• Газеты, часопісы і г.д.
  • Версіі  Юрась Залоска

    Версіі

    Юрась Залоска

    Выдавец: Тэхналогія
    Памер: 463с.
    Мінск 1995
    144.09 МБ
    "Змены 1990-91 гадоў у БеларусІ сталіся магчымымі таму, што асноўная маса гарадскога насельніцтва, беларускага па паходжанні, маўкліва падтрымала нвзалежнасць і не выступіла супраць... Спрацаваў той псіхагенетычны фактар, што колькі б ты ні імкнуўся быць не самім сабой усё адно другім не станеш: праз пэўны час адпрэчаная "самасць" выйдзе на паверхню, замовіць свае правы._
    Цяперашнюю кіруючую сістэму ў БеларусІ задавальняе найдаўжэйшае знаходжанне пад пратэктаратам Расіі. Кіруючай большасці поўная незалежнасць не патрэбна, бо пры ёй яна не застанецца пры ўладзе._ Зараз мы маем класічную сітуацыю пратэктарату. Самае галоўнае колькі такі стан будзе доўжыцца. Усё залежыць ад таго, хто прыйдзе да ўлады._ Асноўнае спадзяванне апазіцыі Беларускага Народнага Фронту, Беларускай сацыял-дэмакратычнай Грамады, Беларускай сялянскай партыі, іншых партый і рухаў нацыянал-адраджэнскай і дэмакратычнай накіраванасці палягае на далейшае нацыянальна-духоўнае адраджэнне Беларусі. Яно, адраджэнне, стратэгічная мэта апаэіцыі".
    Алег ТРУСАЎ
    Палітыка палітыкі
    "АДРАДЖЭННЕ СТРАТЭГІЧНАЯ МЭТА АПАЗІЦЫГ
    * * *
    На зыходзе XX стагоддзя беларусы ізноў жывуць пад энакам Адраджэння. Колькі іх, "адраджэнняў", было ў беларускай гісторыі? Два, пяць, сем?.. Аб гэтым спрачаюцца даследчыхі, прыводзяць свае аргументы на карысць тае ці іншае лічбы. А мне здаецца, што Адраджэнне ёсць несыходным семантычным знакам нашай гісторыі і хультуры, нашай цяпершчыны і нашай будучыні. Гэта, калі заўгодна, метафара духоўнага нараджэння, прачынання народа, пазнака яго духоўнага кону. У кожным новым пакаленні народ мусіць нараджацца наноў, сцвярджаць свой характар, замаўляць сваё права на існаванне. I ў гэтым нованароджэнні няма перапынкаў, бо ва ўлонні жывучага пакалення ўжо выспявае пакаленне, што прыйдзе. Адраджэнне гэта несупыннае станаўленне народа ў новых пакаленнях.
    Напрыканцы XX стагоддзя беларусы зноў жывуць пад знакам Адраджэння. Яно, сучаснае адраджэнне, увабрала ў сябе разнастайныя памкненні народнага духу, які вольна ўздыхнуў у часе распаду савецхай імперыі. Інакш і не магло быць, бо калі ўшчэмлена самасвядомасць народаў, калі творчы дух нацый скуты адзінымі, аднолькавымі інтэрнацыянальнымі формамі найперш адзінай мовай і аднолькавай для ўсяе імперыі масавай культурай, тады непазбежна пачынаюцца цэнтрабежныя працэсы ў сферы духоўнай, пераадоленне накінутых інтэрнацыянальных формаў. Прыснапамятны СССР не мог не распасціся пад напорам жывых крыватокаў у нацыянальных культурах народаў СССР. "Нацыянальнае адраджэнне" сталася ідэалогіяй пераадолення імперскіх формаў, лозунгам барацьбы э імперыяй. / яно зрабіла сваю справу, зламаўшы-такі завядзёную, здавалася, на вечнасць таталітарную сістэму СССР.
    Адраджэнне праяўляла сябе ў самых розных формах. Напачатку гэта быў тольхі літаратурны міф, прыдуманы нацыянальнасвядомай інтэлігенцыяй і пераважна дзеля ўзмацавання самой сябе, бо "з цэлым народам гутарку весці" перашкаджала ўсё тая ж сістэма, што падначаліла сабе сродкі масавай інфармацыі і прапаганды. Затым гэтым міфам пачало жыць настаўніцтва, мастацкая культура, беларускамоўныя выданні. Мова сама па сабе зрабілася часткай адраджэння, і нельга было, працуючы ў галіне мовы, не стаць "адраджэнцам". Міф пра Адраджэнне спахваля ператвараўся ў рэальнасць, хоць само паняцце не стала ад таго меней літаратурным. Адраджэнне, як
    і раней, найпаўнейшую сваю рэалізацыю знаходзіць пераважна ў семантычных формах, ях палітычны лозунг, патрыятычны верш, гістарычная распрацоўка. Адраджэнне падставовае паняцце беларускай публіцыстыкі ханца 1980-х пачатку 1990-х гадоў, прадмет самых вострых газетных дысхусій гэтага часу. Яно сягнула таксама і ў царкоўнае жыццё, загучала ў малітвах...
