• Газеты, часопісы і г.д.
  • Версіі  Юрась Залоска

    Версіі

    Юрась Залоска

    Выдавец: Тэхналогія
    Памер: 463с.
    Мінск 1995
    144.09 МБ
    Але, ноколькі правільна я вас зразумеў, агульная матрыца нацыі закладваецца яшчэ на пачатку этнагенезу, у пра-часы?
    Неяк армянскі калега падчас навуковай канферэнцыі задаў мне пытанне: колькі гадоў беларусам? Калі я адказаў, што беларусам гадоў 800-900, той здзівіўся. "А армянам, кажа, дык 2,5 тысячы гадоў!.." Тады і ўзнікла самазапытанне: а што ў беларўсаў магло быць РАНЕЙ?
    Лагічна дапусціць, што беларусы адпачатку складалі адзінае цэлае і паходэяць з аднаго цэнтра. Возьмем, напрыклад, мову. Фанетыка самы кансерватыўны яе пласт, які нельга пазычыць (можна тут дзеля пераканання паслухаць нашых сучасных парламентарыяў-беларусафобаў, што гавораць па-руску, але з якіх нават таталітарная сістэма не здолела выбіць беларускае вымаўленне, як яны таго ні хацелі). Тым часам не зразумела, якім жа чынам жыхары агромністай прасторы ад Беластока да Смаленска, ад Вільні да Палесся, пераважную большасць якіх складалі сяляне-абшчыннікі, у XIY ці XY стагоддзі раптоўна кінулі размаўляць па-старажытнаруску і перайшлі на беларускую мову... Слушна лічыць, што моўнае адзінства, зафіксаванае ў беларусаў напярэдадні ўтварэння літаратурнай мовы, існавала і ў XIY, і ў XIII стагоддзях, і раней. Яно было забяспечана генетычна існаваннем ПРОТАБЕЛАРУСКАЙ СУПОЛЬНАСЦІ
    Калі такая магла ўзнікнуць? Пэўна, што да славянскай
    каланізацыі тэрыторыі Беларусі. Славяне прыйшлі на тэрыторыю сучаснай Беларусі прыкладна ў YIII ст., але яшчэ да пачатку эпохі вялікага перасялення славянская супольнасць уяўляла сабою адзіны моўна-культурны кантынуум, у якім не было дакладных межаў паміж трыма цэнтрамі дыферэнцыяцыі існавала этналінгвістычная непарыўнасць. Дэмаграфічны выбух ва ўмовах экстэнсіўнай гаспадаркі выклікаў масавыя міграцыі, а засваенне новых тэрыторый вымагала ў сваю чаргу моцнай ваеннай арганізацыі, згуртавання насельніцтва пад кіраўніцтвам аднаго аўтарытэтнага лідэра. Менавіта ў той час напярэдадні масавага засялення славянамі Усходняй Еўропы у славянскай супольнасці ўтвараюцца тры перасяленчыя аб'яднанні з Кры/э/вам, Д/о/ры/у/гавітам і Радзімам на чале. У розны час і рознымі шляхамі яны дасягнулі тэрыторыі Беларусі, куды прывялі іх тры лідэры Крыў, Дрыгавіт і Радзім, місію якіх можна параўнаць з місіяй біблейскага Майсея. Яшчэ адзін аргумент на карысць існавання протабеларускай супольнасці падабенства культур беларускай і славацкай (вельмі падобны гістарЬічны лёс і сімволіка бел-чырвона-белы колер і падвойны крыж і інш.).
    Прапанаваную мадэль этнагенезу нельга пакуль назваць канцэпцыяй, бо не хапае пэўнага ліку фактаў; гэта хутчэй інтуітыўнае прадчуванне. He хапае, аднак, фактаў I ў падтрымку тых тэорый, што паходжанне беларусаў вядуць ад адзінай "старажытнарускай народнасці".
    Наконт ролі "старажытнарускай народнасці" ў гісторыі беларусаў можна спрачацца, гэтаксама як. небясспрэчная і ваша гіпотэза аб існаванні протабеларускай супольнасці. Відаць, бліжэйшыя для нас часы маю на ўвазе гісторыю Полацкага княства даюць нам ужо больш рэальных фактаў для роздуму. Вы заўважылі, што нацыёстваральны працэс супадае з працэсам "індустрыялізацыі" традыцыйнага грамадства. Калі першыя праявы індустрыяльнасці бачныя ў Беларусі?
