• Газеты, часопісы і г.д.
  • Версіі  Юрась Залоска

    Версіі

    Юрась Залоска

    Выдавец: Тэхналогія
    Памер: 463с.
    Мінск 1995
    144.09 МБ
    Прычына гэтага найперш беднасць метаду. Традыцыі, аб якіх мы з вамі гаворым, маюць мноства псеўданімаў, і адзін з іх — метадалогія. Метадалагічнае ўбоства родных гуманітарыяў жахае дастаткова зірнуць на новыя школьныя падручнікі. А хутка ж і універсітэцкія напішуцьі..
    Аб метадалогіі можна гаварыць доўга. Яшчэ болей можна гаварыць пра метадолагаў, сярод якіх сустракаюцца вельмі забаўныя людзі. Як сваё асабістае вызначэнне метадалогіі, я называю яе станам навуковай цяжарнасці. Метадалогія, як I кожная абстрактная тэарэтычная
    канструкцыя, стварае поле мыслення. Тут варта нагадаць аб тонкасці, абавязковай для зносін з мысліцельнымі прасторамі: яны ўводзяцца дзеля таго, каб на іх забыцца, як толькі яны выконваюць сваё прызначэнне. I аб гэтым "забыцца" трэба памятаць.
    -	He можам абмінуць і сакраментальную тэму: інтэлектуал і палітыка...
    -	На маю думку, няма нічога больш варожага інтэлекту, чым палітыка. Калі інтэлектуал сыходзіць у палітыку, бясспрэчна адно мы губляем фіэіка, археолага, паэта... Ці набываем пры гэтым палітыка вялікае пытанне. I тым не менш, хваля за хваляй ідуць інтэлектуалы ў палітыку. Рухае іх асабісты інтарэс. Уласная незразумеласць, памножаная на ідэал служэння народу, страшэнная сіла. Дадамо, што шлях з інтэлектуалаў у палітыкі магчымы, але рэдка каму шанцуе вярнуцца назад... Гісторыя не падае прыкладаў ператварэння ў інтэлектуалы прыроджаных палітыкаў.
    Палітыкі інстынктыўна варожыя інтэлектуалам, бо ведаюць, што апошнія штораз узломваюць іх каставую замкнёнасць. Больш таго, інтэлектуалы ў кожны момант гатовы палітыкаў замяніць, а адказаць тым жа палітыкі не могуць... 3 універсітэта альбо Акадэміі навук шлях ва ўладарныя эліты адкрыты, а вось зваротнага шляху няма... Намінальна, канешне, можна здабыць і навуковую ступень, і прафесарскае званне, і нават чын акадэміка усё тое прыдумана палітыкамі для ўтаймавання інтэлектуалаў, але інтэлектуальнае асяроддзе адторгне палітыка. Калі заўгодна, ступень палітызацыі любой галіны чалавечых ведаў адваротна прапарцыянальная прысутнасці духу інтэлектуалізму ў ёй.
    Часцей, чым непасрэднае ўваходжанне ва ўладу, інтэлектуалы прапаноўваюць уладзе свае паслугі. 3 гэтым я магу пагадзіцца, але да пэўнае мяжы. Справа інтэлектуала прапанаваць меню, справа палітыка зрабіць выбар. Таталітарнае грамадства сталоўка з комплекснымі абедамі, дэмакратыя рэстарацыя з шыкоўным меню.
    Сам я нічога не маю супраць палітыкі і палітыкаў, але трымаюся ўласнага разумення іх. Сваю пазіцыю вызначыў бы так: у палітыцы, але па-за партыямі.
    Карэннае адрозненне палітыка ад інтэлектуала ў тым, што палітык усё і заўсёды тлумачыць іншым, але ніколі сабе. Урэшце, у "правадырстве" і заключаецца яго прафесійны доўг.
    Інтэлектуальная дзейнасць мае характар поля. Палітычная, кіроўная дзейнасць характар вектара. Гэта піраміда з ярка выяўленай асобай на вастрыі. Палітычны вектар небясконцы і мае межы. Толысі пракладка яго ў інтэлектуальным полі спрыяе яго пашырэнню. Аднак з'яўленне вектарных рысаўу інтэлектуальным полі сведчыць аб дэградыцыі інтэлектуалізму. I яшчэ. Чым больш магутнае ўздзеянне, тым менш яно дзейснае, асэнсаванае і мэтазгоднае, тым меней яно здольна спарадзіць традыцыю. Гэта тычыцца і свету прыроды з яе катастрофамі, і свету людзей з іх войнамі і рэвалюцыямі. Мяне, аднак, суцяшае, што ёсць у свеце рэчы з іншай вартаснай накіраванасцю, чым эканамічны дабрабыт ці палітычная ўлада. I сярод тых іншавартасных рэчаў гісторыя. Я цешуся, што ў гісторыі няма прыватных прыкладаў, яна ўся прыватны прыклад. Даць сваё разуменне таго, хто мы ёсць, і таго, кім былі, вось рамкі, дастатковыя для гуманітарыя. Усё астатняе ад ліхога... ці ад палітыкі.