    Скіраванае ў будучыню, адраджэнне стаіць на падмурку гісторыі, мінулага. Культурны патэнцыял гісторыі змог ажывіць нас, сучаснікаў, і мы напачатку свайго станаўлення зачароўваліся мінулым, хаб вытрымаць супрацьстаянне з сучаснасцю. Мы бралі з мінулага бацькоўскую мову, успаміналі словы, што гучалі ў роднай хаце, набіраліся ўпэўненасці і разаажнасці ад дзядоў, і ўступалі ў дыялог з сучаснасцю. Праз гісторыю і мову мы дужэлі, а дыялог з сучаснасцю гартаваў наша цярпенне. I мацнела вера ў беларускае нованараджэнне...
    Першую выяау герба "Пагоня" археолаг і псторык Алег Трусаў змайстраваў у 1977 годзе, халі пасля заканчэння універсітэта працаваў са студатрадам на Лідчыне. Цяжха знайсці ў Беларусі помнік культуры, дзе б ён не праводзіў рэстаўрацыйных работ. Месца працы рэстаўрацыйныя майстэрні ён змяніў адзін толькі раз, калі, стаўшы народным дэпутатам Беларусі, быў абраны на пасаду намесніка старшыні Камісіі Вярхоўнага Савета па адухацыі, культуры і захааанні гістарычнай спадчыны. Акрамя таго з'яўляецца намеснікам старшыні парламенцкай апазіцыі, a са снежня 1992 года ўзначальвае Цэнтральную Раду Беларускай сацыял-дэмакратычнай Грамады. Гэтае інтэрв'ю Алег Трусаў даў у верасні 1992 года, калі толькі пачынаў абжываць новы кабінет у былым будынку ЦК КПБ, куды пераехаў Вярхоўны Савет. Супрацьстаянне яго ранейшых насельнікаў, заняўшых пасады ва ўрадзе і выканаўчых органах, і апазіцыі БНФ нарастала...
    * * *
    Алег Анатольевіч, на канферэнцыі па самасвядомасці беларусаў, што ўжніўні 1992 года прайшла ў Маладзечне, вядомы дзеяч эміграцыі Янка Запруднік назваў нашу незалежнасць, дзяржаўны суверэнітэт "байструком гісторыі". Ці пагадзіліся б вы з такім вызначэннем нашай постсавецкай дзяржаўнасці?
    Я цалкам не згодны з Янкам Запруднікам. Наша цяперашняя дзяржаўнасць гэта не байструк, а феномен гісторыі. У нас зараз моцная парламенцкая рэспубліка, прычым нашмат мацнейшая, чым у іншых краінах СНД.
    Напрыклад, у Таджыкістане дзяржаўнасць імгненна разбурылася, нягледзячы на моцны нацыянальны менталітэт таджыкаў (захаванне мовы, мусульманства і г.д.). Там пачалі ваяваць кланы, разгарэлася сапраўдная грамадзянская вайна... Таджыкі не дасягнулі яшчэ еўрапейскага самаўсведамлення, там, можна сказаць, захоўваецца сярэднявечча, закансерваванае бальшавікамі. А ў нас, беларусаў, ёсць моцная беларуская дзяржава.
    Што значыць "моцная дзяржава"? Таталітарная дзяржава была таксама моцнай, але мы памятаем пра яе псеўдадэмакратычны і антынацыянальны характар. Дарэчы, як бы вы ацанілі цяперашні характар беларускай дзяржаўнасці гэта посгтаталітарызм ці што іншае?
    У нас цяпер неататалітарны лад. Посттаталітарызм ужо мінуўся, ён быў з 27 ліпеня 1990 года да 25 жніўня 1991 года, усяго толькі год. На працягу таго года існавала кампартыя, але ўжо не была накіроўваючай і вырашальнай’’сілай у грамадстве. Існаваў таксама СССР як адзіная дзяржава, але ў нас была адначасова і фармальная незалежнасць. Вельмі добра, што мы хутка прайшлі посттаталітарны перыяд сваёй палітычнай гісторыі.
    Пасля паражэння путчу рэфармаванне таталітарнага ладу ў дэмакратычны адбываецца асабліва хуткімі тэмпамі, бо зніклі перашкоды ў асобе КПСС ІКПБ), дзяржбяспекі, палітызаванай ваеншчыны. Разам з тым захавана і штодзённа ўзмацняецца парламенцка-рэспубліканская форма дзяржаўнага ўладкавання, і гэта галоўная падстава сацыяльна-палітычнай стабільнасці Беларусі. Гэтая акалічнасць паспрыяла набыццю Беларуссю міжнароднага аўтарытэту. Зусім не выпадкова ў нас, у Менску, адкрыта першае паўнамоцнае прадстаўніцтва Арганізацыі Аб’яднаных Нацый у краінах СНД.
