Веснавыя святы
Дапам. для настаўнікаў і выхавальнікаў
Алег Аляхновіч, Алесь Лозка
Выдавец: Беларусь
Памер: 158с.
Мінск 2000
Пачатак *Белага (Страснага, Вялікага) тыдня.
*Чысты панядзелак. Бялілі і мылі хаты. Існавала такая прыкмета: як зязюля закукуе за 12 дзён да Юр’я (6 мая) на «голы» лес, то не чакай ураджаю; будзе хварэць жывёла (Раманаў, 1912; Цэбрыкаў, 1862). Ў веруючых асабліва строгі пост, які рыхтуе да сустрэчы Светлага Хрыстова Уваскрэсення. «Страсці» — гэта пакуты Ісуса, які перанёс распяцце на крыжы за грахі чалавечыя.
У Скандынавіі, як і ў іншых краінах, у абрадах таксама прысутнічала асвячоная вярба, якой выганялі, напрыклад, кароў. Дні ўсяго тыдня мелі свае назвы: Блакітны панядзелак, Белы аўторак, Чорная (попельная) серада, Вялікі (Чысты) чацвер, Доўгая (Страсная)' пятніца, Вясёлая субота, Чырвоная (Вялікая) нядзеля (КЗ, 1977. С. 115).
14/1. Прабуджэнне дамавіка. Паўсюдна вядома выслоўе: «Апрэль — нікаму не вер», якое карэспандэнтамі этнографа Ю.Крачкоўскага (1874) тлумачылася тым, што нібы ў гэты дзень прабуджаўся дамавік і неабходна было хлусіць, каб заблытаць яго. У народным календары гэта рэдкі факт анімістычных вераванняў продкаў, сляды якіх засталіся ў сучаснасці.
Мар’я. У памяці людзей прападобная Марыя Егіпецкая (пам. у 522 г.) звязана з разводдзямі, за якімі яна прыходзіла, пасля чаго з’яўлялася надзея на вялікую траву. Калі ў ясную ноч прыбывала вада, то лічылася, што суха будзе ў жніво на хлебнай ніве (Ляснічы, 1990).
*Чысты аўторак. На Случчыне сцвярджалі: «У Чысты панядзелак і аўторак не можна ў хаце трымаць чагонебудзь нечыстаго, бо на людзей і на говядо нападуць паршы» (Сержпутоўскі, 1930).
15/2. Палікарп. Дзень хрысціянскага пакутніка Палікарпа (IV ст.) асацыіруецца з голадам, бо раней да гэтага часу адсяваліся, і, часцей, апошнім зернем. «На Палікарпа пачатак бясхлебіцы», — гавораць у народзе (Паўлюкоўскі, 1934).
24
*Дравяная страсць — серада на Страсным (Белым) тыдні. Мыюць у хаце ўсё драўлянае (Талстая, 1986). Пярэдадзень Чыстага чацвярга вызначаецца наступным звычаем: «Кладуць пад страху хлеб, соль і мыла. 3 гэтым хлебам (на Юр’я) выганяюць скаціну, соль дапамагае ад сурокаў, а мылам у чацвер да сонца мыюцца ў лазні, каб быць чыстымі цэлы год» (Раманаў, 1912).
16/3. Мікіта. На Мсціслаўшчыне гавораць: «На Мікіту няма ні зімы, ні лета». У ішных раёнах вядома: «Калі на Мікіту крыгаход, то няма ні клёву, ні лову рыбаловам» (Ляснічы, 1990). У царкоўным календары дзень прападобнага Мікіты, спавядальніка (824).
*Чысты (Дравесны, Жыльны, Вялікі) чацвер (Жыльнік) чацвер на Вербным тыдні. Хадзілі мыцца ў лазню, на «бягучую ваду», на расу, каб не было на целе хвароб, клапоў у хаце: «Чысты чацвер вулкі чысце, дваркі мяце, слядкі кладзе... к святому Вялічку». У хаце ўжо ўсё было памыта, бо, як лічаць на Свіслаччыне, у гэты дзень нельга мыць — «зальеш Хрысту вочы». Варылі вячэру (нават з дванаццаці страў), у некаторых раёнах не елі — «жыльнікавалі» да Вялікадня. У Смаленскай губерні заклікалі на вячэру «мароза»:
Мароз, мароз, Ідзі кісель ісць! Ня бей наш авёс. Вяснакрасна Каля рэчышкі ішла, К нам прышла, Лета прынісла.
(Дабравольскі, 1914.)
Там жа, сядаючы на палок у лазні, гаварылі: «Хрышчыны на палок, нехрышчыны — з палка», выходзячы, пакідалі лазніку вядро вады і венік.
