• Газеты, часопісы і г.д.
  • Веснавыя святы Дапам. для настаўнікаў і выхавальнікаў Алег Аляхновіч, Алесь Лозка

    Веснавыя святы

    Дапам. для настаўнікаў і выхавальнікаў
    Алег Аляхновіч, Алесь Лозка

    Выдавец: Беларусь
    Памер: 158с.
    Мінск 2000
    97.79 МБ
    Бібліятэчка народньіх святаў і прысвяткаў
    ВЕСНАВЫЯ СВЯТЫ
    ШМЖЖ^ЖМС^М^^
    Дапаможнік для настаўнікаў і выхавальнікаў
    Рэкамендаваны Навуковаметадычным цэнтрам вучэбнай кнігі і сродкаў навучання Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь
    M1HCK «БЕЛАРУСЬ»2000
    УДК 398.3(=826)(072)
    ББК 63.5(4Бен)я7
    В38
    Серыя заснавана ў 1995 г.
    Аўтарыўкладальнікі: Алег Аляхновіч, Алесь Лозка
    Рэцэнзенты:
    кандыдат мастацтвазнаўства 1.1. Сучкоў;
    настаўніца сярэдняй школы № 89 г. Мінска Н.М. Каліта
    Мастак Уладзімір Сытчанка
    ISBN 9850103361
    © Выдавецтва «Беларусь», 2000
    © Аляхновіч А.М., Лозка А.Ю., 2000
    © Сытчанка У.І., афармленне, 2000
    Уступ
    Вясна займае асаблівае месца ў беларускім народным календары (БНК). Гэта — пара спадзяванняў на новы ўраджай, сустрэчы навалецця, радасці абуджэння і росквіту зямлі. Нездарма доўгі час у язычніцкай традыцыі яна адзначалася як Новы год. Ды і першае свята вясны, як сведчаць валачобныя песні, нашы даўнія продкі называлі Ясень Красен, Нова Лета, Божае Лета, Збор, пазней — Аўдоцця Вясноўка. Адзначалі яго да X стагоддзя н.э. і пазней у маладзіковыя дні, блізкія да веснавога раўнадзенства. Калі было прынята хрысціянства і разам з ім візантыйскае годалічэнне «ад стварэння свету», г. зн. 5508 год да н. э., Новы год працягвалі святкаваць 1 сакавіка, што прыпадала на дзень памяці хрысціянскай прападобнапакутніцы Еўдакіі, якая была пакарана (абезгалоўлена) імператарамязычнікам Вікенціем каля 160—170 года. Народная традыцыя сустрэчы Новага года трансфармавалася на розныя веснавыя дні, а затым і на зімовыя, дзе таксама існавалі свае звычаі і абрады. Восеньскія традыцыі адзначання навалецця па царкоўным календары з 1 верасня вялікага пашырэння ў народзе не атрымалі.
    Сусветны каляндарны вопыт адбіўся і на беларускім народным календары, які мае свае адметныя рысы. Даволі цікавай і спецыфічнай з’явай у Беларусі сталі валачобныя песні, што выконваліся на Вялікдзень і ў якіх у паэтычнай манеры і храналагічнай паслядоўнасці апяваліся святы і прысвяткі, праца і адпачынак земляроба. Наогул нашы продкі актыўна пераймалі перадавыя ідэі, што ішлі з Еўропы. Так, напрыклад, Вялікае княства Літоўскае ў ліку першых пяці еўрапейскіх краін у 1582 годзе прыняло новы, грыгарыянскі, стыль, які быў уведзены ў Расіі (і другі раз у Беларусі) толькі ў 1918 годзе.
    За пэўны гістарычны перыяд назвы месяцаў мелі не толькі рымскі і славянскі ўплыў, але і вялікае ўздзеянне жывой народнай традыцыі. Таму ў розных крыніцах знаходзім: сакавік, марець, березозол; красавік, квітень; май, травень. Канчаткова прыняты назвы месяцаў, якія адпавядаюць прыродным асаблівасцям беларускай рэчаіснасці (прааналізуйце наступную табліцу).
    Што ж сабой уяўлялі веснавыя месяцы ў народа, які падарыў свету грыгарыянскі каляндар?
    Рымскі martius, згодна з легендай, «абвясцілі» Ромул і Рэм у гонар бога сонца і вайны Марса, апекуна земляробства і жывёлагадоўлі, які ўвасабляў творчыя сілы прыроды. У рымлян гэта быў першы месяц аж да 153 года да нашай эры (таксама як і ў многіх іншых народаў, у тым ліку белаРУсаў).
