• Газеты, часопісы і г.д.
  • Версіі  Юрась Залоска

    Версіі

    Юрась Залоска

    Выдавец: Тэхналогія
    Памер: 463с.
    Мінск 1995
    144.09 МБ
    У горадзе валадарыць Рагвалод, горад радуецца Рагнедзе...**
    У Горад уступае Пан Сахі і Касы
    дадамо мы.
    Дык што ён шукаў Міхась Раманюк?
    Што збіралі-шукалі З.Пазьняк, А.Марачкін, браты Чарняўскія, браты Луцкевічы, Ластоўскі, Скарына?
    Што збіраюць сёння і чым у тым збіранні кіруюцца сучасныя нашаніўцы, грамадоўцы, фронтаўцы... сотні беларускіх юнакоў і дзяўчат?
    "Прыдбаць зямлю, набыць свой кут”?
    Для мяне, прынамсі, адказ на гэтае пытанне сёння ляжыць за межамі вымоўнасці. А чыста рамантычна думку сфармуляваў бы так:
    БЕЛАРУШЧЫНА.
    БЕЛАРУШЧЫНА як прыгожае паданне, жаданы міф.
    БЕЛАРУШЧЫНА ях ідэалістычны цэнтр прыцягнення душы, што вызначае і парадхуе свет рэчаў вакол нас:
    жытло, апратку, песні, сны...
    БЕЛАРУШЧЫНА як усебеларускі метафізічны Грааль, у які збіраюцца-сыходзяцца токі нацыянальнага духу і які дзеля таго варты такой жа светлай міфалагізацыі, як і той сапраўдны, міфічны Грааль...
    "Палітыка, як правіла, бруд, і прыемнага ў ёй для паэта мала. Але калі пытанне ставіцца пра лёс твайго народа, дык хіба ў паэта ёсць маральнае права заставацца ў баку ад палітычных баталій? Вядома, найпершая справа пісьменніка пісаць мастацкія творы, але, здаецца, такое зайдроснае долі для беларускіх майстроў слова не ўгатавана...
    Як ні горка гаварыць, але руская плынь (у культуры) не толькі пераважае, але I падаўляе беларускую паўсюдна... Беларускамоўныя астраўкі застаюцца астраўкамі ў іншароднай стыхіі; пералому не адбылося бо не адбылося пераходу на ўласны, нацыянальнабеларускі тып думання, самапачування.. Але тэндэнцыя прарастання ў будучыню больш моцная ў беларускай культуры. Толькі ёй патрэбна належная дэяржаўная і грамадская падтрымка. Тады пануючай стане яна, што будзе і натуральна, і нармальна для цывілізаванага грамадства. А рускамоўная культура будзе займаць адпаведнае не сумняваюся: вельмі значнае месца. Значнае, але не дамінуючае..."
    Ніл ГІЛЕВІЧ
    Паэзія ў палітыцы і палітыка паэзіі
    "ТРЭБА ПАВЕРЫЦЬ У СВОЙ НАЦЫЯНАЛЬНЫ ГЕНІЙ, У ЗДОЛЬНАСЦЬ ПАСТАЯЦЬ ЗА СЯБЕ”
    * * *
    Сустрэча з народным паэтам Беларусі, старшынёй КамісіІ Вярхоўнага савета Рэспублікі Беларусь па адукацыі, культуры I захаванні гістарычнай спадчыны Нілам Плевічам адбылася ў снежні 1991 года, якраз пасля падпісання ў Белавежскай пушчы кіраўнікамі трох рэспублік БеларусІ, Украіны і Расіі пагаднення аб стварэнні СадружнасцІ Незалежных Дзяржаў. У хуткім часе парламент БеларусІ абсалютнай бальшасцю галасоў першым ратыфікаваў пагадненне, скасаваўшы Дагавор 1922 года аб стварэнні СССР. "Драма Віскулёў" толькі распачынала новую эпоху ў гісторыі савецкіх народаў...
    Тады, напрыканцы 1991 года, няшмат хто з палітыкаў I журналістаў казаў аб тым, што выхад з Саюза гэта толькі пачатак доўгатрывалай працы па напаўненні дэклараванай незалежнасці канкрэтным эместам палітычным, культурным, псіхалагічным. Дэмакратычныя лідэры ў Вярхоўным Савеце самаахвярна змагаліся за прагалошанне незалежнасці, але... яны амаль дарэшты выклаліся ў той драматычнай барацьбе, не захаваўшы эдольнасці надалей карпатліва т в а р ы ц ь незалежнасць.
