• Газеты, часопісы і г.д.
  • Версіі  Юрась Залоска

    Версіі

    Юрась Залоска

    Выдавец: Тэхналогія
    Памер: 463с.
    Мінск 1995
    144.09 МБ
    Першаснае ў нацыянальнай экзістэнцыі, як вы кажаце, гэта не толькі "рэч у сабе", але і яе выяўленне, "рэчы для нас" мова, літаратура, культура, фальклор. Дарэчы, сёння, калі ўсё раўняецца на доларавае вымярэнне, калі ўсё павысіла свой кошт у дзесяткі і сотні разоў, толькі царкоўныя свечкі і беларускія кніжкі не трапілі ва ўсепаглынальнае поле інфляцыі, кошт іх нязменны, ён выпадае з агульнай басяцкай кан'юнктуры. Гэта вельмі сімвалічна і пакідае надзею на лепшае.
    Нашыя "ворагі дамашнія" нападаюць не на загадкавае этнічнае ядро, не на "экзістэнцыю" (яны не супраць таго, каб яна яшчэ некалькі стагоддзяў заставалася "рэччу ў
    сабе"|, а на яе "духоўную эсэнцыю", на рэальна выяўленыя феномены. Калі яны нас атакуюць, то з нашага боку было б не па-рыцарску ўхіляцца ад выкліку.
    КалІ ж яны зоймуцца сваімі ўласнымі "рэчамі ў сабе", пакінуўшы нас у спакоі, то мы следам за Ігнатам Канчэўскім перанясём націск з вяртання "страчанага раю" беларушчыны на тварэнне "сваіх, беларускіх формаў жыцця", А працы тут непачаты крайі Давайце запытаем у сябе: ці ёсць у нас свой нацыянальны БеларускІ Універсітэт? Беларуская Ахадэмія? Беларускі політэхнічны Інстытут? ЦІ ёсць у нас педагагічныя Інстытуты, якія б рыхтавалі беларускіх выхавальнікаў I настаўнікаў для школ, дзіцячых ясляў, садкоў? Taro пакуль няма, I ўсе яны універсітэты, Інстытуты, школы прадаўжаюць працаваць як малохі I рэактары дэнацыяналізацыі, у якіх згараюць рэшткі нашае "нацыянальнае экзістэнцыі". Нашая АН БССР з 30-х гадоў Ідэалагічнае сіта, якое старанна адсейвала I выштурхоўвала ад сябе якую-кольвек беларускую "субстанцыю". Нашыя даследчыя цэнтры на 60-70 працэнтаў працуюць для ваенна-прамысловага комплексу I ядзернастратэгічнага патэнцыялу, Навошта, дазвольце спытацца, усй гэта для нашай бяз'ядзернай I нейтральнай дзяржавы?
    Шкада разбураць тое, што йсць. Але ў такім выпадку плоціць няхай той Іпа еўрапейскіх нормах), хто заказвае "ваенную музыку" у той час, калі зямля наша эабруджана, лясы знішчаны, раэбурана нацыянальная культура.
    Давайце ствараць свае, беларускія універсітэты, акадэмІІ, Інстытуты, як тое робіцца, напрыклад, у Нямеччыне ці ФранцыІ. А на базе Існуючых універсітэтаў створым асяродкі культурнага супрацоўніцтва з кафедрамі расійскай, польскай, літоўскай, яўрэйскай, ангельскай, нямецкай, французскай, польскай, Іспанскай ды іншых моў I кулыур.
    Перш чым ствараць нацыянальную культуру Iлітаратуру, мусіць, неабходна, каб БЫЛА Ізахавалася ва ўмовах рынкуі сама нацыя. НаАЗённасць паказвае, што насоўванне рынку няўхільнае... ЦІ не растворыцца ў гэтай "накінутай" форме грамадскага жыцця кволая, не абароненая як след нацыя: правілы гульні вымагаюць ахвяры "самой сабою" памянутай "рэччу ў сабе"?
    Вашае пытанне занадта складанае, каб на яго адка-
    заць Імправізацыяй. Тут патрэбны глабальныя даследаванні, Але сёння навука не ў пашане. Ідуць у публіцыстыку, рыторыку, палітыку ідуць туды ўсе: функцыянеры, дзеячы, прэзідэнты, рэзідэнты... Усе выказваюць "думкі" Ісвае "мнення"Ь ніхто не шукае праўды, ніхто не хоча сядзець на яйках фактаў I выседжваць куранят ісціны.
