• Газеты, часопісы і г.д.
  • Версіі  Юрась Залоска

    Версіі

    Юрась Залоска

    Выдавец: Тэхналогія
    Памер: 463с.
    Мінск 1995
    144.09 МБ
    Грамадства стамілася ад ідэалогій, яно навучылася распазнаваць іх інтуітыўна і адпрэчваць.
    Падобнае пачынае адбывацца з нашым адраджэннем... Яго слоўна-магічнае ўздзеянне на чалавека губляе сілу, бо словы ўжо не нясуць адэкватнага сітуацыі сэнсу.
    Возьмем хоць бы матывацыю адраджэння: як / раней, так і цяпер падставай палітыкі адраджэння з'яўляецца адраджэнская семантыка прычым семантыка ідэалагічнага гучання. Падставовыя словы пачатку стагоддзя Гродная мова", "свой край", "любоў да Бацькаўшчыны" і інш.І у нязменнай форме перацяклі ў наш час і нязменна паўтараюцца ці не трэці год запар. (Дарэчы, можна заўважыць, што
    такое паўтарэнне сяму-таму прыелася, і нехта з актыўных аратараў ужо прымаўкае, больш маўчыць, чым гаворыцьі. Надыходзіць разуменне таго, што ўчарашні слоўны корпус ужо не адпавядае рэчаіснасці, прынамсі, уплывае на яе не настолькі істотна, каб змяніць.
    Такая неадпаведнасць асабліва кідаецца ў вочы падчас розных масавых святаў з удзелам пісьменнікаў і паэтаў. Бадай, толькі ў іх захавалася вера ў безумоўную сілу слова, і яны не саромеюцца паўтараць сёння тое, што казалася ўчора, не зважаючы на тое, што ўчарашнія словы ўжо страцілі сэнс. Паспрабуйце пэўны час пахадзіць на розныя мерапрыемствы ў Дом літаратара, юбілейныя ўрачыстасці, вечарыны і вы заўважыце, што словы не мяняюцца, хоць нагода іх прамаўлення розная.
    У дні святкавання 110-га юбілею Купалы рэфрэнам гучала ў Мінску і ў Вязынцы, па ўсёй Беларусі, дзе згадвалася святое нам імя, "За БацькаўшчынуІ". A ўражанне такое, быццам паэт агітуе больш самога сябе, чым слухача-сучасніка, які ўспрымае трыбунную паэзію толькі як гукавую аздобу нядзельнага дня. Дый наколькі далікатна пераконваць вяскоўца ў тым, што ён "сын гэтай зямлі"? Яму гэта вядома з калыскі і вядома лепш, чым любому паэту. Прымусіць жа гарадчука "любіць свой край, старонку гэту" аргументамі зямлі, краявіду, таксама праблематычна, бо зямля для яго ўкрыта пад слоем асфальту.
    I таму слабнуць словы, прамоўленыя "всуе"...
    * * *
    Семантыка благая тым, што звяртаецца да ЎСІХ, не зважаючы на дыферэнцыраванасць грамадства. А паколькі ключавыя словы адраджэнскай семантыкі вельмі прыземленыя, простыя, дык успрымаюцца як зварот да некага іншага, але не да цябе. "Наш народ павінен узняцца..."; "пераадолець страх быць самімі сабою..."; "ачнуцца ад сну..." і да т.п. Вось ён, адраджэнскі пафас, што выдаецца за вышэйшыя ўзоры нацыянальнай думкі.
    Але якому-небудзь дзядзьку Антосю з-пад Ваўкавыска (Маладзечны, Лоева, Турава) такія заклікі проста няўцямныя.
    Яму прапаноўваюць любіць тое, што I так стала самым запаветным сэнсам ягонага быцця, прадметам самых Інтымных высілкаў зямлю. Зямля яго жыццё, пачатак I канец. Праца на ёй самы яскравы аоквз любові да яе. Дзядзьку кажуць: "Вяртайся!", а ён сын краявіду няблага пачуваецца і без нейкага вяртання; ён не ведае Іншай мовы, акрамя сваёй; яму не патрэбна чужая зямля, бо ён уладальнік сваёй зямлі; у яго нармальная сялянская псіхалогія і здароўе.
    Я м у т о л ь к I б р а к у е с в a / х п а л I • т ы к а ў.
