Версіі
Юрась Залоска
Выдавец: Тэхналогія
Памер: 463с.
Мінск 1995
нянавісць духоўнага айца, рэдактара газеты "Царкоўнае Слова" Ш да газеты творчай інтэлігенцыі БеларусІ, на першай староны якой нядаўна быў змешчаны яго ўласны партрэт з ухвальным тэкстам пра духоўную місію а. Алексія Шынкевіча ў жодзінскай акрузе. Надта ўжо няўдзячная забыўлівасць.. Забыўся чамусь а. Алексій I на артыкул у "ЛіМе" протаіерэя Сергія Гардуна з Жыровіц у абарону праваслаўнай традыцыі на Беларусі, Іншыя матэрыялы„ Ва ўсякім разе, мы няпэўныя ў тым, што прамаўляла праз вусны а. А.ШынкевІча ў "Радыёфакце" I на прэс-канферэнцыі Імкненне да справядлівасці ці што Іншае, незразумелае цалкам і яму самому_
Што тычыцца абразы УладыкІ Оларэта, як быццам прадстаўніка Інтарэсаў замежнай краіны, дык тут пераблытаны сэнс публікацыі. НІхто не сумняваецца ў тым, што Уладыка, народны дэпутат БеларусІ, ёсць грамадзянін БеларусІ I фізічна, як грамадзянін, пражывае тут, а не ў Маскве. I вельмі ўхвальна, што святарства таксама добра разумее гэтую акалічнасць I бароніць свайго іерарха. Але ў публікацыі "ЛіМа" гутарка вялася пра Іншае: пра неадпаведнасць намінальнай Беларускай Праваслаўнай Царквы нацыянальнаму характару, мове, Інтарэсам беларускага народа. Па адказах на гэтае пытанне, якое наш карэспандэнт задаў на прэс-канферэнцыі ў Экзархаце, можна было зрабіць выснову, што справы з дапасаваннем праваслаўя да Інтарэсаў верніцтва не такія I лагодныя. Мова па-ранейшаму амаль не ўжываецца ў пропаведзях, не ўжывае яе I сам шаноўны Уладыка Філарэт. Дый што мова нічога не было сказана нават пра ўдзел праваслаўных святароў у маральным аднаўленні грамадства, у філантропных акцыях, у нацыянальна-культурным адраджэнні БеларусІ.
Нам затое дакладна вядомы факты процілеглага характару з жыцця тутэйшай праваслаўнай царквы. Вядома, напрыклад, пазіцыя і адпаведная прапаганда ў храме Божым служак СвятаПятра-Паўлаўскай царквы ў Менску, якія называюць беларускую мову насланнём нячысціка, а Дом літаратара месцам зборышчаў псіхічна хворых, ненармальных людзей, "белорусскмх пнсьменнмков". Мы добра ведаем, як успрымаецца ў колах менскага праваслаўнага кліру дзейнасць Беларускага праваслаўнага брацтва трох ВІленскІх пакутнікаў. Вядомы I паводзіны праваслаўных вернікаў, Інспіраваныя паствай, у Гродне, дзе царква заняла памяшканні музея гісторыі рэлігіі. Такія факты не могуць не выклікаць засмучэння I сумненняў у "беларускасці" БПЦ. Пакуль што факты кажуць хіба пра адваротнае. Добра, канешне, што БПЦ пачынае ўсведамляць сваю юрыдычную прыпіску да РэспублІкІ Беларусь, але падаецца, што асноўная, сутнасная справа па яе паяднанні з жыццём вернікаў-беларусаў,
з іх мовай, на якой гаворыць пераважная большасць жыхароў рэспублікі I абсалютная большасць саміх беларусаў, яшчэ наперадзе. Самы надзённы клопат для гэтай царквы зараз зжыццё прыгаданых выкаэванняў і настрояў спаміж айцоў духоўных, бо калі ў храме чуцён "стогн I скрыгат зубоў", дык гэта папраўдэе ад нячысціка..
Далей апавядалася пра журналісцкае даследаванне "чутак" наконт перадачы Сафійскага сабора праваслаўнай царкве. Hi ва ўрадзе, ні ў Міністэрстве культуры Іх не пацвердзілі Іпазней ад іх адмежаваўся і Полацкі гарвыканкамі. Такім чынам, усчатая між газетай і цархвой палеміка аказалася дарэмнай. Ды затое для журналістаў выпала нагода выказацца па канфесійным пытанні...
3 газетнай паласы: "ЛіМ", 31.01.1992
ПРЫЧАСЦЕ ПАЧАЛОСЯ
„Хутка мы зразумеем, што "дэмакратычная" зададзенасць ва ўспрыманні падзей зрабіла дрэнную паслугу. Усё, што надыходзіла пад лозунгам "дэмакратызацыі", аўтаматычна, без сумненняў залічвалася на рахунак "новай свядомасцГ, "агульначалавечых каштоўнасцяў" і да т.п. Як высвятляецца зараз, спадзяванні не спраўдзіліся, нічога новага I выратавальнага мы не атрымалі, хутчэй за ўсё наадварот: паболела "лаўцоў чалавекаў", хто яшчэ ўчора марыць не мог пра такую перспектыву. Мяняюцца ідэалагізмы (за апошнія гады мы начуліся Іх багатаі, але змены карэннай сапраўднага АДУХАЎЛЕННЯ жыцця дагэтуль не адбылося.
