дзяржавы, акцыі палітычнага і культурнага ўціску, што ўчыняліся над народам шматкроць, аказалі моцны дэфармуючы ўплыў на нацыянальны менталітэт. Сам гвалтоўны пачатак нашай датаванай гісторыі Іпадзеі, звязаныя з Рагвалодам і Рагнедай) павінен быў адбіцца на этнапсіхалогіі. Бліжэй да нашага часу можна адзначыць такія шокавыя моманты, як мураўёўшчыну ў XIX ст. і звязаную з ёй дэейнасць "западно-руссов", пазней сталіншчыну, "вялікія пераломы".
Варта сказаць і пра тое, што ў нас, у адрозненне ад
шэрагу краін Еўропы, празмерна хутка адбывалася урбанізацыя, у часе якой рускамоўны горад паглынуў вялікую масу вяскоўцаў з іх незнішчальнымі комплексамі "калгаснасці" і непаўнавартаснасці. Тыя прышлыя вяскоўцы не зрабіліся сапраўднымі гараджанамі па духу, па ўспрыманню гарадской культуры. У наш век прэсы, радыё, тэлебачання нельга не ўлічваць і шматгадовую, масіраваную прапаганду імперскасці, з-за чаго свядомасць значнай часткі нашых суграмадзян засмечана "саўковай" маскультурай. Ніколі не забудуся, як у радыёінтэрв’ю загадчыца аднаго вясковага клуба з захапленнем пабеларуску распавядала пра святкаванне ў іхнім месцы "провадаў рускай зімы". Вось жа нават і зімы сваёй людзі не маюць!..
Найлепшага плёну і найбольшага росквіту, як паказвае гісторыя, беларусы дасягалі пры ўмове ўласнай самастойнасці, без чужога нагляду і загаду. Найбліжэй па развіцці да Заходняй Еўропы Беларусь знаходзілася ў сярэдзіне XVI ст. калі з'яўлялася цалкам незалежнай дзяржавай.
Сёння шмат гвворыцца пра самаідэнтыфікацыю беларусаў, пра пошукі саміх сябе. Вам як археолагу якім уяўляецца сучасны беларускі культуралагічны ланшафт; дзе ён больш аўтэнтычны, дзе менш, і чым гэта тлумачыцца?
Працэс фармавання беларускай нацыі з-за шэрагу гістарычных абставін аказаўся незавершаным. Трэба ўлічваць разарванасць Беларусі на часткі пасля падзелаў Рэчы Паспалітай, па Рыжскай дамове 1921 года і ў выніку сталінскіх перадзелаў. Яшчэ цяпер старэйшае пакаленне ўсведамляе даваенны падзел на "заходнікаў" і ’’ўсходнікаў". Жыццё гэтых дзвюх частак насельніцтва ў розных краінах (СССР і ПольшчыІ наклала адчувальны адбітак на ментальнасць жыхароў, ён адчуваецца і дасюль. У межах Заходняй Беларусі, у сваю чаргу, можна прасачыць унутраныя адрозненні ў паводзінах і мове жыхароў асобных мясцовасцяў з праваслаўным, каталіцкім ці рэлігійна змешаным насельніцтвам (чаго нельга сказаць пра моладзь, якую нівелюе русіфікаваны гораді. У тых частках беларускага этнасу, якія воляй палітычных камбінацый апынуліся за дзяржаўнымі межамі Рэспублікі Беларусь,
мова і ментальнасць зазналі яшчэ больш адчувальныя змены. Напрыклад, беларусы Віленскага краю, захаваўшы беларускую мову, страцілі нацыянальную самасвядомасць (лічаць сябе палякамі). На беларусаў заходняй Смаленшчыны негатыўны ўплыў аказала адсутнасць беларускіх школ і ўстаноў культуры, а таксама шматгадовая прапаганда гэтых зямель, як "западного форпоста Росснн". Свае асаблівасці склаліся і ў беларусаў Беласточчыны.
