• Газеты, часопісы і г.д.
  • Версіі  Юрась Залоска

    Версіі

    Юрась Залоска

    Выдавец: Тэхналогія
    Памер: 463с.
    Мінск 1995
    144.09 МБ
    На працягу апошніх гадоў ваш, Ніл Сямёнавіч, конавы алтар, калі можна так сказаць, гэта палітычная трыбуна
    і, вядома ж, "закуліссе" маладой беларускай палітыкі, якая толькі выгрунтоўваецца, набывае свой твар і прысутнасць у палітыцы сусветнай... Але мне чамусь нагадваецца парада А.Чэхава прыстойным людзям унікаць палітыкі як справы зазвычай не зусім далікатнай, не зусім чыстай. I вось у палітыку прыходзіць паэт тонкая душа, пяснярлірык, паслугач духу... Паэт у палітыцы як жа ён сябе тут пачувае, ці не пакутуе душэўна ў гэтай сферы жыцця?
    Думаю, не варта абсалютызаваць выказванні вялікіх у тым ліку і А.П.Чэхава. Гісторыя сусветнай літаратуры ведае безліч прыкладаў, калі паэт мусіў кідацца ў гушчу палітычнай барацьбы і больш таго: непасрэдна мяняць пяро на шаблю або на карабін. У баях за свабоду Бацькаўшчыны загінулі Хрыста Боцеў, Шандар Пецёфі, за палітычную дзейнасць быў павешаны Кандрат Рылееў, быў сасланы ў Сібір на катаргу Алесь Гарун...
    Вядома, палітыка, як правіла, бруд, і прыемнага ў ёй для паэта мала. Але калі пытанне ставіцца пра лёс твайго народа быць яму на гістарычнай арэне ці, страціўшы сваю мову і культуру, сысці з яе, сканаць і знікнуць, дык хіба ў паэта ёсць маральнае права заставацца ўбаку ад палітычных баталій, маладушна адседжвацца ў ціхай гавані? За жыццё я наслухаўся нямала мудрых крэда чыстых парнасцаў, накшталт: "Галоўнае таленавіта пісаць, тварыць мастацтва, а палітычнымі пытаннямі займацца ёсць каму..." Ну што ж, у кожнага свой выбар, свой жыццёвы лёс. Вядома, найпершая справа пісьменніка калі зыходзіць з ідэальнага пісаць мастацкія творы. Але, здаецца, такое зайздроснае долі для беларускіх майстроў слова не ўгатавана. Праз усю гісторыю нашай літаратуры праходзіць вобраз пісьменніка, які дорага плаціць за ўдзел у барацьбе дзеля шчасця свайго народа, свайго роднага беларускага краю. Маю на ўвазе не толькі апальных, затраўленых пераследаваннямі, сасланых і расстраляных (а іх дзесяткі), забітых подлымі наймітамі. Думаю таксама і пра тых, што падарвалі здароўе ў турмах і заўчасна сышлі ў магілу, як В.Таўлай, або ў юнацкім узросте згарэлі ад сухотаў, як М.Багдановіч, паколькі лячыць гэтую хваробу, пішучы "Народ, Беларускі Народ!”, немагчыма: такія вершы нават са здаровых грудзей выходзяць крывёю...
    Пакутна мне бывае не ад таго, што з галавою акунаюся ў вір палітычнага змагарства, а ад таго, што, па-першае, шмат часу і сілы траціцца на выкананне чыста чыноўніцкіх абавязкаў, а па-другое, што вельмі рэдка ўдаецца застацца сам-насам з белым аркушам паперы і "выдумку слязою абрасіць” (прашу прабачэння за гэты спантанны пераклад пушкінскага радка).
    Тым не менш пяройдзем усё-такі да палітыкі. Па сацыялагічнай статыстыцы {над ёю працаваў навуковы калектыў з Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклоруАН БеларусіІ, за апошнія тры гады I1988 19911 колькасць прыхільнікаў адраджэння істотна не пабольшала і застаецца фактычна нязменнай каля 14-16 працэнтаў ад агульнай колькасці насельніцтва рэспублікі. У гэтае кола, трэба думаць, уваходзяць тыя людзі, хто і раней валодаў мовай і каго не грэба было агітаваць за беларушчыну. Такім чынам, выходзіць, шторухза адраджэнне застаецца справай вузкага кола людзей і ператвараецца ў нейкай ступені ў элітарны занятак.
