Версіі
Юрась Залоска
Выдавец: Тэхналогія
Памер: 463с.
Мінск 1995
Чаго не заўважыў у замежных суродзічаў дык гэта якогась падкрэсленага гонару за свае беларусазнаўчыя набыткі, хоць яны, вядома, не малыя. Дастаткова добра праінфармаваныя яны і адносна жыцця свайго, як вы кажаце, візаві. На вітрыне ў "Скарынаўцы" пад шырокі доступ выстаўлена практычна ўся перыёдыка з Беларусі, уключна з цёмнай памяці "Полмтсобеседннком". Людзі прыходзяць, чытаюць, іншым разам палемізуюць... He адважыўся б, праз недасведчанасць, заглыбляцца ў адносіны Бацькаўшчына эміграцыя. Mary толькі падзяліцца адным назіраннем. Эміграцыя, менавіта тыя яе прадстаўнікі,
з якімі давялося пазнаёміцца, не прымаюць пракурорскага тону, нават нотак адпаведных, што трапляюцца ў нашых публікацыях аб беларускім замежжы. Дазвольце, працытую ў гэтай сувязі фрагмент з ліста Юркі Віцьбіча, пісьменніка і публіцыста, да Л.Галяка (Міхэльсдорф, 2 лютага 1947 годаі: "Mae сябры і я не сядзім на лаўцы падсудных, таксама як і зусім не збіраемся каго-небудзь судзіць... Судзіць каго-небудзь з нас Іальбо з вас) мае права толькі наш Вялікі Беларускі Народ. I прыйдзе той светлы час, калі Ен скіне кайданы і скажа сваё абгрунтаванае слова па справе нашае эміграцыі наогул і паасобных эмігрантаў у прыватнасці. А сёння кожны з нас, незалежна ад нашых светапоглядаў і веравызнанняў, мусіць змагацца за тое, каб наблізіць гэты светлы час, мусіць змагацца за здзяйсненне Акту 25 сакавіка, які між іншым зусім не з'яўляецца асабістай спадчынай ці прыватнай уласнасцю тае ці іншае эміграцыйнае групоўкі".
Ці патрэбен каментар?
Застаецца тады асабістае пытанне. Маскоўшчына таксама эміграцыя Іучора гэта была эміграцыя ў цэнтры, Бацькаўшчына ж выглядала перыферыяй; цяпер цэнтр перамясціўся на Бацькаўшчыну, а колішні цэнтр зрабіўся перыферыяй)... Як жа сябе пачувае эміграцыя на перыферыі?
Будзіцца з летаргу, беларусіцца патроху. Сярод маскоўскага люду прыбывае беларусаў не толькі з нараджэння, але й з выбару, пераканання. Апошнім часам я ўсё больш схіляюся да тае думкі, што беларусамі сёння не нараджаюцца, а становяцца.. Вяртанне на Бацькаўшчыну? Дых я ж і не разлучаўся з Ею скрозь Яна са мной, пэўна і цяпер, пры нашай гутарцы. Хоць і не раз згадаецца Багушэвічава: "Калок свой мілейшы як чужыя клямкі...”
ЭСЭ ВЯРТАННЯ
Беларушчына ў "чыстым выглядзе" сёння няўтульна пачувае сябе на Радзіме, і гэта не метафара, а рэчаіснасць. Яе носьбітам увесь час даводзіцца трываць крытычныя, a то й папросту зняважліва-агрэсіўныя маральныя шпількі з боку прадстаўнікоў масавай культуры квазінацыянальнага, культурна не акрэсленага, па-спажывецку зарыентаванага асяроддзя. Адзін менскі знаёмец у 1991 годзе расказваў, як яго на медычным аглядзе неспадзявана пазнаў доктар. "Чаму?" пытаюся. "Таму што паўгода назад я быў у яго першым беларускамоўным пацыентам, адказвае, і, падумаўшы, дадае: Відаць, адзіным..."
Тое быў горад са згаданымі "працэнтамі". Але ж і ў вёсцы нашым "страчаным раі" беларушчыну таксама зазвычай могуць зняважыць ці ўпікнуць. Два калегіжурналісты падчас камандзіроўкі ў перыферыйнае мястэчка Гродненскай вобласці спрабавалі замовіць білеты ў аўтобуснай касе. "У вас неправнльный белорусскнй язык", паступіла строгая заўвага ад пажылой жанчыны {як высветлілася, агранома і ўраджэнкі тых месц дзе чалавека, які добра гаворыць па-руску, не заўсёды дакладна разумеюць). Сябры сумеліся, але адзін з іх патрапіў, што адказаць: "Вы хотнте сказать, что у вас правнльный Із націскам на гэтым слове) русскнй язык!" "Н всё равно ваш белорусскнй язык неправнльный!.."