Дзень звязаны з мыццём. Нелыа было толькі чысціць коміны, бо «Пану Езусу ў вочкі сажы натрусіць» (Федароўскі, 1897). Трэба абмятаць сваё семішча, «каб гадаўя не было» (Хойніцкі рн.; Талсты, 1978), вымятаюць падлогу голым, «каб у хаце не было блох» (Раманаў, 1912). Звычай з вадою, мыццём галоўныя ў свяце не толькі ў беларусаў.
Аралі і сеялі; «Чысты чацвер ячмень засяваець»; «Вялікі чвартак — гаспадар ідзець у поле з сівым канёчкам ды і з плужочкам, пачынаець поле араць яравое». У гэты дзень садзілі капусту, каб расла чыстай. Прыкмячалі: як на Чысты чацвер добрае надвор’е, то і на Ушэсце, і на Вялікдзень будзе такое ж.
У Лельчыцкім раёне праводзілі абрад «мыцця хлебнай дзежкі», яе мыццё зафіксавана і ў іншых раёнах Беларусі (Васілевіч, 1998). Каля хаты рабілі «аганец» (касцёр) са смецця, падмеценага ў хаце і вакол яе. Дзежку ля «аганьца» мылі. Затым аблівалі выкарыстанай вадою хату. Раніцай пралі леваю рукой «чацвярговыя ніткі». Потым сатканым з іх палатном перавязвалі раны, лячылі розныя хваробы на целе. Наглядалі за надвор’ем: дождж у той дзень абяцаў малако
25
(Шэйн, 1902). Каб было добрае малако, бралі ваду перад усходам сонца ў месцах зліцця двух ручаёў і мылі вымя і саскі; а каб была густой смятана з трох чужых палёў прыносілі па тры камяні і парылі імі малочны посуд (Віцебскі павет; Іваноў, 1910).
Песень не спявалі, бо працягваўся пост. Але ў Лельчыцкім раёне намі зафіксавана балада рэлігійнага зместу, што выконвалася ў гэты дзень. Зачын яе распавядае аб граху жанчыны:
У Чысты чэцьвер повечэраў, Пойшоў Хрыстос по беседах. Ішоў Хрыстос дорогою, Сустрэў дзеўку з водою.
— Дай мне, дзеўка, воду піці; Смаглы вусны промочыці.
— He дам, пане, воды піці; Бо моя вода не чыстая.
Із горы песку пасьшано, Кленового ліста налістано. Сама, дзеўка, не чыстая, Усю воду знечысціла. Дзеўець сыноў породзіла, Да й ніводного не хрысціла...
Заканчваецца балада пакараннем грэшнай, якое выконваюць яе сыны.
Звяртае на сябе ўвагу адноснае багацце язычніцкай традыцыі ў дзень Чыстага чацвярга, які звязаны з рухомым царкоўным календаром. Міжволі ўзнікае думка аб існаванні ў дахрысціянскі перыяд нейкага невядомага нам язычніцкага святкавання, якое ў народнай традыцыі злілося з царкоўным.
Д.Зяленін выказаў думку, што гэты дзень быў раней звязаны з Новым годам, які пачынаўся ў сакавіку (1916. С. 391).
Вялікі чацвер — гэта ўспамін аб Тайнай вячэры, калі праследуемы Хрыстос апошні раз вольна сустракаецца са сваімі дванаццаццю вучнямі перад здрадай аднаго з іх Іуды. Іуда Іскарыёт пасля вячэры ў садзе здрадніцкім пацалункам указаў на Ісуса, якога тут жа схапілі стражнікі. Царква ў сваіх песнапеннях і іншых дзеях смуткуе і спачувае Вялікаму Пакутніку і Выратавальніку.
*Чырвоная (Вялікая, Велікодная, Пакутная) пятніца. Рыхтаваліся да вялікага свята. «Пасцілі шчодрым постам, толькі сыту з мёду пілі» (Лельчыцкі рн). На Смаленшчыне і ў іншых раёнах Беларусі сеялі гарох, каб добра ўрадзіў (Дабравольскі, 1914), а пасевы збожжа «не баяцца ні ветру, ні дажджу, ні граду» (Нікіфароўскі, 1897).
Згодна з Бібліяй, гэта дзень, калі быў раскрыжаваны на Галгофе Ісус.
*Чырвоная (Велікодная, Красная, Вялікая) субота (Таўкушчы дзень)— апошні дзень перад Вялікаднем. Пяклі пірагі, фарбавалі яйкі цыбульнікам ці васковымі жамерынамі (васкадавам). На Мазыршчыне фарбавалі ў чырвоны колер, але калі хтонебудзь з род26
ных паміраў у годзе, дык у чорны ці які іншы. Хадзілі на могілкі прыбіраць.
«У Вялікую суботу ўночы дванаццаць сялянскіх дзяўчат надзяваюць белыя кашулі, бяруць саху і праводзяць ёю баразну вакол усяго сяла з малітваю: «Да ўваскрэсне Бог». Гэтым, паводле павер’я сялян, адыдзе ўсё нядобрае на цэлы год» (Шэйн, 1902). Палілі кастры. Усю ноч у хатах гарэла святло. Чырвоная субота — напамінак аб знаходжанні Выратавальніка з целам ў дамавіне і адыходзе яго душы.
