Веснавыя святы
Дапам. для настаўнікаў і выхавальнікаў
Алег Аляхновіч, Алесь Лозка
Выдавец: Беларусь
Памер: 158с.
Мінск 2000
Ярыла падобны з балтыйскім Яравітам, сербахарвацкім Ярылам (Japulo).
Пачатак *Пераплаўнага (Перахроснага, Чарвівага) тыдня. чацвёртага тыдня ад Вялікадня. На Шуміліншчыне лічаць, што нічога не трэба садзіць, бо завядуцца чэрві.
11/28. Дзень Пранціша. У Заходняй Беларусі існавала прыкмета: 11га мокра — усё лета мокрае, а суха — усё лета сухое (БСК, 1937).
Сярод шэрага святых, якіх адзначае ў гэты дзень праваслаўная царква, упісана і імя святога Кірылы Тураўскага (1183), аднак народны каляндар не фіксуе якойнебудзь увагі да нашага слаўнага земляка.
40
13/30. Якуб. «На Якуба грэе люба» (Паўлюкоўскі, 1934), — сцвярджае прымаўка, якая і ўводзіць у народны каляндар імя апостала Іакава (Якуба, папростаму) Зеведзеева (44).
Прадказвалі, якое будзе лета. Карысталіся дзедаўскімі прыкметамі: калі сонца ўзыдзе ясна чакаецца сухое лета, а праз хмары дажджлівае; як ноч пад 1 траўня зорная і цёплы паўднёвы вецер лета будзе з бурамі, але цёплае і ўраджайнае (БСК, 1937).
*Пераплаўная (Градавая, Грамавая. Палавенская) серада (Перапалавенне, Серадапосніца). Чацвёртая серада пасля Вялікадня. (Назву дала, відаць, царкоўная легенда, згодна з якой у гэты дзень Божая Маці пераплывала раку.) Дзеці ўжо маглі купацца аж да Спаса ці Іллі. У Лельчыцкім раёне не палолі , каб градам поле не пабіла; у Столінскім баяліся, каб не заліў поле дождж; у Мазырскім — каб не застала бура на рацэ. Дазвалялася толькі садзіць цыбулю, каб была горкай (Паўлюкоўскі, 1934).
Народная традыцыя тут мае хоць нейкую сувязь з царкоўнай. Вернікі ў гэты дзень (палавіна 50 дзён ад Пасхі) просяць Бога «напаіць іх душы водамі набожнасці» і здзяйсняюць звычай водаасвячэння.
14/1. Макарэй. У некаторых мясцінах заходзілі ў раку і мачылі вочы, каб не балелі; свянцілі ваду (Талстая, 1986).
Ярома. У народзе прыкмячалі: калі на Ярому непагадзь, то галодная і суровая надарыцца зіма (Ляснічы, 1990).
У праваслаўным календары дзень свяшчэннапакутніка Макарыя, мітрапаліта Кіеўскага (пам. у 1497 г.), прарока Іяраміі (VI в. да Раства Хрыстова) і іншых.
Далёкім язычніцтвам вее ад звычаяў дня Яромы (св. JeremHja, Еремфнн дан, Еремна, Urmnja) у народаў Югаславіі, дзе асноўным было выгнанне змеяў, якія ўвасаблялі нячыстую сілу (Каляндарныя звычаі, 1977. С. 267). У балгараў побач з царкоўнымі назвамі свята бытуе і язычніцкае: йрмнн ден, Еремня; Зьмскн ден — змяіны дзень (с. 290).
15/2. Барыс (Барыс Скуралуп). Лічыцца апекуном палявых работ. На Палессі праводзіліся абрады каля крыніц, вада якіх прызнавалася гаючай пры хваробах вачэй. У валачобных песнях Барыс
...ляды паліць,
Зямлю грэець, ячмень сеець
3 поўнай сявенькі, з правай жменькі.
Кінеш рэдка — дасць Бог густа.
Дай жа , Божа, зарадзі, Божа, Каласіста, ядраніста,
а таксама «па памежах ходзіць, поле дзеліць», «бабы сеець», «збожжа высіць», «бульбу засяець», «коні пасець у зялёных лугах». Раней казалі: «Як запяе ўдод, тады сей боб». На гэты дзень прымяркоўвалася «паленне грудаў», правядзенне падсечнага земляробства, падрыхтоўка так званых лядаў, для будучага поля раскарчоўвалі дзялянку і палілі груды (Нікіфароўскі. 1898).
41
Барыс увабраў рысы не толькі апекуна земляробства, але і жывёлагадоўлі, асабліва коней: «Святы Барыс коні пасець» (з валачобнай п.), «У Барысаў дзень нелыа працаваць на конях, бо такі ўстаноў дзяды здзелалі» (Шлюбскі, 1927), «Барыс скуралуп. Халодны тыдзень. Трэба скаціне корм даваць; цяляткі дохнуць» (Дабравольскі, 1914).
