Версіі
Юрась Залоска
Выдавец: Тэхналогія
Памер: 463с.
Мінск 1995
Цяпер, на зыходзе XX стагоддзя, беларусы перажываюць, мусіць, самы крытычны момант свае гісторыі. Той этнаграфічны ўзровень нацыянальнага існавання (і праз тое самазахаванняі няўхільна губляецца, а новы ўзровень нацыянальнага урбаністычнага быцця пакуль што не набыты. Наш лёс вырашыцца нашай здольнасцю захаваць і этнаграфічны ўзровень быцця, I стварыць адэкватную нацыянальную урбаністычную культуру, Калі ж цяперашняе Адраджэнне ажыццявіць не ўдасца, нас чакае сапраўды касмічная перспектыва пераход беларушчыны з узроўню рэальнасці на ўзровень ідэалаў...
Замест P.S.
ПРЫВАТНАЯ ПЕРАГІІСКА
Лічу, што журналісты не вельмі ахвотныя да прыватнага ліставання: наша праца настолькі насычана напісаннем розных тэкстаў і тэксцікаў, што ў асабістай перапісцы журналіст нешматслоўны і малацікавы; можа падацца, што ён закончаны "сухар". Гэта, аднак, не адпавядае сапраўднасці проста журналіст штодзень, штотыдзень укладвае часцінку сябе ў газетныя ці часопісныя матэрыялы, гэта і ёсць яго прыватная перапіска... У сваёй шчырасці журналіст зусім безабаронны перад грамадскасцю. Быць не-сабой у матэрыяле ён не можа такі закон прафесіі: альбо духоўна распранайся перад тысячамі чытацкіх вачэй, альбо, калі смеласці на гэта не стае, мяняй працу. Вось чаму журналісты не любяць пісаць асабістых лістоў...
Аднах жа ліст чытачхі ЛМ з Віцебска, які яна даслала пасля публікацыі ў "ЛМе" 18.05.19921 дыялогу з Уладзімірам Конанам, змусіў мяне напісаць адхаз. У тым лісце Л.М., работнік культуры, паведамляла, што, дзякуючы гутарцы з філосафам яна ўрэшце зразумела, што адбываецца ў Расіі пасля жніўня 1991 года. Але далей, зыходзячы з аднае тэзы, якую я між іншым, у форме рытарычнага пытання ўжыў у дыялогу, Л.М. задала гэтхае абстрактнае пытанне: "А вы за што: эа вяртанне ці за стварэнне ў адраджэнні?" I, мабыць, патрапіла дзесьці ў эпіцэнтр маіх тадышніх падсвядомых творчых пошукаў I сумненняў, таму I ўзяўся за пяро, каб напісаць хольхі радкоў у адказ.
"Вельміпаважаная Сп. ЛарысаН...І Я за СТВАРЭННЕ, стварэнне нацыянальнай рэальнасці, якой мы пакуль што цэласнай не маем. Прычым сённяшні этап стварэння гэта толькі абдумванне самой ідэі нацыянальнай рэальнасці, а не нейкія завершаныя дзеянні Іда якіх імкнуцца Ніл Гілевіч і інш.І. Ці не самая адэкватная форма стварэння на сёння навуковыя канферэнцыі, інтэлектуальныя нарады і да іх падобныя рэчы... Большага нам сёння не дадзена".
Гэтая кароценькая, "аднаактная" перапіска выклікала затым напружаныя роздумы, падштурхнула да новых фармулёвак I запісаў, якія ёсць у гэтай кн/зе. Тады ж, неўзабаве пасля адказу на ліст з Віцебсха, карэспандэнт "ЛіМа" атрымаў ад Л.МіхневІч запрашэнне на навуковую нараду "Полацкая акадэмія і праблемы нацыянальнай кулыуры"; тэма яго выступу была акрэслена так: "ЛіМ" I шляхі нацыянальнага Адраджэння".
Такім чынам чытачка інспірыравала напісанне яшчэ аднаго тэксту які мусіў быць агалошаны на нарадзе ў Полацку. Туды, аднак, з шэрагу акалічнасцяў аўтар не патрапіў, і тэзы выступлення былі пакладзены ў архіў... Ды аўтару, прызнацца, не надта / хацелася ехаць у Полацк, бо на грамадскай трыбуне ЖУРНАЛІСТ ПЕРАТВАРАЕЦЦА Ў ГРАМАДСКАГА ДЗЕЯЧА.
