Версіі
Юрась Залоска
Выдавец: Тэхналогія
Памер: 463с.
Мінск 1995
Шырыня абагульненняў, папулярызатарства і непасрэднасць у выказваннях набліжаюць працы М.Ермаловіча да першых зборных прац па гісторыі Беларусі В.Ластоўскага і У.Ігнатоўскага. Чытача вабіць палітызацыя і мадэрнізацыя гістарычнага матэрыялу М.Ермаловічам, у яго працах лёгка пазнаюцца сучасныя палітычныя прыхільнасць аўтара. Ды праз тое паніжаецца іхняя навуковая вартасць: тое, што ў іншых гісторыкаў падавалася як гіпотэза, меркаванне, у М.Ермаловіча нярэдка становіцца асноўным тэзісам...
Пераказваючы словы Пушкіна аб Карамзіну, можна сказаць, што старажытная Беларусь адкрыта Ермаловічам, як Амерыка Калумбам. Ермаловіч наш апошні летапісец. Роля Ермаловіча ў аднаўленні гістарычнай памяці беларусаў падобная да ролі Карамзіна ў замацаванні гістарычнай памяці рускіх. Дарэчы, як ні дзіўна, можна знайсці падабенства і ў іх жыццёвых лёсах. Аднак Карамзін адначасна пасунуў наперад і гістарычную навуку, a Ермаловіч, ідучы шляхам Карамзіна, спазніўся на 150
гадоў.
Ермаловіч пачынальнік школы інтуітывістаў у беларускай гістарыяграфіі. Ім уласціва найперш цікаўнасць да палітычнай гісторыі, праца з ужо выяўленым матэрыялам, схільнасць да гістарычнай гіпотэзы, суцэльнае аспрэчванне гістарычных аўтарытэтаў. Інтуітывістам уласцівы шлях ад уласнай канцэпцыі да фактаў, а не наадварот. Сярод установак гэтай школы выбарачнае стаўленне да праўдзівасці гістарычнага матэрыялу, калі крытэрыем ісціны робіцца яго адпаведнасць выбранай даследчыкам схеме. Падобны дагматызм набліжае іх да марксісцка-ленінскай школы гістарычнага аналізу.
У працах інтуітывістаў нараджаецца беларуская гістарычная міфалогія. Яны рэдка індывідуальныя, у іх няма месца для гісторыі іншых народаў. Іх метадалагічны грунт годны толькі для разгляду беларускай гісторыі і не варты дзеля пашыранага і універсальнага выкарыстання. Паводле яго немагчыма даследаванне гісторыі як сусветнагістарычнага працэсу.
Беларускія інтуітывісты патрыёты. 3 лозунгам прапаганды беларускасці ў гісторыі яны прыйшлі да яе вывучэння, растварыліся ў ёй, і, можна сказаць, жывуць з ёю і ў ёй. Па маштабах мастацкага асэнсавання гістарычнай рэчаіснасці, хай нават на шкоду аб’ектыўнай рэальнасці, параўнацца з імі няма каму.
Ну добра, хвй Ермаловіч інтуітывіст і патрыёт. Але хіба інтуіцыя і патрыятызм так несумяшчальныя з навукай? Цікава даведацца, хто тады з беларускіх гісторыкаў удае з сябе сапраўднага гісторыка, "акадэміста" у піку "інтуітывістам"'. Можа, дзеля таго, каб быць "акадэмістам" / "сапраўдным вучоным", якраз і трэба пісаць наўмысна нецікава, абыходліва, "надзейна"? Можа, дзеля таго трэба, каб цябе не чыталі не-вучоныя? А, можа, гэта сама гісторыя як прадмет досведу нецікавая?
А можа не будзем глядзець на гісторыю як на даступную дзеўку, якая абавязана быць усім "цікавай"? Дарэвалюцыйныя расійскія публіцысты жанчын такога кшталту называлі "ахвярамі грамадскага тэмпераменту". Вось і любасная майму сэрцу гісторыя па-ранейшаму застаецца такой ахвярай грамадскага тэмпераменту. Што
пішуць гісторыкі па-ранейшаму цікавіць усіх. I ўпэўніць, якая гісторыя нам патрэбна, таксама карціць многім. Затое як жывуць сёння беларускія гісторыкі, у якіх умовах працую ць, нікому не цікава._
Нават калі пошукавае поле гісторыка звузіцца да межаў Рэспублікі Беларусь, грунт для дапытлівага даследчыка застанецца. Гістарычны цалік Беларусі вялікі настолькі, што на ім хопіць месца і патрыётам, і інтуітывістам, і яшчэ шмат каму. Я за поліфанію ў гісторыі, але з адною ўмовай: гісторыю можна даследаваць, але нельга вынайсці. Нагадаю засцярогу аўтара "Апалогіі гісторыі" Марка Блока: "He выключана, што калі-небудзь наша цывілізацыя адвернецца ад гісторыі. Гісторыкам варта было б над гэтым падумаць. Блага вытлумачаная гісторыя, калі не засцерагчыся, можа ў рэшце рэшт выклікаць недавер і да гісторыі, зразуметай лепш".
