Версіі
Юрась Залоска
Выдавец: Тэхналогія
Памер: 463с.
Мінск 1995
3 другога боку, адбываліся і працэсы паланізацыі, асабліва ў заходняй частцы Беларусі, дзе ўзнікалі легальныя польскія шкоды. Беларусы не мелі нават тылу, дэе нацыянальны рух мог бы спакойна развівацца. Нашы суседзі такі тыл мелі: цэнтрам украінскага руху ў XIX ст. быў пазаімперскі Аьвоў, а летувіскі рух захоўваўся ў занёманскай Літве на Віленшчыне ўсё было знішчана альбо забаронена...
Беларускі рух, такім чынам, яго новыя этапы пачыналіся як бы самі па сабе, не было амаль ніякай пераемнасці. Тут мне ўзгадалася сацыялагічная парадыгма гісторыі, аб якой вы казалі: рынак дэмакратыя нацыя. Што да гісторыі беларусаў, дык гэтая парадыгма мянялася зазвычай гвалтоўна, як у XVI стагоддзі, калі мы ізноў апынуліся ва ўмовах традыцыйнага грамадства. Аднак жа праходзіў пэўны час, і пачыналася чарговае адраджэнне. Вам не здаецца, што ад часу Ефрасінні беларусы нейкім магічным чынам закладваюць і культуралагічную парадыгму свайго развіцця, якая дапамагае ім выжыць, вытрымаць гістарычныя катаклізмы?
Магчыма, вы маеце рацыю. Ва ўсякім раэе, нягледзячы на пераследы нацыянальнага руху, у пачатку XX ст. ён набывае выразную акрэсленасць: у "нашаніўскую пару" фарміруецца нацыянальная ідэалогія як ідэалогія Адраджэння, узнікае нацыянальная мастацкая кулыура, ствараецца спектр беларускіх палітычных партый. Лагічным, эаканамерным этапам нацыянальнага развіцця сталася стварэнне нацыянальнай дзяржаўнасці Беларускай Народнай Рэспублікі (люты лістапад 1918 г.І. 25 сакавіка 1918 г. была абвешчана незалежнасць беларускай дзяржавы ў межах Міншчыны, Магілёўшчыны, Віцебшчыны, Гродзеншчыны Із Беластокам), Смаленшчыны, Чарнігаўшчыны і памежных раёнаў, заселеных беларусамі. Створаная 1 студзеня 1919 г. Беларуская ССР дэкларавала захаванне пад сваёй юрысдыкцыяй прыблізна такой жа тэрыторыі...
Але самым галоўным, значным дасягненнем беларусаў у першай палове XX ст. было ўсё-такі не сімвалічнае абвяшчэнне дзяржаўнасці, а стварэнне цэласнай нацыянальнай кулыурнай інфраструктуры на мове этналогіі яе можна назваць нацыянальным камунікатыўным механізмам. Ен праіснаваў усяго некалькі гадоў, быў, зрэшты, моцна саветызаваны, функцыянальна недасканалы, але ж ён рэальна дзейнічаў, ахапіўшы ўсё грамадства. Пачынаючы з 1924 года, у БССР пачала праводзіцца палітыка "беларусізацыі", паводле якой было эамацавана прыярытэтнае становішча беларускай мовы ва ўсіх сферах грамадскага жыцця, уключаючна з ваеннай сферай, стваралася сістэма нацыянальнай народнай адукацыі, вышэйшая школа, сродкі масавай інфармацыі, навуковыя ўстановы; працягвала развівацца і мастацкая культура. У 1930-1931 гг. пераважная большасць школ Беларусі мела беларускую мову навучання, 90 працэнтаў літаратуры, што выдавалася, было беларускай.
Адначасова ствараюцца ўмовы дзеля задавальнення нацыянальных патрэб іншаэтнічнага насельніцтва. Канстытуцыяй БССР 1927 г. існаванне рускай, польскай і яўрэйскай моў прызнаецца ўпоравень з беларускай мовай. У 1928 г. у БССР маюцца 23 яўрэйскія, 19 польскіх, 16 рускіх, 5 латышскіх, 2 украінскія і 2 нямецкія саветы, у 1932 г. створаны польскі нацыянальны раён.
Палітыка беларусізацыі задала спрыяльныя ўмовы для канчатковай кансалідацыі беларусаў у нацыю гэты працэс, калі б ён пасоўваўся паслядоўна, завяршыўся б, відаць, праз 10-15 гадоў стварэннем жыццяздольнай, аформленай нацыі...
Чарговае набліжэнне да "саміх сябе", якое ў чарговы раз скончылася адхатам назад?
