• Газеты, часопісы і г.д.
  • Версіі  Юрась Залоска

    Версіі

    Юрась Залоска

    Выдавец: Тэхналогія
    Памер: 463с.
    Мінск 1995
    144.09 МБ
    Атрымліваецца, што нацыянальны змест дзяржаўнасці здабывае апазіцыя БНФ, а не афіцыйная ўлада, якая па ідэі прадстаўляе беларускую дзяржаву, выступае ад імя беларускага народа, але не з'яўляецца беларускай сутнасна...
    Апазіцыя сапраўды выконвае вядучую ролю ў сферы гуманітарнага заканадаўства, у якую "большасць" у Вярхоўным Савеце амаль не ўмешваецца, а толькі пасіўна супраціўляецца. Законы аб культуры, адукацыі, грамадзянстве ў Беларусі выкананы на высокім прафесійным узроўні, такіх законаў не здолелі распрацаваць у іншых рэспубліках. Напрыклад, Расія прыняла закон аб адукацыі, цалкам узяўшы за аснову адпаведны наш закон, і гэта не адзіны прыклад юрыдычнага пераймальніцтва...
    Што тычыцца "небеларускасці" афіцыйнай кіруючай
    сістэмы ў Беларусі, дык прычыны гэтага караняцца ў нашай гісторыі. Вядомая статыстыка нацыянальнага складу дэяржаўных служачых беларусы сярод іх складаюць адносную меншасць. У гэтым няма нічога дзіўнага. КПБ сярод кампартый рэспублік былога Саюза была самай горшай партыяй. Калі ў ЗО-я гады з яе кіраўнікоў адстралялі апошняга беларуса, у ЦК прыйшоў Панамарэнка. Вядомы дакументы, паводле якіх Панамарэнка прасіў Маскву павялічыць колькасць расстраляных на Беларусі... Панамарэнка пачаў дамагацца , каб на кіруючых пасадах было як найменей беларусаў, вылучаў да кіраўніцтва пасланцоў з Расіі альбо рускамоўных, перарадзіўшыхся беларусаў. Калі літоўцы, казахі, таджыкі і інш. вылучалі нацыянальныя кадры, тым самым блакіруючы ўплывы цэнтральных, саюзных органаў, у Беларусі рабілася наадварот. Акрамя таго, Панамарэнка выхаваў тутэйшых "янычараў” К.Мазурава, П.Машэрава, якія палітыку русіфікацыі праводзілі больш жорстка, чым гэта рабілі б выхадцы з Расіі. Мне згадваецца, напрыклад, 1973 год, калі Машэраў выдаў загад па партыі змагацца з нацыяналізмам. Быў складзены "чорны" спіс, куды патрапілі г.зв. "нацыяналістычныя" арганізацыі, сярод іх акадэмічныя інстытуты гісторыі, мастацтвазнаўства, літаратуры, рэстаўрацыйныя майстэрні (дзе я потым працаваў). Многія людзі тады пацярпелі, назаву хіба прозвішчы З.Пазьняка, М.Чарняўскага, С.Друшчыца, Л.Ліпеня...
    Дарэчы, якім чынам з такога зрусіфікаванага інтэлігенцкага масіву змаглі вылучыцца дзеячы цяперашняй апазіцыі? У суседняй Летуве, як вядома па публікацыях, актыўна дзейнічала заходняя рэзідэнтура, звязаная з летувіскай эміграцыяй у ЗША, ідэі незалежнасці / адраджэння без перашкод прапагандаваліся ў нацыянальных літаратурнамастацкіх выданнях...
    Літоўцы, у адрозненне ад беларусаў, ніколі не сумняваліся, што Літва стане незалежнай. Я не ведаю ніводнага літоўца-гісторыка, археолага альбо пісьменніка, які ў 70-я гады сумняваўся б у гэтым. Верылі ў незалежнасць Літвы і камуністы. He выпадкова выходзілі такія летувіскія газеты і часопісы: ЦК КПЛ і літоўскі КДБ рабілі выгляд, што іх не чыталі. КДБ працаваў актьгўна, і
    кіраўніцтва КПЛ цудоўна ведала, што гаворыць і піша нацыянальная інтэлігенцыя. Taro, аднак, не маглі ведаць маскоўскія агенты ў структурах улады Літвы, бо яны не валодалі літоўскай мовай. ЦК КПЛ умацаваў рэспубліканскую дзяржбяспеку мясцовымі кадрамі, і фактычна не КДБ кантраляваў партыю, але летувіская кампартыя кантралявала дзяржбяспеку. Часта здаралася так, што тайныя агенты КДБ з'яўляліся г.зв, "двайнымі” агентамі, і больш працавалі на Бацькаўшчыну, чым на Маскву. Цяпер у Вільні пачалося актыўнае выкрывальніцтва такіх агентаў сярод дэпутатаў парламента, лідэраў партый...