"ЛІМ" I ШЛЯХІ НАЦЫЯНАЛЬНАГА АДРАДЖЭННЯ Тэзы 1992
Вопыт беларускага шляху паказвае, апроч Іншага, наколькі значным для станаўлення і развіцця самабытнай (нацыянальнай) культуры з'яўляецца асветніцтва, кніжная традыцыя. Народ узнікае тады, калі пра яго можна прачытаць ці, прынамсі, пачуць яго думку аб самім сабе. Пачаткам народа як суб'екта гісторыі і культуры ёсць Слова знак, магічнае таўро нацыянальнай рэальнасці, якая нарэшце здольна засведчыць I прадэманстраваць сябе праз т э к с т.
Ці ўзнік бы Іуважаўся намі за такі?) рускі народ, рускія, без рускай ідэі? Напэўна, узнік бы як аб'ектыўнае культурнае фармаванне. Але кожны феномен культуры існуе д л я н а с у той ступені, у якой ён спасцігаецца намі. Для чалавека думаючага ў кожным культурным феномене захавана таямнічая сутнасць, якая мусіць быць прачытана ці расшыфравана праэ тэксты. Што тычыць народа, нацыі, дык іх становішча ў культуры абумоўлена тым, наколькі поўна прапісана нацыянальн а я I д э я, перш за ўсё у філасофскіх катэгорыях, рэфлексійным чынам.
Дзе прагаворвалася руская ідэя? Ужо А.Пушкін у "Современннке" заклаў традыцыю абдумвання рускай ідэі. У Расіі XIX ст. часопісы набылі функцыю грамадскіх клубаў, у якіх абмяркоўваліся праблемы гісторыі I літаратуры, нацыянальнай псіхалогіі I характару. У часопісах упершыню друкаваліся новыя творы Ф.Дастаеўскага і іншых пісьменнікаў, публіцыстыка. Такім чынам узнікла своеасаблівае інтэлектуальнае поле дзеля дыскутавання рускай ідэі. Ці не ў ім сталася магчымым пазней узнікненне розных уласна-філасофскіх кірункаў I школ (М.Бярдзяева, У.Салаўёва, В.Розанава і інш.І?
Зрэшты, фантом рускай ідэі так і застаўся невыразным, прамоўленым у супярэчнасцях і недаказах. Але недавыказанасць для гісторыі краіны рэч не такая Істотная тут самае важнае сам гук, слоўная пазнака краіны, без якой у сусветнай культуры яна застаецца незаўважанай. Можна колькі заўгодна абвяргаць
пасылы рускіх філосафаў, але нельга скасаваць фантом рускай Ідэі I, далей, прывід Вялікай Расіі...
У рэчышчы вышэйсказанага адзначым, што першае стварэнне беларускай нацыі пачала газета "Наша Ніва". "НН" пачатку XX стагоддзя гэта варыўня разнастайных жанраў I формаў нацыянальнай мастацкай творчасці: журналістыкі I публіцыстыкі, паэзіі I прозы, літаратурнай крытыкі. Усё, што было затым, было пасля і ад "Нашай Нівы”. Дарэчы, пасля была і першая спроба філасофскага асэнсавання свайго народа I яго гісторыі эсэ Ігната Канчэўскага "Адвечным шляхам".
Аднак пад савецкім часам рэфлексійная творчасць на глебе беларушчыны прыпынілася. Ролю выказніцы вышэйшай мудрасці ўзяла на сябе беларуская савецкая літаратура I адпаведнае літаратуразнаўства. Развіццё нацыянальнай філасофскай традыцыі такім чынам запынілася на мастацкім узроўні. Па сутнасці, БСЛ жыла і па інерцыі жыве ілюзіяй, што прэзентуе беларускую думку, хоць літаратура не можа гэтага рабіць як від мастацтва; бракуе нават фармальных сродкаў, скажам, распрацаванай сістэмы філасофскіх хатэгорый. Мастацкая рыторыка як форма выказвання не можа цалкам задаволіць духоўныя патрэбы нацыі ў часе станаўлення.
"Наша Ніва" стварала нацыю сялянскую, можна сказаць, прымітыўную; напрыканцы XX ст. ствараецца новая нацыя, можна сказаць, дасканалая па сацыяльнай мадэлі. Цяпер у беларусаў мусіць з'явіцца э л і т а як носьбіт сапраўды вышэйшых ведаў пра гэты народ. Імі можа быць прагавораная і прапісаная ў розных формах і на розных узроўнях Ідэкларацыі, рыторыкі, патэтыкі... інш., нарэшце рэфлексііі беларуская ідэя. "ЛіМ" у другой палове 1980-х гг. замовіў беларускую ідэю ў форме палітычнай публіцыстыкі, маніфесту, г.зн. дэкларатыўна, на ідэалагічным узроўні. Рэальны плён тых агульнажурналісцкіх высілкаў прыняцце ДэкларацыІ аб дзяржаўнай незалежнасці і адпаведных законаў у сферы культуры. Але ўсякая Ідэалогія |і нацыяналпатэтычная таксамаі павінна быць урэшце патлумачана рэфлексійна, каб грамадства магло асэнсаваць яе змест. Паўстае, такім чынам, патрэба ініцыіраваць філасофскую працу.