Tax, усталяванне сталінскага рэжыму спыніла натуральнае нацыянальнае развіццё. Храналагічна супадаюць "вялікі пералом" у вёсцы і пачатак рэпрэсій супраць нацыянальнасвядомай інтэлігенцыі. Ліквідацыя таварнаграшовых адносін і вольных таваравытворцаў пазбавіла нацыянальнае развіццё сацыяльна-эканамічнай базы; вынішчэнне інтэлігенцыі спыніла развіццё нацыянальнай свядомасці і кулыуры, засталіся адзінкі Я.Купала, Я.Колас... Па сутнасці, у 30-я гады бярэ пачатак палітыка "контрбеларусізацыі”, альбо этнацыду, наступствы якой асабліва згубна адбіліся на сацыяльнай псіхалогіі: на працягу некалькіх дзесяцігоддзяў нават інтэлігенцыя асцерагалася выяўляць нацыянальную самасвядомасць.
Падобныя працэсы адбываліся таксама і ў Заходняй Беларусі, далучанай да Польшчы, дзе да канца 30-х гадоў былі закрыты беларускія школы, забаронена дзейнасць нацыянальных арганізацый.
Перадваенная гісторыя малавядомая сучаснікам, хто вырас пасля вайны і меўся жыць пры хамунізме... Што адбылося з беларускай культурай пасля вайны з пункту гледжання этналогіі?
Трагедыя 30-х гадоў была толысі прэлюдыяй да глабальнага разбурэння ўсёй этнічнай сістэмы ў 60-я на пачатку 80-х гадоў. Нацыянальныя сілы былі значна абяскроўлены падчас Вялікай Айчыннай вайны, калі загінулі рэшткі інтэлігенцыі, хто займаўся культурнаасветнай дзейнасцю пры немцах; значная частка інтэлігенцыі падалася ў эміграцыю, каб пазбегнуць рэпрэсій за "супрацоўніцтва з акупантамі”.
Пасля вайны Сталін аб’яўляе рускі народ "руководяіцей нацней", пачынаецца татальная русіфікацыя рэспублікі пад лозунгамі будаўніцтва камунізму і зліцця нацый. Мовай дзяржаўных устаноў, вышэйшай школы паступова
становіцца руская мова, цалкам пераводзяцца на рускую мову сярэднія школы ў гарадах. Гарадская дээтнізаваная рускамоўная кулыура, якая сфармавалася да пачатку 60-х гадоў, набыла больш высокі сацыяльны статус у параўнанні з культурай беларускай. Гэтаму ў многім садзейнічала празмерна хуткая урбанізацыя рэспублікі. Мігранты з вёскі гублялі сваю мову і кулыуру Гвясковую") і ўлучаліся ў іншакультурнае асяроддзе. Замацоўваўся стэрэатып негатыўнага ўспрыняцця роднай культуры і мовы.
Сітуацыя развівалася ў кірунку дээтнізацыі цэлага народа. Да сярэдзіны 80-х гадоў практычна ЎСЕ элементы нацыянальна-культурнай сістэмы былі моцна дэфармаваны альбо цалкам разбураны, у культуры пачалі з'яўляцца незапоўненыя нішы Іасабліва што тычыцца навукі, філасофіі, гісторыі, якіх ва ўласна нацыянальных формах не існавала; калі і трымаліся такія галіны дзейнасці, дык былі рускамоўнымі). HE ЗАХАВАЛАСЯ НІВОДНАГА ГРАМАДСКАГА ІНСТЫТУТА, АРЫЕНТАВАНАГА НА ФАРМІРАВАННЕ НАЦЫЯНАЛЬНАЙ САМАСВЯДОМАСЦІ. У гарадах не засталося ніводнай беларускай школы, а тыя, што існавалі ў вёсках, з'яўляліся намінальна беларускімі. Комплекс прадметаў, якія непасрэдна ўплываюць на фарміраванне нацыянальнай свядомасці, быў адціснуты на другі план, шырока распаўсюдзілася практыка вызвалення школьнікаў ад вывучання беларускай мовы і літаратуры. Згодна статыстыцы, у 1988 г. у беларускіх школах вучылася толькі 14 працэнтаў дзяцей (у 1930 1931 гг. 88 працэнтаў). Дый нават у беларускіх школах на вывучэнне беларускай мовы і літаратуры адводзілася толькі 2/3 ад колькасці гадзін, якія выдзяляліся на вывучэнне рускай мовы і літаратуры; у рускіх школах гэтая розніца была яшчэ большай.