    Рынак, як і ўсё на свеце, мае свае якасныя характарыстыкі. У нас (найперш у Расіі) гэта простая легітымацыя былога "ценявога" рынку. "Славутая жнівеньская рэвалюцыя" у Расіі была стымулявана сутыкненнем двух полюсаў: "вярхоў" (ГКЧП) і люмпенізаваных "нізоў", да якіх я далучаю таксама падпольных ценевікоў. Усякая рэвалюцыя мае сваё ключавое слова і свой механізм пераліву капіталу. Такі механіэм названы словам "экспрапрыяцыя". Кастрычніцкая рэвалюцыя "экспрапрыіравала" набыткі памешчыкаў, капіталістаў, урэшце, сялян, перадаўшы іх капітал у рукі бюракратычна-партыйнай і рэпрэсіўнай машыны. А цяпер "жнівеньская рэвалюцыя" праз механізмы гіперінфляцыі "экспрапрыіравала" напрацаваную ўласнасць народа рухомы капітал каля сотні мільёнаў укладчыкаў. У выніку гэтай хітрай акцыі народны капітал перацёк у кладоўкі і валютныя запаснікі ценевікоў (крымінальнай буржуазіі, якая выйшла з падполля) і той жа гандлёва-размеркавальнай бюракратыі. А на чале ўрадаў пасталі інтэлігенты і былыя камуністы, якія перафарбаваліся ў антыкамуністаў. Яны думаюць ладзіць гаспадарку, не бачачы, што гаспадары знікаюць як клас, а на паверхню выйшлі басякі ды ценевікі...
    Тут сапраўды ёсць пастка для Беларусі і беларускага нацыянальнага адраджэння, бо яно немагчымае без гаспадароў. Дарэчы, Беларусь застаецца адносна стабільнай выспай у моры хаосу і анархіі на тэрыторыі былой імперыі. Так сталася таму, што Беларусь здолела крыху стрымаць татальную басяцкую рэвалюцыю, захаваць нейкія элементы эвалюцыйнага пераходу да рынку. I ці не таму замежныя прапагандысты рынку, лібералізацыі цэн і амерыканскай дэмакратыі замоўчваюць нашу Беларусь? Дарэчы, дзякуй ім за шчырасць: яны адкрыта заявілі, што ЗША і іх саюзнікі будуць памагаць СНД, але "в основном м в первую очередь Росснм". Я грунтоўна вывучаў гісторыю дыпламатыі і ведаю сэнс такой формулы. Яна азначае: мы Расіі дапаможам,
    а розныя там іншыя няхай ідуць...
    Расіі, зразумела, прызначана роля еўраазіяцкай філіі заакіянскай вавілонскай вежы. Я зычу плёну расійскім братам ад "доларавых уліванняў". Але плён сёння немагчымы пры цяперашняй анархіі на чале з ценявой алігархіяй. Дэмакратыя гэта функцыя згарманізаванага, прававога і адносна багатага грамадства. Такое грамадства будуецца зусім не папулісцкімі метадамі. Сучасныя шматлікія прэзідэнты мне чамусьці нагадваюць двух герояў амерыканскага (у італьянскай манеры) фільма "Шанц садоўнік", а сучасны стан "дэмакратыі" сюжэты расійскай і беларускай гратэскавых казак: прастак знайшоў гару золата, узяў мех (а ён дзіравы) і ну, давай насыпаць дабро. "I сёння насыпае", іранічна зазначылі нашыя казачнікі... He будзем упадабняцца тым прасцякам (у казках яны гратэскавыя дурні). Важна адрадзіць свой клас гаспадароў сялян. СЯЛЯНСКАЯ ВЁСКА СТАНЕ САЦЫЯЛЬНЫМ АПІРЫШЧАМ АДРАДЖЭННЯ НАЦЫЯНАЛЬНАЙ КУЛЬТУРЫ, МОВЫ, ФУНДАМЕНТАМ БУДАВАННЯ САМАБЫТНАЙ ЕЎРАПЕЙСКАЙ ДЗЯРЖАВЫ БЕЛАРУСІ. Яна, мне здаецца, пойдзе па шляху, які бачыўся яе сыну-прароку І.Канчэўскаму па шляху сінтэзу лепшых здабыткаў уласных, "заходніх" і "ўсходніх". Адным словам, пойдзе нацыянальным шляхам, як тое да нас зрабіла Японія. I не будзе вяртацца да першабытных форм капіталізму ў постіндустрыяльную эпоху, калі Захад даўно спрабуе ісці да еўрапейскіх форм сацыялізму, сутнасць яксга сацыяльныя і духоўныя гарантыі працавітаму і гаспадарліваму люду...
    I, нарэшце, выбачайце, што перапыняю строгае філасофстваванне і "лезу ў душу", хачу запытацца пра асабістае: калі вы, Уладзімір Міхайлавіч, адказалі сабе на ўсе пытанні, якія нараджаліся ў вас? Што пахазвае ваш вопыт душа чалавечая ёсць рэч, якую можна стварыць і "развіваць", якой можна маніпуляваць, ці нязменная ў часе метафізічная субстанцыя, дадзеная істоце адразу, цалкам / назаўжды?