    Але ж сучасным "нацыяналістам" ужо задоўжылася пачувацца "нацыяналістамі", бо ідзе час, а жартаўлівая гульня ў адраджэнне на ўзроўні дзяржавы аніяк не ператварыцца ў ЖЫЦЦЕ проста жыццё чалавека, у якім не было б патрэбы змушана пераконваць кагосьці, што ты дыхаеш, бо, маўляў не можаш не дыхаць... Як вы мяркуеце, чаму прырашчэнне адраджэнскага кола не адбываецца барзджэй і ці можна чакаць у гэтай справе новых дзейсных захадаў?
    Я, відаць, не зусім пагаджуся з тым, што рух за нацыянальнае адраджэнне Беларусі ператвараецца ў "элітарны занятак", у "жартаўлівую гульню", і не робіцца рэальным жыццё чалавека. Рух за адраджэнне шырыцца і. становіцца жыццём, але на яго шляху паўстаюць моцныя перашкоды, якія лёгка і хутка не пераадолееш. Нас чакае вялікая-вялікая работа, разлічаная на доўгі-доўгі час, работа ў межах дзяржаўнага Закона аб мовах, зразумела.
    Беларуская мова на працягу, бадай, чатырох стагоддзяў знаходзілася ў вельмі неспрыяльных, экстрэмальных умовах. За колькі ж часу можна вярнуць упушчанае? За год за два? Ды не, вядома. Прышчапляць нашу мову ў душах і
    сэрцах жыхароў Беларусі давядзецца доўга. Да таго ж стану, калі гаварыць ёю будзе гэтак жа натуральна, як дыхаць, можа быць, мы дойдзем толькі праз некалькі пакаленняў... Але не трэба ад гэтага ўпадаць у песімізм. Мова належыць да катэгорый, лёс якіх вырашаецца на абсягах вякоў, а не ў межах аднаго ці двух дзесяцігоддзяў. Па маіх назіраннях, усё больш грамадзян рэспублікі спрабуюць вярнуцца да беларускай мовы. Шчаслівае вяртанне! I хаця такіх фактаў яшчэ не вельмі шмат давайце ўсё ж парадуемся ім. Бо нядобра, калі мы трацім здольнасць не толькі спачуваць, але й радавацца за іншых...
    Вы нагадалі пра перашкоды на шляху адраджэння. Сапраўды, адначасна з адраджэнскай нацыяналфундаменталісцкай палітычнай плынню ў рэспубліцы існуе і адчувальная плынь захавання прыярытэтнага і прывілеяванага стану рускамоўнай культуры ў Беларусі. Прыкра, што ідэолагі і адэпты рускамоўнай культуры ў нас даооль не пазбавіліся старой шавіністычнай хваробы і публічна вызначаюць адраджэнскія высілкі як "мяшчанскаправінцыйны комплекс" / да т.п. Якімі бачацца вам шляхі паразумення / прымірэння гэтых розных плыняў?
    -Адно з самых цяжкіх і пакутлівых для мяне пытанняў. Пачнём з канстатацыі таго факта, што русіфікацыя Беларусі, усяго дзяржаўнага, грамадскага, духоўнага жыцця ў рэспубліцы дасягнула памераў жахлівых. Жахлівых для лёсу нашай мовы, нашай культуры, нашай духоўнасці, для лёсу нашай беларускай нацыі. Далей каціцца ўжо няма куды. Нацыянальна свядомыя беларусы, перш за ўсё з ліку творчай і навуковай інтэлігенцыі, зразумелі гэта даўно і сапраўды жахнуліся. I ўзнялі голас пратэсту за пошук спосабаў процістаяння канчатковай русіфікацыі, за арганізацыю неабходнай работы па самавыратаванню.
    Складанасць гэтай задачы ў тым, што руская мова амаль цалкам выцесніла беларускую не толькі ў сферах вытворчых і абслугоўчых, але і ў такіх прэстыжных сферах, як культура, навука, адукацыя. Як і сто гадоў назад, у псіхалогіі шырокіх колаў насельніцтва Беларусі пануе нялюдскі міф, што калі ты хочаш далучыцца да сапраўднай культуры, то павінен адцурацца беларускай мовы і перайсці на рускую, карыстацца рускай. Гэта псіхалагічная
    настройка заўсёды жывіла I працягвае жывіць рускамоўную традыцыю на беларускай зямлі.