Дээтнізацыя сістэмы народнай адукацыі спалучалася з вынішчэннем народнай абраднасці, разбурэннем архітэктурных помнікаў, гістарычнай забудовы, культурных ланшафтаў і г.д. Такім чынам, траціла этнічную своеасаблівасць і вонкавае асяроддзе.
У такіх варунках фарміраванне і выхаванне нацыянальнай свядомасці ператварылася ў асабістую справу, якой можна было займацца хіба што ў сям’і. Грамадскі інстытут
забеспячэння сябетоеснасці народа знік, і этнас наблізіўся да дэградацыі. Памяркуем: мова не толькі згубіла сацыяльную функцыю, але ў гарадах выйшла з хатняга ўжытку Іпа сусветнай шкале акультурацыі непажаданым з'яўляецца энікненне мовы з войска; сям'я знаходзіцца у гэтай шкале на апошнім месцы пасля этнас распадаецца). Само ўжыванне беларускай мовы на працы, карыстанне ёю дзеля зносін успрымаліся масавай свядомасцю негатыўна (сацыялагічныя даследванні 1989 г. паказваюць, што беларускай мовай на вытворчасці карысталася каля 10,5% беларусаў, у тым ліку ў гарадах каля 1,5%). Надзвычай звузілася выкарыстанне мовы ў сферы нацыянальнай культуры: спектаклі на беларускай мове ставіліся толысі ў трох з шаснаццаці тэатраў рэспублікі; кінафільмы ўвогуле не здымаліся (калі не лічыць адзінкавыя творы кінематографа). Больш шырока выкарыстоўвалася мова ўсродках масавай інфармацыі (радыё, тэле), аднак разавы тыраж рускамоўнай прэсы ў дзесяць разоў перабольшваў выпуск беларускіх выданняў. Мастацкая літаратура, пазбаўленая рэальнай сувязі з сацыяльным грунтам, ператварылася ў замкнёную на сябе сістэму, у яе не стала спажыўца. Беларуская літаратура, выпушчаная пасля вайны, заставалася ў большасці не запатрабаваная грамадствам, асядала "мёртвым грузам" у бібліятэках. Зрэшты, па колькасці выданняўна нацыянальнай мове Беларусь сярод рэспублік Саюза напрыканцы 80-х гадоў займала апошняе месца...
Адпаведна дэфармавалася і нацыянальная свядомасць: на масавым узроўні яна набыла адміністратыўнатэрытарыяльны характар; самавызначэнне беларуса абмяжоўваецца веданнем пашпартнага запісу.
Такім чынам, за якія-небудзь 30-40 гадоў камуністычнаму рэжыму ўдалося зрабіць тое, чаго не здолелі дамагчыся ані польскія, ані расейскія асімілятары за некалькі стагоддзяў. Гэта быў крок назад, у прымітыўнае грамадства. Сэнс адбудовы беларускага грамадства палягае сёння найперш у стварэнні дасканалай сістэмы этнізацыі, узнаўлення ўсіх яе інстытутаў. Бо працэсы дээтнізацыі не прыпынены этнас працягвае распадацца. Новая хваля нацыянальнага руху (1979-1990-я гады) здолела толькі прыпыніць гэты згубны працэс, але саму сістэму забеспячэння
жыццядзейнасці этнаса яшчэ маем стварыць...
Вы казалі пра карэляцыю РЫНАК НАЦЫЯ ДЭМАКРАТЫЯ. Апірышча нацыі, такім чынам, сярэдні клас, свая буржуазія. У беларусаў такога класу не было і няма; тая "буржазія" з крымінагенным адценнем, што ўзнікае зараз, не ёсць уласна беларуская. Але ж без буржуазіі стварыць нацыю не ўяўляецца магчымым па вашай тэорыі...
Мяркую, што не варта перабольшваць ролю буржуазіі ў стварэнні нацыі.
Па-першае, буржуазія таксама мае свае "рангі". Гэта не толькі буйная прамысловая буржуазія, гэта таксама і вольныя таваравытворцы, уласнікі зямлі, якімі, дарэчы, многія з нас стануць пасля зямельнай рэформы. Падругое, самы выгадны для любой буржуазіі варыянт каб існавала яе нацыянальная дзяржава, бо толькі ў такой дзяржаве буржуазія найлепшым чынам ажыццяўляе "сваю сутнасць". Па-трэцяе, фармаванне нацыі гэта перадусім місія інтэлігенцыі, а не буржуазіі. Для інтэлігенцыі не так важна, хто менавіта дае грошы на развіццё і існаванне культуры буржуазія ці дзяржава (можа, дзяржава павінна рабіць гэта ў першую чаргуі; важна, каб грошы на культуру выдаткоўваліся і існавалі спрыяльныя для яе развіцця ўмовы.