    У той жа час беларуская дзяржава застаецца антыбеларускай па стаўленні да нацыянальнай кулыуры і духоўнага адраджэння беларускай нацыі. Вазьміце дзеля прыкладу пазіцыю ўрада па шэрагу пытанняў: вайсковай справе, выкананні Закона аб мовах і іншых. Таму апазіцыя і ставіць пытанне аб адстаўцы ўрада, і раней ці пазней мы адправім яго ў адстаўку„.
    Такім чынам, галоўнае для апазіцыі зараз выйграць
    магчымы рэферэндум?
    -	Рэферэндум для апазіцыі не самамэта. Гэта толькі актыўны сродак уздзеяння на ўрад. Каб не было пагрозы рэферэндуму, наш ўрад працаваў бы нашмат горш, чым працуе цяпер. Ураду дзеля нармальнай работы патрэбны пастаянныя штуршкі з боку апазіцыі...
    Магчымы два варыянты далейшага развіцця падзей. Калі апазіцыя ў выніку рэферэндуму прыходзіць да ўлады, у апазіцыю ператворацца тыя, хто знаходзіцца пры ўладзе цяпер. Мы спадзяёмся на гэты варыянт, бо мяркуем, што возьмем на новых выбарах больш паловы галасоў. У такім разе мы сфарміруем кааліцыйны ўрад, у якім будуць прадстаўлены розныя партыі і рухі. Калі ж такі варыянт не здзейсніцца апазіцыя не набярэ больш паловы галасоў, тады мы застаемся апазіцыяй і надалей, але апазіцыяй больш моцнай. Гэта таксама някепска, бо цяпер мы маем у Вярхоўным Савеце толькі каля дзесяці працэнтаў галасоў, а такім лікам прадстаўніцтва вельмі цяжка заблакіраваць які-небудзь непажаданы для апазіцыі закон.
    Асноўнае спадзяванне апазіцыі Беларускага Народнага Фронту, Беларускай сацыял-дэмакратычнай Грамады, Беларускай сялянскай партыі, іншых партый і рухаў нацыянал-адраджэнскай і дэмакратычнай накіраванасці ўсё-такі не на рэферэндум. Рэферэндум можа быць, a можа й не быць, гэта адзін з дробных этапаў палітычнай барацьбы. Асноўнае наша спадзяванне палягае на далейшае нацыянальна-духоўнае адраджэнне Беларусі. Яно, адраджэнне, з'яўляецца стратэгічнай мэтай апазіцыі.
    -	Вы кажаце "апазіцыя", падразумяваючы, пэўна, яе нацыянал-дэмакратычны фланг. Аднак жа ёсць і іншы, супрацьлеглы фланг камуністычны. Наколькі сур'ёзным
    Алег Анатольевіч ТРУСАЎ нарадзіўся ў 1954 годзе ў горадзе Мсціславе Магілёўскай вобласці. Гадаваўся без бацькоў (бацькі паходжаннем з беларускай шляхтыаднадворцаў I расейскіх сялян). Скончыў гістарычны факультэт БДУ (1976), аспірантуру. Кандыдат гістарычных навук (аўтар пяці навуковых кніг, манаграфій і альбомаў і каля пяцісот артыкулаў). Працаваў у рэстаўрацыйных майстэрнях, Беларускім рэстаўрацыйным праектным інстытуце.
    вам уяўляецца процістаянне гэтых частак апазіцыі?
    На самай справе камуністычная групоўка з’яўляецца правым флангам кіруючай сістэмы, яе сапраўдным экстрэмісцкім крылом. Гэта кішэнная групоўка ўрада, з ім яна ўзгадняе ўсе свае дзеянні і акцыі...
    Наша, дэмакратычная апазіцыя ў Вярхоўным Савеце апазіцыя канструктыўная. Урад Кебіча лічыцца з апазіцыяй больш, чым урад Гайдара з уяўнай апазіцыяй у Расіі. Хоць мы ўрад крытыкуем і ставім пытанне аб яго адстаўцы, але мы з ім супрацоўнічаем там, дзе лічым патрэбным. Крытэрый для супрацоўніцтва апазіцыі з урадам адзін умацаванне беларускай дзяржаўнасці. У гэтым канструктывізм апазіцыі. Я, напрыклад, свядома дапамагаю некаторым міністрам вырашыць тое ці іншае пытанне, калі гэта, на мой погляд, паспрыяе ўмацаванню міністэрства. Калі б я быў класічным апазіцыянерам, дык я зрабіў бы ўсё магчымае, каб разбурыць гэта міністэрства і прыйсці на месца міністра. Але задача нашай апазіцыі не разбурэнне існуючых структур, а іх рэфармаванне да кшталту дэмакратычнай беларускай дзяржавы. Для нас больш важныя не ўласныя акцыі, мітынгі БНФ, а рэальныя змены структур дзяржавы. Напрыклад, галоўным дасягненнем апаэіцыі ў вайсковай справе было не свята беларускай вайсковай славы 8 верасня, а прыняцце рэальнай прысягі 6 верасня курсантамі Менскіх ваенных вучылішчаў...