Версіі
Юрась Залоска
Выдавец: Тэхналогія
Памер: 463с.
Мінск 1995
* * *
"Сапраўднай падставай жыцьця можа быць толькі творчасьць. Творчасьць на кожным кроку. у штодзённай працы, у сямейных адносінах, у грамадзянскім руху... Толькі невялічкая частка людзей хочуць быць сапраўднымі творцамі, ды заказаны ім творчыя шляхі ў абшары грамадзянскай і асабістай штодзённасьці, і ўся іх творчая энэргія кіруецца ў вольныя даліны мастацтва і навукі_. Вось як рашае пытаньне аб цякучасьці жывой чалавечай душы і прытарнаваньні да яе формы вышэйшая чалавечая парода, найбольш сумленная парода творцаў безустаннай творчасьцю, адсутнасьцю самаздавальненьня, вечным шуканьнем, вечным імкненьнем далей, у глыбіню жыцьця... Мы ў нашым штодзённым жыцьці павінны стаць такімі тварцамі. Зьдзейсьнілі адну форму жыцьця, а ўжо ў глыбіні душы хаваецца новае, яшчэ смутнае і невыразнае, а ўжо нездаваленьне~ Разумней паляпшаць жыцьцё паступова, кожны дзень, слухаючы голасу сумленьня, чым у гаротныя часы рэвалюцыяў ня быць у сілах стрымліваць голасу помсты і крыўды..."
Ігнат КАНЧЭЎСКІ. "Адвечным шляхам"
"Калі беларусам даводзілася жыць пад уладаю іншых дэяржаў, яны эамыкаліся ў сваёй тутэйшасці, у любові да роднай зямлі... Паганская рэлігія беларусаў вынік духоўнага развіцця незлічоных пакаленняў нашых продкаў на працягу тысяч гадоў. Гэтая рэлігійная сістэма ў максімальнай ступені адлюстравала псіхалогію як людзей нашай зямлі, так і іх духоўны вопыт. I яна аніколькі не супярэчыць хрысціянству як маральнай аснове сучаснага грамадства. Хрысціянства, як сусветная рэлігія, нічога не страціць, калі будзе мець нацыянальныя дадаткі ў выглядзв фальклору, эпасу, літаратуры вывераных стагоддзямі звычаяў...
Вяртанне да каранёў, да вытокаў этнічнай аўтэнтычнасці натуральны працэс. Без яго немагчыма захаванне гістарычнай памяці. Несумненна, што беларусы, страціўшы за апошнія стагоддзі многае, не павінны абмяжоўвацца толькі тым, што з'явілася пасля прыняцця хрысціянства. Патрэбна творча выкарыстаць усю папярэднюю духоўную спадчыну» Хто ведае, можа, аднавіць суладдзе ў адносінах з прыродай нам дапаможа вяртанне да светапогляду зліцця з прыродай светапогляду нашых продкаў?..”
Эдвард ЗАЙКОУСКІ
Лёс народа ў святле старажытнай антытэзы РЭКВІЕМ ПА МАРКАВАЙ ГАРЫ
.* * *
Мусіць, ужыцці кожнага чалавека рана ці позна абвастраецца НАЦЫЯНАЛЬНАЕ ПЕРАЖЫВАННЕ. Яно тым больш драматычнае, чым болыіі нацыянальна неакрэсленае вонкавае асяродАзе, няпэўнае веданне мінулага, чым больш навокал супярэчнасцей у сферы культуры і палітыкі. Калі такіх супярэчнасцей няма, згаданае перажыванне працякае, мабыць, не так драматычна / нашмат хутчэй, у выніку проста замацоўваюцца стэрэатыпы дэяцінства, сямейнага выхавання, / чалавек надалей ужо свядома заяўляе, што ён немец, яўрэй, француз... і г.дВідавочнае становіцца яшчэ больш відавочным.
У выпадху супярэчлівасцей, культурнай блытаніны ў асяроААЗі нацыянальнае перажыванне абвастраецца і можа зацягнуцца на самы няпэўны час. Даводзілася, напрыклад, сустракацца з суайчыннікамі, хто беларуса адкрыў у сабе гадоў так пад пяцьАзесят...
