Версіі
Юрась Залоска
Выдавец: Тэхналогія
Памер: 463с.
Мінск 1995
Нацыянальныя каштоўнасці трансфармуюцца ў агульначалавечыя, калі іх стваральнік народ сцвярджае сябе ў якасці гістарычнай нацыі. Кожны народ выяўляе сабой нейкую грань быцця I культуры... Шматмоўе I падзел чалавецтва на самабытныя нацыянальныя індывідуальнасці ёсць боскае пакаранне гардыні людзей, але для Іх жа дабра, для духоўнага росту, каб яны "як іскры ўэдымаліся ў вышыню" (Быццё, 11:1-9). He праз "гліну цагельную" (сімвал матэрыяльнасці, цялеснасці), a духоўным узыходжаннем. Легенда пра вавілонскае стоўпатварэнне сімвалічная парадыгма ўсіх вядомых Імперый_.
Чалавек і народ сцвярджаюць сябе, нават калі яны маўчаць. Нашае маўчанне ў XVII— XIX стагоддзях дапамагло народу захаваць сябе як нацыю. МЫ СЦВЯРДЖАЛІ СЯБЕ МАЎЧАННЕМ. Цяпер, на зыходзе XX стагоддзя, беларусы перажываюць, мусіць, самы крытычны момант свае гісторыі. Той этнаграфічны ўзровень нацыянальнага Існавання няўхільна губляецца, а новы ўзровень нацыянальнага урбаністычнага быцця пакуль не набыты. Наш лёс вырашыцца нашай здольнасцю захаваць I этнаграфічны ўзровень быцця, I стварыць нацыянальную урбаністычную культуру. Калі ж цяперашняе Адраджэнне ажыццявіць не ўдасца, нас чакае сапраўды касмічная перспектыва пераход беларушчыны з узроўню рэальнасці на ўзровень Ідэалаў."
Уладзімір КОНАН
Кулыура паміж рэальнасцю і ідэаламі
СУСВЕТНАЯ ЭКЗІСТЭНЦЫЯ СІМФОНІЯ САМАБЫТНЫХ НАЦЫЯНАЛЬНЫХ ГАЛАСОУ
* * *
Мусіць, не ў кожнага філосафа стане смеласці Ідосведу?! тлумачыць жыццё жыццё напрыканцы XX стагоддзя II тысячагоддзя асабліва. Сучасныя палоннікі "любві да мудрасці" эніякавела маўчаць, уражаныя тою рэальнасцю, уякой мы існуем. Што ГЭТА: баль перад Апакаліпсісам, выпрабаванне перад Прышэсцем?..
Пытанняў, прынамсі, болей, чым адказаў. Але пытанні гэта ўжо прага ідэалу. У гэтым сэнсе мы прагнем БеларусІ ідэальнай. Дзе яна? Калі найбольш зразумелая для нас сённяшніх дык перадусім у Максіма Багдановіча. Памятаеце? "Нам з вамі адна дарога... да ясных зор".
ЦІ даляцім? "Ці хваце нам сілы?.."
Духоўнае ўзыходжанне ад каранёў, Зямлі да Неба наканавана кожнаму народу, якому-кольвек давялося існаваць пад сонцам. На думку філосафа і літаратуразнаўцы Уладзіміра Конана, у тым і сэнс біблейскай прыпавесці пра Вавілонскую вежу.
* * *
ТВОРЧЫ ІМПЕРАТЫЎ УЛАДЗІМІРА КОНАНА
"Філосаф павінен знаходзіцца ў апазіцыі да ўсяхай улады"
...Калі б людзі маглі зрабіць на Зямлі рай, ім бы не спатрэбілася культура паэзія, жывапіс, навука і да т.п. Чалавек жыў бы ў вечным шчасці, мастацтва растварылася ў побыце і праз нейкі час знікла зусім. Ці не гэтаж мы назіраем у сучасным еўрапейска-амерыканскім рэгіёне, дзе на літаратуру, мастацтва глядзяць як на бізнес, які нічым не адрозніваецца ад іншага рамяства?
Але ўсякая кулыура духоўная, бездухоўнай культуры няма. Нават эканоміка ёсць з'ява духоўнага паходжання, як пэўнае ўвасабленне ў матэрыі чалавечага духу. Філасофія, літаратура, мастацтва гэта не рамяство, гэта місія...
Філосаф павінен знаходзіцца ў апазіцыі да ўсякай
улады ад самай дэспатычнай да самай дэмакратычнай. Кажучы глабальна, усякая ўлада ёсць вынік чалавечага граху: калі б чалавек быў дасканалы, яму б не спатрэбіліся законы, дзяржава, улада, дастаткова было б царквы. Філосаф, паэт, вучоны павінен арыентавацца на ідэальныя структуры, а не эі/пірычную рэальнасць, адносна якой ён мусіць стаяць у апазіцыі. Гэтая апазіцыя духоўная: крытыка рэальнасці з пазіцый ідэалаў.
