Версіі
Юрась Залоска
Выдавец: Тэхналогія
Памер: 463с.
Мінск 1995
Для таго, каб перайсці да сучаснага грамадства, заснаванага на рыначных адносінах, патрэбна зняць з прадпрымальнікаў усе магчымыя абмежаванні (уплыў прафсаюзаў, падаткі і г.д.І. Але паўстае праблема: ШТО будзе стрымліваць прадпрымальнікаў. Ва ўсякіх пераходах галоўнае арыенцір, які не дазваляе сацыяльным працэсам ператварыцца ў стыхію. Калі пераходзяць ад традыцыйнага грамадства да індустрыяльнага, дык такі арыенцір маецца гэта клас зямельнай арыстакратыі, на культуру і традыцыі якога мусіць зважаць буржуазія, што імкнецца зліквідаваць гэты клас, каб заняць яго месца і здабыць уладу. "Працуюць" таксама нормы традыцыйнай маралі, рэлігійнай этыкі аб гэтым сведчыць гісторыя Заходняй Еўропы. На каго ж будуць арыентавацца нашыя прадпрымальнікі?
Пытанне гучыць рытарычна, бо ніякай арыстакратыі няма Іролю сацыяльнай эліты выконвала партнаменклатура, ды
пра яе існаванне ўжо забываемся). Таталітарызм моцна панішчыў і традыцыйную мараль, знівеляваў маральныя каштоўнасці, паглуміўся над рэлігіяй. Страчана пераемнасць, парушана кулыурная традыцыя, да якой не так проста вярнуцца зноў. Патрэбен сацыяльны арыенцір. Мусіць, гэта з разраду нетрывіяльных хадоў, але трэба вяртаць на Беларусь былую зямельную арыстакратыю Сапегаў, Радзівілаў, Тышкевічаў. Тады знайшоўся б і гаспадар зямлі, і чалавек, у якога можна было б вучыцца як бавіць вольны час і паводзіць сябе на людзях.
Псторыя захавала для нас прыклады нацыянальнага арыстакратызму. Менскі маршалак Аляксандр Аскерка ў 1861 годзе выдаў у Варшаве першы беларускі лемантар; нагадваецца дабрадзейства памешчыка Рамана Скірмунта, кіраўніка Ураду БНР, дабрачынная дзейнасць Магдалены Радзівіл, якая набыла ў Вільні памяшканнні Базыльянскіх муроў, на якія цяпер прэтэндуе віленская "Сябрына". Мы здаўна лічылі, што нацыянальны рух ладзіла шляхецкая інтэлігенцыя. Аднак з апошняга выдання "Хрэстаматыі беларускай літаратуры XIX ст." даведваемся Ілісты СавічЗаблоцкагаІ, што напярэдадні паўстання пад кіраўніцтвам Кастуся Каліноўскага акрамя дэмакратычнага кола шляхецкай інтэлігенцыі існавала і кола інтэлігенцыі магнацкай, якая вырашыла падтрымаць беларускую справу (гэта былі дзеці буйных магнатаў, каля 50 чалавек, студэнты, чыноўнікі і інш.). Пасля падзей 1860-х гадоў існаваў "Крывіцкі вязак", удзельнікі якога сабралі грошы на выданне літаратуры, аднак дзейнасць суполкі была прыпынена...
Усё-такі інтэлігенцыя сейбіты духоўнага, вечнага... Але дзе яны? Большасць у мінулым слугавала сістэме, таталітарызму, а не "чыстай красе"... Частка пачувалася ў духоўнай эміграцыі, не лезла ў грамадскае жыццё. Няма сацыяльнага досведу, каб рэфармаваць грамадства Імо таму і перабудова ператварылася ў "бег на месцы" і такім чынам была асуджана на банкруцтва?!. Для мнбгіх адраджэнства ўяўляецца шэрагам фармальных акцый, яны / задавальнялі грамадства некалькі гадоў. Але на пачатку 7 990-х "бег на месцы" адчуўся і ў нацыянальным руху, калі пачаліся паўторы, звароты да ўчарашніх ідэй / выказванняў...
Мне здаецца, што адраджэнсгву бракуе гнуткага ўздзеянння на грамадскую свядомасць. На першы погляд здаецца, што беларусізацыя пасоўваецца поўным ходам: адраджаецца школа, друк, але, як казаў М.Жванецкі, "уключаеш усё роўна не працуе". Ляжаць нераскупленыя творы В.Быкава, У.Караткевіча, не кажучы ўжо пра іншых пісьменнікаў. He адбываецца КАРДЫНАЛЬНЫХ зрухаў. Чаму?