Сёння, на мой погляд, застаецца толькі адзін шанец такой змены, I заключаецца ён у тым, што застаецца пакуль што неспаганенай I неспавергнутай Царква. "Дэмакратычная паводка" здолела разбурыць ці не ўсе колішнія структуры: партыю, дзяржаўнасць, армію, а Царква па-ранейшаму застаецца "краевугольным" каменем у жыцці мільёнаў беларусаў„ У вёсцы, правінцыйных гарадсках I мястэчках (ды I ў сталіцыі цэрквы, касцёлы, малельныя дамы з'яўляюцца практычна адзінымі ачагамі духоўнасці... На нашых вачах эбываецца біблейскае: "Прыйдзіце да мяне ўсе змучаныя, і я супакою вас".
Надыходзіць час пераасэнсаваць ролю і месца рэлігіі ў жыцці грамадства. Рэлігійныя святы, якія мы нядаўна ўпершыню святкавалі як святы дзяржаўныя Ікаталіцкае I праваслаўнае Нараджэнне Хрыстова), на многіх паўплывалі. Упершыню слухаючы па радыё праваслаўную літургію 7 студзеня, шмат хто задумаўся, наколькі
прымітыўным быў падзел людзей на "зеруючых" I "няверуючых", наколькі недарэчна гучалі сцвярджэнні "Бог ёсць" I "Бога няма"... Шмат хто ўпершыню ў жыцці зайшоў у царкву I пасгавіў свечку альбо набраў на Хрышчэнне асвячонай вады, шмат хто, мо й на схіле гадоў, перажагнаўся.. Можа, у гэтым унутраным трымценні і нараджаецца "новы чалавек"?
Грамадства наша даўно знаходзіцца перад рэлігійным прычасцем, патрэба гэтая адчувалася і раней, ды толькі ідэалагічная мадэрнізацыя адцягвала яе на будучыню. Сёння гэты момант надышоў. Дасюль духоўны стан грамадства толькі фармальна насіў рэлігійную афарбоўку. Цяпер наша "утылізаваная" ментальнасць нарэшце можа скінуць мёртвыя аковы спажывецкасці і стаць духоўнай па сутнасці. Балазе, спажывецкі разлад таму спрыяе.
...Блюзнерская імітацыя рэлігійнасці ўсім нам надакучыла. Есць рэчы, у якія нельга "гуляць". Асабліва калі падчас гульні льецца кроў і галадаюць дзеці. Можа, наша жыццё палепшыцца, калі дзеці нашы пойдуць у першы клас, цвёрда ведаючы запаветы Майсея I малітву "Ойча наш"; калі мы станем паважаць мёртвых і існа шанаваць жыаых; калі перад кожнай адказнай і не вельмі адказнай справай запытальна паглядзім на Неба, чакаючы дазволу на дзеянне, калі.. Многа, безліч такіх "калі" набярэцца, а эводзяцца яны да аднаго: адчуць Бога ў бліжнім I ў сабе. Верагодна, тады I зменіцца матывацыя нашых паводзін, бо многія рэчы зробяцца драбязой у параўнанні з Вечнасцю...
3 ДЗЕННІКА
28.08.1994
13 нагоды ВЕРЫ)
Для беларуса, пазбаўленага ўХХ стагоддзі сваёй арыстакратыі, элітарнай адукацыі, па сутнасці і дэяржавы, а значыць усталяваных ТРАДЫЦЫЙ, пытанне ВЕРЫ надта няўдзячнае, нефармалізаванае. Бо бальшыня дзяцей веку сучаснікаў ішлі надта не-сваімі шляхамі ў кірунку sakrum. Нас многіх, гарадскіх, у прыватнасці, бацькі хрысцілі ў царкве ці ў касцёле ях бы х ав а ю ч ы с я, як бы саромеючыся чагось не толькі вакольнадзяржаўнага "атэізму". Бацькі с а м I не былі ўзорнымі, дысцыплінаванымі католікамі альбо праваслаўнымі як бы часткова, напалавіну ці начасна час святочнай службы ў храме, пэўнага абраду, радзіннага ці мярліннагаМы, такім чынам, не самахоць далучаліся да невыразнай, амаль неўсвядомленай
традыцыі ВЕРЫ веры хрысціянскай. / гэтхі шлях у-веравання не мог не выклікаць не надта цвёрдае вераванне ў хрысціянскія пастулаты, балазе у канкрэтныя абрады сахраманту^ У выніку не надта цвёрдай апынулася пазацаркоўная ІпазахасцельнаяІ паспалітая мараль. Карацей кажучы, фармальнае хрысціянства не стала хрысціянствам асабістым, унутраным, "ісгавым" ВЕРА набыла такім чынам двухсэнсоўнасць: яна як быццам і "вера", але нібыта і несур'ёзная, дзеля блізіру...