    Рымлянамі, асабліва жанчынамі, 1 сакавіка святкавалася яшчэ у гонар Юноны, апякункі жаночага жыцця, найвышэйшай багіні, царыцы неба і зямлі, жонкі Юпітэра. Да таго ж яна лічылася багіняй ранняга святла, таму ёй і прысвячаўся першы дзень новага года. 3 19 па 23 сакавіка адзначалася свята Квінкватрус, якое супадала з днём вясенняга раўнадзен
    5
    Табліца назваў месяцаў на розных мовах
    Мовы	Сакавік	Красавік	Май
    Стараславянская	Сухт»	Брізьнь	Трівьнь
    Украінская	Березень	Квітень	Травень
    Чэшская	В rezen	Duben	Kveten
    Славенская	SuSec	Mali traven	Welki traven
    Старабеларуская			
    («Малая падарож	Марець	Кветень	Май
    ная кніжка» Ф. Ска			
    рыны. 1522) (Псал			
    тыр. Астрог. 1598)	Березозол	Кветень	Травень
    Старажытна	Martius	Aprilis	Majus
    рымская	(Марс—бог	(Aprikus — які	(Майя —
    	вайны)	грэецца сонцам)	багіня)
    Руская	Март	Апрель	Май
    Нямецкая	Marz	Аргіеі	Маі
    Англійская	March	April	May
    Польская	Marzec	Kwiecieh	Maj
    Славацкая	Maree	April	Maj
    Сербахарвацкая	Март	Апрнл	Maj
    	Oxyjak	Травань	Свябань
    Балгарская,	Март	Апрнл	Май, Maj
    македонская			
    Верхнелужьшкая	Naetnik	Jutrownik	Rozownik
    (Французскай	(Жэрміналь — ме	(Флорэаль — ме	(Прэрыаль —
    рэвалюцыі)	сяц прарастання)	сяц нвіцення)	месяц лугоў)
    Літоўская	Kovas (грак,	Balandis (голуб,	Geguze (зязюля,
    	грачыны месяц)	месяц галубоў)	месяц зязюлі)
    Фінская	Maaliskuu	Huhtakuu	Toukokuu
    		(месяц падсекі)	(месяц яравых)
    ства. Яго «гераіняй» была Мінерва, багіня мудрасці, вайны і гарадоў, яна таксама абараняла розныя промыслы, рамёствы, хатнюю працу жанчын.
    Пачатак апрыліса ў рымлян прысвячаўся дзвюм багіням. 4 красавіка распачыналася сямідзённае свята Магалерыя. На ім ушаноўвалі маці багоў Цыбелі. А свята Цэрэаліі адзначалася ў гонар багіні земляробства Цэрэры, апякункі збожжа і пладоў, мацікарміцелькі ўсіх жывых істот, у тым ліку і людзей. Лічылася, што ад яе пайшла ўсякая культура, якая звязана з земляробствам. Багіні земляробства ахвяроўвалі мёд, малако, збожжа, розныя плады і кветкі.
    Трэцім важным святам былі Паліліі. Яны праводзіліся 21 красавіка ў гонар божышча пастухоў Палеса, якраз у дзень заснавання Рыма. Падчас святкавання рымляне асаблівую ўвагу звярталі на жывёлу: ачышчалі яе памяшканне, утірыгожвалі зелянінаю, акурвалі сераю. У ахвяру Палесу прыносілі малако. Праводзілі абрады ачышчэння: пастухі пераскоквалі кастры з саломы і праганялі цераз іх свойскую жывёлу.
    6
    Рымляне прысвячалі трэці месяц вясны багіні зямлі Маі. У канцы красавіка і пачатку мая яны адзначалі вясёлае свята Фларэлія ў гонар багіні кветак Флоры. У прыватнасці, у першы дзень апошняга месяца вясны быў звычай садзіць дрэва, якое называлі «маем». У славян, у тым ліку беларусаў, захаваліся абрады з «маем» на Сёмуху. Падобны ў нас і ў старажытных рымлян абрад ушанавання памяці нябожчыкаў. У рымлян ён выконваўся 9 мая.
    * * *
    У гэтым дапаможніку мы прадстаўляем веснавы народны каляндар беларусаў. Звяртаем асаблівую ўвагу ў ім на рысы язычніцтва і хрысціянства, што складаюць аснову народных ведаў аб календары. Разглядваючы сляды дахрысціянскіх і хрысціянскіх вераванняў нашых продкаў, мы пранікаем у карані Бацькаўшчыны і далучаемся да біблейскіх ведаў, якім у сучасных навучальнавыхаваўчых установах надаецца значная роля.
    Якія ж шляхі выкарыстання прадстаўленых матэрыялаў мы бачым? Найперш неабходна звярнуць увагу на каляндарнае планаванне навучальнавыхаваўчага працэсу ў адукацыйных установах. Сістэма і змест народных святаў і прысвяткаў настолькі прыдатныя і рознабаковыя, што тут знойдзецца шмат адпаведных дзён, адзначанне якіх нават традыцыйна і для сучаснай школы. Вось, напрыклад, на пачатку навучальнага года часта праводзяцца дні ведаў. I ў БНК маецца дзень Сымона (абрад «жаніцьба пасьвета») — 1 верасня ў католікаў і 14 верасня ў праваслаўных, які змястоўна і сімвалічна можа раскрыць сутнасць дня ведаў на аснове народнай педагогікі, фальклору, мастацтва.