    Ніл Гілевіч быў тым беларускім паэтам-палітыкам, які ўвесь час працаваў на стварэнне гуманістычнага апірышча беларускай палітыкі і дэяржаўнасці. У 1989 годзе пры яго непасрэдным удзелам ствараецца Таварыства беларускай мовы Імя Ф.Скарыны Іпаэт выбіраецца старшынёй таварыства, рэдагуе газету "Наша Слова"). Публіцыстыка НІла Плевіча, вершы, прамовы ў Вярхоўным Савеце скіраваны на яднанне грамадскіх сілаў вакол ІдэІ нацыянальнага адраджэння Іна пачатку 90-х выходзяць кнігі вершаў I публіцыстыкі НІла Плевіча "Незалежнасць", "Выбар", "Як не спыніць узыходу сонца" і інш.).
    Змагаючыся за палітычныя рашэнні, Ніл Плевіч засцерагаў ад залішняй эйфарыі, казаў аб тым, што абвяшчэнне незалежнасці само па сабе яшчэ не з'яўляецца здабыткам праўдзівай, сутнаснай незалежнасці бо галоўныя змены павінны адбыцца ў грамадскай псіхалогіі, душах людзей. Мабыць, сімвалічна, што "гуманітарную" камісію парламента ўзначаліў менавіта паэт. Паэт у палітыцы: як жа ён пачувае сябе ў гэтай сферы жыцця? Такое пытанне таксама прагучала ў нашай гутарцы...
    * * *
    Ніл Сямёнавіч, угутарцы з вамі меней за ўсё хацелася б цікавіцца ўнутранай работай камісіі па культуры Вярхоўнага Савета. Думаецца, час вымагае і ад палітыкаў, і ад журналістаў іншых клопатаў клопатаў перадусім пра агульнапсіхалагічнае, духоўнае ўратаванне людзей. Ужо доўгі час мяне, прынамсі, не пакідае адчуванне, якое асабліва ўзмацнілася пасля жнівеньскіх падзей у Маскве: быцца нашыя суайчыннікі страцілі веру ў паляпшзнне жыцця ўласнымі сіламі, прымірыліся з грамадскім бязладдзем і ўбоствам свайго матэрыяльнага існавання. Як на вашу думку, ці можна зараз прапанаваць людзям новыя Ідэалы гэткую выратавальную праграму-ідэалогію, паводле якой пасобіць вывесці грамадства з палітычнага і маральнага разладу?
    Здавалася б, самае важнае, самае галоўнае адбылося: суверэнная Беларусь дэнансавала Дагавор 1922 года аб стварэнні СССР, уступіла ў Садружнасць Незалежных Дзяржаў. Пстарычнае значэнне такіх акцый відавочнае, але, аднак жа, думаю, што на гэтыя заваёвы трэба глядзець толькі як на пэўныя і неабходныя перадумовы аздараўлення грамадства.
    Прычыны "хваробы", глыбокага эканамічнага, палітычнага і маральнага крызісу настолькі складаныя і сур'ёзныя, што САМА ПА САБЕ НЕЗАЛЕЖНАСЦЬ НАС HE ВЫРАТОЎВАЕ. Каб выйсці з катастрафічнага стану, пераадолець агульны I ўсебаковы заняпад, у якім мы апынуліся, сапраўды патрэбна нейкая агульнанацыянальная праграма. Лёгка I проста такая праграма выпрацавацца не можа. I шкада, што над ёю супольна не працуюць лепшыя розумы нацыі здольныя творча і па-сучаснаму мысліць дзяржаўнікі, філосафы, сацыёлагі, гісторыкі. У роздумах над такой "выратавальнай праграмай" давялося б, на маё разуменне, пільней зірнуць на ўвесь гістарычны шлях нашага народа, на яго ўласны сацыяльны і палітычны вопыт, на яго нацыянальны характар і менталітэт, пачаўшы з элементарнага пытання: хто мы і што мы? Ці ведаем мы належным чынам сябе? Што ў нас, напрыклад, ад Еўропы, а што ад Азіі? I на што з таго лепшага, што калісьці мелі і чым ганарыліся,
    яшчэ можам сёння абаперціся, што можам у мэтах нацыянальнага самасцвярджэння замацаваць I развіць?
    Нам столькі за стагоддзі гісторыі гвалтоўна навязвалася чужога, неадпаведнага прыроднаму складуладу нашае душы, нашым уласным традыцыям, I столькі гэтага "дабра" напластавалася на ўсім грамадскім I сямейным побыце беларуса, што прабіцца з-пад гэтых напластаванняў, з-пад гэтай нарасці сваімі ўласнымі пачаткамі неймаверна цяжка. I аднак жа мы мусім гэта зрабіць. Іншага шляху-спосабу я не бачу, апрача як глыбока зазірнуць у саміх сябе, зразумець сябе, убачыць тое, што сёння можа быць натуральным працягам нашага гістарычнага лёсу, нашага Існавання як самастойнай славянскай нацыі. Трэба паверыць у свой нацыянальны геній, у свае творчыя магчымасці, у здольнасць пастаяць за сябе абавязкова. Без гэтага мы як народ не акрыяем духам, не мабілізуемся ўнутрана, маральна на тыя вялікія высілкі, якія сёння ад нас патрабуюцца.