    Дзякуй за шчырасць.
    3 ДЗЁННІКА 13.07.1994*
    * * *
    ...Заўчора пан К. з Херсона прывёз вестку пра абранне прэзідэнтаў на Украіне і ў Беларусі. Улічваючы магчымасць самага неверагоднага далейшага развіцця падзей у Беларусі, тымчасам усведамляеш, што нацыянальны pyx, npa-elita беларуская ўжо нізавошта не здасца і не растворыцца ў варунках магчымага культурна-палітычнага засілля; яна хутчэй загіне, але не паддасца на асіміляцыю / кампрамісы. Гэта пруткая, загартаваная сталь. Перакаваць яе на штось іншае без суцэльнай пераплаўкі
    *3апісы зроблены падчас побыту ў Польшчы, на музыкалагічным сімпозіуме ў Рыбаках над Нарвай ІБеласточчынаІ.
    матэрыялу немагчыма. Так што маем перспектыву існавання "дзяржавы ў дзяржаве" Дзяржавы Інтэлектуалаў.
    ..А прэзідэнта абрала сабе насельніцтаа БедарусІ, а не беларусы. Беларусь канчаецца перад мяжою заводскіх раёнаў гарадоў і ля парогаў рабочых інтэрнатаў, гэта яны абралі сабе "прэзідэнта". Забойчы прыклад таго, як лёс краіны, лёс аўтахтоннага насельніцтва эалежыць ад прысутнасці наноснага матэрыялу Ідакладней ад якасці наноснага матэрыялу: пад ім разумееца найперш "наносная" Ідэалогія, грамадская псіхалогія, маскультураі. Разумееш цяпер часовую апраўданасць знаходжання пры ўладзе нацыянальнага па пазіцыі палітыка не выбранага ўсенародна
    * * *
    Мы Ідзём неяк услед за іншымі народамі, суседнімі краінамі. Мы як быццам спазняемся даганяем іншых. Але мы ўвесь час рухаемся да ляпейшага ўладкавання свайго нацыянальнага быту, нацыянальнага жыцця; наш нацыянальны быт у XX стагоддзі так атрымлівалася выдае, уладкоўвалі прышлыя сілы, найбольш бальшавізм. Самыя накінутыя формы грамадскага быцця, у палоне якіх апынуўся свет у XX стагоддзі, урэшце аб’ектыўна станоўча ўплывалі на станаўленне дзяржаўнай беларускай традыцыі Іад 1917-га да 1939 года; пасля другой сусветнай вайны; у 1990-1991 гадах..! Так ці Інакш, беларусы пабочным "сонзволеннем" атрымаліперш тытульна-нацыянальнуюрэспубліку 119181, затым у 1939 годзе цалкам аб'ядналі нацыянальны абшар, за выняткам нязначных асіміляваных суседзямі ўскрайкаў. Затым уступленне ў ААН; затым цалкавітая (дэклараваная, праўдаі незалежнасць у 1991 годзе. Як бы не хочучы ўсяго гэтага, беларусы, тым не менш, усё гзта атрымалі. Дык што гэта? Можа, спагаданне Вышэйшай ВолІ; можа, боскі аванс на будучыя самастойныя мужныя крокі? Так ці інакш, але гэткі парадак уладкавання нацыянальнага быту мае тую загану, што ёсць небяспека захавання несамастойнасці народа і надалей; апроч таго, увесь час існуе небяспека скасавання здабытага ўзроўню нацыянальнай дзяржаўнасці пабочнымі мацнейшымі і агрэсіўнымі сіламі. Апошні выпадак адбываецца зараз, улетку 1994 года Іміжвольная асацыяцыя з 1794 годам..З. Зрэшты, другое звычайна толькі каталізуецца першым несамастойнасцю народа. I гэта нараджае даўно вядомую лагічную дылему. каб быць свабодным, трэба вартасць свабоды ўсведамляць; а каб усвядоміць свабоду як вартасць, трэба стан свабоды спазнаць... Але ўрэшце, ідучы за іншымі народамі рэгіёна, паўтараючы вопыт
    суседзяў Іпрытым унікаючы Іх памылак), мы мякка планіруем да нейкай пасадачнай пляцоўкі. Якой яна будзе пакажа толькі час...
