Веснавыя святы
Дапам. для настаўнікаў і выхавальнікаў
Алег Аляхновіч, Алесь Лозка
Выдавец: Беларусь
Памер: 158с.
Мінск 2000
(Драўлянскі, 1846. С. 105—107.)
Жадаючыя могуць выкарыстаць сцэнарый «Ляльнік», які змешчаны ў кнізе «Беларускі фальклор у школе. 1ы клас». Мн., 1996. С. 168172.
99
ТОНКА, ТОНКА КАНАПЕЛЬКА
эй, ло лам! Тон_ ка, тон_ ка ка_ на_ пель_ ка.
Тонка, тонка канапелька, Эй, лолам!*
Тонка, тонка канапелька. Найтанчэйша, зелянейша, Красна пані да й дзяўчына. На Дунаі хусця мыла, Хусця мыла, бель бяліла. Злоты персцень да й ураніла. Шчукарыба ўхваціла, Ухваціла да й паплыла. Красна пані беражочкам, Накрыўшыся хвартушком, I сустрэла трох малойцоў.
— Ох, вы, хлопцырыбалоўцы, Вы зымайце шчукурыбу, Вы зымайце, распластайце, Злоты персцень у ёй дастаньце. — А што, пані, за дар будзе? Шчукарыба, абед будзе. Сорак яек на паўміскі — Каўбасою абкружыце, Белым сырам завяршыце.
(Зап. А. Аляхновіч у 1993 г. у в. Карпаўцы Бераставіцкага рна Гродзенскай вобл. ад М.А. Клімчука, 1923 г.н.). Натацыя напеву А. Аляхновіча.
*Кожны радок паўтараецца пасля прыпеву «Эй, лолам!».
ДЗЕНЬ СВОЙСКАЙ ЖЫВЁЛЫIПА СТУХА
11 і 24 лютага — Аўлас;
чацвер на Масленым тыдаі — Валосся; 23 красавіка і 6 мая — Юрый; 8 і 21 мая — Ізан Веснавы;
' іншыя дні года.
АПІСАННІ
Пастух
Пастух, пастырь (ст.славян.) — у сусветнай міфалогіі адна з іпастасяў боства, культурнага героя, мае функцыі ахоўніка, абаронцы, кармільца, правадніка, Месіі, патрыярха, цара, правадыра, музыкі. Пастух валодае містычнай здольнасцю адчуваць жыццё прыроды, сумовіцца з жывёламі і раслінамі, зоркамі і душамі нябожчыкаў, успрымае касмічныя рытмы, якія вызначаюць рытміку індывідуальнага і грамадскага жыцця. У метафарычнай мове прарокаў, летапісцаў і паэтаў — аўтараў біблейскіх кніг, Бог упадабняўся пастуху, а народ — авечкам: «Госпад ёсць Пастыр мой, ні ў чым не буду мець нястачы! На пашах зялёных Ён пасвіць мяне і да водаў ціхіх водзіць мяне.„і>
Пастырам народаў сімвалічна называецца Хрыстос, святары ўсіх ступеняў іерархіі ад патрыярхаў, епіскапаў да прэсвітэраў. Пастухоўскі атрыбут — посах — набыў значэнне сімвала духоўнарэлігійнага, пастырскага служэння. Пастухоўская сімволіка мела аснову ў рэальным жыцці, рэлігіі культуры. Паводле біблейскай гісторыі, род людскі пачаўся з пастухоў Адама і Евы: Бог стварыў іх добрымі гаспадарамі над рабамі, птушкамі, жывёламі. Іхні сын Авель, ахвяра зайздрасці Каінавай, быў пастухом авечак. Багатым
101
пастухом быў Аўраам, родапачынальнік многіх народаў. Пастухамі былі родапачынальнікі «12ці каленаў ізраілевых» Якуб і ягоная жонка Рахіль... Пастухом і музыкам быў цар Давід, з роду якога паходзіць Хрыстос.
Пастухі першымі даведаліся пра нараджэнне Хрыста і прывіталі Яго.
Урэшце заснавальнік хрысціянскай царквы сказаў пра сябе: «Я пастыр добры: добры пастыр аддае жыццё сваё за авечак». У каментарыі да кнігі «Песня Песняў» Ф. Скарына ўбачыў у вобразе пастуха сімвал Хрыста, а ў вобразе пастушкі — сімволіку царквы. Ісус Хрыстос пасля свайго ўваскрэсення запаведваў апосталу Пятру святарства трохкратным даручэннем: «Пасі авечкі мае».
Прароцтва Ісуса Хрыста пра сусветную царкву: «I будзе адно стада і адзін пастыр».