Прыблізна такое разуменне культурнай сітуацыі на пачатку 1990-х гадоў абумоўлівае і далейшае развіццё "Літаратуры і мастацтва" як газеты творчай інтэлігенцыі Беларусі. "ЛіМ" мусіць на сваіх старонхах намацаваць кірункі абдумвання беларускай ідэі, каб быць адэкватным кулыурнай сітуацыі. Зразумела, змест выдання павінен ускладніцца, стаць больш глыбокім, менавіта элітарным. Што, зрэшты, натуральна, бо "ЛіМ", як і "Наша Ніва" на пачатку стагоддзя, змушаны балансаваць на мяжы элітарнасці
I масавасці; нацыянальная Інтэлігенцыя яшчэ набывае якасць эліты, пераадольваючы свой "адукаваны папулізм". Сітуацыя дыктуе канчатковы выбар гаэеты на карысць элітарнасці.
Хроніка часу
3 газетнай паласы: "ЛІМ", 22.04.1994 СВАБОДА ЯК ДУХОЎНЫ ІМПЕРАТЫЎ Уладзіміру Конану 60
... Мне здаецца, ад першай кнігі У.Конан сцвердзіўся ў трох, дзіўным чынам спалучаных у адной асобе Іпастасях: як філосаф у шырокім сэнсе слова, мысліцель; як архівіст, даследчык беларускіх перыядычных выданняў I кніжнай спадчыны XX стагоддзя; I як "журналіст" у сэнсе "пішучы", актыўны аўтар друкаваных публікацый...
Але ўсё-такі лбс наканаваў Уладзіміру МІхайлавІчу Іншае галоўнае выпрабаванне: навуковае станаўленне ў 60-80-х гадах было для яго, па сутнасці, падрыхтоўкай, прыступкай да Іншага змагання змагання сярэдзіны I другой паловы 1980-х гадоў, да высілку нашых дзбн. I гэта , як бачыцца, бсць галоўным выпрабаваннем увогуле для ўсяго пасляваеннага, "філалагічнага" пакалення беларускіх літаратараў I навукоўцаў, хто распачынаў наша чацвбртае Адраджэнне ў 60-я гады. Іменна намаганнямі гэтага пакалення беларускай ІнтэлІгенцыІ, чыю філасофскую галаву, кажучы вобразна, прадстаўляе У.Конан, у другой палове 80-х ажыццвўлена навуковая I факталагічная сістэматызацыя I фіксацыя здабыткаў беларускай культуры, навукі I мастацтва: выдадзены "Энцыклапедыя літаратуры I мастацтва БеларусГ (5 тамоўі, "Псторыя беларускага мастацтва" 16 тамоў), скончана выданне "Беларускай Савецкай энцыклапедыі", падрыхтаваны энцыклапедычныя даведнікі "Янка Купала”, "Францішак Скарына I яго час", выдадзена факсіміле "БіблІІ" Скарыны, распачата падрыхтоўка "ЭнцыклапедыІ гісторыі БеларусІ"._ А таксама закладзены Нацыянальны навукова-асветны цэнтр Імя Ф.Скарыны, Таварыства беларускай мовы Імя Ф.Скарыны, БеларускІ Народны Фронт "Адраджэньне"...
У рэчышчы гэтай фундаментальнай работы высілкі У.Конана займаюць асаблівае месца. У будучыню перадаецца галоўнае тэксты, яны ж ствараюць I традыцыю...
Хроніка часу
3 газетнай паласы: "Культура”-"ЗНО"*, 15.06.1994 МУЗЫКА АБШАРУ
У другой палове красавіка гэтага года ў польскім горадзе Любліне праходзіла трэцяя па ліку міжнародная літаратурнакультуралагічная канферэнцыя "Духоўнасць народаў Цэнтральнай I Усходняй Еўропы: Эрас і Танатас П”._ Пачынаючы з 1991 года канферэнцыі пазначанага тэматуштогоду Польшчы ладзіць фонд "Muzyka Kresdw" Г'Музыка крэсаў"|, які, у сваю чаргу, падтрымліваецца фондам польска-чэхаславацкай салідарнасці "Program Dialog Spoleczny N. G. Os.". Варта адзначыць, што фонды гэтыя недзяржаўныя, прыватныя, а само іх існаванне ў Польшчы апошнім часам надзвычай пашырана. У асадах падобных культуровых фондаў I праводзяцца шматлікія міжнародныя канферэнцыі I сімпозіумы розных накірункаў.