Для беларускай моладзі самавызначэнне напрыканцы XX ст. значна меней драматычны акт, чым для Іх бацькоў, хто сталеў пры "развітым сацыялізме" I АоўгІ час лічыў сябе "савецкім чалавехам". Але палёгка гэтая знешняя, не ўнутраная; ідэнтыфікацыя сябе беларусам, гаворка па-беларуску Іне мае розніцы дзе: у горалзе ці ў вёсцыі прыносіць чалавеку болыіі непрыемнасцей і праблем, чым нацыянальная невыразнасць Ічытай працяг існавання па "саўковай" задвАзенасці, што, зрэшты, таксама менталітэт, толькі ў ім абсалютна дамінуе сацыяльна-Ідэалагічны зместі. Застаецца адзінае: мацаваць сваё ўнутранае пачуццё, правоАЗіць тонкую самарэфлексію узбагачаць асабісты духоўны космас, які супрацьстаіць знадворнаму асяроддзю. A наш асабісты космас мае сэнс толькі ў кантэксце космасу супольнага у кантэксце менталітэту твае нацыі Іэтнаса, народаі.
Разам з археолагам Эдвардам Зайкоўскім мы паспрабавалі заглыбіцца ў тыя часы, калі фармаваўся менталітэг беларускі. Гутарка з навукоўцам адбылася ўвесну 1992 года года тысячагоддзя распаўсюджання хрысціянства на БеларусІ.
* * *
Эдвард, беларускаму чытачу вы вядомы як археолаг, даследчых матэрыяльнай культуры каменнавугольнага перыяду. Але паступова вы змянілі прадмет даследніцтва, пачалі вывучаць і прапагандаваць пагансхую* гісторыю і духоўную культуру Беларусі. Чым абумоўлена такая змена навуковага інтарэсу?
Займаючыся даволі працяглы час археалогіяй, я паступова прыйшоў да думкі, што звядзенне ўсяго жыцця нашых продкаўтолькі да вытворчай дзейнасці, да здабывання ежы вядзе да прыніжэння, збяднення нашай гісторыі. Канцэнтруючы ўвагу толькі на тым, як расколваўся камень, кавалася жалеза ці ляпілася пасудзіна, даследчык у большасці выпадкаў пакідаў убаку пытанні ўнутранага свету чалавека, яго светапогляд, звычаі, эстэтычныя ідэалы. А духоўная культура ва ўсе эпохі была неад'емнай складовай часткай жыцця чалавецтва. Як заўважае вядомы этнограф і лінгвіст Мікіта Талстой, асаблівасцю духоўнай культуры, якая адрознівае яе ад культуры матэрыяльнай, з’яўляецца здольнасць развівацца і напаўняцца новым, не адмаўляючыся ад старога. Прыёмы вытворчасці і яе ўзровень, як правіла, не адлюстроўваюць этнічную спецыфіку, залежаць толькі ад прыродных умоў і эканамічнай развітасці рэгіёна. Найбольш устойлівыя этнавызначальныя прыкметы адносяцца не да сферы вытворчасці, а да асаблівасцяў мовы, рэлігіі, арнаменту, пахавальнага абраду і іншых галін духоўнай кулыуры. Вывучэнне старажытнай духоўнай культуры як з'явы дастаткова кансерватыўнай (уплыў змен у гаспадарцы на якую апасродкавы і адбываецца не адразу) можа ў значнай ступені паслужыць высвятленню складаных пытанняў этнагенезу і этнічнай гісторыі беларусаў.
Варта прызнаць, што паганская рэлігія і міфалогія, першабытнае мастацтва, якое ў моцнай ступені мела магічна-сакралізаваны характар, а таксама звязаныя з імі культавыя абрады і помнікі, з'яўляюцца аднымі са старажытнейшых праяў творчага духу чалавека. Старажытная
* Язычніцкую.
духоўная культура гэта сукупнасць ведаў нашых продкаў пра акаляючы свет і сацыяльны космас, рэлігійны пантэон і дэманалогію, эстэтычная сістэма каштоўнасцяў і мастацтва, рытуал і маральна-этычныя нормы. Рэканструкцыя і асэнсаванне ўсяго гэтага неабходная ўмова для разумення складаных этнагенетычных працэсаў, каранёў беларускага менталітэту, светапоглядна-псіхалагічных перадумоў фармавання нацыі.
- Рэканструяваць мінулае магчыма па зафіксаваных звестках, пісьмовых крыніцах, захаваных рэчах культуры. Ці ёсць такія матэрыялы ў беларусаў?
