Версіі
Юрась Залоска
Выдавец: Тэхналогія
Памер: 463с.
Мінск 1995
сіла ў грамадстве не пралетарыят-”гегемон", a інтэлігенцыя. "Апосталы соль зямлі", казаў Хрыстос. Хрысціянства брала не сілай, а апостальскім служэннем, ідэяй... Нашым палітычным партыям, што змагаюцца за новыя кшталты ды моцна захоплены бліжэйшымі мэтамі, тактычнай барацьбой, нельга ігнараваць далёкую перспектыву, калі заўгодна, таго Бога, Ідэю, што спараджаюць у грамадстве ВЕРУ. Лю дзі не абавязкова павінны разбірацца ў тонкасцях палітыкі ім дастаткова даверу да пэўнай палітычнай лініі і да лю дзей, што яе прадстаўляюць. Новыя палітычныя сілы, найперш, вядома, Беларускі Народны Фронт, павінны пклапаціцца пра далёкую перспектыву, пра ідэалы, што прывабяць людзей. Нельга недаацэньваць філасофскай працы ў палітыцы...
3 ДЗЕННІКА 16.10.1992
* * *
...Я хацеў бы яшчэ раз вярнуцца ў дзяцінства... Ды не, гэта не настальгічны ўсхліп, як можа падацца напачатку. Пара настальгічнасці прамінула, / я больш жорсткі ў пачуццях, чым нядаўна, халі безадносны рамантызм перамагаў нават павевы якогась рэалізму. Цяпер ужо не тах... Але я хацеў бы яшчэ раз вярнуцца ў вёску, туды, дзе прайшло маё дзяцінства, па тыя скарбы, якімі, як гэта ўсведамляецца цяпер, грэбаваў тады, калі быў малым, да якіх прыглядаўся, напэўна, не так піАьна, як належала. I якія таму запомніў не на ўсю глыбіню пачуцця.
А яно, пачуццё памяці, магло быць шмат мацнейшым. У дзяцінстве, у школцы мы не ведалі і не маглі, урэшце, ведаць, што нам даваўся АДЗІН шанец спасцігнуць вясковы свет, і найперш мову. Мы бралі мову ях бы няўрымсліва, пасіўна, як дзеці, ад бацькоў, яхія ніколі не казалі пра "адраджэнне", любоў да Бацьхаўшчыны, шанаванне мовы... Бацькі таксама пасіўна перанялі мову / арганізацыю мыслення, асновы сялянсхай псіхалогіі / немудрагелістага светапогляду ад сваіх бацькоў, нашых дзядоў. Але нашы бацькі заставаліся ў вёсцы, ім не пагражаў адрыў ад каранёў. Мы ж, пераймаючы мову без усведамлення якіх-небудзь "звышзадач", адрываліся затым аді асяроддзя роднай мовы і засвойвалі ужо напружана, з адказнасцю, бо падарослелі, русхую літаратуру, рускую філасофію, нават
арфаграфію рускую засвойвалі ў напружанні...
ЦІ прыдасца калі гэтае веданне, на якое патрачаны гады высілкаў?
Потым нешта альбо нехта выслабаняла нашу падсвядомасць, падштурхоўвала да ўспамінання тых, дзіцячых набыткаў, бо галоўны матыў які кіраваў нашымі ўспамінальнымі высілкамі, быў матыў усведамлення дзіцячых уражанняў самымі каштоўнымі і сапраўднымі. Але... пры аграмаднай воліда ўспамінання рэалізаваць яе ў поўнай меры не собіць тая, дзіцячая безадказнасць, нячуйнасць да слоў, няўважлівасць да вымаўлення. Нешта не менш "сапраўднае" і "галоўнае", чым ужо ўспомненыя вобразы ідумкі, не запомнілася, засталося па-за намі; / няма больш горкай скрухі, чым скруха па тым, што не запомнілася...
ВЕРСІІ
эсэ
Прысвячаецца бацькам, вяскоўцам
Я ведаю, там, дзе сяляне, Жыве мой чалавечы дух. Е.В.Гётэ. "Фаўст".
(Пераклад В.СёмухіІ
Наколькі прынцыповай можа быць для чалавека, сям'і, дзяржавы патрэба НЕЗАЛЕЖНАСЦІ? Што для паасобкавага чалавека, дык для яго ці не кожны дзень гэта змаганне за сябе, за свае прыватныя інтарэсы і мэты. Існаванне без інтарэсу ужо не тваё ўласнае існаванне, a рабства: палітычнае, інтэлектуальнае, пабытовае ці якое яшчэ. "Адваюй сябе для самога сябеГ вось першая Дэкларацыя Незалежнасці Асобнага Чалавека, аўтар якой рымскі філосаф пачатку новай эры Луцый Анзй Сенека.
Гэтаксама кожная сям'я, якая імкнецца жыць годна / нармальна, выбудоўвае сваю матэрыяльную і маральную інфраструктуру разлічвае надзейныя крыніцы даходаў, плануе сямейны бюджэт, стварае кола знаёмых і сяброў, якія могуць падтрымаць у складаную хвіліну, пасобіць па гаспадарцы і г.д. У выніку такая клапатлівая сям’я набывае сваё поле існавання, у якім яна збольшага ўпэўнена вырашае надзённыя праблемы і не баіцца магчымых сацыяльных катаклізмаў. Псіхалагічны камфорт такой сям'і залежыць ад стану грамадства толькі ўскосна; маральна яна цалкам незалежная ад яго.
Але самае мегафізічнае разважанне гэта разважанне пра незалежнасць краіны, грамадства. Гэтую, дзяржаўную незалежнасць, нелыа памацаць рукамі, нельга адчуць яе як сваё пачуванне. Дзяржава ж толькі абслугоўвае грамадскія патрэбы людзей жыхароў тае ці іншае краіны, грамадзян. У прынцыпе пабудова дзяржаўных органаў нягледзячы на адрозныя культуралагічныя ландшафты можа быць аднолькавай ва ўсіх краінах
свету, гзтаксама як усюды аднолькава працуюць законы рынку: яны на залежаць aа моў I рас, для Іх Існуе толькі вартасць, кошты I г.д. Аднак жа дзяржаўная ідэалогія напрыканцы XX стагоддзя ІАзалогІя падкрэслена назалежніцкая...
• * *
Дзяржава вытворная ад КУЛЬТУРЫ. Менавіта культура ад пачатку фармуацца як унікальны фаноман гісторыі, найбольш прыдатны спосаб існавання чалавека, прыдуманы (вынайдзены) I ўфармаваны пзўнай чалавечай супольнасцю. Культура на Існуе па-за кантзкстам супольнасці, бо адзінокі чалавак на здольны выпрацаваць культ (cult) пзўны спосаб апрацоўкі поля з мзтай вырошчвання пладоў (як у ЯпонІІ), агульныя правілы выхавання дзяцей (як у Старажытнай ГрзцыІ), альбо культ рзлігійны духоўнав паклананна чамусьці ці камусьці з запаватнай мзтай. Кульгура плін высілкаў калактыўнага розуму людской супольнасці, зкойдзаныя чалавацтвам правілы бяспачнага Існавання ў суровай I непрадказальнай стыхіі.
Культура таксама-плін чалавачай напаўнавартаснасці I слабасці. Баючыся холаду. які прыносіў з сабой лвАавІк, чалавак навучыўся-гакі здабываць агонь I паліць вогнішча каб не змарзнуць фізічна; клапоцячыся пра працяг роду I пакутуючы ад фагальных прыгод, якія насла з сабой адзінота, старажытныя люазі ўтварылі сям'ю "муж прыляпіўся да жонкі сваій", каб засцарагчыся змацыянальна. Баронячы сяба ад ваяўнічых сусвАЗяў, люазі пачалі згуртоўвацца ў абшчыны, ладзіць якую-кольвак вонкавую абарону, г.зн. запачаткоўваць прымітыўную дзяржаўнасць, войска.^ I так ва ўсім, што на сінняшні дзань маацца пад сонцам I слугуа чалаваку.
♦ * *
Мы звыклыя падкрзсліваць сваю залажнасць ад грамадства, ягоных праблам, маралі. "Жыць у грамадства I быць вольным ад яго нальга", цытуам дэе слушна
і дзе няслушна вядомыя словы былога класіка. Пакідаю чы, такім чынам, адказнасць за свой адзіны і непаўторны лёс і ўчынкі нечаму па-за сабой. А па-за намі стагнацыя, асіміляцыя, радыяцыя... / глядзіш ужо на табе ўчэпіста сядзіць Яе Вялікасць Сучаснасць і, нагрумадзіўшы незлічонай колькасцю абавязкаў, кіруе на гару пад назовам Абсурд...
* ♦ ♦
Аднак вядзе ў тым кірунку не культура, а ЦЫВІЛІЗАЦЫЯ утылізаваная культура, здабыткі праўдзівай культуры у якой ператвораны ў спадручны матэрыял для непісьменнага ўвогуле, не-культурнага гарадскога чалавека, які вырашыў такім чынам пазбегнуць драматызму жыцця / аблегчыць свае жыццёвыя высілкі. Розум (у сэнсе "разум", а не "ум") і маральная ідэя ў чалавека цывілізаванага, бадай, адключаны: лічачы сябе "сучасным" ён папраўдзе ўяўляе сабой тып чалавека пажадлівага, які жыве і кіруецца пераважна пачуццём; матывацыя яго жыцця самая прымітыўная на ўзроўні першай сігнальнай сістэмы.