    Есць драма чалавечага духу і ведаў. Чым больш мы даведваемся, тым з большай падставай можам паўтарыць афарызм Сакрата: я ведаю, што нічога не ведаю. Гэта толысі на аснове школьнай дыдактыкі атрымліваюцца закончаныя
    адказы на ўсе пытанні. Відаць, варта пагадзіцца з Хайдэгерам у тым, што пазнанне гэта не адказы, a няспыннае дапытванне быцця. Чым больш шырокі абсяг ведаў, тым больш узрастае іх адноснасць і незакончанасць. Быць можа, літаратура, мастацтва, сімвалічная і прытчавая філасофія вышэйшы метад пошуку ісціны?
    Сказанае тым больш тычыцца нашых ведаў пра душу. Мой сціплы духоўны вопыт падказвае: душа дадзена чалавеку Гаспадаром жыцця, ім жа трымаецца жыццё і Сусвет. Але ў душы ёсць яшчэ, як вы кажаце, субстанцыя "дух Божы", яго "подых" як праграма, паводле якой павінна было б развівацца разумнае жыццё. Ад учынкаў, думак і сумлення Чалавека ўжо залежыць, ці рэалізаваць гэтую праграму ("выратаваць душу"|, ці сказіць яе ("загубіць душу")... Маніпуляваць можна толькі слабадушнымі, якіх, на жаль, шмат.
    ПОСТМАНАЛОГ УЛАДЗІМІРА КОНАНА
    АБ КАСМІЧНАЙ ПЕРСПЕКТЫВЕ БЕЛАРУШЧЫНЫ
    ...Ператварыць існуючае ў неіснуючае можа толькі Бог, які адзіны даруе нам грахі нашы.
    Даследчык літаратуры і кульгуры не мае права адмаўляць у існаванні таму, што сапраўды БЫЛО. Існаванне народа па-за сваім светапоглядам немагчымае. Такога не было і ў савецкай Беларусі нават у самыя змрочныя часы таталітарызму. Рэч у тым, што самасвядомасць народа не зводзіцца толькі да знакавых сістэм: філасофскіх тэкстаў, мастацтва, літаратуры і да т.п. (Хоць у сталінскія часы нацыянальная свядомасць выяўлялася і ў літаратуры. Увогуле цікавая заканамернасць развіцця нацыянальных культур і літаратур: яны робяць рывок якраз пры дэспатычных перыядах у жыцці нацыі. Напрыклад, беларуская літаратура стварала свае класічныя творы ў 1907 1917 гадах, у 20-я гады, у 60-я, 70-я гады).
    Нацыянальная свядомасць можа быць як выяўлена знешне, так і САМАЗАГЛЫБЛЕНА тады народ маўчыць. Гэта "існаванне ў сабе", не выяўленае для свету, існаванне на этнаграфічным узроўні. На этнаграфічным,
    падсвядомым узроўні запыняецца і развіццё нацыянальнай свядомасці (хоць здараюцца прарывы на элітарны ўзровень напрыклад, у Я.Купалы, Я.Коласа і інш.І. Але чалавек і народ сцвярджаюць сябе, нават калі яны маўчаць. У Старажытнай Русі была такая плынь у філасофіі маўчальніцтва як філасофская пазіцыя. Паводле геніяльнага кінатвору А.Таркоўскага некалькі гадоў маўчаў, напрыклад, Андрэй Рублёў.
    Нашае маўчанне ў XVII — XIX стст. дапамагло народу захаваць сябе як нацыю. Калі б наш народ канчаў расійскія альбо польскія гімназіі ды універсітэты, у якіх беларуская мова не толькі не выкладалася, але й прыцяснялася, a нацыянальная культура разглядалася як этнаграфічная асаблівасць адной з суседніх культур, дык беларуская нацыя магла б дайсці да нябыту ўжо тады. МЫ СЦВЯРДЖАЛІ СЯБЕ МАЎЧАННЕМ.
    Так што ў мінулым нашае існаванне было даволі рэальным. Але будучыня... Падаецца, што метафізічная перспектыва сённяшняга Адраджэння гэта пераход нацыянальнай свядомасці з падсвядомага ўзроўню на ўзровень элітарны і масавае яе (свядомасці) пашырэнне. Гэты пераход свядомасці на новы ўзровень, распаўсюджанне духоўных каштоўнасцяў ушыркі павінны аказаць значны, калі не вырашальны ўплыў на ўключэнне беларускай культуры ў агульнаеўрапейскую і сусветную цывілізацыю.