А праблема чытача для вучонага, на мой погляд, уяўная. Праўда, калі ў "тэхнароў" і прыродазнаўцаў чытач роўны самому навукоўцу, бо прафесіянал у іх сферы чытае прафесіянала, дык кола чытачоў гуманітарыя не абмежаванае нічым, апроч хіба межаў чалавечай цікаўнасці. Чыя ацэнка больш аўгарытэтная: калегі па рабоце ці таго, чыё знаёмства з гісторыяй абмяжоўваецца школьнай праграмай ды раманамі Дзюма і Пікуля? He ведаю.
3 іншага боку, няўжо ж сапраўдныя паэты гэта тыя, каго паэты не чытаюць?..
Мне лёгка назваць сапраўднага гісторыка, "акадэміста" па вашай тэрміналогіі. Я быў асабіста з ім знаёмы. Гэта Мікалай Мікалаевіч Улашчык. Чалавек складанага лёсу, і не міфалагічнага, а рэальнага. Калі ў Міколы Ермаловіча быў рэпрасаваны бацыса, дык Мікалай Улашчык сам пабыў у сталінскіх лагерах трапіў у першую хвалю рэпрэсій у 1929 годзе. Яго шлях у навуцы быў складаным. Пачаўся ён у славутым, ужо амаль легендарным Інстытуце беларускай культуры, закончыўся у Маскве, у Інстытуце гісторыі AH СССР... Сібірская высылка не астудзіла яго любові да Беларусі і яе гісторыі, хоць працаваць яму на радзіме болей не давялося. Быў час, ужо ў 70-я гады, калі, як гавораць, тагачасны прэзідэнт Акадэміі навук БССР М.Барысевіч быў прыхільнікам вяртання Улашчыка ў Мінск,
ды тутэйшыя "карыфеі" гістарычнай навукі катэгарычна на тое не пагадзіліся. Я добра памятаю горкія словы Мікалая Мікалаевіча аб тым, што ён многа разоў прасіў даць яму аспіранта з Беларусі не давалі; аб тым, што ён сыходзіць, а архівы і картатэку перадаць няма каму... Гэта была размова ў яго кватэры, зусім побач з Беларускім вакзалам у Маскве, пры канцы лістапада 1985 года апошняга года яго жыцця...
Абсяг гістарычных інтарэсаў М.Улашчыка аграмадны: ад вытокаў летапісання да адмены прыгоннага права. Працы яго бездакорныя, навуковы, даведачны апарат узорны. Канешне,у чыіхсьці вачах "Введенне в мзученме белоруссколнтовского летопнсання" М.Улашчыка прайграе "Старажытнай Беларусі" М.Ермаловіча. Але там ёсць карпатлівая праца гісторыка, які цярпліва, крок за крокам, здымае павуцінне часу і смугу міфалогіі з мінуўшчыны і вядзе за сабою чытача па гістарычную ісціну.
Ці была мова прац Улашчыка "наўмысна нецікавай"? Вось жа не! У іх і вострая палеміка, і строгая доказнасць суседнічаюць са строгімі па форме і арыгінальнымі па сэнсе высновамі. За якую тэму ні браўся Мікалай Мікалаевіч, рабіў ён справу грунтоўна і фундаментальна, без таго напалову іранічнага адцення, якое набыў гэты эпітэт сёння. А ўзяць яго пасмяротна выдадзены гістарычнаэтнаграфічны нарыс "Была такая вёска" аб сваёй роднай Віцкаўшчыне? Ды ніводзін беларускі пісьменнік, акрамя М.Гарэцкага, такога помніка ў гістарычнай прозе свайму роднаму куту не паставіў... Хіба што Уладзімір Арлоў будуе такі помнік роднаму Полацку, наследуючы настаўніка. I ён, і Кастусь Тарасаў атрымалі блаславенне Улашчыка, і ўспамінаць аб гэтым ім варта было б часцей. Ці гэта інтуітывізм перашкаджае?
М.Улашчык вяртаў Беларусі яе гісторыю. А зараз трэба вярнуць Беларусі яго самога. Вярнуць, перавыдаўшы яго працы, якія даўно ўжо сталі бібліяграфічнай рэдкасцю, вярнуць, праводзячы акадэмічныя чытанні яго памяці, вярнуць, устанавіўшы імянную стыпендыю на гістфаку БДУ. Нарэшце, выдаць нявыдадзенае...
