• Газеты, часопісы і г.д.
  • Версіі  Юрась Залоска

    Версіі

    Юрась Залоска

    Выдавец: Тэхналогія
    Памер: 463с.
    Мінск 1995
    144.09 МБ
    3 газетнай паласы: "ЛіМ", 10.04.1992 ПАДВОДЗІЦЬ ПАЧУЦЦЕ ГУМАРУ ЦІ?..
    Адказ прафесару А.Саламонаву і іншым аматарам статКістыкі
    ...Безумоўна, калі мы каэалі пра тое, што беларусы меншасць у сваёй краіне, дык казалі метафарычна, бо пашпартных суайУыннікаў сапраўды адносная большасць, як сведчыць апошні перапіс насельніцтва. Але наша метафарычнасць выклікана тым духоўным і моўным станам Беларусі, які інакш, як дэпрэсія, не назавеш. Няўжо вакол вас асабіста большасць беларусы па
    духоўнасці, па мове? Можаце не адказваць самі ведаем, што гэта не так. I калі вас задавальняе той вар'яцкі стан, калі чалавека за родную мову могуць папросту зняважыць у сталіцы ягонае краіны, дык мяне і маіх калег такі стан задаволіць не можа.
    Беларушчына па-ранейшаму ходзіць у апазіцыі, і гэта не метафара, а рэчаіснасць.
    ТолькІ ў краіне з такой рэчаіснасцю можна рабіць кар'еру на галаслоўным патрыятызме, лічачы рэчаіснасцю не саму рэчаіснасць, а лічбы перапісу насельніцтва.. Цікавае месца вашых разваг ”аб суровай ісціне біялагічнай прыроды", згодна з якой (па-вашамуі беларусамі, рускімі, палякамі, кітайцамі і інш. нараджаюцца, а не становяцца.. Ваш адказчык прапанаваў менавіта этналагічны падыход да разумення нацыі, згодна з якім "нацыянальнае" не ёсць біялагічная (генная) катэгорыя; гэта з'ява сацыяльная, духоўная. Калі грамадства не стварае адпаведных нацыянальнаму інстытуцый школы, літаратуры, сродкаў масавай Інфармацыі і інш. "нацыянальнае" дэградуе, як дэградуе дзіця, пазбаўленае сенсорнай нагрузкі. Здаецца, наша нацыянальная гісторыя XX стагоддзя самы яскравы таму прыклад.
    Так, беларусы стары народ. У гісторыі наша апірышча. Але як нацыя мы яшчэ не адбыліся, наша развіццё пасоўвалася са збоямі I катаклізмамі, з надрывам I крывёю. Гэта толькі камуністаў-інтэрнацыяналістаў (і не адных толькі камуністаў: катэгорыя інтэрнацыяналістаў шматскладовая) задавальняла "статыстычная" рэчаіснасць. Праз яе і прапагандаваўся незвычайны росквіт нацый у Савецкім Саюзе, хоць "нацыянальнае" існавала папраўдзе як забароненая праява культуры. Толькі цяпер гэта хваля выходзіць з падполля.
    Камуністы на нейкім этапе перабудовы паддаліся на "флірт" нацыяналаў-адраджэнцаў, але хутка зразумелі, мабыць, што гэты флірт для Іх дрэнна скончыцца. Яшчэ да путчу камуністы (і, дарэчы, іншыя "Інтэрнацыяналісты") змянілі ідэалагічны акцэнт з інтэрнацыяналізму на "агульначалавечыя каштоўнасцГ пасля таго, як першы быў збэшчаны перабудовачнай публіцыстыкай. Пра агульначалавечыя каштоўнасці кажаце і вы. Няўжо вы лічыце, што недаразвіты нацыянальна народ можа прадукаваць адэкватныя каштоўнасці? Вялікая рэч адпаведнасць. Якім агульначалавечым каштоўнасцям адпавядае наш народ у цяперашнім стане? ДэмакратыІ, рыначнай эканоміцы, абароне правоў чалавека? Да гэтага нам яшчэ расці I расці. Можна казаць пра цярпімасць, ненавязлівасць беларусаў, але ж гэта катэгорыі псіхалагічныя; каштоўнасці ж заўсёды пазнаюцца праз рэчаіснасць, якую можа засаоіць Іншы народ. ТолькІ перш чым ствараць каштоўнасці, трэба прывесці сябе ў нармальны стан, I найперш аднавіць -
    успомніць уласную духоўную гісторыю, каб лепш ведаць, што рабіць далей. Без гэтага мы не зможам зрабіць сваё жыццё адухоўленым: не будзем аедаць, на што арыентавацца і якія псіхалагічныя патэнцыі скарыстоўваць.