Усё гэта не выпадкова. He выпадховае гэткае "безалабернае" стаўленне да фармальнай цархвы Ікасцёла, хоць у гэтым выпадку не так ясхраваі нашага сялянства унутрана нашы бацькі адвечна сумняваліся ўпраўдзівасці, аднамагчымасціхрысціянсхай веры: удушы цепліўся агеньчык і веры іншай, бадай, бессвядомай Іці пазасвядомай, інстынктыўна-правільнайі ВЕРЫ, што I павінна была 6асэнсоўвацца якдар ТРАДЫЦЫІ, як адвечная Гйзначальная"! пракаветная духоўнасць нашых продхаў. Бо БЕЗ ВЕРЫ чалавех разумны не можа, не змог бы існаваць ях такі ў п р ы н ц ып е; інакш гэта душэўнахворы, духапакалечаны прадстаўнік роду людскога. Калі ж бальшыня нас, сучасніхаў, і бальшыня нашых продкаў здаровыя, то НЕШТА Ж павінна быць апірышчам гэтай здаровасці?..
Я схільны лічыць, што гутарху далей трэба весці менавіта АБ ТРАДЫЦЫІ, як аб ідэалістычнай парадыгме Ікантынуацыі духу) пэўнага народа альбо супольніцтва... Бо ўсе мы аднехуль выйшлі / кудысь прыйшлі, захаваўшы першапачатковую еднасць і аблічча ў такім сённяшнім стане. Але ўсё-тахі гэта, сённяшняе, адбітак таго, ПЕРШАСНАГА, ПРАЎДЗІВАГА, I, значыць, звенне ТРАДЫЦЫІ.
/ як што мы загаварылі пра ТРАДЫЦЫЮ, то ў гэтым выпадху слушным і істотным становіцца ўсё-кольвек датычнае мінуўшчыны твайго народа. Найперш яго паходжанне, генезіс... Помніцца, Томас Ман у эсэ-прадмове да "Іоскра і яго братоў" зазначыў, што калі ісці ўглыб гісторыі чалавецтва, то за адным здабытым храналагічным I культурным ахрэсам непаэбежна паўстане другі, не менш прываблівы і ашаломны, чым папярэдні / чалавечая думха асуджана наўмысна дзесьці спыніцца, хаб аднекуль пачаць пісьмовы летапіс гісторыі... Ды магічны змест, непарыўнасць і двухнакірункавая бясконцасць гісторыі ўсё адно ідуць глыбей, за далягляд чалавечага далягляду ДА ПЕРШАВЫТОКУ...
Апошнім часам усё актыўней уздымаецца тэма арыяў і арыйскай гісторыі у кантэксце гутарак пра "беларусхую гісторыю". ІЯх учора гаварылі пра балтаў, "балцкі фактар" у этнагенезе.З. Сутыкнуўся з гэтым і ва ўкраінцаў на канферэнцыі ў Любліне. А што ж можа быць ЗА арыямі?.. Вось скуль выплывае
ТРАДЫЦЫЯ, зразуметая шыроха, існасна... ДЗЕСЬ ТАМ, за хрысціянствам I "паганствам" перадхрысціянскім, было схавана нешта большае, Істотнейшае, больш агульнае і праўдзівае, чым вузка-канкрэтызаванае і фармалізаванае хрысціянства^ IШТО там было выключнай складанасці / ўтрапення задача для душы і розуму, якія рупяцца сёння не ВЕРАЙ-формай, a ВЕРАЙ-існасЦЮ—
Што да "безалабернага" стаўлення нашых бацькоў да хрысціянства як царквы то выкажам здагадку наконт існавання ў іх, бацькоўскім, менталітэце нейкіх больш глыбінных / трывалых Аухоўных структур, менавіта існасных, якія перадаваліся як ДАР першапачатковай традыцыі і якія I мацуюць наш знявечаны, спрацаваны сялянскі народ на юдолі лёсу. ТОЕ мацнейшае за ўсе фармалізаваныя "веры" і "культы"; тое час-пары цьмяна ўсвеАамляецца-праступае ў нашай асучасненай і спрымітызаванай прагматычнай свядомасці... I падступае да разгубленага сэрца як нейкая трывалая і ратаўнічая духоўная рэмінісцэнцыя-прыпамінанне не канкрэтны знак з мінулага, a проста тон, фон, агульнае напяцце душы знутры... Гэта / ёсць ВЕРА іманентная, вера інтуітыўная, вера асабістая_ Вера ў яе існасным вымярэнні. Гэта і не "паганства", і не "экуменізм", "і не "атэізм", і не "містыка"Гэта прыкметы блукання {перадроАВвага?) ТРАДЫЦЫІ ў нашых Аушах. Гэта прадчуванне СУСТРЭЧЫ 3 ТРАДЫЦЫЯЙ, народжанае сёння, але прызначанае аля заўтра.