*Вялікдзень (Вялігдзень, Вялікадзень, Вялічка, Пасха, Паска, Хрыстос) вялікае гадавое веснавое свята, карані якога вядуць у глыбокую старажытнасць. Ім некалі адкрываўся новы каляндарны год. Пазней царква замацавала яго ў сваім «рухомым» пасхальным календары. Свята пачыналася «ўсяночнай». 3 Чырвонай суботы на нядзелю многія не спалі, на вуліцах гарэлі кастры, чулася стральба, некаторыя шукалі папарацькветку, у царкве свяцілі пафарбаваныя яйкі, пірагі, мак, хрэн, мяса і інш. Раніцай хадзілі глядзець «гульню» сонца, пафарбаванымі яйкамі гулялі «ў біткі», качалі іх, гушкаліся на арэлях, вадзілі карагоды.
Умываліся вадой з чырвоным яйкам. Елі толькі свянцонае. Лічылася, што смерць у святы дзень, нават для цяжкага грэшніка, святая; атрымліваюць дараванне грахоў. «Ад Вялікадня да Узнясення Ісус Хрыстос ходзіць па зямлі ў вобразе жабрака, і таму ў гэты час трэба абавязкова даваць міласціню» (Дабравольскі, 1914).
Каляндарныя валачобныя песні — характэрная адметнасць беларусаў. Нічога падобнага ў славянскім фальклоры няма. У адной з песень, што выконваліся на Вялікдзень, гаварылася:
Старым і малым яечкі качаць, Яечкі качаць, святцаў праважаць. А гэта святца адзін разочак у гадочак...
А таксама:
Святое Вялічка ды гуляць вяліць Малым дзеткам з красным яечкам, Старым мужам — мужжываннейка, Старым бабкам — пагуканнейка, Маладым малайцам паляваннейка, Маладым паненкам — пагуляннейка...
Лічылася, што на Вялікдзень пачынае кукаваць зязюля.
На Случчыне дзяўчаты скакалі цераз сані. «Каторая, пераскакваючы, упадзе, тая застанецца старою дзеўкаю дзеваваць» (Сержпутоўскі, 1930). У некаторых раёнах Гомельскай вобласці «вадзілі стралу».
У народных вышыўках ВяснаВяснянка звычайна адлюстроўваецца ў выглядзе дзяўчыны з вянком на галаве, кветкамі ў руках (Кацар, 1996. С. 8386).
Адным з яркіх сімвалаў Вялікадня стала яйцо, традыцыя фарба
27
вання якога пачалася амаль адразу пасля Уваскрэсення Хрыстова. Марыя Магдаліна, сведка вялікай падзеі сустрэчы ў Светлую нядзелю Ісуса на трэці дзень пасля крыжавання, прыбегла да імператара Тыберыя ў Рым з чырвоным яйцом і словамі: «Хрыстос уваскрэс!» Чырвоны колер знак Божых пакут дзеля людзей.
Але яйцо на хрысціянскую Пасху з’явілася не на пустым месцы і не выпадкова, бо існавала яшчэ глыбейшая язычніцкая традыцыя. У старажытных міфах народаў свету птушынае веснавое яйцо ўяўлялася як мікракосм, у якім адлюстроўваўся Сусвет. Падобнае фарбаванне сустракалася яшчэ ў старажытным Кітаі і Еі іпце, адкуль, як лічаць вучоныя, традыцыя распаўсюдзілася па ўсёй Еўропе.
Традыцыя Пасхі таксама мае больш глыбокія карані. Яна ўсталявалася яшчэ раней за самае вялікае хрысціянскае свята. Афіцыйна адзначанне царкоўнага святкавання пачалося з 525 года, калі на Першым Усяленскім царкоўным саборы ў Нікеі было вырашана ўстанавіць Пасху ў першую нядзелю пасля вясенняга раўнадзенства (22 сакавіка) і поўні пры ўмове, што яна ніколі ўжо не будзе супадаць з іудзейскай, як было дагэтуль.
Слова «пасха» ў перакладзе са старажытнаяўрэйскай мовы («песах») азначае «праходжанне побач», «літасць». Паходжанне значэння слова тлумачаць наступным чынам. У некаторых краінах Блізкага Усходу дахрысціянскага перыяду існаваў культ багоў, адны з якіх паміралі, а іншыя з прыходам вясны адраджаліся. Да гэтага часу неабходна было заплаціць падаткі, ахвяраваць багам жывёліну і пазначыць уваход у жыллё яе крывёю. Збіральнікі падаткаў такія хаты пакідалі ў літасці, праходзілі міма. Пазней да ахвяравальных знакаў, пасхальнай (велікоднай) сімволікі далучылася і фарбаванае яйка.