Нонканфармісты заўсёды сыходзілі ў манастыры. Але калі ты застаешся ў свецкім асяроддзі, непазбежна паўстае праблема кампрамісу. Дэмакратыя цалкам заснавана на кампрамісах, і чым больш дэмакратыі, тым фатальней патрэба ў іх~
НАСТАЛЬГІЯ ПА ПЕРАБУДОВЕ...
Уладзімір Міхайлавіч, скажыце шчыра: у вас ці няма інтэлектуальнай настальгіі па тых "перабуАОвачных" часах другой паловы 1980-х, калі філосафы, гісторыкі, палітыкі, публіцысты натхнёна перасягалі стэрэатыпы, нястомна "капалі" нашу найноўшую гісторыю, палітычную сістэму, грамадскі лад?
Інтэлектуальная настальгія, калі толькі я правільна разумею гэтую з'яву, ёсць вынік асабістай страты, у дадзеным выпадку паніжэння духоўна-творчай актыўнасці. Але я належу да таго пакалення беларусаў, дзяцінства якіх прыпала на ваенныя і пасляваенныя драмы, маладосць на "эпоху сталінізму", а сталасць на "застойныя гады". А гэта значыць, што нас хацелі пазбавіць актыўнасці, выкрасліць з ліку чыннікаў гісторыі. Ва ўсякім разе тых, хто
"Энцыклапедыя літаратуры I мастацтва Беларусі" падае яго як "беларускага савецкага філосафа". Аднак жа доктар філасофскіх навук Уладзімір МІхайлавіч КОНАН філосаф, культуролаг, літаратуразнаўца, загадчык аддзела гісторыі і тэорыі культуры Нацыянальнага навукова-асветнага цэнтра Імя Ф.Скарыны ніколі не быў "марксісцка-ленінскім філосафам”. Ен адмежаваўся ад "філосафаў" згаданага кірунку быў і з'яўляецца даследчыкам гісторыі філасофскай думкі Беларусі. Аўтар 10 манаграфій і каля 500 артыкулаў.
не здолеў дапасавацца да пануючых структур, а тым больш, калі не захацеў такога гонару. Уся надзея нашая ўскладвалася на пазнанне, якое, як вядома, робіць людзей свабоднымі. Культ школы, кнігі, літаратуры, універсітэта вось што было нашым Богам і нашай малітвай.
"Сутнасць ісціны ёсць свабода", сказаў неяк Мартын Хайдэгер (паўтарыўшы тут, праўда, Гегеля). Але затым дадаў: дарога да праўды ідзе праз "адкрытасць" быцця і пазнання. Мы не мелі ні таго, ні другога... Гэта моцна запаволіла нашае духоўнае сталенне; "адкрытае” пазнанне прыходзілася набываць доўгім, часам "кантрабандным" шляхам. Для тых з майго пакалення, хто за тлумам не згубіў гэтую "адкрытасць" для пазнання і "адкрытасць" паводзін, інтэлектуальная настальгія накіравана хутчэй на будучыню, чым на мінуўшчыну. Бо жыцця засталося няшмат, а спраў бясконцасць. Наканаванае нам ніхто з нашых наступнікаў не зробіць. Такая ўжо логіка "адвечнага кону".
Што ж датычыцца "перабудовачных" часоў, то яны, на мой погляд, апраўдаюцца гісторыяй. Як будзе таксама апраўдана пакаленне, якое духоўна і маральна падрыхтавала "перабудову", дэмакратычную рэформу, сацыяльнапалітычную і эканамічную эвалюцыю ад унітарнасці і тыраніі да свабоды і дэмакратыі. Міхаіл Гарбачоў і Андрэй Сахараў кожны па-свойму выдатныя дзеячы гэтай вялікай эпохі. Іншая справа, што савецкая гістарычная драма закончылася катастрофай распадам імперыі, замест паступальнай эвалюцыі праз канфедэрацыю дзяржаў да новай эканамічнай і культурнай садружнасці суверэнных народаў.
Як вядома, на хвалях "перабудовы” ўзнік Беларускі Народны Фронт "Адраджэньне” (мне давялося быць у аргкамітэце па стварэнню фронтаі. Яго пергіая, "віленская” праграма арыентавалася менавіта на эвалюцыю і супрацоўніцтва з ініцыятарамі перабудовы, "лепшымі сіламі КПСС”. Сёння некаторыя лідэры БНФ сарамліва дэзавуіруюць гэтую праграму. А шкада: эвалюцыя і канфедэрацыя давалі рэальны шанс коштам найменшых страт ажыццявіць праграмы дэмакратызацыі, нацыянальнага Адраджэння, сацыяльнай і эканамічнай стабільнасці. Таго не захацела
партыйна-бюракратычная сістэма. На ёй віна за няўдачу эвалюцыйнага шляху абнаўлення, за што яна і заплаціла сваім існаваннем як рэальнай палітычнай сілы.