Такіх ці прыблізна такіх абразкоў паводле тутэйшай рэчаіснасці можна занатаваць багата. Сведчаць жа яны не пра што іншае, як пра наканаванасць Беларушчыне ЗМАГАЦЦА ЗА САМУЮ СЯБЕ. Быць беларусам на пачатку 1990-х гадоў напрыканцы XX стагоддзя бадай што гераічнае Ібез двукосся) і таму няўдзячнае пачуванне; ці не місія быць беларусам сягоння?
Так будзе датуль, дакуль ейныя Ібеларушчыны) носьбіты будуць складаць грамадскую меншасць. Да тых жа, жаданых I безумоўна лепшых часоў, хадзіцьме беларушчына ў апазіцыі, і духоўнае змаганне з акаляючым соцыумам
неўнікнёнае.
Аднак жа неўнікнёна тэалагізаваны і сэнс таго змагання: "Святло прыходзіць у свет" Цаана, 3:191. ЦІ не пра гэта ж у Купалы: "Пара ў рукі браць паходні, Уставаць, ісці, ноч рассвятляцьі"?
Менавіта таму нам Іпершым апошнім з тутэйшых?) невядомы роспач і скруха, нават калі і сцісне балюча сэрца гуга па Радзіме-мроі агульнай, надзейнай, ратавальнай Беларусі, якая цябе, зморанага жыццём, зняверанага і расчараванага ў людзях, прыгорне і супакоіць, прыдасць веры і сілаў жыць далей. He, такой глабальнай, месіянскай Беларусі-засгупніцы нам пакуль што не ўгатавана, ды і ўвогуле ці будзе калісьці ТАКАЯ Беларусь?..
Адзінае спадзяванне на тую, унутрана-невымоўную Беларусь, з якой мы перамаўляемся падчас малітвы ці ў снах; якую кожны з нас адкрывае без вонкавай дапамогі, у адзіноце і цішы, а не на віруючай плошчы ці ў натоўпе.
Тая, невідочная Беларусь, МЕТАФІЗІЧНАЯ. I, мусіць, праз тое вышэйпарадкавая, чымсьці Беларусь наяўная. Мы яе, прымроена-ілюзорную, насіцьмем у сэрцах, і ў кожнага яна свая.
* * ♦
Але, на жаль, тая метафізічная Беларусь, хоць і адчуваецца намі найболыв тонка і пранікнёна, яна сыходзіць разам з намі, яе носьбітамі, на Неба, часта не пакінуўшы амаль ніякіх увасобленых у рэчаіснасці прыкметаў свайго існавання, тым самым наканоўваючы нашым нашчадкам, новым тутэйшым чалавекам, нанова паўтараць той жа шлях нацыянальнай экзістэнцыі Івычування беларуса ў сабе, адкрыцця сябе-беларуса і праз тое знаходжання існавальнага апірышчаі, самотны шлях адзіночак, а не паспаліты і таму значна лягчэйшы шлях самаадкрыцця ці самасустрэчы. Мусіць, у тым і заключаецца адвечны кон, драма нашага чалавека; тут палягае д 'ябальская мяжа, на якой вырашаецца ягоны лёс.
Можа ж, кожны з нас сам сабе Беларусь? Яе, Беларусі, з'яўленне свету божаму, прамоўленае вуснамі ўчора яшчэ "тутэйшага" чалавека, а сёння ўжо загадкавага "беларуса", заўсёдная нечаканасць для свету, што ўсё імкнецца вылічыць пачатак ці заканчэнне тае інтрыгуючае Беларусі, знайсці яе відочную, выразную і пэўную, / ніяк не можа ТАКОЙ яе ўбачыць, натыкаецца адно на фрагменты, мясціны. To яна праб'ецца ласкавай беларускай песняй у якім-небудзь амерыканскім гарадку, то затрапечацца гарачымі словамі беларускай малітвы ў лонданскай царкве, то паплыве ў радыёпрастору на хвалях радыё "Свабода" з цэнтра нямецкай зямлі Баварыі, Мюнхена... A то й час-пары і на самой Бацькаўшчыне ёй неспадзявана зойме мову, і свет у чарговы раз разгубіцца, няпэўны: дзе, куды дзяецца тая настырная Беларусь?..
Гэтаксама час-пары яна, Беларусь, пачынае гуляць у хованкі з намі самімі: калі, напрыклад, твая беларускасць, залежна ад акалічнасцяў і побытавых варункаў, паздражніцку прымаўкае і хаваецца дзесь да часу ў цёмкую падсвядомасць... I ты знаходзіш, што беларус толькі месцамі, а не спрэс.
* * *
Але калі ты належыш сабе толькі месцамі, а не спрэс, як жа здолееш ЗМАГАЦЦА ЗА САМОГА СЯБЕ? У тым і рэч, каб не проста пакаяцца і ў адначассе змяніцца "пераніцаваць душу", але каб перажыць, выжыць сябе тадышняга. А гэта не адначасны, не імгненны акт, хай нават і самы шчыры; гэта працяглая і драматычная душэўная работа, несупынныя высілкі па ўласным духоўным асвячэнні.
