Версіі
Юрась Залоска
Выдавец: Тэхналогія
Памер: 463с.
Мінск 1995
Неях прыйшла нечаканая думка. Раптам захацеў уявіць рэаліі менскага жыцця на пачатку стагоддзя ці, хоць бы, карціну горада, якой яе мог бачыць Максім Багдановіч... Гэтае ўяўленне ў мяне атрымалася, аднак жа, экспрэсіяністычным: дэталёвы каларыт, побыт у ім адсутнічаюць, але сутнасць уяўляецца досыць выразна. Сутнасць у тым, што Максім Багдановіч ды яго атачэнне знаходзіліся дзесь на ўсхрайку свядомасці таго горада / гараджан. ПравІлІ баль, кіравалі жыццём зусім іншыя людзі чынавенства, паліцыянства, купецтва... Тыя, хто насалоджваўся радасцямі жыцця ва ўтульных дамах, I думкі не маглі дапусціць, што нехта побач думае пра Беларусь / беларушчыну. Так яно было: спавядальнікі беларушчыны таго часу ІснавалІ такімі не дзеля свайго часу, а дэеля часу прышлага, дзеля будучыні. Пэўна і для нас цяперашніх... Ды хіба што змянілася за стагоддзе?..
* * *
Пытанне элітарнасці цікавіць сёння ў адзіным звязку наколькі элітарнай з'явай ёсць беларушчына і занятак ёю.
Гадоў пяць таму Ісярэдзіна / 980-хІ Інтэлігент, што ў горадзе гаварыў па-беларуску, нават пра самыя прыземленыя, пабытовыя рэчы, успрымаўся, без перабольшання, як ненармальны, як блазан. ён заўсёды на шкале грамадскіх прыярытэтаў стаяў Шжэй самага "трывіяльнага" рускамоўнага інтэлігента: бо нават фармальнае самапрылічэнне сябе да русхамоўнасці / рускасці лічылася тады крокам на вышэйшую сгупеньку ў інтэлектуальным становішчы Іі, адпаведна, паляпшалася становішча сацыяльнае, дабрабыт, схладвалася прафесійная кар'ера; дзе вы бачылі партыйца, вайсхоўца альбо Інжынера, яхія размаўлялі пабеларуску на сваёй рабоце?!).
Такім чынам, будучы / без таго прадметам няэвыхлым, экзатычным, беларушчына / як прафесійны занятак пасунулася ў пэўныя, акрэсленыя межы акадэмічныя Інстытуты мовы / літаратуры, часткова Інстытут мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору, Інстыгут гісторыі, у рэдахцыі беларускамоўных газет і часопісаў, адпаведныя выдавецтвы... Вось, бадай, / ўсё, дзе можна было законна займацца беларушчынай і быць зноў жа: мець права быць тым самым "свядомым беларусам". Экзатычны занятак у спецмесцах! Элітарнасці там не было / блізка; гэта была, хутчэй, з'адусюль пагарджаная і заціснутая рэлігія вузкага кола грамадскасці нешматлік/х носьбітаў нацыянальнай традыцыі...
Што мы назіраем цяпер? О, гэта цікавая з'ява! Цяпер тая пагарджаная беларушчына ўвачавідкі набірае "рэйтынг", I колішнія "блазны" пераходзяць у якасць ЭЛІТЫ бо валодаюць нечым, што недаступна і непадуладна пакуль шырокім пластам насельніцтва. Беларушчынай выгадна эаймацца і з кар'ерысцкага пункту гледжання яе ўхваляе і адзначае сама дзяржава. Раней тах успрымалася, бадай, камуністычнасць...
Нататкі пра культуру
Працяг
ТАСТАМЕНТ
Культура, каб стацца засвоенай кімсьці, мусіць быць гэтым кімсьці прачытана. Апошняе вызначальная патрэба ЭЛІТЫ.
Эліта (нацыянальная) гэта тыя, хто, умоўна кажучы,
умее чытаць; маса тыя, хто можа назіраць, а/\е чытаць не ўмее. Дзіця, яхое не навучылася чытаць, толькі бачыць, назірае літары, але не разумее іх ведае толькі, што перад ім кніга. Для дзіцяці, каб быць задаволеным, дастаткова малюнкаў ілюстрацый, вясёлай музыкі.