Гаворачы пра ўсебеларускую еднасць, трэба мець на ўвазе, што пасля страты дзяржаўнасці і наступу паланізацыі альбо русіфікацыі вышэйшых саслоўяў культура магла развівацца ў асноўным ў фалыслорна-сялянскай форме. Прафесійная надрэгіянальная гарадсжая сфера культуры перастала адыгрываць кансалідуючую ролю, не здолела прапагандаваць агульныя для ўсяе нацыі каштоўнасці. Такое становішча захавалася і пад савецкім часам. Можа, таму захаваліся рэгіянальныя адрозненні ў светапоглядзе і паводзінах беларусаў.
Калі паспрабаваць вылучыць арэал з найбольш аўтэнтычнай беларускай супольнасцю, дык выкажу дапушчэнне, што гэта перадусім тэрыторыя паміж сучаснай і колішнімі сталіцамі Менскам, Полацкам, Наваградкам і Вільняй. Своеасаблівы прыём картаграфаванне мясцін нараджэння беларускіх пісьменнікаў выяўляе найбольшую іх канцэнтрацыю ў раёне Слуцк Капыль Узда. Хаця, канешне, невядома, наколькі апошні паказчык можа служыць індыкатарам "пасіянарнай актыўнасці" нашага этнасу...
3 пункту гледжання археолага магу канстатаваць, што найбольш характэрная этнічная тэрыторыя гэта арэал, дзе ў старажытнасці адбывалася змяшэнне славянаў з балтамі. Рызыкую стаміць чытача навуковымі звесткамі, але ўжо ў V-VIII стст. існавала банцараўская культура, межы якой на ўсходзе, паўночным усходзе і поўдні супадаюць з этнічнымі межамі беларусаў (па Я.КарскамуІ. Дастаткова дакладна этнічная мяжа пазнейшага часу прасочваецца таксама і па арэале распаўсюджання такой з'явы, як валачобныя песні.
3 вамі, Эдвард, я, безумоўна, пагаджуся ў тым, што паганскія ўплывы ў паводзінах беларусаў адчуваюцца і па
сёння для гэтага дастаткова пажыць у вёсцы, адкуль, можна сказаць, мы ўсе паходзім. Вы гаварылі пра адраджэнне паганскіх традыцый. Наколькі гэта рэальная задума?
Поўнае адраджэнне паганства, мабыць, немагчымае хаця б з тае прычыны, што мы ніколі не адновім цалкам сумы звестак, якія адносяцца да гэтага комплексу вераванняў. Некаторыя звенні выпалі і беззваротна згублены, навука не можа іх рэканструяваць. Нават пра антычныя рэлігійныя сістэмы, якія добра адлюстраваны ў пісьмовых крыніцах, не вядома абсалютна ўсё. Беларускае паганства вывучаць тым больш складана, бо маюцца толькі ўскосныя дадзеныя. Да таго ж веды пра старажытную рэлігію мы ўспрымаем вачамі людзей канца XX стагоддзя. He ўсё з паганскіх маральна-этычных нормаў сёння прымальна. Тым не менш вяртанне да каранёў, да вытокаў этнічнай аўтэнтычнасці працэс натуральны. Без яго немагчыма захаванне гістарычнай памяці.
Нельга выпускаць з-пад увагі тое, што паганская рэлігія беларусаў вынік духоўнага развіцця незлічоных пакаленняў нашых продкаў на працягу тысяч гадоў. Гэтая рэлігійная сістэма ў максімальнай ступені адлюстравала як псіхалогію людзей нашай зямлі, так і іх духоўны вопыт. I яна аніколькі не супярэчыць хрысціянству як маральнай аснове сучаснага грамадства. Хрысціянства, як сусветная рэлігія, нічога не страціць, калі будзе мець нацыянальныя дадаткі ў выглядзе фальклору, эпасу, літаратуры, вывераных стагоддзямі звычаяў. У Бібліі ёсць Стары запавет, што адлюстроўвае старажытную гісторыю яўрэяў; у іншых народаў у якасці такога запавету могуць выступіць здабыткі яго народнай творчасці...