    Як ні горка гаварыць, але руская плынь не толькі пераважае, але I падаўляе беларускую паўсюдна I скрозь. Беларускамоўныя астраўкі хоць I шырэюць, патроху разрастаюцца, але застаюцца ўсё ж астраўкамі ў бязмежнай Іншароднай стыхіі. Пералому не адбылося бо не адбылося пераходу на ўласны, нацыянальна-беларускі тып думання, самапачування. Беларускае ў духоўна-культурным жыцці рэспублікі выглядае ўсё яшчэ нейкім даважкам, ці, калі хочаце, дамешкам дзеля надання экзатычнага "заходне-рускага" каларыту агульнаму культурнаму варыву.
    Але тэндэнцыя прарастання ў будучыню больш моцная ў самабытнай беларускай культуры. ТолькІ ёй патрэбна належная дзяржаўная I грамадская падтрымка. I тады пануючай стане яна што будзе I натуральна I нармальна для цывілізаванага грамадства. Так ёсць у любой незалежнай краіне, так павінна быць I ў нас. А рускамоўная кулыура будзе займаць адпаведнае не сумняваюся: вельмі значнае месца. Значнае, але не дамінуючае, як тое выглядае цяпер. Руская культура будзе плённа засвойвацца намі як I дагэтуль, будзе падтрымліваць развіццё беларускай культуры, узбагачаць I жывіць яе. Як, зрэшты, I Іншыя культуры свету, толькі ў непараўнальна большай меры адпаведна маштабам распаўсюджанасці I сіле традыцый.
    Пытаеце пра шляхі паразумення дзвюх плыняў?.. НаколькІ мірным I плённым будзе Іх суіснаванне I супрацоўніцтва, залежыць, вядома, ад мудрасці, ад меры чалавечнасці I маральнай вышыні абодвух бакоў. Кажу "абодвух", але асабліва хацеў бы падкрэсліць ролю I абавязак, якія ўскладаюцца ў гэтай сітуацыі на прадстаўнікоў рускамоўнай плыні. Тут будзе мець значэнне перш за ўсё тое, як хутка тэарэтыкі I практыкі русіфікацы I перагледэяць, усаромеўшыся, свае пазіцыі I прызнаюць, што весьці далей лінію на асіміляцыю беларускэй мовы I культуры справа, папершае, ганебная, па-другое безнадзейная. Вырастаюць I прыходзяць у жыццё новыя, маладыя пакаленні, якія гэтую (сціну зразумеюць своечасова. Дапаможа Ім у гэтым новая гістарычная рэальнасць станаўленне неэалежнай
    беларускай дзяржавы, у якой не на словах, а на справе беларуская мова будзе займаць становішча дзяржаўнай мовы.
    Вядома ваша прыхільнасць да мовы, як кансаліданта народа, нацыі, і гэта важная, асобная тэма разваг. Але ў сённяшніх сацыяльна-эканамічных варунках у стане, так бы мовіць, глабальнага вэрхалу нас хутчэй за ўсё з'яднае і ўжо з'ядноўвае іншая, зусім прымітыўная, зматэрыялізаваная рэч люмпенскае маёмаснае становішча. У гэтых адносінах мы ўсе з'яўляемся "братамі па нядолГ: не бачыцца Істотных адрозненняў паміж становішчам прыгоннага калгасніка ці закабалёнага рабочага I, схажам, становішчам народнага дэпутата альбо народнага паэта Беларусі, амаль усе мы ў сэнсе эканамічна-юрыдычным люмпены, жабракі... Вам, Ніл Сямёнавіч, не здаецца, што нас ТАКІХ пачынае папраўдзе з'ядноўваць не мова, не рэлігія, не духоўныя памкненні, a рынак і сітуацыя сацыяльнага выжывання?
    У звязху з выказаным і наступны сумлеў. Пры рынку фармуецца тое непазбежна і натуральна сярэдні клас, клас гаспадароў-уласнікаў, заможных людзей, на працавітасці / менталітэце каторых усталявалася заможнасць / высокаразвітасць еўрапейскіх краін. Але ў нас гэтае фармаванне адбываецца на тутэйшы, дзіўны капыл: сярэдні клас у незалежнай Беларусі не з'яўляецца, уласна кажучы, беларускім.
    Сутнасць пытання працэс нацыянальнага адраджэння ва ўмовах станаўлення рынку, развіцця прынцыпова іншых эканамічных адносін, інакшых асноў гаспадарання. Тое бясспрэчна, што складваецца, фарміруецца г.зв. "сярэдні клас" у свеце ён здаўна вядомы як клас буржуазіі. Так, мабыць, і патрапляе яго назваць каб не туманіць вочы людзям, якія не здавалі экзаменаў па палітэканоміі.