Ніяк не можам зразумець, што сэнс культуры у яе СПАЖЫВАННІ, а не толькі веданні. Культура жыве, калі яна ўспрымаецца і выкарыстоўваецца на пабытовым узроўні. Зараз асноўныя кулыурныя намаганні варта было б перанесці з фармальных уводзін мовы на выхаванне самасвядомасці, без якое ніхто мову вучыць не стане. Трэба выдаць шмат папулярных матэрыялаў па гісторыі Беларусі, у тым ліку і на рускай мове, "практычнай" мове большасці жыхароў рэспублікі. Да ўзроўню масавай свядомасці варта апусціцца і кінематографу. Зноў жа, з разраду нетрывіяльных хадоў: чаму не выкарыстаць вопыт эстонцаў, у якіх у 70-я гады адбываліся працэсы дээтнізацыі, падобныя да нашых. Эстонцы дэградавалі як этнас, што занепакоіла інтэлігенцыю, дзеячаў мастацтва. Быў зняты фільм "Апошняя рэліквія" нешта накшталт "Рабыні Ізаўры" на эстонскі капыл. Той фільм выклікаў надзвычайны эфект у эстонскім грамадстве... Можна ж зняць таксама і беларускую меладраму, якая раскажа гледачам, як пакутавала беларуская дзяўчына Зоська ад таго, што... Гэта дойдзе да людзей хутчэй, чым кнігі, над якімі трэба ж пэўны час і думаць...
Павел Усеваладавіч, вы як этнолаг аналізуеце міжнацыянальныя зносіны ўБеларусі. У шмат якіхрэспубліках былой імперыі ўзніклі вострыя міжнацыянальныя канфлікты. Які можа быць прагноз для Беларусі?
Мне здаецца, што ў межах былой імперыі не выключаны канфлікт паміж рускім і нярускім насельніцтвам. Суверэнізацыя і "нацыяналізацыя" рэспублік былога Саюза працэс аб'ектыўны і непазбежны. Рускае насельніцтва паўсюль страчвае камфортныя ўмовы пражывання. Што да Беларусі, дык тут гэтыя ўмовы былі больш камфортнымі, чым у самой Расіі. Адаптацыя рускіх
да новых умоў будзе адбывацца няпроста I няхутка, бо гэта заўсёды балюча, і справа не толькі ў адраджэнні беларускай мовы, якая паступова займае і будзе займаць дамінуючае месца ў культурным жыцці рэспублікі, праблематычна, ці здолеець руская меншасць усвядоміць сваю роўнасць з іншымі народамі, сярод якіх ёй даводзіцца пражываць. Бо рускі народ гэта "особый путь", гэта іерархічная ментальнасць (павадка "старэйшага брата"), гэта максімалісцкі характар. Шмат гадоў рускаму народу тлумачылі, што ён "баганосец", а сталіца Расіі "трэці Рым"; што ён "кіруючая нацыя"; што ён "вялікі народ і сапраўдны інтэрнацыяналіст". Але цяпер, на пачатку 1990-х, гэты "вялікі народ" на вачах ператвараецца ў "малы народ", набывае якасць звычайнай этнічнай групы, якой трэба цывілізавана ўжыцца ў суполцы такіх жа звычайных народаў.
у адроэненне ад іншых народаў імперыі рускі народ не зведаў нацыянальнага прыгнёту, захаваў усе інстытуты этнізацыі. Іх страцілі іншыя народы, каторыя цяпер адкрываюць нанова ўласную гісторыю, у якой праўдзівай гісторыі ранейшыя расейскія героі ператвараюцца ў антыгераяў ІПётр I, Сувораў і інш.І. Паступова змяняюцца стэрэатыпы успрымання рускіх Ідакладней, ажываюць стэрэатыпы мінулага стагоддзя зусім не рамантычныя, а адмоўныя). У этналогіі ёсць тэорыя "спавернутага гвалту", паводле якой народ, якога гвалтавалі ў гісторыі, абавязкова той гвалт ў той ці іншай форме верне... Але беларусам ніколі не былі ўласцівы помслівасць і нянавісць да іншых народаў як рысы нацыянальнага характару. На нашай зямлі спакойна жылося яўрэям, нашчадкі якіх зараз прыязджаюць з Ізраіля на радзіму бацькоў у Беларусь; без засцярог вандравалі і вандруюць па Беларусі цыганы, ладзяць камерцыю лгтоўцы, латышы,украінцы,уэбекі, азербайджанцы... На зямлі недружалюбнага народа такое было б немагчыма. Як будзе развязвацца "рускае пытанне" ў Беларусі цяжка спрагназаваць. Зразумела адно: развіццё беларусізацыі прымусіць рускае насельніцтва самавызначацца і адкрэсліваць сваё становішча пэўным чынам, як гэта зрабілі іншыя этнічныя меншасці, што стварылі свае культурныя таварыствы. У 20-30-я гады ў Беларусі Існавалі пэўныя
формы расейскай культурнай аўтаноміі, яшчэ раней, пачынаючы з ХУІстагоддзя, заклалася традыцыя старавераў, якія жылі закрытымі абшчынамі. Захаваць статус-кво рускай абшчыне ў Беларусі не ўдасца; галоўнае, каб самавызначэнне рускіх як меншасці адбывалася натуральным чынам, без падштурхоўвання і прынукі. Адказная роля ў гэтай справе будзе належаць дзяржаве. У такіх варунках вельмі важна, каб дзяржава кантралявала міжнацыянальныя зносіны, прадухіляла любыя правакацыі да гвалту ў гэтай сферы...