Мабыць, мы невыпадкова выйшліна тэму "інтуітывізму". Калі браць шырэй, то і ў іншых галінах гуманітарнай веды
літаратура-, мастацтвазнаўстве і інш. пашырыўся гэта "метад” работы. Мне здаецца, гэта ўвогуле прыкмета пэўнага крызісу нашай сучаснай гуманістыкі, менавіта таго, што наша гуманістыка пазбаўлена пэўнай жыватворнай традыцыі, з якое ж і павінна, / можа вырастаць сапраўдная навуковасць. Як вы глядзіце на гэту праблему?
Наконт крызісу ў гуманістыцы, і, шырэй, у культуры я не пагаджуся. He пагаджуся нават з магчымасцю крызісу. На мой погляд, тое, што мы звыкла ці па інерцыі называем крызісам у гэтых сферах, ёсць толькі змена форм. Старая форма памірае, і гэта заканамерна, а нам здаецца крызіс. Культура і гуманістычная традыцыя пастаянна мяняюць свае формы, перацякаючы з аднае формы ў іншую, з прыступкі на прыступку, са сферы ў сферу. Іншы раз моваю культуры гаворыць горад, затым вёска. Больш таго, гэтыя рэчы |я менавіта так і хачу сказаць рэчы, і гэта слова не культуролага, а гісторыка) валодаюць надзвычайнай здольнасцю да рэгенерацыі і змены функцый. На нейкім гістарычным адрэзку культура і гуманістычная традыцыя найбольш голасна гавораць аб сабе моваю архітэктуры, на іншым кнігадрукаваннем, на яшчэ нейкім росквітам інтуітывізму...
Што ж датычыць традыцыі, то ў пошуках яе я схільны ісці следам за Фрыдрыхам Аўгустам фон Хаекам: "Традыцыі знаходзяцца паміж інстынктам і розумам у лагічным, псіхалагічным і часавым сэнсе". Упэўнены, што інстынктам беларусаў Бог не абдзяліў; сустракаемся таксама і з праявамі розуму, значыць, палетак для пошуку традыцыі ёсць. Трэба шукаць!
Мы разам з вамі назіраем сёння спробы нашых раўналеткаў нейкім чынам фарсіраваць "еўрапеізацыю" беларускай культуры, навукі / мастацтва. Як бы вы ацанілі плённасць гэтых спроб і ці бачыце ў іх перспектыву?
Такі "фарсаж" мне па душы. Стагоддзямі гісторыя і геапалітыка працавалі супраць беларусаў, пазбаўляючы іх традыцый: традыцыі дэяржаўнасці, традыцыі гарадскога жыцця, традыцыі вайсковай справы, традыцыі кнігадрукавання, традыцыі мовы і шмат яшчэ якіх традыцый... Зараз, у пару ўсеагульнага збянтэжання, "вялікай смуты" і на Захадзе, і на Усходзе, у Беларусі ёсць шанц аднавіць парушаныя
традыцыі.
Парадокс, падгледжаны ў рэчаіснасці: мы ведаем Еўропу лепей, чым яна нас. Але ж у Еўропы быў час напрацаваць свае традыцыі, а ў нас яго няма. Тады, можа, нам удасца не пражыць, a прагаварыць гэтыя традыцыі і такім чынам далучыцца да іх? Толькі не трэба глядзець на Борхеса, як Ленін на Карла Маркса...
Мне здаецца, асноўная цяжкасць "прагаворвання" будзе палягаць у браку метвАалогН, з аднаго боку, I спакусе міфатворчасці, з другога. Як бачыцца вырашэнне гэтай цяжкасці?
Для мяне бессумніўнае правіла: я магу займацца вывучэннем гісторыі, але не магу яе вынаходзіць. Зрэшты, мне міфалагізм не пагражае, бо ёсць імунітэт. Пры жаданні я й сам магу быць міфатворцам: напрыклад, для мяне беларусы гэта кельты сярод славян. Браты беларусаў у Еўропе не па крыві, па менталітэце ірландцы, славакі і сіцылійцы. А, можа быць, і па крыві... Але тая апантанасць, з якою нас штурхаюць з аднае утопі ў другую, насцярожвае. У XX стагоддзі мы "ашчаслівілі" чалавецтва дзвюма буйнейшымі катастрофамі: сацыяльнай рэвалюцыя, і тэхнічнай Чарнобыль. Назіраючы сённяшнія палітычныя гульні, ніякавата бачыць, што іншага сродку развітання з мінулым, апроч антыкамунізму, няма. Сёння мы працягваем ганіць улады не за тое, што будавалі сацыялізм, а за тое, што яго не дабудавалі. Нашыя эакіды сацыялізму зусім іншага кшталту, чым непрыманне яго ідэй на Захадзе. ІГэта не занепакоенасць чалавека, які баіцца ўсё згубіць альбо ўсё ўжо згубіў, гэта нянавісць таго, хто заблудзіўся I так нічога і не знайшоў...).