У іранскай міфалогіі пастухом быў стваральнік хатняй жывёлы Ахдрамузда. У міфалогіі індускай «пастухамі свету называюцца багі Пушан, Варуна, Мітра, функцыі пастуха выконваюць Агні, Індра, апекуном пастухоў лічыцца Крышна. Антычныя Апалон і Арфей спалучаюць вобразы пастуха і музыкі. Таямнічасць жыцця пастухоў, адасобленых ад калектыву, парадзіла легенды пра выхаванне імі царскіх дзяцей (Парыс, Эдып, Ромул і Рэм), пра іх чараўніцтва, пастаральную літаратуру.
Пастух ёсць нейкая універсальная міфалагема многіх народаў, розных рэлігій і цывілізацый, адзін з архетыпаў культуры. Ёсць выключэнні. Паводле Бібліі, «мярзота для егіпцяніна — пастухі авечак». Верагодна, гэта была антысялянская ментальнасць урбаністычных упадніцкіх цывілізацый (Егіпет, Вавілон, імперскі Рым). У нядаўняй атэістычнай імперыі СССР слова «пастух» набыло абразлівы сэнс, стала лаянкай гарадскіх абывацеляў.
У язычніцкай міфалогіі беларусаў апекуном жывёлы быў Вялес, функцыі якога пазней перайшлі да святога Юрыя — архетып добрага пастыра ў народнай творчасці. Міфалагема пастуха ў беларускім фальклоры часта спалучаецца з вобразам музыканта і паэта.Терой і гераіня казкі, ратуючыся ад ворага, пераўвасабляюцца ў пастуха і авечку. Пастух — звычайна дзед альбо малы хлопчык — традыцыйны герой ў беларускай літаратуры («Сымонмузыка» Я. Коласа).
(Конан, 1996. № 9.)
Труба
Труба (берасцянка, дуда) — самаробны духавы музычны інструмент канічнай формы. Меў некалькі спосабаў вырабу. Сасновая трубка без стрыжня абкручвалася бяростай або бляхай. Найбольш простая труба выраблялася дзецьмі з кары алешыны, якая здымалася з дрэва ў пэўны перыяд і скручвалася ў канічную форму. Найчасцей устаўляўся і спецыяльны муштук для вуснаў, што вырабляўся з дрэва.
102
Акрамя музыкаў трубой карысталіся пастухі, паляўнічыя, вайскоўцы, сяляне на каляндарных ігрышчах, але прымяненне музычных інструментаў на ігрышчах асуджалася царкоўнікамі. He раз ваенныя трубы ўпамінаюцца ў «Слове аб палку Ігаравым».
Алесь Лозка
ГУЛЬНІI ЗАБАВЫ
Як бавіліся пастухі
Пастухоўства на Беларусі мае даўнія традыцыі, якія складаюцца з народных святаў і гульняў, звычаяў і абрадаў.
Фалькларыстамі мінулага зйфіксавана нямала народных гульняў, забаў, якія выконваліся пераважна на святы пастухоў (Юр’я, Мікола і інш.) або пастухамі ці пастушкамі «ў начным» ці недзе на выгане ў час пасьбы кароў, гусей ці іншай жывёлы. Асобны раздзел займаюць гульні, якія выяўляюць пастухоўскую тэматыку і выконваюцца не толькі на «прафесійнае» свята, але і «неспецыялістамі» — пастухамі.
Абрадавай гульнёй з’яўляецца забава пастухоў на Ягор’еў дзень — 6 траўня (мая), у якой асабліва ярка праяўляюцца магічныя дзеянні. Яна была зафіксавана У. Дабравольскім сярод беларусаў Смаленшчыны на мяжы XIX і XX стагоддзяў. Тут пастух загадзя прызначаў ролі сярод падпаскаў (зайца, сляпога, калоду і г. д.), што стаялі сярод статку, і абыходзіў іх. Паміж пастухом і выканаўцамі роляў адбываюцца наступныя дыялогі:
— Заяц, заяц, ці горкая асіна?
— Горка!
— Дай Бог, каб і наша скацінка для звяроў была горка!..
— Сляпей, а сляпей, ці бачыш ты?
— Ня бачу!
— Дай Бог, каб і нашу скацінку ня бачыла звярынка!..
— Храмэй, а храмэй, ці дойдзеш ты?
— He дайду!
— Дай Бог, каб і звярынка не дайшла да нашай скацінкі!..
— Замок, а замок, ці разамкнешся ты?
— He,, не разамкнуся!
— Дай Бог, каб у звера не разамкнуліся зубы ля нашый скацінкі...
— Калода, а калода, павярнешся ты?
— He павярнуся.
103
— Дай Бог, каб і звер да нашай скацінкі не павярнуўся!