Хроніка часу
3 газетнай паласы: "ЛіМ”, 16.10.1992
Яшчэ адна "Русь"...
30 верасня адбыўся ўстаноўчы сход Мінскага таварыства рускай культуры "Русь". Разглядаліся мэты і прынцыпы дзейнасці таварыства, абмяркоўваўся яго статут. "Русь" абараняцьме нацыянальныя I культурныя запатрабаванні рускага насельніцтва беларускай сталіцы.
Старшыня "Русі”, галоўны інжынер праекта храма іконы Божай МацІ ўсіх гаротных РадасцІ Г.Уласаў падкрэсліў на сходзе, што "Русь" не палітычная, а культурна-асветніцкая арганізацыя, у якой могуць удзельнічаць прадстаўнікі любых партый I веравызнанняў... Хацелася б, канешне, каб у рускай абшчыны ў Беларусі а не толькі ў МІнску нарэшце з'явілася сваё культурнае таварыства, сапраўдны, а не правакацыйны выказнік яе Інтарэсаў. Ва ўсякім разе, да суполак кшталту "Отечество", "Славянскнй Собор” нованароджанае культурнае таварыства "Русь" не прымкнула, і гэта не можа не абнадзейваць...
3 газетнай паласы: "ЛІМ", 23.10.1992
АДРОДЗІМСЯ РАЗАМ I НАРОЎНІ
...На прэс-канферэнцыі, наладжанай Камісіяй Вярхоўнага Савета па нацыянальнай палітыцы і міжнацыянальных зносінах было адзначана, што нацыянальныя меншасці ў Беларусі не маюць якіхсьці абмежаванняў у галіне правоў чалавека, палітычнай дзейнасці, у выступленнях у сродках масавай ІнфармацыІ. Кожнай суполцы адкрыты дзверы на радыё I тэлебачанне. (Асабліва актыўна выступаюць па радыё прадстаўнікі яўрэйскіх
арганізацый, якіх на Беларусі зараз каля сямідзесяці; з дапамогаю Ізраіля функцыянуе радыёканал "Мост" (паэней адкрыты і тэлеканал. Ю.З.). Няма абмежаванняў і ў правах выбаршчыкаў, сацыяльным забеспячэнні.
...Большасць суполак лаяльна сгавіцца да нацыянальнай палітыкі ў Беларусі, падтрымлівае палітыку нацыянальнага адраджэння. За адзіную дзяржаўную мову беларускую выказаліся прадстаўнМ малдоўскай, украінскай, татарскай суполак... Старшыня суполкі "Русь" Г.Уласаў выказаўся супраць "беларусізацыі", але за адраджэнне усіх нацыянальнасцяў на тэрыторыі рэспублікі, якія таго прагнуць. КІраўніка расійскай абшчыны трывожыць "рост нацыяналізму" з боку БНФ, уціск рускай мовы, арыентацыя БНФ на Захад, а не на Усход.. На пытанне, у чым канкрэтна выяўляецца той беларускі нацыяналізм, спадар Уласаў адказваў невыразна, урэшце пагадзіўшыся, што на бытавым узроўні беларускага нацыяналізму няма, а прапагандуюць яго некаторыя народныя дэпутаты.
Да Г.Уласава было чамусь найбольш пытанняў журналістаў. Відаць, таму, што дагэтуль руская меншасць (абшчынаі як такая не мела свайго культурнага аб'яднання, а суполкі тыпу "Славянскнй Собор" і інш. пазбягалі прамога і адкрытага кантакту з прэсай. Г.Уласаў катэгарычна адмежаваўся ад гэтых палітычных арганізацый, падкрэсліўшы асветніцкі характар "Русі". "Русь” будзе выступаць за дзяржаўнасць беларускай мовы I статус рускай мовы як мовы міжнацыянальнага сумоўя, за захаванне адукацыі на рускай мове пакуль у гэтым ёсць грамадская патрэба.. "Русь" пачынае сваю дзейнасць спакойна і ўзважана, як і належыць таварыству, якое прадстаўляе вялікую культуру.