    Літоўцы выступалі за незалежнасць адзіным фронтам: і літоўцы-камуністы, і літоўцы-эмігранты. Дзесь на нейтральнай тэрыторыі яны знаходзілі агульную мову, бо разумелі, што толькі супольнымі намаганнямі могуць дабіцца незалежнасці Літвы. Працуючы на незалежнасць, літоўцы выкарыстоўвалі ўсё, што можна было. Была кіруючая партыя выкарыстоўвалі партыю. Літоўскія камуністы, дэяржаўныя кіраўнікі былі больш літоўцамі, чым камуністамі. Доўгі час КПЛ кіраваў Антанас Снечкус. Гэтаму літоўцу Літва яшчэ паставіць помнік. У часы хрушчоўскага наступу на культуру і рэлігію А.Снечкус не даэволіў знесці ў Літве аніводнага храма, больш таго ніводзін храм не быў закрыты. У той час, як на Беларусі сотнямі ўзрываліся храмы і помнікі кулыуры, у тым ліку была ўзарвана Благавешчанская царква ў Віцебску, у Літве на дзяржаўныя, савецкія грошы I!) будаваўся Тракайскі замак, супраць чаго катэгарычна выступаў М.Хрушчоў, разумеючы, што тым самым у Літве адраджаецца адзін з самых галоўных сімвалаў незалежнасці. Хоць кіраўнікі КПЛ Снечкус, а за ім Грышкявічус і даводзілі ў Маскве, што будаўніцтва спынена, яно тымчасам ніколі не перапынялася...
    Выходзіць, што можна было спрыяць нацыянальнаму адраджэнню і ва ўмовах таталітарнай сістэмы?
    Безумоўна. I хто спрыяў, той і атрымаў. Возьмем для прыкладу Латвію і Літву. Дзве прыбалтыйскія краіны. У 1940 годзе Латвія была мацнейшай і па эканоміцы, і па войску, і па менталітэце за Літву. Пасля вайны літоўцы, аднак, аказалі больш упартае супраціўленне саветызацыі сваёй краіны, чым латышы, якія пачалі выязджаць за мяжу. I зараз
    латышоў у Латвіі крыху больш паловы насельніцтва...
    Літоўцы ўступалі ў партыю не дзеля таго, каб слугаваць Маскве і камуністычнай ідэалогіі, а каб не дапусціць у партыю нелітоўцаў і тым самым заблакіраваць камандаванне з Масквы. У свой час я доўга вагаўся, уступаць ці не ўступаць у партыю, куды мяне настойліва запрашалі. У мяне не было якіхсьці ілюзій наконт таго, што гэта за партыя. Літоўскія сябры мне раілі: калі ты хочаш працаваць на культуру, на адраджэнне сваёй Беларусі, уступай у партыю. I сапраўды, зрабіць удалося шмат: колькі ўратавана ад разбурэння помнікаў, цэркваў, іншых храмаў. 3 дванаццаці год членства ў партыі дзевяць год я ўзначальваў партарганізацыю рэстаўрацыйных майстэрань. Колькі б ні было праверак з ЦК, каб мяне зняць з сакратарства і выкінуць з партыі (асабліва калі я быўу складзе аргкамітэта БНФІ, цэкоўскія кантралёры сутыкаліся з пазіцыяй партарганізацыі, якая дружна ваступала ў маю абарону. 3 цэлай жа арганізацыяй нельга было нічога зрабіць, і прысланыя цэрберы толькі разводзілі рукамі: ну і нацыяналісты тут сабраліся! Але такіх арганізацый у КПБ былі лічаныя адзінкі...
    Беларусы, на маю думку, павінны будуць паставіць помнікі Аляксандру Чарвякову і Цішку Гартнаму, якія рабілі тое ж, што ў Літве пасля вайны рабіў А.Снечкус. Калі б іх не растралялі ў ЗО-я гады, не рэпрэсіравалі, дык зараз у нас такіх праблем з культурай не было б: у нас, упэўнены, засталіся б і мова, і гістарычная свядомасць, і нацыянальная адукацыя. Мы мелі б такі самы ўзровень культуры, які ёсць у Летуве, а можа і большы...