    Трэба беспаваротна стаць на шлях беларусізацыі ўсяго нашага жыцця, усяго нашага грамадскага I духоўнага ўкладу, нашай грамадскай псіхалогіі I маралі, з перакананнем, што паратунак толькі тут. ІншымІ словамі, патрэбен паваротны момант у нашай сучаснай гісторыі, сутнасць якога ў тым, каб пачаць рабіць Рэспубліку Беларусь сапраўды беларускай. Да гэтага часу яна такою яшчэ не з'яўляецца. Беларусь яшчэ мае стаць Беларуссюі Зразумеем жа гэта нарэшце. I барані нас Бог збаяцца, калі пачуем, ях залямантуюць нашы "добразычліўцы" агаі нацыяналізм! сепаратызмі правінцыялізм! ПАКУЛЬ СТРАХ HE ПАКІНЕ НАС МЫ HE СТАНЕМ ГАСПАДАРАМІ Ў СВАЕЙ ХАЦЕ, на сваім двары, на сваёй сядзібе, ну, а як жывуць негаспадары вядома... На вялікі жаль, патугі гарластых, нахабных I бесцырымонных "Інтэрнацыяналістаў" не марныя: запалоханыя, настрашаныя горкім нялюдскім мінулым, многія нашы людзі ўсё яшчэ прыслухоўваюцца да голасу Ілжэпрарокаў. Ну, што ж, перадумовы для перамен створаны: у незалежнай дзяржаве, упэўнены, ад гэтай нацыянальнай хваробы мы будзем пазбаўляцца больш рашуча.
    Але гэта адэін аспект таго, што вы назвалі "выратавальнай
    праграмай" ідэалагічны. Самым цесным чынам звязаны з ім другі маральны. Ідэя адраджэння Беларусі і беларускага народа можа ажыццяўляцца паспяхова толькі на грунце трывалай народнай маральнасці. Гэты грунт яшчэ ёсць, яшчэ дарэшты не знішчаны, не размыты, хаця з кожным днём разбураецца ўсё глыбей. Сорамна ( балюча бачыць, што адбываецца з душой чалавека, у што ператвараюцца людзі... Балюча, бо мы, беларусы, заўсёды вызначаліся прыродным пачуццём маральнасці, добрасумленнасці, прыстойнасці, нас паважалі за працавітасць і сціпласць, за дабрыню і спагадлівасць. Гэтыя якасці ў нашым характары ўсё больш і больш трацяцца, і мы няйначай як змірыліся з гэтым, махнулі самі на сябе рукой маўляў, усё адно пагібель, ну, дык так нам і трэба. Гэта страшна. Гэта самае горшае, што можа здарыцца з грамадствам.
    He сакрэт, што маральныя апоры ў нашым народзе пачалі падрывацца даўно ў супольнасці з агульным працэсам дэмаралізацыі і абездухоўлення на ўсёй тэрыторыі былога Саюза непарушных. Штучнае класавае расслаенне, гвалтоўнае парушэнне прынцыпу сацыяльнай справядлівасці (хто не працуе, усё-такі есць, ды яшчэ як!), засілле партакратычных балбатуноў-дэмагогаў, панаванне беззаконнасці, усё гэта непазбежна вяло і прывяло да заняпаду грамадскай маралі, садзейнічала разбэшчванню і дэградацыі асобы. Дзе яшчэ ў свеце знойдзеш такую непавагу да чалавека, як у нас? Дзе яшчэ ён так сацыяльна і юрыдычна безабаронны? Дзе ў іншым месцы так танна цэніцца яго жыццё? I мы звыкліся з гэтым, пагадзіліся, бо не пратэстуем жа, не паўстаём супраць! Бо лічым, што так і трэба, бо іншае самапачуванне нам проста незнаёмае...
    Рэч, аднак, у тым што і духоўна-маральнае аздараўленне нацыі, як і яе эканамічна-сацыяльны прагрэс, магчыма толькі тады, калі мы ўсе, ад малога да вялікага, ці як-то кажуць усенародна, пранікнемся вялікай ідэяй беларускага нацыянальнага Адраджэння, калі гэта ідэя стане для нас усіх магутным стымулам грамадскай чыннасці і нашай запаветнай пуцяводнай зоркай.