У хрысціянскім календары перанясенне мошчаў благаверных князёў расійскіх Барыса і Глеба (таксама яны адзначаюцца 6 жніўня і 18 верасня). Яны — першыя рускія святыя, што былі кананізаваны Рускай і Візантыйскай цэрквамі. У 1015 годзе былі забіты іх старэйшым братам, князем Святаполкам, і з’яўляюцца сімвалам пакутніцтва.
Вядомы даследчык язычніцтва Б.Рыбакоў даволі пераканаўча даказвае, што на месцы дня Барыса і Глеба адзначаўся «дзень першых парасткаў». Гэтаму сведчаць як усходнеславянскія матэрыялы, так і ў большай ступені Заходняй Еўропы. Майскія святы, у якіх галоўная ўвага надавалася маладому майскаму дрэву (arbor majalis — у рымлян, Maibaum — у немцаў і г.д.), вядомы амаль усім народам Еўропы. Яны праводзіліся 1—2 мая ў гонар багіні «Maja», «Zywie» — заключае вучоны. І гэта вядзе да глыбокай індаеўрапейскай даўніны. Крытамікенскія надпісы ведаюць багіню «Ма», маці багоў, архаічную гаспадыню свету (заходнеславянскае Ziwie і стараж,ытнарускае Дзіва, Дзівія) (Рыбакоў, 1988. С. 671—673).
18/5. Арына Расадніца. Дзень высаджвання расады ў Паазер’і. Калі шмат вады ішло на яе паліўку, то меркавалі, што чакаецца сухі сенакос, слаба вада ўбіралася на мокрую касавіцу (Ляснічы, 1990).
Пакутніца Ірына жыла ў I — II стагоддзях.
19/6. На Паазер’і лічылі: з раніцы вялікая раса і ясны дзень — на ўраджай гуркоў (Ляснічы, 1990).
20/7. Антоній. Прысвятак служыць арыенцірам у некаторых мясцінах для сяўбы аўса. «На Святы Антоній сей авёс для коней, а як удасца, дык і прадасца» (Гілевіч, 1983).
Антоній Марткопскі, адзін з вучняў прападобнага Іаана Зедазнійскага (VI ст., Грузія), якому прысвечаны дзень ў царкоўным календары.
21/8. Іван Веснавы (Іван Мікольны, Іван Доўгі, Бацька Міколы, Мікольнік). Адзін з апекуноў земляробства. У полі з’яўляліся каласкі жыта, таму ў некаторых мясцінах гаварылі: «На Івана каласок, а на Пятра піражок» (Крачкоўскі, 1874). Спрыяльны дзень для пасеву агуркоў, морквы, рэдзькі, гарбузоў і інш. «Гуркі сеём, гарбузы, шчоб доўгіе булі, бо то ж Доўгі Іван, Іван Мікульны, перад Мікулай ходзіт» (Лельчыцкі рн; Талстая, 1986). На Віцебшчыне саджалі цыбулю (Нікіфароўскі, 1897). На Лельчыччыне сеялі агуркі, пакуль каровы ляжаць у хляве, каб былі такімі тоўстымі , як жывёла, і трымалі ў руках качалку, каб раслі такімі ж вялікімі. У Пінскім павеце жанчыны ў час пасадкі вышэй падбіралі спадніцы, каб ўсё вырасла высокае, і хапаліся за сваё калена, каб агародніна была тоўстая і круглая (Булгакоўскі, 1890). На Мазыршчыне на беразе
42
ракі раскладвалі вогнішча («купайла»), спявалі каля яго песні. Падпальвалі пукі саломы і кідалі ў плынь, каб лён добра радзіў. Там жа лічылася, што на Мікольнага Івана «орахі цвітуць і папараць». У Ельскім раёне «купайла» рабілі з дзеркачоў і палілі, павесіўшы на хвою. Засцерагаліся ведзьмы (Талстая, 1986). Міколін бацька адлюстраваны ў калядных і валачобных песнях:
А потым таго Міколін Бацька
Із сявалачкі яр засяваець.
Первая сяўба белы й гарошак, Втарая сяўба яра пшаніца, Яра пшаніца, усякая пашніца, Авёс вяцісты, ячмень пляцісты, Ячмень пляцісты й, a гарох стручысты й, Пшаніца бела ўдала была.
(Лепельскі раён; ВП.)
Адзначаецца ў сувязі з тым, што ў гэты дзень на месцы пахавання апостала і евангеліста Іаана Багаслова (96 — 117 гг.) штогод зыходзіў танчэйшы ружовы прах, які збіраўся веруючымі для лекавання.
Мікольны тыдзень — тыдзень перад Міколай, час пасеву агуркоў (Дэмбавіцкі, 1882).
*Ушэсце (апісанне гл. далей).
22/9. Мікола Веснавы (Мікола Вешні, Мікола Летні, Мікола Цёплы, Міколыпчына) Свята пастухоў; апякун земляробства. Аглядалі ўсходы жыта. Калі поле было плямістым, то вінаваціўся ў недародзе папярэдні апякун. «Мікола біў Барыса, што парабіў жыта лыса» (Шумілінскі раён). Як лічылі, у жыце ўжо павінна схавацца варона. У іншых раёнах наадварот асцярожныя гаспадары не выходзілі ў поле, «каб сваёй прысутнасцю не збунтаваць Міколы», бо ён у гэты час сам «канчаткова вызначае, дзе будзе і дзе не будзе ўраджаю» (Нікіфароўскі, 1897). Да гэтага дня паспявалі многае пасеяць і пасадзіць яравыя, авёс, бульбу, затым ячмень, лён, rapox, проса, каноплі. «Да Міколы не сей грэчкі, не стрыжы авечкі» (Берман, 1870). Пачыналі стрыгчы авечак, выганяць на пашу. «Юр’я пасе кароў, а Мікола коней»; «Прыпасайся сенам да Міколы, не бойся вясны ніколі». Пастухі абходзілі хаты — там іх частавалі, у полі смажылі яешню. У ноч на Міколу абкурвалі коней і валоў зёлкамі і абходзілі іх з яйцом, якое потым аддавалі сляпому старцу. Пасля такога абраду быў рытуальны абед з яешняй і гарэлкай. Яшчэ адно частаванне, якое часцей называлі Мікольшчынай, звязана з ушанаваннем абраза святога Міколы. Хадзілі ў госці адзін да аднаго, пераапраналіся ў «цыганоў», частавалі беднякоў і жабракоў.
Каб быць здаровымі, жанчыны збіралі лекавыя зёлкі і купаліся ў іх адварах. 3 гэтым святам звязваюць і з’яўленне камароў. У Старадарожскім раёне гавораць: «Прыйдзе Мікола высыпле камароў з прыпола».
У валачобных песнях Мікола трохі падобны да іншых апекуноў
43
земляробства («стары сявец ячмень сеець, засяваець», «пайшоў у поле яравое гарох сеіць», «па межах ходзя і ўсё родзя, і траву расціць, і скот пасціць», «па бару хадзіў да раі садзіў», «коней пасціў да запасаў»),
Святы, Мікола,
Стары сявец, Узяў сявеньку Да й паехаў На пашаньку. Яр засяваіць, Кініць рэдка — Усходзіць густа...
(Дзісенскі павет; РГТ, канец XX cm.)
Даследчыкі лічаць, што галоўным зааморфным папярэднікам Міколы быў мядзведзь (Успенскі, 1982. С. 85—110), у заходнім рэгіёне воўк (Токараў, 1957. С. 47; КЗ, 1973. С. 206).
Божы ўгоднік Мікола Цудатворац (1ая палова IV ст.) вельмі шануецца не толькі беларусамі, але і іншымі хрысціянскімі народамі. Больш святкуецца еўрапейскімі народамі зімою, 5—6 снежня.
Італьянцы гавораць: На Мікалая давай коням новае сена (Ярмолаў, 1901. С. 265). Яны ж адзначаюць 9 мая свята школьнікаў.
Алена, Галена. Прысвятак звязвалі з ільном. «Сей лён на Алену, будзе кашуля па калена» (Паўлюкоўскі, 1934).
23/10. Зілот. У некаторых раёнах сеялі пшаніцу, стараліся пасеяць каноплі. «Сей пшаніцу на Зілота, і яна будзе, як злата» (Цэбрыкаў, 1862; Раманаў, 1912; Дабравольскі, 1914).
У рускіх слова «Зілот» таксама звязана з «золатам». Лічыцца, што ў гэты дзень неабходна шукаць скарбы, лекавыя зёлкі. У Польшчы таксама гавораць: «Zbieraj ziolka na przypadki, kiedu przyjdzie niemoc zdradki» — Збірай зёлкі на выпадак, калі прыйдзе немач (Ярмолаў, 1901. С. 268). Хаця ў гісторыі хрысціянства асацыяцый з золатам не наглядаецца. Сімон быў сынам святога Іосіфа і адным з 12 апосталаў. Ён атрымаў клічку Зілот (што зн. Змагар) за вялікую прыхільнасць да вучэння Ісуса, якое прапаведаваў у многіх краінах, за што ў Абхазіі і прыняў пакутніцкую смерць (пахаваны недалёка ад Сухумі).