Вывучэнне і ўзнаўленне здабыткаў нацыянальнага паганства даўно разгарнулася ў краінах Заходняй Еўропы. Групы энтузіястаў неапаганства існуюць у Летуве, Эстоніі, Латвіі. ёсць такая суполка і ў Беларусі Цэнтр этнакасмалогіі "Крыўе" пры Нацыянальным музеі гісторыі і культуры Беларусі. Несумненна, што беларусы, страціўшы за апошнія стагоддзі многае, не павінны ў далейшым абмяжоўвацца толькі тым, што з'явілася пасля прыняцця хрысціянства. Патрэбна творча выкарыстаць усю папярэднюю духоўную
спадчыну. Хто ведае, можа, аднавіць суладдзе ў адносінах з прыродай нам дапаможа вяртанне да светапогляду зліцця з прыродай светапогляду/ нашых продкаў?..
Замест P.S.
РЭКВІЕМ ПА МАРКАВАЙ ГАРЫ
Вывучаючы беларускае паганства, Эдвард Зайкоўскі сабраў багаты фотаархіў. Пераглядаючы яго, я патрапіў на фота з выявай язычніцкіх пахаванняў паблізу маёй роднай вёскі Навасады ў Свіслацкім раёне Гродзенскай вобласці. I тады я ўспомніў, што і ў маіх Навасадах ёсць Маркава гара узвышша з прыкметамі старажытнага пахавання. Для вока сучаснага чалавека гэта проста "камяні". Аднак людзі старэйшага веку, якіх у вёсцы застаецца ўсё меней і меней, час-пары бяруцца ўзгадваць нешта накшталт легенды. Гучыць яна вельмі спрошчана мабыць, штосьці самае істотнае незваротна забылася ў мінуўшчыне: маўляў, назва гары прыйшла ад імя заснавальніка места Марка, а на самой гары пахаваны яго род.
He прыпомню, каб хто-колечы пакланяўся таму пахаванню. Наадварот: калгасныя палеткі штогод ўсё болей насоўваюцца на Маркаву гару, дратуючы спракаветны дзірван. Сцягваюцца з гары на крушню старажытныя камяні знакі роду Марка...Толькі векавыя сосны непахісна трымаюцца на гары. У некалькі абхопаў ствалы голыя, без жаднай кары, што няйнакш як здзьмута скразнякамі часу; недасяжная, прарэджаная вятрамі / дажджамі крона. I магутнае карэнне, што праступіла з эямлі, быццам імкнучыся адарвацца ад яе і ўзняцца ў паветра. Тыя карані мне нагадвалі ў дзяцінстве бабуліны далоні, на якіх можна было раэгледзець кожную венку і сухажылле... А яшчэ на соснах мелі сваё жытло буслы, што летнімі раніцамі абуджалі вёску клёкатам. Але зніклі тыя буслы, засталіся навідавоку толькі рэшткі колішніх гнёздаў... Чаму ж асірацела Маркава гара?
Чаму на раней недатыкальнае месца, па каторым шасталі адно чароты гусей і дзе гулялі дзеці, чаму на яго пачалі згружаць дровы, угнаенні, смецце? Цяпер, калі мне "ўжо" дваццаць пяць, я ведаю чаму: таму што ў вёсцы... памёр Бог. Яго, Бога, няма, ён зляцеў разам з бусламі, развеяўся ў часе. Няма "духу вёскі", які змацаваў яшчэ маіх бацькоў, прынітаваўшы да зямлі і гаспадаркі, жывёлы / лесу. Мы ж, дзеці, выраслі духоўнымі сіротамі, не аблашчанымі "духам вёскі". Мы пагрэбавалі яго апекай, захацелі знайсці іншы прытулак у гарадах, на фабрыках і заводах, у перанаселеных Інтэрнатах... / хто мы цяпер толькі духоўныя бадзягі?