    У гэтым сэнсе кожны журналіст і публіцыст выбірае свой накірунак пошукаў. Мы выбралі кірунак раскопак не эксгумацыіі нашай гісторыі, рэканструкцыі нашага духоўнага развіцця. Гэты кірунак, натуральна, выклікае шмат пытанняў, пярэчанняў, эмоцый I дапушчэнняў, але так эаўжды адбываецца, калі ты хочаш назваць неназванае...
    3 ДЗЕННІКА
    4.09.1994
    Так моцна павязана асабістае з грамадскім, нацыянальным... Але ўвесь час адчуваю і адчуваю паралельнасць існавання ў сабе дзвюх плыняў самаўсведамлення; нават нельга адну з іх выэначыць як "галоўную": проста адна плыня свядомасці гэта "Я ТУГ', г.зн. у кантэксце перажыванняў / думак свайго асяроддзя, скажам, прыяцеляў-Інтэлектуалаў; другая плыня гэта "Я УНУТРАНЫ", "Я ЭГО", гэта мае асабістыя рахункі з жыццём I са светам, мая асабістая няўтульнасць ці ўладкаванасць у свеце... Івось калі "адраджанізм" перакрывае плыню асабістай зкзістзнцыі, рух, эвалюцыю "Я ЭГО" Іа гэткіх сучаснікаў нямала, асабліва ў "старэйшым пакаленні"), то няма Шчога больш сумнага ў такім выпадку; / нават калі "адраджанізм" не выяўлены голасна, усё адно можа быць палоненасць самім кантзкстам Гдыскурсам", як модна стала пісаць і казаць пра кантзкст, метад, правіла...). Усё адно "Я" не эвалюцыянуе; прынамсі, мы адчуваем адсутнасць "Я", неэалежнага ад "нацыянальнай задачы”... А хіба ж ДУША не ёсць важнейшая за ўсе "задачы", "адраджэнні", "дыскурсы"?..
    іаваным ад вясковага азяцін . I няма канца-краю
    ^y і здараецца, што вяртання ў
    насці.	г^дм|
    эмпірычным y.->S® вяртаючыся
    Е? сімвалічны сэнс. Добра паШТ^ Бёх> Азеда яго Азеці-гаралчукі, што ^^ОАпускі і жылі ў сястры, маёй маці, м\іузеем". "Пайшлі на Грул, у музейГ оаліся ісці ў аАвелкі з НавасаАОў Інай ■ ралзіму, у сусеАнюю вёску ГруА, ск^ аўАЫ, то быў музей: захавалася азв^ / ёй ніхто пасля смерці АЗёАа не ы, свіронак. пуня, арывотня, істопка,
    "Асабліва па-гаспадарску адчувалі сябе нашы продкі ў сваім Доме ў XV — XVI стагоддзях. Іх мова тады была рэальнай дэяржаўнай мовай Вялікага княства Літоўскага; правы гаспадара абаронены артыкуламі беларускамоўнага Літоўскага статута, ледзь не самага дасканалага збору законаў у тагачаснай Еўропе. У Еўропу беларускія эемлі ўваходзілі тады з годнасцю сваімі добрымі таварамі, сваімі талентамі, мастацтвам. I сама Еўропа тады імкнулася ў Беларусь колькі яе сватлых прадстаўнікоў прыязджала сюды, каб жыць і працаваць, тварыць. Усб гэта давала I дае падставы лічыць той перыяд ЗАЛАТЫМ ВЕКАМ у нашай мінуўшчыне. Залатым у параўнанні з папярэднім I наступным парыядамі...
    На сіння ўнутраны, духоўны патэнцыял беларускай нацыі далйка не рэалізаваны. I рэалізуецца відаць, не раней, як у новым тысячагоддзіі-”
    Адам МАЛЬДЗІС
    Нацыя на рыштаваннях недабудаванага дому УСПАМІН ПРА "ЗАЛАТЫ ВЕК” -
    НА ПАРОЗЕ III ТЫСЯЧАГОДДЗЯ
    * * *
    Ці стане ў нас мужнасці будаваць свой Дом?
    Нашы продкі вялі будаўнічы рэй цягам стагоддзяў, перадаючы сакрэты рамяства з пакалення ў пакаленне. Хата вось што сталася прытулкам беларусаў на некалькі вякоў, ад сівога сярэднявечча да нашых дзён. Ды ў стагоддзі дваццатым, у час наступу культуры гарадской, новыя пакаленні няўхільна губляюць прыёмы хатабудаўніцтва; апыніся ты ў вёсцы сам-насам з дрэвам I пляцоўкай зямлі нічога не здолееш зрабіць. I раўналеткі, дужыя ды здаровыя хлопцы, не дадуць рады ў тваёй будоўлі, бо таксама нічога не засвоілі з уменняў бацькоў. A бацькі нямоглыя...
    He могучы паставіць драўляную хату, мы хочам збудаваць Дом дзяржаўны, усебеларускі... Але хату для сябе ты можаш і не паспець пабудаваць жыццё людское поўнае перашкод, хвароб, замінанняў; удзел жа ў будоўлі супольнага Дому беларускага дае спадзеў, што калі не тваё ўласнае жыццё, дык хоць жыццё твайго дэіцяці будзе ўладкаваным I годным. Такім яно можа быць, калі ты сёння пакладзеш сваю цагліну ў падмурак моцнай і незалежнай Беларускай Дзяржавы.
    За стагоддзі гістарычнага шляху беларусы набліжаліся да ўладкавання свайго дзяржаўнага дому асабліва блізка ў часы Вялікага княства ЛІтоўскага, не выпадкова той перыяд у развіцці культуры прынята называць "залатою парой". Аднак, як і шмат якім народам свету, у поўнай меры спраўдзіць мару гаспадарання на сваёй зямлі беларусам не ўдавалася на працягу стагоддзяў. Ды, мабыць, такая істотнейшая заканамернасць гісторыі, што ніякія перашкоды і злыбеды на шляху народа не могуць адпрэчыць у яго жадання будаваць свой дзяржаўны Дом. У сваёй Дзяржаве чалавеку суб'екту гісторыі пачувацца нашмат лепш, чым у чужой, гэтаксама як чалавеку суб'екту быцця свой куток мілей за чужы прытулак. Няма, бадай, больш пакутлівай долі для чалавека, чым лёс Агасфера вандроўніка; а што, калі такуюдолю спазнае народ?..
    Беручыся за справу адраджэння свае тысячагадовае культуры, вяртання да жыцця здабыткаў аўтахтоннага мастацтва, беларусы не могуць не памятаць пра здаўна Існаваўшыя на беларускай зямлі нацыянальныя традыцыі, рэлігійныя культы іншых народаў яўрэяў, рускіх Іу першую чаргу стараабрадцаў), татар / іншых,
    што жылі побач і супольна з беларусамі стваралі агульную беларускую культуру. Традыцыі розных народаў, і аўтахтонаў, і блукачоў каго лёс прывёў на гэтую зямлю і асадзіў тут, склалі адзіную культуру беларускую. Шмат якія з'явы ў ёй абумоўлены ўзаемасувяззю і ўзаемапранікненнем традыцый. Напрыклад, гарадская культура беларусаў з сярэднявечча і да другой сусветнай вайны зазнала значныя ўплывы культур польскай, яўрэйскай, велікарускай... Нідзе больш у свеце, як у Беларусі, не мелі такога ўкладу жыцця яўрэі. Возьмем статыстыку Расійскай імперыі канца XIX пачатку XX стст.: лічы ў кожным мястэчку Гродзенскай губерні "Северо-Западного края" праваслаўная царква, касцёл, сінагога, яўрэйскі малітоўны дом (часта некалькі такіх дамоў), дзесяткі гандлёвых крамаў... Ў мястэчку Поразава, напрыклад, Ваўкавыскага павету Гродзенскай губерніі на 1907 было: храмы трох канфесій і яўрэйскі малітоўны дом, 33 крамы, 6 піцейных дамоў, гарбарны завод, медаварны завод, завод для вырабу газіраванай вады... У Поразаве за год збіралася 7 кірмашоў і ўся пералічаная "эканоміка" I "культура" на 1979 жыхароў мястэчка!.. Мне за гэтай статыстыкай уяўляецца перш за ўсё лад жыцця краю, зладжаны намаганнямі і розумам сужыхароў гэтай зямлі: пераважна саміх беларусаў і яўрэяў, бо польская арыстакратыя і рускае чынавенства знаходзіліся "наверсе" і як такія ўплывалі на культуру болей сілавымі метадамі. Беларусы ж і яўрэі воляй лёсу заставаліся ў адной спалуцы перад парадкамі самадзяржаўя і разам ладзілі свой няхітры, мерны побыт... Потым гэтае "пабрацімства" засведчыцца ў час вайны, калі ў беларускіх сем'ях яўрзі знаходзілі схованку ад смяротнай небяспекі.
    Ды ліхі час дарэчы, не такі і вялікі, усяго некалькі дзесяцігоддзяў пабурыў лёсы людскія і лёсы народаў, што жылі колісь побач. Неспавядальнымі шляхамі зышлі з местачковай Беларусі яўрэі, з'ехалі польскія паны... Зазналі нацыянальны заняпад тутэйшыя беларусы. Толькі вобраз утульнага, крэпкага Дому па-ранейшаму актуальны для гэтай зямлі. Якім будзе гэты агульны Дом, якімі сіламі будзе будавацца, чаго вымагае ад будаўнікоў-насельнікаў?..