• Газеты, часопісы і г.д.
  • Веснавыя святы Дапам. для настаўнікаў і выхавальнікаў Алег Аляхновіч, Алесь Лозка

    Веснавыя святы

    Дапам. для настаўнікаў і выхавальнікаў
    Алег Аляхновіч, Алесь Лозка

    Выдавец: Беларусь
    Памер: 158с.
    Мінск 2000
    97.79 МБ
    Беларуская народная традыцыя выяўляе на пачатку вясны значную колькасць абрадаў і гульняў, якія гавораць аб вялікім святкаванні. Рэшткі іх праяўляюцца ў адзначанні Аўдоцці Вясноўкі як першага дня вясны і пачатку новага земляробчага года. Нездарма многія варыянты валачобных песень сведчаць аб аддачы перавагі перад усімі святамі ў годзе менавіта першаму веснавому дню, які называюць «Ясень Красен», «Нова Лета», «Божа Лета», «Збор», «Ізбор», «Аўдакея».
    Каля Бога
    Усе святыя Шахуюцца, Рахуюцца, Катораму святцу Упярод ступіць. Ясень Красен Упярод пайшоў...
    (Зап. ў 1938 г. у г.Рызе.)
    Пра Аўдоццю Вясноўку валачобныя каляндарныя песні апавядаюць: «Аўдакея, перва святца...» (Зап. у 1940 г. у Каплаўскай вол. Ілукстэнскага п.); «Святы Аўдакей сохі збіраіць...» (Зап. у 1976 г. у Полацкім рне.); «Святы Еўдакей — веснавы святок, // Веснавы святок — пераступ года. // Пераступілі ў яго слядочкі, // У яго слядочкі ўсе святочкі...» (Зап. у 1976 г. у Лепельскім рне.); «Святы Яўдакеі зіму рушылі...» (Зап. у 1976 у Полацкім рне.); «Святы Аўдакей бычкоў пое...» (Зап. у Барысаўскім рне.)
    Народны каляндар сцвярджае, што Аўдакея — веснавое свята, якое трымае ў руцэ лета. Па гэтым дні прыкмячалі надвор’е — ці нап’ецца певень або вол зпад страхі. Па назіраннях Ю.Крачкоўскага (1874), у Вілейскім павеце сяляне лічылі: калі Галдакей цёплы, то вясна і лета будуць цёплымі, асабліва спрыяльным будзе сенакос. Калі ідзе дождж — чакай ураджай на жыта. Калі моцны мароз, то замарозіць грэчку ў час цвіцення. Калі туман, то пашанцуе з ураджаем йа стручковыя расліны. Калі ж мяцеліца і завея, то неабходна чакаць вялікага голаду.
    Аўдоцця Вясноўка лічылася нешчаслівым днём, «бабскім святам», таму «не пралі, не снавалі» і не выконвалі іншыя работы. Але гэта не датычыла мужчын (Пшчолка, 1912). У Лельчыцкім раёне гаварылі: «Прадзі гульцяй, бо будуць голыя бокі, як не прасьцімеш»; «На Оўдокый помідоры на расаду сажалі і на окне дзержалі» (Лельчыцкі рн; Талстая, 1984).
    Нямала назіранняў занатавана фалькларыстамі мінулага: «На Яўдокі голы бокі» (Радчанка, 1888), «Яшчэ няма Яўдокі, а ўжо свецяцца бокі, нацца покуль прыйдзе Вярбіч, то суздром будзеш голы, як біч» (Пяткевіч, 1938), «Свята Аўдакея сокі збіраець»,
    13
    «Калі на Аўдакея мяцель, дык прыйдзецца гаспадаркам пунькі вымятаць» (Слупскі, 1892).
    У некаторых раёнах «гукалі вясну». Хаця, бывала, і добра яшчэ трымалася зіма. «Яўдохі — снегу па бокі» — гавораць у Іванаўскім раёне.
    Варыянты тэкстаў валачобных песень сведчаць, што адзначанне прападобнапакутніцы Еўдакіі развіло традыцыю народнага святкавання Аўдоцці Вясноўкі на аснове язычніцкага святкавання першага дня земляробчага года, які ў песнях названы «Ясень Красен», «Нова Лета», «Божа Лета», «Збор», «Ізбор». Апошнія дзве назвы засталіся асобным святам.
    Раней у Рыме ў гэты дзень праходзіла цырымонія Мамуралія, згодна з якой з горада выганялі палкамі чалавека ў шкурах Мамурыуса Ветурыуса (Mamurius Veturius  інтэрпрэтуецца як «стары Марс»). Гэта сімвалізавалася як выгнанне зімы і старога года (КЗ, 1977. C.15).
    15/2. Хвядот. Свяшчэннапакутніка Фядота, епіскапа Кірынейскага (каля 326 г.), народ празваў папростаму — Хвядот. На гэты прысвятак засцерагаліся моцных вятроў. «На Хвядота занос — усё сена знясе» (Паўлюкоўскі, 1934), «На Фядота снегавы занос» (Анічэнка, 1992), «На Фядота занос — доўга прыпару не будзе» (Ляснічы, 1990). Лічылася, што першы дзень вясны адлюстроўвае стан надвор’я ўсёй веснавой пары, а другі — летняй (Крачкоўскі, 1874).
    17/4. Герасім Гракоўнік. Царкоўны каляндар падарыў народнаму прысвятку імя прападобных Герасіма Іарданскага (475) і Герасіма Валагодскага (1178), а народная назіральнасць і фантазія — сваё прозвішча, азначэнне. Гэты дзень замацаваўся як дзень прылёту гракоў. «Герасім гракоў прыгнаў» (Ляснічы, 1990). Існуе прыкмета: гракі сядзяць ужо ў гнёздах — на дружную вясну, калі лётаюць бязмэтна або і зусім іх не відаць у аселіцы — вясна будзе павольная, часцей позняя (Санько, 1990). Папярэдні, трэці, дзень вясны прадказвае па надвор’і восень, а чацвёрты — зіму (Крачкоўскі, 1874).
    18/5. Конагароднік (Конан Агароднік). У царкоўным календары — Конанагароднік (III ст.) і іншыя кананізаваныя імёны. Конан выводзіць усіх на агароды. У Беларусі гэта дзень падрыхтоўкі да пасадкі расады капусты (Ляснічы, 1990).
    Марк. Лічылі, што грак вяртаецца з выраю на Марка (Анічэнка, 1992). Прападобны Марк жыў у IV ст.
    19/6. Язэп. Католікі Заходняй Беларусі ўшаноўваюць аднаго са святых. «Як святы Язэп кіўне барадою, дык зіма ўцякае ўніз галавою». Здаралася, што ў веснавыя «поставыя» дні, калі касцёл забараняў шлюб, вяселлі ўсётакі адбываліся. На гэты конт народ меў прыказку: «Святы Язэп сярод посту шлюб дае прахвосту» (Паўлюкоўскі, 1934). Добрае надвор’е на Язэпа лічылася спрыяльным. «На Язэпа пагода — год ураджайны» (БСК, 1937).
    22/9. Саракі (Соракі, Сарака, Саракасвятыя, Сорак пакутнікаў). У народзе казалі, нібы на Саракі прылятае 40 «выраяў», а таксама, што гэта свята «пчальніковае» і ўжо канчаткова прыходзіць вясна.
    14
    Гаварылі: «На Саракі дрэвы адпушчаюцца» (Сяліцкі, 1986), «На Саракі мужык пытаецца, ці далёка да ракі»; «Святыя Саракі ў поле саху валаклі». Выпякалі з цеста для дзяцей 40 жаваранкаў, у некаторых мясцовасцях — 40 варэнікаў, 40 маленькіх піражкоў, галушак. Кожнаму неабходна з’есці 40 клёцак. На Случчыне пяклі «патапцы», якія называлі «жаваранкамі». Іх падсалоджвалі, абсыпалі макам для дзіцячага пачастунку. Выпякалі таксама пірагі ў выглядзе сельскагаспадарчых прылад: бараны, сярпа, касы, сахі і інш. Згодна з павер’ямі, сарока пачынае віць сабе гняздо і прыносіць для гэтага 40 пруцікаў. Але чакалі яшчэ сорак маразоў. Нібыта з выраю тады прылятэе сорак жаваранкаў. Хлопчыкі павінны да ўсходу сонца, не памыўшыся і закрыўшы вочы, падабраць на двары сорак трэсак і высыпаць іх пад печ або перакінуць цераз хату столькі ж палачак. Хто выканае гэта, той вясною знойдзе 40 птушыных гнёздаў (або сорак качыных яек).
    Засталося нямала назіранняў і сведчанняў, якія гавораць аб свяце птушак: «На Саракі прыляцелі зза мора птакі» (Слупскі, 1892), «Ластаўкі вылятаюць з возера» (якія восенню туды апусціліся) (Пшчолка, 1912), «На Саракі... вылятае з цёплага краю вястун вясны жаваранак; пасля яго гракі, што бывае за 12 дзён да адкрыцця вады» (Невяровіч, 1859).
    Вобразы птушак багата прадстаўлены ў народным мастацтве. Добра характарызуюць свята валачобныя песні: «Святыя Саракі напярод пайшлі» (Віцебская губ.), «Ды Саракі дровы рубюць, клады кладуць» (Каплаўская вол. Ілукстэнскага пав.), «А і Саракі ды, вой, плятуць смыкі» (Лепельскі рн), «Святы Саракі — да не йдзі да ракі» (Полацкі рн), «Святы Саракі — сорак вырай вылятаюць» (Лепельскі рн), «Саракі ільды дралі, птушак напушчалі» (Веліжскі пав. Віцебскай губ.), «Святы Саракі — лемяшы істраць» (Лепельскі пав, Віцебская губ.), «Святыя Саракі ў поле саху валаклі» (Барысаўскі рн).