Гэта доўгі шлях вяртання, з яго непазбежным/ ўхіламі і спакусамі, радасцямі / горасцямі, святлом і цемрай. Але гэта шлях да сябе.
♦ * *
I мы вяртаемся. Мы па адным вяртаемся да саміх сябе, і нас большае, прыбывае з кожным днём сучаснае гісторыі.
Нібы пчолы ў соты э мёдам
Да свайго вулля, •
Мы вяртаемся дадому, Як адна сям’я.
(Янка КУПАЛА.
"Безназоўнае", 1924)
Мы вяртаемся як блудныя дзеці, усаромеўшыся граху адлучэння ад саміх сябе і пакаяўшыся ў ім. Нагадваецца тут новазапаветная прыпавесць пра блуднага сына: "3 таго і трэба было цешыцца і весяліцца, што брат твой гэты быў умёрлы і ажыў, прападаў і знайшоўся" ІПаводле Лукі, 15:32). Зрэшты, ці не для таго мы ўвогуле нараджаемся, каб прападаць і знаходзіцца?
Мы радуемся, што брацці нашы ажываюць і далучаюцца да беларускай супольнасці супольнасці духоўнай: бо яны якраз "уцямілі, што разам з беларушчынай мы трацім і лепшую частку чалавечнасці" {І.КанчэўскіІ. Аднак жа нас пакуль што мала, каб зніштожылася тая прывіднасць. Быццам дзеля сучаснасці прарочыў вялікі Купала:
Трэба многа, яшчэ многа тысяч Рук завабіць, рук спагадных, Каб да сонца з сонца сцежку высеч
I спачыць у снах прынадных.
Але мы ўсё-такі радуемся за тых, хто раней сапраўды "прападаў" і зараз знайшоўся: у іх сэрцах гарыць новы, асвячоны беларушчынай агонь, і радасць існавання ў свеце іх ужо не пакіне ЯНЫ ЗНАЙШЛІСЯ. Разам з імі пакрысе знаходзімся і мы-супольныя. А разам з НАМІ знаходзіцца і САМА БЕЛАРУСЬ. I тады знікае Прывід... Але ж, але:
Яшчэ не ўся работа зроблена. He ўсё жніво ў нас пажата, Яшчэ краіны стан пагорблены...
Мы ж вяртаемся, вяртаемся...
Хроніка часу
3 НАТАТНІКА ЖУРНАЛІСТА
У хуткім часе па публікацыі гутаркі з А.Каўкам у "ЛіМе" 110.01.19921 рэдакцыя штотыднёвіка атрымала ёмісты рукапіс ад свайго пільнага і нераўнадушнага на гэта выдаваў стыль пісьма чытача. Доктар тэхнічных навук, прафесар Беларускага тэхналагічнага Інстытута Аляксей Андрэевіч Саламонаў і раней досыць часта выступаў у прэсе э палемічнымі і эусім не кароткімі аглядамі лімаўскіх публікацый, так што да ягоных метадычных аглядаў рэдакцыя прывыкла. Але адносна матэрыялу "Усебеларускі ўздым яшчэ наперадзе, I ён неўнікнёны" Ігэтак называлася ў "АМе" гутарка з А.Каўкам) чытач акрэсліў свае ўражанні вельмі ўжо экспрэсіўна, не пагаджаючыся прынцыпова з пэўнымі тэзамі тае гутаркі. Асабліва негатыўна А.Саламонаў паставіўся да сцвярджэння А.Каўкі "беларусамі сёння не нараджаюцца, a становяцца", абвінаваціўшы суразмоўнікаў унавязванніграмадскасці скажонага адмоўнага вобраза беларуса, прыпісванні беларусу комплекса непаўнацэннасці / да т.п. Крытык заклікаў перапыніць развагі наконт нацыянальнага нігілізму беларусаў, бо 'тым, на яго думку, зневажаецца годнасць народа, які ў сапраўднасці зусім не такі, якім яго прадстаўляюць публіцысты Ю.Залоска і А.Каўка...
Што ж, любая крытыка, нават рэпліка, мае сваю рацыю. Пэўна, меў рацыю і наш апанент, выкрываючы нашу "матэматычную памылку": мы казалі, што беларусы "меншасць у сваёй краіне" Ічытача моцна раздражніў такі выраз з уступу да публікацыі/, a паводле статыстыкі гэта зусім не так... Неўзабаве ў "AtKAe" быў надрукаваны "Ліст з рэдакцыі", адрасаваны "А.Саламонаву і іншым аматарам статыстыкі", дзе тлумачыцца шаноўным спадарам падтэкст ранейшых сцвярджэнняў.