    Больш складаная сітуацыя ў інтэлігента рускамоўнага беларускага інтэлігента, альбо любога Іншага, хто хацеў бы стаць беларускім інтэлігентам. Захапіўшыся пафасам адраджэння, той інтэлігент у шчырым памкненні пачынае шукаць нешта для спажывы інтэлекту Іраней, праўда, ён ужо засвоіў У.Салаўёва, В.Розанава, М.Бярдзяева I інш.І. Што ён знаходзіць? Прымітыўные асветніцтва, Аэкламаванне адраджэнскай ідэі ў розных галінах навукі I нават мастацкай творчасці: у гісторыі, літаратуразнаўстве, філасофіі, тэатры і жывапісе. Уласна інтэлектуальнай спажывы інтэлігент бадай не знаходзіць, апроч эсэ І.Канчэўскага "АдпавеАным шляхам" 11921), кніг У.Конана, перакладаў З.Коласа і В.Сёмухі... яшчэ нешта...
    Інтэлігент запыняецца п е р a a б р a к а м інтэлекту.
    * * *
    Але ўсе разам і інтэлігент, і селянін прагнуць СЭНСУ сэнсу НезалежнасцІ найперш (які ўключае шмат сэнсаў сэнс беларушчыны, сэнс адраджэння і г.д.1 Патрэба СЭНСУ абумоўлена новай культурнай сітуацыяй, што склалася па абвяшчэнні НезалежнасцІ, і ў якой істотна змяніліся ўзаемаадносіны грамадзяніна I дзяржавы, памяняліся пазіцыі / апазіцыі ў самой дзяржаве. Культурны I геапалітычны цэнтр перамясціўся ў Беларусь, а ўчарашні цэнтр Масква ператварыўся ў перыферыю. Шараговы грамадзянін рэспублікі апынуўся ў акрэсленай (нарэшцеіі самадастатковай прасторы, ігэтая прасторавая метамарфоза
    аб'ектыўна змушае яго наноў зарыентоўвацца / запаўняць пустату с в а і м зместам. А змест гэта рэалізацыя СЭНСУ.
    Словы, прамоўленыя "всуе", амаль пазбаўлены сэнсу.
    3 ДЗЕННІКА
    27.05.1994
    ...Дзяржава? Дзяржавы для мяне пакуль што не існуе. Бо яна, дзяржава, дагэтуль не выдала мне свой пашпарт I не прапісала як свайго грамадзяніна... Тут у стаўленні да дзяржавы ёсць нешта метафізічна-невытлумачальнае. Найперш "дзяржава" неіснуючая фікцыя, недарэчны падман Іслова-метанімІяІ; з другога боку, дзяржава зусім канкрэтныя органы, людзі, што маюць заробах як дзяржаўныя службоўцы. Атрымліваецца несправядлівасць. Пакуль мы спавядаем "метафізічнае адмаўленне" ўсякай дзяржавы, нехта побач спраўджвае зусім рэальнае засваенне дзяржавы як інстытута ўлады / магчымасцей. Дык ці слушна гэтага не бачыць? Ці не слушна ўступіць з гэтакай прысвоенай дзяржавай у барацьбу?.. ІГэта да пытання ўдзелу ці няўдзелу ў палітыцыі.
    3 палітыкай звязана і наступнае меркаванне. Мова на сёння палітычны сродак і акт, самы натуральны і самы што ні ёсць палітычны. Бо палітыка гэта, афарыстычна хажучы, сфера ўплыву, уплыву ўвогуле. Палітычнае тое, што ўплывае на акаляючае грамадства і вакольную рэчаіснасць. Што мае здольнасць уплываць на паасобнага, канкрэтнага чалавека. I ад уплыву чаго нельга пазбавіцца.
    Вось сыходзячы з гэтага, беларуская мова на сёння ёсць палітыка з аднае толькі прычыны: яна ўплывае на грамадства. Дый што "ўплывае"! "Рэжа вуха", "кідаецца на воха", "звяртае ўвагу"... Як можа гэткая рэч быць па-за палітыкай? / так будзе доўга пакуль не знікне "рэзанне вуха". Пакуль мова не перастане заўважацца накшталт акаляючага паветра, / не стане сваёй, лагоднай, собсхай... Тады мова / выйдзе з палітыкі. А сёння сёння мы бачым шалёны супраціў моўнай "беларусізацыі". Вораг Інстынктыўна чуе свайго магільшчыка...
    PS. (Унутраная рэпліка з нагоды аднаго пачутага "напорыстага" выступлення).
    ... Язык еце более ндеологнчен, нежелн сама ндеологня. Яэык апрнорн задает определенный оценочный тон, касаемый какого-лнбо предмета лнбо проблемы. Т.е. язык еіце до логнческого асмыслення чего-лнбо ннтунтнвно "определяется" в отношеннн этого "чего-лнбо". Напрнмер, русскнй язык апрнорн "занхмает" настороженную "познцню" в отношеннн проблематнкн, касаемой проблем белорусской культуры (по всей внднмостн, w украшнской, м прнбалтнйскнх культур также). Вот как полнтнческнй фактор сказывается в языке н через язык!.. Язык н полнтнка неразрывны: нх связь на деле гораздо более снльна, нежелн представляется нам умозржтельно.