Паэтычны ўзровень нашага адраджэнства быў адэкватным культуралагічнай сітуацыі пачатку стагоддзя, калі беларусы ствараліся як нацыя сялянская; тады ім хапала Янкі Купалы з ягоным "Людзьмі звацца!". He тое зараз: звышзадачай цяперашняга этапу Адр аджэння ёсць стварэнне нацыянальнай беларускай эліты. Эліты як суб'екта рацыянальнага разумення культуры. Без апошняга нацыя не ёсць нацыя; гэта ўсё тая ж этнасупольнасць, народ-прывід, вялікі маўчальнік з багатай, але не выяўленай як след душой. Душа гэтая ўжо навучылася спяваць, складаць неблагія вершы і казкі, аднак яшчэ не зазірнула ўглыб самой сябе.
* * *
Зазірнуць углыб самога сябе гэта рэфлексія. Плёнам рэфлексіі ёсць філасофія як вышэйшая ступень спазнання народам самога сябе, тастамент нацыі, яе візітная картка пры сумоўі культур. Філасофія гэта тое, што дзейнічае найбольш пераканана, гэта самы моцны козыр культуры.
Гэта тое, чаго ў нас няма.
У новыя праграмы вывучэння філасофіі ў вышэйшых навучальных установах рэспублікі ў якасці нацыянальных філосафаў патрапілі К.Каліноўскі, Я.Купала, Я.Колас... Для ВДУ напамінак пра беларускую філасофію падзея, але гэтыя ж прозвішчы мы знаходзім і ў адыёзным выданні "Нсюрнн фнлософнн" у пяці тамах 50-х гадоў...
Такая "беларусізацыя" вучэбных праграм не што іншае, як кампраметацыя беларушчыны, інтэлектуальны сарказм кад нацыянальнай культурай. Хіба прачытаныя філасофскім чынам Ф.Скарына, С.Полацкі, В.Цяпінскі, С.Будны, летапісы і дакументы ВКЛ? Сэнсы, што стоены ў старабеларускіх тэкстах, не вытлумачаны, а разам з імі стаілася ўнутраная мудрасць культуры, яе загадка.
Зрэшты, брак філасофіі можна растлумачыць бракам мысляроў, суб'екта мыслення...
Хроніка часу
3 газетнай паласы: "Наша Ніва”, № 9, 1992 СУПРОЦЬ АДРАДЖЭНЬНЯ
3 нататніка Ю.З.
АДРАДЖЭНЬНЕ Іпа-ранейшамуІ літаратурны міт, прыдуманы менскімі беларускімі інтэлектуаламі. Адраджэнцы — досыць вузкае кола сталічных інтэлектуалаў.
БЕЛАРУШЧЫНА зьява Іпа-ранейшамуІ экзатычная, ненатуральная; нацыянальнае жыцьцё застаецца як бы "збоку-прыпёку".
КРЫЗЫС мастацкай кулыуры: спрачаемся пра элементарныя рэчы правапіс, вымаўленьне слоў, нарматывы, заміж таго, каб ствараць новыя творы.
КАНФЭРЭНЦЫЯ ў Маладэчне Іпа "сьвядомасьці беларусаў" жнівень 19921: вялікі зарад нацыянальнага жыцьця у межах, аднак, вялікае залі. Можна было ўвогуле абмежавацца выданьнем эборніка выступленьняў.
Навукападобнае асьветніцтва не ўратуе. Гэта толькі сэрыя актаў, якія залежаць ад актыўнасьці канкрэтных людзей. Калі іх актыўнасьць астывае, сканчаецца й асьветніцтва. Што пры гэтым застаецца ў культуры?..
Беларускае слова цяпер сродак зносінаў у замкнёнай сыстэме. Нешматлікія рэдакцыі, акадэмічныя інстытуты мовы й літаратуры, СП. Незразумела, якім чынам Іх працаўнікі ўмудраюцца лічыць нармальнай агульную сытуацыю ў кулыуры? Для аптымізму ім дастаткова дзяржаўных законаў...
* * *
...Духоўная энтрапія, што за апошнія год-два раздрабіла адраджэнскі рух на плыні й падплыні, пазыцыі й падпазыцыі й г.д„ выклікае нязгоду... Яно было б нармалёва, калі б розныя плыні су-існавалі. Але яны "суіснуюць" надта ўжо дэіўным чынам: "маладыя" тлуста, зь нігілістычнай насалодай перакрэсьліваюць лёс старэйшага пакаленьня ў беларускай літаратуры Ібо менавіта пісьменьнікі і ўвогуле людзі пішучыя прэзэнтуюць у нас беларушчыну й адраджэньнеі, ня бачачы ў "савецкай беларушчыне’’ ані каліва карысьці для культуры; мэтры і ўсё астатняе беларускае пісьменства, што выйшла з шыняля савецкай беларушчыны, -
скасоўваюць права на йснаваньне маладому пакаленьню, якое эаявіла пра сябе праз "Майстроўню", "Бабілён", "Тутэйшых", самвыдат I г.д., I нічога-колечы не скарыстала э магчымасцяў I выгодаў савецкай беларушчыны.