    У веснавым народным календары можна адшукаць матэрыял для правядзення такіх традыцыйна школьных святкаванняў і карысных заняткаў, як дзень птушак, дзень пачатку сяўбы, дзень рыбака, мядзведзя, бусла, птуілак, жывёлы, смеху, пастуха і інш. Дарэчы, да некаторых з іх у гэтым дапаможніку і падабраны матэрыял. Пры рабоце з ім неабходна ўлічваць і размяжоўваць адпаведныя формы: гульня, абрад, свята, урок, вечарына і г.д. Нельга ўключаць не адпаведны (нетрадыцыйны) матэрыял для падрыхтоўкі фальклорных жанраў, каб не размываць усталяваныя межы. Больш магчымасцей тут у такіх формах работы, як урок ці спецыфічна школьныя мерапрыемствы.
    Праца з БНК прадугледжвае прынцыпы народнасці, традыцыйнасці, прыродаадпаведнасці, гуманнасці, сувязі з працай, гульнёй, рамёствамі. I галоўнае, БНК — найважнейшы сродак выхавання грамадскасці, набыцця агульначалавечых вартасцей, выхавання нацыянальнай свядомасці.
    Алесь Лозка
    ВЕСНАВЫ НАРОДНЫ КАЛЯНДАР
    У гэтым календары першая лічба азначае дату па новым стылі, а другая — па старым (юліянскім летазлічэнні, якім карыстаецца праваслаўная царква): 2/17 — 2 сакавіка па н.ст., 17 лютага па с.ст.; 14/1 — 14 сакавіка па н.ст., 1 сакавіка па с.ст. (29 лютага па с.ст. у высакосны год).
    Назвы святаў і прысвяткаў, якія бытавалі ці бытуюць у праваслаўных беларусаў, выдзелены паўтлустым шрыфтам, а ў католікаўбеларусаў — курсівам. Зорачкай (*) абазначаны святы і прысвяткі, якія пададзены адвольна, прыблізна, яны залежаць ад месца Пасхі ў праваслаўным і каталіцкім «рухомых» календарах. У дужках прыведзены назвы варыянтаў святаў з розных рэгіёнаў. Пасля імя хрысціянскага святога ў дужках падаецца арабскай лічбай год, у які ён памёр, рымскай — стагоддзе, у якім жыў. Апісанні святаў і прысвяткаў, народнае значэнне якіх мала чым адрозніваецца яп каталіцкіх, у асноўным робяцца ў дзень па праваслаўным календары. Калі ж маюцца нейкія адрозненні ў этнаграфічных тэкстах, то даюцца апісанні варыянтаў каталіцкага і праваслаўнага свята ці прысвятка.
    САКАВІК
    *Гуканне вясны (Гувясна, Вясна, Прошчаны дзень, Гавенны дзянёк), Масленыя (Масныя, Паставыя) загавіны (Мясное пушчанне, Сырапусная) — апошні дзень (нядзеля) Масленага тыдня, дзень сустрэчы вясны. Вядомы і ў іншыя дні (гл.: 14, 25 сакавіка, 7 красавіка).Асабліва распаўсюджана і разнастайная традыцыя на Усходнім Палессі. На Петрыкаўшчыне гукалі вясну з караваем (аграрная магія, культ нівы), на Століншчыне  з «жаваронкамі» (культ жывёлы); на Тураўшчыне і ў Лельчыцкім раёне рабілі вянок з бар8
    вянка і з песнямі «Ой, венчэбарвенчэ», «Вяснакрасна» вешалі яго на бярозку (культ расліны), «чыркавалі» (веснавалі)  вадзілі карагоды, спявалі пра чырачку («Ой, чырачкапташачка, не залятай далечка»), насілі ёлку з вянком, спяваючы «Ой, вяснавясняначка». У некаторых раёнах пыталіся: «Ці пазволіце, старыя людзі, нам вяснукрасну выгукаці», у іншых прыказвалі: «Благаславі, Божа, зіму замыкаці... вясну загукаці». Вяснянкі спявалі на высокіх месцах («красных горках», стагах, стрэхах і інш.). Песні чуліся з розных бакоў, адбывалася пераклічка гуртоў выканаўцаў. Характэрнай асаблівасцю вяснянак з’яўляецца выгукванне «Гуу!». Па ўяўленні нашых продкаў, Вясна ехала «на сошаньцы, на баронцы», «на залатым кані». Тэматыка песень: пра вясну, птушак, кросны, каханне. Праяўляюцца міфалагічныя вобразы Вясноўкі, Ярылы — божышча веснавой урадлівасці і пладавітасці жанчыны.