    Сталінскія рэпрэсіі выкасілі тых людзей, якія, будучы камуністамі, рабілі беларускую справу. На іх месца ў партыю прыйшлі альбо пасланцы з Расіі, альбо тутэйшыя янычары, нашчадкі якіх зараз згрупаваліся ў Савеце Міністраў і займаюць антыбеларускую пазіцыю...
    Скажыце, Алег Анатольевіч, якім жа чынам здолелі самаўсвядоміцца беларусамі, загарэцца ідэяй нацыянальнага адраджэння ў 70-я гады вы і вашы паплечнікі па апазіцыі, БНФ, Грамадзе? Якую ролю сыграла ў тым эміграцыя?
    У тым, што пачалося адраджэнне, асноўная заслуга ўнутраных сіл у Беларусі. Беларуская эміграцыя ў адрозненне
    ад літоўскай не магла выступіць ініцыятарам адраджэння, яна не стварыла такіх моцных цэнтраў, і дасюль расколата. Канцэпцыя неэалежнасці Беларусі сфарміравалася ў часы Уладзіміра Караткевіча і з яго дапамогай. Сама з'ява Караткевіча для Беларусі гэта тое самае, што з'ява Сянкевіча для Польшчы альбо Данелайціса для Літвы. Калі ў нацыі ўзнікае такі пісьменнік, гэта нацыя хутка стане незалежнай. Гэта знак з будучыні.
    Выспяванню ідэі неэалежнасці папярэднічалі аб'ектыўныя зрухі ў грамадстве. Мы атрымалі незалежнасць дзякуючы таму, што ўпершыню за 300 год займелі беларускі горад. Беларуская Народная Рэспубліка загінула, на маю думку, з тае прычыны, што ў 1918 годзе гарады Беларусі яшчэ не былі ўласна беларускімі. Самы "беларускі” горад Віцебск налічваў тады каля 30% беларусаў, а дамінавалі ў ім яўрэі, рускія, палякі. Такі ж стан назіраўся ў Вільні, Менску, іншых гарадах. Аднак пасля апошняй вайны мы ў другой палове XX стагоддзя нарэшце стварылі беларускія гарады.
    Нашы гарады ствараліся за кошт вёскі, вяскоўцаў, якія перасяляліся ў іх. Першае пакаленне вяскоўцаў, што асвойвала горад, падпала пад татальную русіфікацыю. Яны рабілі агромністыя высілкі, каб адцурацца "дзеравенскай" мовы і звычаяў. Беларуская культура ў горадзе зведала поўны дэкаданс: 60-я і першая палова 70-х гадоў пік супроцьбеларускасці. Але... у вяскоўцаў-гарадчукоў пачалі падрастаць дзеці, якія, атрымаўшы вышэйшую адукацыю і дзякуючы Караткевічу дапяўшы да гісторыі, сталі ўспамінаць тое, што адпрэчылі ад сябе іх бацькі мову, фальклор, мастацтва... Спрацаваў той псіхагенетычны фактар, што колькі б ты ні імкнуўся быць не самім сабой усё адно другім не станеш: праз пэўны час адпрэчаная "самасць" абавязкова выйдзе на паверхню, замовіць свае правы...
    Такім чынам, нельга было самаўсвядоміцца без вывучэння і спасціжэння сваёй гісторыі?
    Hi ў якім разе. Ці маглі б здабыць незалежнасць літоўцы без гісторыі, хай нават яны яе ў многім прыдумалі?
    У літоўцаў былі цудоўна захаваны мова / адукацыя...
    Калі б не было гісторыі, не было б і мовы. Усё вызначае гістрычная свядомасць. Беларускае адраджэнне
    ў XIX стагоддзі пачалося з таго, што спаланізаваная беларуская шляхта пачала пісаць сваю гісторыю. Адзін з першых беларускіх гісторыкаў Тэадор Нарбут, які на польскай мове напісаў "Псторыю народа літоўскага", дзе супрацьпаставіў ліцьвінаў палякам і расейцам. На гэтых ідэях гадоў праз пяцьдзесят выхаваліся Францішак Багушэвіч, Янк.а Купала, Алесь Гарун...
    Мова будзе заставацца мёртвай, пакуль у народа не з'явіцца гістарычная канцэпцыя. He так істотна дзеля пачатку, на якой мове гэтая канцэпцыя будзе стварацца. Беларуская канцэпцыя пачала пісацца на польскай мове, многае затым было дапісана на рускай мове, але галоўнае у сутнасці напісанага. Кастусь Тарасаў, напрыклад, выдаў сваю кнігу "Пагоня на Грунвальд'' парусжу, але яна выклікала большы эфект, чым некаторыя беларускія публікацыі...
    Бо па-беларуску мала хто чытае...