Дык, можа, адмаўленьне родавая, мэтафізычная рыса нашае літаратуры, што правакуе літаратурную энтрапію, множыць апазыцыі й кланы, на штандарах якіх рунее несьмяротнае "Мы літаратура, а яны (Апошняе пытаньне ахвярую рэдактару "НН" С.Д. дзеля баўленьня вольнага часуі.
АД РЭДАКТАРА "Н.Н."
Па-мойму, "тлустая нігілістычная насалода" зьява чыста эСПэўская, карпарацыйная, якая ахоплівае ня толькі маладняк гэтае арганізацыі, але й старэйшых пісьменьнікаў, Іх адносіны паміж сабой. Тлумачыць паводзіны "Тутэйшых" нейкімі "рожкамГ ці ІншымІ' 'ўнутрыцэхавымі" прычынамі значыць, не растлумачыць нічога. "Тутэйшыя", на думку С.Д., гэта тыя, хто сёньня ўжо перарос сваё нігілістычнае адмаўленьне савецкага "мнропорядка", часткай якога была й савецкая беларуская літаратура. Эстэтык мусіў урэшце выйсьці зь юначае палітызаванасьці й пачаць разважаць у катэгорыях эстэтыкі. Рана ці поэна для ўсяе кулыуры надыходзіць час, калі Пятрусь Броўка перастае быць папярэАнІкам I аўтарытэтам у літаратурнай прафэсіі й становіцца адным з герояў ці пэрсанажаў культуры як мастацкага твору. Тое ж адбываецца з усёй культурай савецкага часу, якая ў большай, чым у Іншыя часы, ступені выглядае адарванай ад рэальнага жыцця, I таму, магчыма, у большай ступені цікавая як прадмет чыстага літаратуразнаўчага дасьледаваньня. Уся беларуская савецкая літаратура патрабуе поўнай пераацэнкі й таму ёсьць найбольш удзячным, нераспачатым матэрыялам для эстэтыкаў. Тут кожны можа быць першапраходцам. Вось пра што йдзе гутарка, а не пра адмаўленьне літаратуры як такой... Яшчэ зьявяцца працы па літаратурных паталёгіях савецкага пэрыяду. Яшчэ шмат будзе сказана пра сацыяльныя мэдытацыі й пра ідэалягічныя адаптацыі. Гэта тэмы, вартыя вялікіх цікавых кніг. У мяне не ўзьнікае сумлеву, што многія савецкія вершы Танка ці якінебудзь "КамсамольскІ білет" Куляшова гэта сапраўдныя шэдэўры беларускае літаратуры, фэномэн якіх ніяк яшчэ не дасьледаваны. Урэшце сам працэс вырастаньня сучасных пераацэнак з 40-х I 50-х гадоў, з працаў Сьмірнова, Лушчыцкага, ЛарчанкІ варты грунтоўнага ды ўдзячнага прадумваньня. Гэта заканамерны працэс вызваленьня думкі са згаданага палітычнага адмаўленьня пасьля таго, як сам аб'ект адмаўленьня страціў манапольную
ўладу над дасьледчыкам, а сам працэс адмаўленьня перайшоў да Іншае публікі часта ўчарашніх гэтага аб'екту адэптаў...
* * #
"Бялікае шчасца для пісьмянніха выкарыстоўваць гатовую традыцыю, пісаць на мова, ужо апрацаванай, падрыхтаванай для яго шарагам яго папярэднікаў-пісьмянніхаў. Гэта пытанне толькі большай ці маншай ступані цяжкасцяў... Але... справа на толькі ў таланца пісьменніка: трэба ўлічваць таксама асяроддіа, якім Ін акружаны. Уявім, што брэтанац вахацаў бы напісаць на сваій мова трактат па філасофіі; гэта яму, насумнанна, удасца. На жаль, братанцы, ва ўсякім раіе тыя, хто гаворыць выключна па-бр>танску, наўрад ці асабліва цікавяцца філасофскімі пытаннямі; ала I філосафы івычайна на гавораць па-бр>танску. Нашага брвтанца напвўна на прачытаюць I на »рв»умеюць... Значанна м о в « ііяіа ні в колькасцю I ступанню культуры т ы х, х т о ій карыстаецца (разрадка мая. Ю.З.Г.
Жо»еф ВАНДРЫЕС. "Мова"
"Мне больш хочацца гаварыць пра вясковых хлопцаў і дзяўчат, сялянства... Вёска I ”вяскоўцы" СТВАРЫЛІ КУЛЬТУРУ не толькі беларускую, але і сусветную сімфонію нацыянальных культур...