Падобны абход .пдўтараецца тройчы, пасля чаго ўдзельнікі магічнага акта сядаюць і з’ядаюць рытуальную яечню, падрыхтаваную загадзя. У гэты дзень кароў прыводзілі з выгану раней, бо ў вёсках працягвалася пастухоўскае святкаванне з танцамі.
Ягор’еўская гульня падобна на веснавыя абрады першага выгану ў поле кароў (напрыклад, пры «запасванні гаўяда» на Палессі), дзе гаспадар браў у рытуальную сумку хлеб, соль, «хрэшчык» (спечаны з цеста на Храшчатым тыдні), тры каменьчыкі, замок, бязмен, сякеру, курынае яйка, грамнічную свечку.
Гульні пастухоў характарызуюцца свабодай у выбары сродкаў і прыёмаў, складанасцю і цяжкасцю ўмоў, нават грубаватасцю. Гэта тлумачыцца тым, што дзеці былі пакінуты на прыродзе, знаходзіліся ў незвычайных абставінах (удалечыні ад хаты і бацькоў, у лесе ці ля яго) і ім патрабаваліся смеласць, дужасць, кемлівасць і іншыя якасці, што ўласцівы скаўтам. Такія дзеці раслі не «мамінымі сыночкамі», яны маглі пастаяць за сябе, выжыць у цяжкім становішчы.
У пастухоўскіх забавах часта выкарыстоўваліся адпаведныя атрыбуты: аброць, вуздзечка, пуга, сцізорык, прыродныя сродкі (пянёк, куст, трава), у адпаведных гульнях — традыцыйныя прадметысімвалы (замок, грамнічная свечка) і інш.
Грубаватасць у гульнях заключалася ў тым, што той, хто прайграў, атрымліваў жорсткае пакаранне («праганялі» паміж ног і «жарылі» шапкамі па спіне, «еў» зямлю і г. д.). Вось, напрыклад, якое апісанне гульняў «Софік» і «Рэпа» (на Вілейшчыне) дае даследчык з Польшчы Ф. Сяліцкі:
«Тыпова пастухоўскай была гульня ў «Софік» (яе назва няясная): кідалі сцізорык з розных пазіцый, каб убіць яго ў зямлю. Той, хто прайграў, махаў нажом прад вуснамі, а пераможца кідаў яму ў рот кавалкі дзірвану з пяском. Гульню тую апісаў вялікі беларускі празаік Янка Брыль ва ўспамінах са сваіх пастушыных гадрў, Падобным чынам заканчвалася гульня ў «Рэпу». Адзін з удзельнікаў загадваў астатнім адвярнуцца, выцінаў дзірван дыяметрам каля 5 см, потым клаў яго назад і маскіраваў. Пасля паказваў гульцам квадрат каля паўметра і прапаноўваў цягаць за траву, каб вырваць той дзірван. Калі хтосьці трапіў, тры разы скубянуўшы, той выйграваў, калі не, то павінен бьгў «есці» тую «рэпу» (падзеленую на колькасць асоб, якія прайгралі), баронячыся ад яе сцізорыкам, як было сказана вышэй».
Гульняў на пастухоўскую тэматыку было шмат. Бадай, усім вядома «Гусі і воўк» («Гусі, гусі!» — «Га, га, га!»). У пачатку стагоддзя этнограф У. Дабравольскі на Смаленшчыне запісаў гульню «Бычка пасвіць», у якой «пралля» (пераапрануты ў жаночае адзенне мужчьша) прадзе і пасе бычка. Тэатралізацыяй вызначалася забава «Пастушок і авечкі». вядомая ў розных кутках Беларусі.
Алесь Лозка
104
Авечачка
У гэтай гульні колькасць удзельнікаў не абмежавана. Выбіраюцца дзве галоўныя асобы: пастух і воўк. Пастух становіцца пасярод хаты з качаргой у руках, каля яго кругом садзяцца авечкі (хлопцы і дзяўчаты), а воўк хаваецца за дзвярыма.
Пастух гаворыць:
Пасу, пасу авечачкі
Ад рання да вечара;
Воўк за гарой, а я за другой, Я воўка не баюся: Качарэжкай абаранюся.
Пастух адыходзіць убок і кранае спячага. Падкрадаецца воўк, хапае адну з авечак і ўцякае разам з ёю за дзверы. Пастух, усхапіўшыся, крычыць: «Ага ту! Воўк авечку панёс!» Але воўк з авечкай ужо за дзвярыма.
Пасля гэтага пастух зноў выходзіць на сярэдзіну хаты і гаворыць тыя самыя словы: «Пасу, пасу авечачкі» і г. д. і ідзе спаць. Воўк зноў хапае авечку, і так, аж пакуль не забярэ апошняй.
Тап.ы пастух ідзе шукаць авечак і, стукаючы качаргой то з аднаго, то з другога ад сябе боку, гаворыць: