• Газеты, часопісы і г.д.
  • Веснавыя святы Дапам. для настаўнікаў і выхавальнікаў Алег Аляхновіч, Алесь Лозка

    Веснавыя святы

    Дапам. для настаўнікаў і выхавальнікаў
    Алег Аляхновіч, Алесь Лозка

    Выдавец: Беларусь
    Памер: 158с.
    Мінск 2000
    97.79 МБ
    (Гл. таксама 7 красавіка.)
    26/13. Міжблагавешчыны (да 7 красавіка) — забарона на «запасванне» кароў. У Мінскай губерні была такая завядзёнка: у перыяд паміж каталіцкім і праваслаўным Благавешчаннем, калі селянін не выгнаў першы раз кароў да 13 сакавіка, то не выжане і ў Між
    16
    благавешчыны. «Запасванне» жывёлы ў гэтую пару, на думку сялян, наклікае на статак ваўкоў, якія прыносяць вялікую шкоду. Каб пазбегнуць няшчасця, беларус стараецца не даваць у доўг рэчы, асабліва кроснавыя бёрды (Дземідовіч, 1895).
    30/17. Аляксей Цёплы (Аляксей Весняны, Аляксей, Алексій, Алёксы, Ляксей, Алісійкі). Лічыцца цёплым веснавым днём, з ім звязана нямала народных прыкмет. «На Ляксея вол павінен з лужы напіцца» (Паўлюкоўскі, 1934). «У прамежак часу ад Аўдакеяў да Алёксаў сонца штодня падрастае на таўшчыню мезенага пазногця» (Нікіфароўскі, 1897). «На Аляксея зіма пацея» (Слупскі, 1892). Чакалі прылёту жураўля ці бусла. Бусько кажа: «На Лексія хоць заб’юся, a з’яўлюся» (Столінскі рн; Талстая, 1986). Дзень рыбалова. «На Аляксея лёд такі слабкі, што его і рыба хвастом разаб’е» (Рэчыцкі п., Пяткевіч, 1938). Плялі сеткі. У валачобных песнях спявалі: «Аляксею сеці садзіць, лодкі смаліць, рыбу коліць» (Полацкі рн.). «Аляксею — сані на плот, рыба аб лёд, лёд вадою, рыба лускою» (Дзісненскі п. Віленскай губ.) Аглядалі («тварылі») вуллі. На Палессі вядома прымаўка: «На Цёплага Аляксея рыба ідзе на нераст, карова на верас, а бортнік на хвою». Калі былі цяжкасці з сенам, то палешукі не чакалі Юр’я, не звярталі ўвагу на Міжблагавешчыны, а выганялі «тавар на чарнагалоў», першую зеляніну ў балоце, або «на верас». Тут мелася на ўвазе любая мінулагодняя расліннасць, якую мусілі перабіраць згаладалыя пасля цяжкай зімы каровы.
    У некаторых раёнах пачыналі сеяць лён, авёс. «Аляксей лемяшы істрыць і сохі путрыць» (Барысаўскі п. Мінскай губ.; Валачобныя песні). He ткалі, перад сном дзяўчаты гадалі пра будучае замужжа. «Святый Олэксію, я на тобі лён сію. Дай, Божэ, знаты, з кім буду ў пары стаяты» (Пінскі рн; Талстая, 1986). А ў некаторых мясцінах, наадварот, трэба было «саткаць Аляксею рубашку» (Новасібірская вобл., беларусыперасяленцы зпад Рагачова: Васілевіч, 1998).
    Некаторыя народныя згадкі сведчаць аб цяснейшай сувязі свята з жьіццём прападобнага Алексія, чалавека Божыя, які пакінуў родны Рым і дастатак у доме дзеля аскетычнага служэння Выратавальніку, ад якога атрымаў імя «Чалавека Божыя». На свята «рыбакам дазваляецца рабіць «абудзённыя» сеткі: г. зн. за гэты дзень нанрасці нітак і звязаць з іх браднік ці якую іншую прыладу. Тады яны ёю будуць лавіць шмат рыбы. Робіцца гэта на той падставе, што святы Алексій, пакідаючы бацькоўскі дом, нібыта пераплыў мора ў плеценым рэшаце» (Раманаў, 1912).
    Парэшткі святога Алексія пахаваны 17 сакавіка 411 года ў храме святога Ваніфацыя. І цяпер у Рыме паказваюць турыстам месца, дзе быў дом бацькоў «Чалавека Божыя».
    Нямала падобнага ў адзначанні дня Цёплага Аляксея маецца ў румын. Вось нават яго назвы: Алексій, Алекса, Аляксей Цёплы, Omul lui dumnezeu cel cald (Божы чалавек цёплы). Адчуваецца пашана да жывёл у гэты дзень. Былі рытуалы ў пчалаводаў і рыбаловаў (КЗ, 1977. С. 302).
    *Крашчаты (Храстовы, Кросны) тыдзень — пачатак чацвёртага
    2.	Зак. Зак. 5145. 17
    тыдня Вялікага посту. Пяклі «храсты» (вырабы з цеста ў выглядзе бараны, іншых сельскагаспадарчых прылад), якія бралі на Засеўкі.
    *Благавесны тыдзень. Хавалі з вачэй кросны і «благавеснавалі» (святкавалі).
    *Кросная серада (Серадапосце)  серада на чацвёртым тыдні Вялікага посту. Раней гаварылі пра яўрэйскае свята Пурым — «жыдоўскія крастцы» (Ярмолаў, 1901. С. 107). Таксама пяклі «храсты», якія захоўвалі на Засеўкі. Параўноўваючы традыцыі ўсходніх славян, В.Сакалова падкрэслівала, «што ў беларусаў выпякалі таксама печыва ў форме земляробчых прылад  аграрная магія выступае тут зусім выразна. Паходжанне звычаю — несумненна вельмі старажытнае, і не выпадкова ён у падобных формах быў распаўсюджаны ва ўсіх усходніх славян» (1979. С. 94—95). Можна таксама пагадзіцца з рускай даследчыцай у тым, што гэты рэлікт сельскагаспадарчай магіі не меў раней ніякіх адносін да хрысціянскага календара ці, ва ўсякім выпадку, узнік на аснове язычніцкіх традыцый. Дарэчы, раней тлумачылі назву словам «трэск», г.зн. пост пераламваецца напалову, што чуваць трэск.
    Немцы заўважылі, што на Серадапосце (Oculi) алень губляе рогі (Ярмолаў, 1901. С. 107).
    На Пулпосце (Pofposcie) у Польшчы існаваў звычай з «журам» (поснай пахлёбкай) (КЗ, 1977. С. 208).
    КРАСАВІК
    1/19. Дар’я Вясенняя. Свята вясны ў некаторых паўночнаўсходніх раёнах (Дабравольскі, 1914). На апошні сняжок і ранішні мароз сяляне выносілі адбельваць палотны.
    У царкоўным календары  дзень пакутнікаў Хрысанфа і Дар’і (283 г.) і з імі пакутнікаў Клаўдзіятрыбуна, Іларыі, яго жонкі, Іясона і Маўра, іх сыноў, Дыядорапрэсвітэра і Марыянадыякана. У гэты дзень ушаноўваюцца царквою і іншыя прападобныя і пакутнікі, у тым ліку праведніца Соф’я, княгіня Слуцкая (1612 г.), a таксама абраз Маці Боскай Смаленскай, што называецца «Замілаванне» (1103 г.).
    Як у беларусаў (гл:. 14 крас.), так і ў многіх іншых народаў 1 красавіка звязана з днём смеху і дружалюбнага падману. У Англіі ён называецца «днём усіх дурняў» (All fool's day). У Германіі адзін аднаго пасылаюць выконваць смешныя даручэнні, напрыклад купіць у аптэцы камарыны тлушч і г.д. Лічаць, што ў гэты нешчаслівы дзень нарадзіўся Іуда. Падобны дзень быў здаўна вядомы не толькі ў Еўропе, але і ў азіяцкіх краінах  Індыі, Кітаі, Японіі (КЗ, 1977. С. 96, 155).
    Пачатак *Пахвальнага тыдня  тыдня перад Вербніцай. Назва паходзіць ад дзеяслова «хваліцца». «Дзікая качка яйцэм похваліцца»; «На Похвальный тыжэнь хаты не начынаюць рабіці. Кажуць, урэдный ён» (Лельчыцкі рн); «Похвальная похваліць, то Вэрбная поправіць» (Пінскі рн); «Нельзя беліць хату, снаваць кросна: no
    18
    хвалісса зрабіць  не похвалісса знасіць» (Мазырскі рн; Талстая, 1986).
    Рускія тлумачылі назву тыдня тым, што ў цэрквах чытаўся ў гэты дзень акафіст «Похвала Богороднце» (Ярмолаў, 1,901. С. 108).
    *Пахвальная пятніца  дзень на Пахвальным тыдні. На Піншчыне мылі ўсе дзежкі.
    4/22. Васіль Сонечнік. Свяшчэннапакутнік Васіль, прэсвітэр Анкірскі, які быў замучаны за веру ў Хрыста арыянамі 23 чэрвеня 362 г., атрымаў прозвішча Васіля Сонечніка. «Васіль Сонечнік ледзяшы са стрэх здымае» (Ляснічы, 1990). У рускіх: Васнлнй Солнечннк, Васялнй Парнмк, «Васнлнй Капельннк — с крыш каплет» (Кастрамская губ.; Ярмолаў, 1901). Памяць аб ім была перанесена на гэты дзень, каб не адзначаць разам са святам Пятра і Паўла.
    *Мезіна субота  дзень перад Вербніцай (Тураўскі сл., 1984).
    *Пахвальная субота — дзень на Пахвальным тыдні. He працавалі, святкавалі (Талстая, 1986). У Лельчыцкім раёне ў «Пахвальную суботу і ўвесь тыдзень баяліся грымаць кроснамі, каб не грымеў гром».
    5/23. Арына (Ірына). Беларусыкатолікі прыкмецілі: «На Арыну (Ірыну) сей капусту ў расадніках (на расаду)» (БГК, 1926; Паўлюкоўскі, 1934).
    6/24. Камаедзіца. Язычніцкае свята пакланення мядзведзю, зафіксаванае ў мінулым стагоддзі у Бягомльскім прыходзе Барысаўскага павета. Вось яго апісанне, зробленае адным з карэспандэнтаў П.Шэйна:
    «У гэты дзень гатуюць асобную ежу, менавіта: на першую страву — сушаны рэпнік у гонар таго, што мядзведзь харчуецца пераважна раслінным кормам, травамі; на другое падаецца кісель, бо звер любіць авёс; трэцяя страва складаецца з гарохавых камоў, ад якіх і само свята атрымала назву Камаедзіцы.
    Пасля абеду ўсе — і старыя, і малыя — кладуцца адпачываць, але не спяць, а час ад часу пераварочваюцца з боку на бок, нібыта мядзведзь у бярлозе. Цырымонія працягваецца каля дзвюх гадзін усё робіцца дзеля таго, каб мядзведзь лёгка падняўся пасля зімовага сну. Потым сяляне ўжо не займаюцца сваімі дзённымі справамі, святкуюць. Паводле павер’я, мядзведзь у гэты дзень абуджаецца ад спячкі. Выходзіць са сваёй бярлогі. Вось і сустракаюць яго добразычліва.
    Пачатак свята бярэ, без сумнення, ад часоў дахрысціянскіх і служыць верагоднай дакументацыяй таго, што ў дадзенай мясцовасці пакланяліся мядзведзю. Па ўспамінах старажылаў, у гэтым рэгіёне некалі былі магутныя лясы і непраходныя нетры, дзе вадзілася мноства дзікіх звяроў. Мядзведзь, які вылучаўся сваёй сілаю, ростам, наводзіў страх на людзей. Каб задобрыць яго, людзі і прыдумалі звычай ушаноўваць мядзведзя» (Шэйн, 1902).
    Гэтыя татэмістычныя вераванні нашых далёкіх продкаў не маглі падвергнуцца хрысціянізацыі і зніклі з прычыны свайго яўнага «паганства».
    У Эстоніі мядзведзь меў два дні ў годзе: у сярэдзіне зімы (14
    19
    студзеня), калі «пераварочваўся на другі бок», і ў «сярэдзіне лета». Таму можна меркаваць, што беларускі цар лясоў «паварочваўся» менавіта блізка да даты вясенняга раўнадзенства. Ля новага года ён мог апынуцца пазней, у хрысціянскі перыяд, пасля прыняцця хрысціянскай рэформы. Вобраз мядзведзя прысутнічае ў фальклоры многіх народаў: на Грамніцах, Масленіцы, веснавым карнавале, Калядах. Б.Рыбакоў у беларускіх Камаедзіцах знаходзіць аналогіі з грэчаскімі «камедыямі». «Мядзведзь» быў зверам Артэміды, адпаведна рускай багіні Лады» (1988. С. 668).
    У даследчыкаў (Уласаў, 1993. С. 110; Рыбакоў, 1981. С. 100) не ўзнікае сумненняў адносна культу мядзведзя як сакральнай жывёлы ў сістэме татэмізму, які датуецца палеалітам і мае аналогію з традыцыямі Аўстраліі. Беларуская Камаедзіца справядліва лічыцца сярод даследчыкаў найбольш архаічнай. Акадэмік Б.А.Рыбакоўтлумачыць, што іх дзень мог быць сярэдзінай славянскай Масленіцы (с. 314, 376). У міфалагічных уяўленнях народаў свету і рытуале мядзведзь можа выступаць як боства (у прыватнасці, якое памірае і адраджаецца), культурны герой, пачынальнік традыцый, продак, родапачынальнік, татэм, духахоўнік, гаспадар ніжняга свету, свяшчэнная і (або) ахвярная жывёла, зааморфны класіфікатар, элемент астральнага кода, увасабленне душы, дарыцель, звярыны двайнік чалавека, памочнік шамана, яго зааморфная іпастась і душа, пярэварацень і г.д. (Міфы, 1992. С. 128).
    У беларускім фальклоры, як і ў вуснай творчасці многіх народаў, мядзведзь лічыўся царом усіх звяроў, асноўным персанажам казак пра жывёл. Міфалагічны вобраз яго добра апісаны А.Ненадаўцом (1993. С. 243258).