    Нспользуя для мзьяснення какой-лнбо конкретный язык, мы нсподволь н незаметно для себя оказываемся в тотальном плену его понятнй н ндном; н пробнраемся нсключжтельно по его лабнрннтам, которые установлены жестко н практнческн непреодолнмо. Во всем этом мы нмкак не отдаем себе отчета, счнтая, что являемся полноправнымн хозяевамн своего языка. В то время как нменно язык наш полнокровный господнн н повелмтель, н... наша полжтнческая партня!..
    3 ДЗЕННІКА
    6.06.1994
    Чым болей уражанняў ад выбарчай кампаніі прэзідэнта, тым неяк неадчэпней думка, што мы пакуль што не нацыя... Бо нацыя проста нюхам чуе свайго праўдзівага лідэра і выбірае яго ў кіраўнікі. Даводзіць "лідэрства" трэба недаразвітаму племені, што не зазнала пакуль дзяржаўніцкага вопыту і не ведае асалоды ад улады... Так яно z было: у 1918 годзе дзяржава прыйшла збоху, ад суседа, а не створана на месцы. Захавалася тытульная нацыя, а не дзяржаўны народ. ІКолькі ж беларусаў было абрана беларусамі на дзяржаўныя пасады ў той краіне?..І. Іменна таму, што фармаваў дзяржаву не народ, а мафіёзная партыйная групоўка, і вылучэнне "лідэраў"рабілася ў парткабінетах, умяне і няма веры ані ў рэальнасць нашай "беларускай" дзяржавы, ані ў правамоцнасць знаходжання пры ўладэе цяперашніх "дзяржаўнікаў"... Патрэбна каласальнае выпраўленне дзяржаватворнай логікі і палітыкі. Без "чысткі" і змены ўлады тут не абысціся...
    з дзеннікд
    2.08.1994
    ІПа прыездзе з Польшчы).
    ...Газетна-слоўны самагіпноз беларускай інтэлігенцыі далей нясцерпны... Інтэлігенцыя, інтэлектуалы жывуць абсалютна кніжнымі, далёхімі ад якой-небудзь рэальнасці матывацыямі. Матывацыі бяруцца з галавы, розуму, а не з самога жыцця... Гэта прыкра ўсведамляць, але гэта так. Гэта вынік жадання ўяўна перанесціся з рэальна плебейскага ІасабістагаІ культурнага і сацыяльнага стану да якасці "дзеячаў культуры незалежнай краіны"... Гэта далёка не тое "адраджэнне", што было на пачатку стагоддзя, калі ўсё рабілася па чыстаму "наіцію" і на справе Іможа, з гэтай прычыны / меліся рэальныя зрухі, помныя й цяпер..! А цяпер адбываецца татальная дыскрэдытацыя дарагой ідэі, бо занадта шмат "слоўнасці" і "слаўнасці", на справе шэрасціі недарэчнасці, занадта мала Ахвярнасці. Таму "адраджэнне" сучаснае / набывае двухсэнсавасць: чысціня ідэі сутыкаецца з татальнай імітацыяй фармальнага чыну. Прыклады людзей ахвярнага чыну нешматліхія С.Дубавец, ВАхудовіч, Я.Шунейка... "Вышэйшая чалавечая парода, найболыв сумленная парода творцаў... Безупынная творчасць, адсутнасць самазадавальнення, вечнае шуканне, вечнае імкненне далей, у глыбіню жыцця... ” Гэта Ігнат Канчэўскі, 1921 год.
    Адзіны які-кольвек падтрымальны фактар на фоне агульнай бязрадаснасці ўдачыненніда ўсведамлення бліжэйшых перспектыў Бацькаўшчыны гэта разгляд геаграфічных мапаў; як бы ні былі далёкія ад "беларускага нацыяналізму" тысячы гайдукевічаў, самасевічаў ідубіцкіх, усёроўна невынішчальным "выкрывальнікам" усв ж беларускасці іх эастаецца мапа. Назвы вёсах, засценкаў, рэк і азёр выдаюць паходжанне з Іх абшару людзей. Гэта той аб'ектыўны "знакавы" фактар, штодаехоць нейкую падставу для ўнутранай упэўненасці ў непрымроенасці Бацькаўшчыны, у рэальным, не кніжным, грунце быцця Беларусі як краіны. Нават у выпадху зліквідавання гэтай на сёння квазікраіны, мапы захаваюць невытручальныя сведчанні Беларусі ідэальнай... Усё ж Беларусі.