    Народ ведаў, што «на Сорак мучанікаў дзень з ноччу мераецца» (Паўлюкоўскі, 1934). Відаць, у старажытнасці ён звязваўся з вясеннім раўнадзенствам, ад якога пачыналася вясна (дзень астранамічнага вясенняга раўнадзенства 20—21 сакавіка). У Свіслацкім раёне на Саракі саджаюць расаду.
    У Ельнінскім павеце дзеці праводзілі цікавую гульню: выконвалі пахаванне «трункі»’з насякомымі, спявалі: «Жылі не сяляне, памерлі не радзіцелі» (Дабравольскі, 1914). Малыя і дарослыя гушкаліся на арэлях, «каб лён рос» , скакалі на дошках. «У гэты дзень ёсць звычай дваім гушкацца на дошцы, стоячы на ўвесь рост. На Саракі бесперапынна трэба скакаць на дошцы, штоб пагрэцца за тых бедненькіх мучанікаў, што, не маючы як сагрэцца, памерзлі насмерць» (Пяткевіч, 1938).
    У гэтым свяце бачыцца перапляценне старадаўніх язычніцкіх рэлігійных уяўленняў з хрысціянскімі і дамінаванне ў сінкрэтычным развіцці першых; праяўленне фетышызму («жаваранкі» з цеста), анімізму (пакланенне птушкам: качцы, жаваранку), магіі (перакідванне палак цераз хату і інш). Ад хрысціянства ў гэтай добра
    15
    развітой традыцыі засталася назва, з сарака чалавек, што пакугавалі ў Севасційскім возеры каля 369 года, народны каляндар асабіста вылучае толькі пакутніка Прыску па рыфмаванай асацыяцыі з веснавой птушкаю пліскай.
    Добра развітая традыцыя свята бытуе ў народаў Югаславіі. Дзень 40 пакутнікаў па царкоўным і народным календарах адзначалі сербы, чарнагорцы, македонцы, нават мусульмане паўднёваславянскага паходжання ў Македоніі. Як і ў нас, лічба 40 з’яўлялася цудадзейнай (40 маленькіх абаранкаў, 40 зёрнаў, 40 келіхаў гарэлкі і г.д.).
    Пліска. Праваслаўны прысвятак па сутнасці не адрозніваецца ад каталіцкай Прыскі. «На святога Пліска праб’ець лёд і пліска» (Насовіч, 1874). «Ранняе з’яўленне пліскі і бусла прадказвае выдатны ўраджай ільну» (Берман, 1870).
    25/12. Рыгор. «На Рыгора зіма ідзе ў мора» (Паўлюкоўскі, 1934). У народнай песні спяваецца:
    А святы Рыгор спусціў ваду з гор, Ваду — у зямлю, а з зямлі — ў траву.
    Феафан. У народзе прыкмячалі: калі дзень пачынаецца з туману, то варта чакаць добрага ўраджаю льну і канопляў (Ляснічы, 1990).
    Народны каляндар вылучыў у царкоўным два імені святога Рыгора Дваяслова, папы Рымскага (604), і прападобнага Феафана Спавядальніка, Сігрыянскага (818).
    Дабравешчанне (Звеставанне) — веснавое свята прылёту птушак. Аб характары яго сведчаць прымаўкі: «На Дабравешчанне Бог благаслаўляе ўсе расліны»; «На Дабравешчанне і птушка гнязда не кладзе»; «Дабравешчанне як захоча, дык і бусел заклякоча». «На Дабравешчанне звон, а ў морквы дух вон» (траціць сок); <<У каго хлеба шмат, Дабравешчанню рад»; «На Дабравешчанне цёпла — ураджай на арэхі» (Паўлюкоўскі, 1934). «Калі пчала выйдзе з вулля яшчэ да Дабравешчання — лета будзе благое, беднае» (Берман, 1870).
    Праводзілі «гуканне вясны».
    У скандынаўскіх краінах Дабравешчанне — гэта дзень веснавой Богамаці, або веснавая меса Марыі, лічылася, што ў гэты дзень прылятаюць жураўлі і «прыносяць святло» (КЗ, 1977. С. 115).
    Бельгійцы, галандцы, народы Скандынавіі называлі гэты дзень днём Багародзіцы і верылі, што па ім можна прадказваць надвор’е: калі надвор’е 25 сакавіка добрае, то і год будзе ўраджайным (с. 76). У некаторых іншых краінах Еўропы свята таксама звязана з птушкамі.