Але што адбылося? Адбылася "славутая жнівеньская рэвалюцыя", як назваў тыя памятныя падзеі лета 1991 года былы прэзідэнт ЗША Р.Ніксан следам за расійскімі "радыкал-лібераламі". Логіка, ці, хутчэй, псіхалогія Ніксана і ЗША зразумелая. Але вось Расія пасля вопыту "Вялікай Кастрычніцкай" павінна была б выкінуць паняцце "рэвалюцыя" са свайго палітычнага лексікону, сканцэнтраваўшы ўвагу на ”эвалюцыі"._ Чым закончылася "вялікая рэвалюцыя" 1917 года агульнавядома. Сёння давайце памолімся разам з героямі "чарнобыльскага” фальклорнаэтнаграфічнага фільма Зіны Мажэйкі і Алега Шклярэўскага "Пранясі, Божа, хмару!"...
Так што настальгія ёсць, але хутчэй па ЦЫВІЛІЗАВАНЫМ ПЕРАХОДЗЕ ДА ЦЫВІЛІЗАЦЫІ, бо ён не ўдаўся. Што ёсць творчая эвалюцыя, а што разбуральная рэвалюцыя, прароча пісаў Суліма (Уладзімір Самойла) у філасофскім эсэ "Гэткім пераможаш!” Эсэ надрукавана ў арыгінале пабеларуску ў зб. "Заходняя Беларусь" ІВільня, 1924) і ў перакладзе на рускую мову ў часопісе "Нёман" (1992, №1). А інтэлектуальны пад'ём 1988 1990 гадоў, на жаль, спадае, бо ён жывіўся хутчэй працэнтамі на "чужым капітале" раней "отрешённых" (забароненыхі ідэй і кніг айчынных, эмігранцкіх і замежных.
... I ПА ФІЛАСОФІІ
Чытачы звярнулі ўвагу, што апошнім часам вы нярэдка спасылаецеся на работы М.Бярдзяева. Але перш чым гаварыць пра ягоную творчасць, хацелася б пачуць ваш асабісты "вопыт філасофскай аўтабіяграфіі". Вельмі цікава даведацца, як жа вясковы хлопец з Наваградчыны прыйшоў у навуку філасофію? Ці гэта яна сама "любоў да мудрасці" прыйшла да яго?
Гэтае пытанне, Юрась Іванавіч, я, здаецца, перахапіў, адказваючы на першае, у эскізе "духоўнай біяграфіі" свайго пакалення. Мне і цяпер больш хочацца гаварыць пра вясковых хлопцаў і дзяўчат, сялянства, чым пра сябе. Бо
мая асабістая роля тут сціплая, малапрыкметная, у той час як вйска I "вясхоўцы" (О.Шпенглер справядліва называў сялянамі таксама вясковую шляхту, памешчыкаўі СТВАРЫЛІ КУЛЬТУРУ. Маю на ўваэе культуру не толькі нашу, беларускую, але I сусветную сімфонію нацыянальных культур, Урбаністычнае грамадства творыць не культуру, a сучасныя формы уніфікаванай цывілізацыі. He магу не ўсміхнуцца, калі сучасныя гараджане глядзяць на "вясковага" філосафа (вучонага, кампазітара, мастакаі як на нейхую экзатычную з'яву. КІм жа яму быць, калі не вяскоўцам? Дарэчы, сучасную амерыханскую ахсіялагічную сацыялогію Імодную гарадсхую навухуі стварыў расійскі селянін Піцірым Сарокін... Селянін заўсёды быў стыхійным філосафам, паэтам, калі хочаце, нават "сацыёлагам", аб чым сведчыць наш фальхлор.
...Мая, як вы кажаце, "філасофская аўтабіяграфія" не ўдалася. Курс філасофіі на гістарычным факультэце я слухаў у 1956 1957 гадах, калі яе выкладалі бадай што па "Краткому курсу нстормн ВКП(б)". Праўда, я тады спрабаваў чытаць "Фенаменалогію духу" I "Логіку" Гегеля, "Крытыку чыстага розуму" Канта. ГІсторыю БеларусІ "вывучалі" па Абэцэдарскаму (сам Лаўрэнцій Сямёнавіч чытаў курс э "антынацыяналістычным" пафасам), Беларускага слова ў Пстфакаўскіх аўдыторыях я не пачуў (чыталіся спецкурсы па еўрапейскай I рускай класічнай літаратурах, пра родную мову I літаратуру маўчалі).