    * * *
    ...Знаходзячыся, жывучы адно дома, ты неўзабаве стаешся палоннікам наступнага заганнага ўспрымання рэча/снасці: да цябе ідуць Імпульсы толькі ад тутэйшага абшару / ў хуткім часе ты глядзіш на свет вачыма, што звыклі бачыць адно толькі тутэйшае. Атрымалася замкнёнае кола: край ты, ты край; a што за краем не для цябе... Гэта і ёсць выпадак правінцыялізму альбо местачковасці Іі побыту, I мысленняі. Перцэпцыя ІуспрыманнеІ свету патрапляе ў экзістэнцыйны тупік, нявыкрутку, няздольнасць набыць "дэмакратычную" якасць. 3 гэткага стану магчыма выйсце толькі адно шляхам актыўных стасункаў з акаляючым асяроддзем, з народамі, што жывуць поруч, з рэгіянальным абшарам fy нашым выпадку цэнтральна-ўсходнееўрапейскімі. Гэта зусім не "касмапалітызм", заўжды разуметы толькі ў піку "патрыятызму", гэта патрыятызм дасканалы, не абмежаваны акрэсамі твайго мястэчка; гэта, больш таго, праўдзівая зрэалізацыя экзістэнцыялу асобы Імаюцца на ўвазе найшырохія быццёвыя магчымасці чалавекаі. А яшчэ ж можа быць пераход не толькі цераз гарызантальныя межы вёска мястэчка места краіна рэгіён кантынент свет, яшчэ можа адбывацца і рух па вертыкалі, уверх, з аднаго ўзроўню спазнання / асэнсавання вёскі мястэчка места краіны рэгіёна свету, на вышэйшы... Так што мяжы дасканаласці ў засваенні акаляючай рэчаіснасці можа не быць; усё залежыць толькі ад тваіх асабістых памкненняў, ад ускрайку тваёй асабістай percepcji свету...
    * * *
    На прыкладзе культурнай дзейнасці палякаў бачыш, што значыць праўдзіва клапаціцца пра культуру, працаваць укультуры. (На Беларусі надзвычай пашырана выслоўе "Служыў культуры..." Як быццам культура нешта аб'ектыўна-дадзенае, накшталт завода, які вымагае доўгатэрміновай статычнай "службы"І. Праца ў культуры на польскі кшталт гэта найперш вялізазная / прытым усвядомленая як належнае АДКАЗНАСЦЬ; гэта напружаная работа розуму над сітуацыяй у дзяржаве, рэгіёне і свеце; гэта ўсёчасная работа розуму над асзнсаваннем жыцця ўвогуле, прадумваннем яго, жыцця, перспектыў. Гэта адсутнасць апеляцый да нейкай абстрактнай статычнай усеагульнай "культуры"; гэта штодзённае тварэнне той самай культуры / апеляцыі толькі да плёну сваіх асабістых высілкаў у пэўнай дзялянцы
    мастацтва ці навукі, а не да ўсеагульнай ананімнай "культуры".
    Праца ў культуры на польскі кшталт гэта ўсёчасная работа розуму, не зважаючы на як быццам міжнародны ці то рэгіянальны палітычны "зацішак" альбо няпэўнасць; гэта ў выніку разумовае пераадоленне таго "зацішку" ці няпэўнасці. I тады краіна твая не апынецца заложнікам "непрадбачанага развіцця падзей" бо яны, падзеі, будуць своечасова прадбачаны і спрагназаваны, прадуманы наперад; тады твая краіна здабудзе з надышоўшых "перамен" I "ўскладненняў" найбольшую карысць дзеля свайго геапалітычнага і культурнага мацавання. ТолькІ дурань лічыць, што сіла гэта сёння I назаўсёды; сіла гэта ўчора I заўтра, паяднаныя неаслабнай работай свядомасці I ўвесьчасным шуканнем сэнсу ў неакрэсленым і няпэўным сёння... Мне вельмі шкада, што Беларусь у гэтых адносінах уяўляе сабой досыць пуставаты абшар. Абшар, які аб'ектыўна таму падпадае пад "апеку" пабочных сіл альбо расейскай, альбо польскай Ічасткова і ўкраінскай наваті культурнай і палітычнай свядомасці. Адвечны праклён адказных беларусаў паміж двума полюсамі ўвагі ды без свайго полюса прыцягнення...