- Такія матэрыялы ёсць і іх даволі многа. Напрыклад, беларускі фалыслор, нават калі ўлічваць толькі апублікаваныя крыніцы, адзін з самых багатых у Еўропе. Калі гэтае багацце выкарыстаць разам з ужо назапашанымі археалагічнымі матэрыяламі, а таксама запатрабаваць дадзеныя этнаграфіі, мовазнаўства, старажытных пісьмовых крыніц і параўнаць іх з міфалагічнымі сістэмамі іншых індаеўрапейскіх народаў, то можна рэканструяваць тое, што складала сутнасць духоўнага жыцця старажытных насельнікаў Беларусі да прыняцця хрысціянства. Гэта робіць магчымым выдзяленне агульнага і этнічнаспецыфічнага, выяўленне эвалюцыйных зменаў і пераломных момантаў гісторыі, пераемнасці і захавання традыцый.
Адносна археалогіі міфалагічны змест кулыуры закадзіраваны ўстаражытных матэрыяльных сведчаннях. Як лічаць некаторыя даследчыкі, злучаючы міф і рэч, мы тым самым як бы аднаўляем у выніку такой археалагічнай рэканструкцыі рэальна існаваўшае ў гісторыі культуры адзінства. У Беларусі шмат захавалася археалагічных помнікаў, звязаных з паганскімі культамі: свяцілішчаў, культавых камянёў, крыніц, свяшчэнных уэгоркаў,
Эдвард Міхайлавіч ЗАЙКОЎСКІ нарадзіўся ў 1952 годзе ў вёсцы Дубашы Валожынскага раёна ў сялянскай сям'і. Скончыў гістарычны факультэт БДУ (1975), аспірантуру. Працаваў настаўнікам гісторыі ў вясковай школе. Зараз навуковы супрацоўнік Інстытута гісторыі АН Беларусі, кандыдат гістарычных навук. Даследуе археалогію і духоўную культуру першабытнага грамадства на тэрыторыі Беларусі.
палеастранамічных аб'ектаў, месцаў знаходжання ідалаў. Нягледзячы на тысячагадовае панаванне хрысціянства, многім з гэтых помнікаў тутэйшае насельніцтва працягвае пакланяцца, прыносіць ахвяраванні. Здзівіла, напрыклад, падчас даследавання Дажбогава каменя пад Лагойскам, як мясцовыя бабулькі прыходзілі на раскопкі і, не саромеючыся старонніх, клалі на камень манеты і кветкі. Пад Менскам, ідучы па слядах вельмі маляўнічага падання аб прыгажуні дзяўчыне і загінуўшых у змаганні за яе хлопцах, удалося выявіць цікавы помнік, звязаны з дахрысціянскім культам Дзявочую гару._ Вельмі распаўсюджаны ў нас твксама валуны-следавікі і інш. Усё гэта знакі тае старажытнае духоўнасці, нямыя сведкі мінуўшчыны беларусаў.
Зразумела, як археолаг я зацікавіўся гэтай шматстайнасцю, якой раней удзялялася недастатковая ўвага. Вывучэнне помнікаў запатрабавала іх інтэпрэтацыі, тлумачэння матывацыі паводзін і светапогляду старажытнага насельніцтва Беларусі.
Ці не ёсць такія доследы прыдатнымі толькі для абстрактнай навукі? Якая карысць ад рэканструкцыі мінуўшчыны можа быць для сучаснага грамадства?
На маю думку, здзіўляючыя поспехі Японіі ў эканамічным развіцці за апошнія дзесяцігоддзі ў значнай ступені абумоўлены максімальным выкарыстаннем нацыянальных традыцый, унутраных струн японскага характару. Для гэтага патрэбна было адпаведнае веданне сваёй духоўнай гісторыі. Варта ўлічыць, што ва ўмовах сучаснай аўтаматызацыі жыцця, якоеўсё больш адрываецца ад сваіх першавытокаў, у розных мясцінах Еўропы ўзнікла настальгічная туга па мінулым, з яго сапраўднай ці ўяўнай гармоніяй, імкненне да пошуку гістарычных каранёў, да вяртання страчанага ў розныя часы, усведамленне віны за гібель спракаветнага духоўнага космасу. Асобныя аўтары плённасць гэтых пошукаў звязваюць з псіхатэрапеўтычным эфектам, у выніку якога чалавек ці калектыў маглі б наймець душэўную (духоўную) цэласнасць і пазбавіцца "расколатасці" свядомасці.
Пачынаючы вывучаць старажытнабеларускае паганства, я зважаў на рост аналагічных даследаванняў у Польшчы і на Украіне, у нашых балтыйскіх суседзяў. Шэраг