    У Беларусі праявы індустрыяльнасці даследчык можа заўважыць з часоў Ефрасінні Полацкай ІХІІст.). На той час ужо з’яўляюцца гарады апірышча індустрыяльнага грамадства. Першым парасткам індустрыяльнасці ў Беларусі
    можна лічыць Ефрасіннеўскі протарэнесанс у Полацку. Якія яго вызначальныя рысы? Дзейнасць Ефрасінні характарызуецца імкненнем да тыражавання ведаў, стварэння асветы (нагадваецца перапісванне кніг). У Полацку мы назіраем неверагодную для таго часу павагу да асобы творцы, што як норма ўзнікае значна пазней. Мы таксама ведаем імёны твоцаў ювеліра Лазара Богшы, які паставіў сваё імя на крыжы, і дойліда Іаана. Значыць, яны ўжо ўсведамлялі сябе творцамі, і такімі іх уважала грамадства. Ад Ефрасінні бярэ пачатак устойлівая беларуская культурная традыцыя традыцыя павагі да кнігі і ведаў. Ужо сын Рагнеды, прапраўнучкай якой з'яўляецца Ефрасіння, увайшоў у гісторыю як першы князь-кніжнік калі большасць князёў не ведала граматы.
    Варта яшчэ сказаць, што ўзнікненне гарадоў парасткаў індустрыяльнасці і асветы вяло да пераадолення царкоўнаславянскіх канонаў і культурна-палітычнага гегемагізму Кіева: у пісьменнасць пранікаюць і замацоўваюцца мясцовыя фанетычныя і лексічныя моўныя асаблівасці. Аб гэтым працэсе, на маю думку, сведчаць юрыдычныя дакументы XIIIXIY стст. з беларускімі моўнымі рысамі, але не выключна, што пачаўся ён раней, толькі адсутнічаюць больш старажытныя крыніцы, каб у тым пераканацца. Падобнае, дарэчы, адбывалася і ў маскоўска-рускім арэале чытайма наўгародскія берагначыя граматы.
    Ефрасіннеўскі протарэнесанс заклаў трывалую, як паказала пасля гісторыя, культурную традыцыю традыцыю асветніцтва. Ва ўлонні гэтай традыцыі з'яўляецца праз некалькі стагоддзяў доктар Францыск Скарына з Полацка...
    Але мы не сказалі яшчэ пра адну вельмі важную рысу эпохі Ефрасінні гандаль, які быў развіты ў Полацкім рэгіёне. Гандлёвыя зносіны сведчуць пра пэўны ўзровень даволі высокі і свядомасці тагачаснага грамадства.
    Далейшае ўзмацненне кансалідацыйных працэсаў адбываецца ў XY—XYIctct., калі развіццё таварна-грашовых адносін істотна паўплывала на традыцыйны лад грамадства: пачынае разбурацца абшчыннае землекарыстанне, растуць гарады і фарміруецца іх сацыяльнае жыццё. Які прагрэс мы назіраем у культуры! XYI ст. прынята называць "залатым векам” буларускай культуры. Там мы знаходзім і
    кнігадрукаванне, і стварэнне асветы, якая выходзіць за рамкі саслоўнасці, і засваенне ідэй гуманізму, пратэстантызму, рэнесанснай эстэтыкі. Дарэчы, тое, што ў Беларусі ўспрынялі такую інтэлектуальную рэлігію як пратэстантызм, сведчыць пра "буржуазізацыю" свядомасці (гэта важна ў звязку з тэорыяй узнікнення пратэстанцкай этыкі Макса ВебераІ. Такая свядомасць магла ўзнікнуць толькі на пэўным сацыяльна-эканамічным грунце, значыць, закладваліся асноўныя механізмы індустрыяльнага грамадства як і ў Заходняй Еўропе.
    Выходзіць, да канца XYI ст. беларусы ўсваім культурнасацыяльным развіцці не адставалі ад народаў Заходняй Еўропы?	„
    Узровень развіцця Беларусі ў XYI ст. гэта пачатковая стадыя ўтварэння нацыі. 3 такой жа стадыі пачалося фармаванне нацый французскай, нямецкай, італьянскай, англійскай, іншых. Беларусь, можа, адставала на паўстагоддзе ад іх, але парадыгма была аднолысавая Іпазней Беларусь ужо ніколі так бліэка да Еўропы не стаяла).
    У Заходняй Еўропе фармаванне нацый адбывалася на працягу некалькіх стагоддзяў ад эпохі Рэнесансу да буржуазных рэвалюцый XYIII-XIX стст., пры ўмовах паступовасці і непарыўнасці гэтага працэсу. Калі б такія ўмовы меліся ў Беларусі, дык беларуская нацыя сфармавалася б ужо ў сярэдзіне XIX стагоддзя. Але на мяжы XYI-XYII стст. мы трацім уласную зямельную арыстакратыю, якая выступала на той час апірышчам нацыянальнай кансалідацыі, яе эканамічнай базай. Засталося гарадское насельніцтва, мяшчанства, якое па інерцыі яшчэ трымалася сваіх каранёў, аднак гэтае саслоўе мела трагічны лёс яно было амаль цалкам вынішчана ў войнах Вялікага княства Літоўскага з Расіяй, Расіі са Швецыяй, a хто ацалеў эміграваў ў іншыя землі, на Усход альбо на Захад.