Сучасная цывілізацыя ладкуецца на РУІНАХ КУЛЫУРЫ.
» ♦ ♦
Выміраючая беларуская вёска класічны прыклад руінаў культуры. Дзе-нідзе там яшчэ зарыпяць дзверы, пачуюцца чыстыя, але ўжо кволыя галасы старых яе насельнікаў. Вёска напамінак пра культуру, у якой чалавек меў шчасце быць самім сабой і ў якой яго існаванне мела сэнс. Яго, сэнс існавання, яшчэ маюць нашы бацькі, хто адзінока дажывае свой век у роднай хаце.
Для вяскоўца сэнсам напоўнены кожны дзень, праведзены на полі ці ўлесе за працай: бо гэта клопат пра заўтра.
Вясковы чалавек не столькі гаспадар / карыстальнік, колькі вучань прыроды, яе дзіця і культыватар. ён неадрыўны ад прыроды / нават эмацыйна залежны ад змены пораў года, фазаў Месяца, узыходу й заходу
Сонца...
♦ ♦ ♦
Горад пазбаўляе цывілізаваных людзей самай галоўнай якасці людзей культурных адказнасці за свае ўчынкі і клопатаў пра заўтрашні дзень. Вялікія шматпавярховыя дамы як турмы з мноствам вязніц, насельнікі якіх не ведаюць, хто пакутуе па суседстве, за сцяной... "Морнльнн всего жнвого" назваў айчынныя гарады самаіты расейскі філосаф "агульнай справы" М.Фёдараў.
А яшчэ ў горадзе табой ніхто не цікавіцца як унікальнай асобай, каштоўнай самой па сабе; тваё існаванне, такім чынам, бессэнсоўнае.
* * *
Вёска гэта вялікая дружная сям’я, у якой усе добра знаёмы і ведаюць праблемы / пакуты іншых. У вёсцы ты зважаеш на меркаванні і ўвагу суседзяў, ты не можаш ігнараваць іх прысутнасці побач.
У вёсцы ты не пакінуты на сіроцтва лёсу, але існуеш пастолькі, паколькі прылучаны да вясковае супольнасці і шануеш яе традыцыі і завядзёнкі.
А яшчэ вёска з'яўляецца натуральным сумоўным аб’ёмам, у якім ніхто не змушае цябе кантактаваць звыш меры; вясковы чалавек не ёсць пакінуты: ён удзельнічае ў супольнай справе ў такой ступені, каб застацца пры сваім інтарэсе.
Вам не даводзілася бачыць твару паміраючага селяніна? Гэта твар дзіцяці культуры.
♦ * ♦
Культура лад жыцця, які пакідае чалавеку магчымасць быць недасведчаным у той ці іншай галіне, сферы жыццядзейнасці, а дазваляе адно карыстацца агульнымі надзейнымі / праверанымі правіламі, вызваляючы ад неймаверна-цяжкіх высілкаў "наўслеп". Культура, калі заўгодна, дае чалавеку шанец на гультайства. Знаходзячыся ў культуры, ты можаш
спадзявацца на яе надзейнасць і ратаўнічасць, паслабіць ступень адказнасці за арганізацыю знешняга жыцця. Ты проста ведаеш, што ніякіх неспадзяванасцяў не будзе, бо не можа быць у прынцыпе, і з палёгкай уздыхаеш, далучаючыся да тае ці іншае культуры беларускае, летувіскае, французскае, як уздыхаеш у бацькоўскім доме, куды вярнуўся з далёкай дарогі знерваваны і змучаны...
Кулыуру стварае асяроддзе. У не-асяроддзі (у натоўпе, спаміж разрозненых дамамі, вуліцамі, кварталамі людзей) не культура, а нешта іншае. Пэўна цывілізацыя... Тут ты не можаш быць / ніколі не бываеш спакойным. Тут ты увесь час хвалюешся за свой побыт і асабістую бяспеку. Але, змагаючыся за ўсё абсалютна, чалавек урэшце можа і зламацца...
♦ ♦ *
У сучасным беларускім горадзе ты змушаны быць увесь час у напружанні, ты не можаш давяраць гэтаму гораду, дзе на кожным кроку неспадзяванасці і перашкоды, несупынны і суцэльны замах на тваю адзіноту. Ты і горад як бы спаборнічаеце, хто каго перахітрыць: ці ты ўсцеражэшся ад горада, застанешся сам-насам, ці горад завалодае тваёй адзінотай у грамадскім транспарце, у чэргах, у бетонных дамах, за вокнамі якіх здзічэлыя пусткі / праліўны дождж...