    У снежні 1991 года прэзідэнт Расіі Б.Ельцын перадаў беларускаму парламенту ў якасці гістарычнай рэліквіі граматы расейскага цара Аляксея Міхайлавіча. Той учынак можна растлумачыць хіба што няведаннем гісторыі нашых узаемаадносін, а яна такая: вайна Рэчы Паспалітай з
    Масковіяй 1654-1667 гг. самая страшная вайна ў гісторыі Беларусі. Тады Беларусь страціла больш за палову насельніцтва з 2,9 млн. засталося каля 1,4 млн. Іамаль дзвесце год спатрэбілася, каб аднавіць ранейшую колькасць жыхароўі. Таму і называюць тыя падзеі першай дэмаграфічнай катастрофай беларусаў (Генрык Сянкевіч назваў XYIIct. "эпохай патопу"|.
    Такім чынам, беларусы страчваюць гарадское мяшчанства сярэдні клас, і ператвараюцца ў этнас з няпоўнай сацыяльнай структурай, можна сказаць, "сялянскі этнас" альбо "малы народ". Гэта вярЧанне ў той прымітыўны стан, калі этнізацыя адбывалася ў межах сям'і. На ўзроўні сям'і-абшчыны затрымаўся і працэс кансалідацыі ў нацыю.
    Тым не менш уХІХ стагоддзі зноў пачынаецца беларускі нацыянальны рух адраджэнскі. Улічваючы, што на некалькі стагоддзяў замарудзіўся працэс кансалідацыі беларусаў у нацыю, што колісь па кшталту еўрапейская культура была адціснута ў вёску, а вышэйшыя яе дасягненні прысвоены суседзямі, узнікае пытанне, як жа гэты занядбаны народ здолеў ачнуцца да нацыянальнасвядомага жыцця?
    Беларускі нацыянальны pyx у XIX стагоддзі з'ява сапраўды фенаменальная, і, здавалася б, невытлумачальная: УСё было супраць уваскрошання народа, які на стагоддзі падпаў пад чужынскую ўладу (то Польшча, то РасіяІ, аказаўся раздробленым канфесійна Іуніяты, праваслаўныя, католікі). Трэба адзначыць, што дыскрэтнасць (перапыненасцьі у нацыянальным развіцці зведалі многія народы, не адны толькі беларусы. Але апошнія мелі такую перапыненасць, у выніку якой моцна праблематычнай аказалася сама мажлівасць узнаўлення нацыянальнага руху, развіцця "сялянскага этнасу" у нацыю. Нам не пашанцавала, што Беларусь ЦАЛКАМ увайшла ў склад Расійскай імперыі. Царскія ўлады закансервавалі прыгон да 1861 года (у Польшчы ён быў адменены ў 1807 годзе), і ў Беларусі быў звышпрыгон пад ім знаходзілася каля 80 працэнтаў насельніцтва; умовы жыцця былі больш жорсткімі, чым на астатніх тэрыторыях Расійскай імперыі, напрыклад, падаткі браліся не асігнацыямі, а сярэбранай манетай, і г.д.
    Беларусь, пазбаўленая якой-небудзь формы аўтаноміі,
    ператварылася ў аб'ект уздзеяння іншародных эканамічных сіл, не зацікаўленых у яе ўласным развіцці. Працягам эканамічна-палітычнай экспансіі быў кулыурны ўціск: у 1839 годзе зліквідавана уніяцкая царква; у 1840 годзе указам цара Мікалая I забаронена назва Беларусь; адбываецца паслядоўная русіфікацыя асветы. Тэарэтычнай асновай русіфікацыі паўстала канцэпцыя "западнорусснзма", ідэалогі якой разглядалі беларусаў як частку рускага народа, "падпсаваную" польскімі ўплывамі. Заходнерусізм меў, як паказвае гісторыя, сваіх прыхільнікаў з боку мясцовага насельніцтва. ІЦі не пра гэта ж сведчыць гісторыя канца XX ст., калі ў Беларусі ўзнікаюць суполкі з тымі ж ідэйнымі лозунгамі, што прапагандаваліся "заходне-русамі" у XIX ст.: беларусы, маўляў, частка рускага народа, таму не маюць права на якую-колечы незалежнасць і ўласную дзяржаўнасць; другая рыса, акрамя беларусафобіі антысемітызм. Асабліва смела дзейнічалі сучасныя заходне-русы падчас "перабудовы", калі яшчэ існавала кампартыя, з якой можна было хаўрусавацца на фактычна адзінай ідэалагічнай платформе).