Веснавыя святы
Дапам. для настаўнікаў і выхавальнікаў
Алег Аляхновіч, Алесь Лозка
Выдавец: Беларусь
Памер: 158с.
Мінск 2000
Вобраз вадаплаўнай птушкі — чырачкі, вутачкі, селязня, гусачкі — вядомы не толькі ў каляндарнаабрадавай паэзіі, але і ў іншых жанрах і відах фальклору, куды ён мог прыйсці з веснавьгх звычаяў. Праяўленне яго — сляды татэмістычных уяўленняў чалавека, што цягнуцца з неаліту (Лозка, 1996. С. 37).
Яшчэ рускі даследчык Я.Анічкаў (1903. С. 89) заўважаў, што «абрад гукання захаваўся ў Беларусі і некаторых месцах Вялікаросіі», прыводзіў паралелі з абрадам «на раніла» ў сербаў, з вітаннем сонца ў палякаў і чэхаў, адзначаў, што «ў Стакгольме на пачатку Вялікага посту адбывалася нешта вельмі блізкае да нашага «гукання» (с. 102).
П.Шэйн лічьіў, што абрадавы характар сустрэчы вясны больш захаваўся ў Беларусі і «толькі ў беларусаў існуе правільнае размеркаванне беларускіх песень» (Шэйн, 1877. С.474).
Грунтоўны аналіз звычаяў сустрэчы вясны ў народаў Еўропы зрабіла Г.Барташэвіч, з вывадамі якой неабходна пагадзіцца: «...для беларусаў і ўкраінцаў ядро абраду складае фальклор, які ў рускіх адыходзіць на другі план... У беларусаў пры большай захаванасці і разнастайнасці абрадавых дзеянняў і фальклор вылучаецца кансервацыяй старадаўніх магічных песенных жанраў — веснавых закліканняў, у той час як ва ўкраінцаў на першы план выступалі «звычаёваабрадавыя песні і гульні» (1985. C.17). У народаў Еўропы даследчыца вылучае веснавое паленне кастроў, у Балгарыі яшчэ звычаі «зора» (зара), або «гора» (лес), калі моладзь спявала любоўныя песні, павярнуўшыся на ўсход, абрадавае печыва «маладзенцы» з зааморфнымі фігуркамі на Саракі; у народаў Албаніі звычай хаджэння моладзі па дварах з песнямі, пажаданнямі аналагічны нашым велікодным абыходам (с. 25—26).
*Паласказуб (Пласказуб, Панядзелак Пласказуб, Папалакіны, Паслязапусак), Шыльны (Шылаваты) панядзелак — першы дзень Вялікага посту (7 тыдняў). На Віцебшчыне раней у гэты дзень гулялі ў карчме, што называлася «каваць шыла»(Шэйн, 1902). Другая крыніца так тлумачыць выраз «куваці шыла»: «г. зн. піццё гарэлкі», «паласкаць зубы трэба, каб яны хутчэй «давыкалі да посніцы...» (Нікіфароўскі, 1897). Найменне звязана з піццём гарэлкі (апошні
9
дзень перад постам, калі яшчэ можна было хоць «папаласкаць зубы». Увесь пост царква не дазваляла есці мяса, піць малако, спяваць песні, танцаваць. Існаваў звычай, калі хлопцы насілі ступу і складалі туды розныя рэчы дзяўчат, якія не паспелі выйсці замуж. Дзяўчаты адкупліваліся, і ўсе разам гулялі. У розных раёнах Беларусі вешалі калодкі нежанатым хлопцам. У ваколіцах Тыкоціна і Бельска, на памежжы з Польшчай, мужчыны і жанчыны ў карчме скакалі цераз калоду, «каб лён быў высокі», і таўклі ў ступе ваду (Глогер, 1868). На Свіслаччыне гэты дзень называўся Паслязапусак. Прызнавалася добрай прыметай, калі першым у хату з раніцы заходзіў мужчына, а калі жанчына — лічылася, што будуць развальвацца сыры.
У некаторых раёнах Палесся называўся першы дзень посту — Дужыкі. Пяклі каржыдужыкі з белай мукі на кожную «душу» ў хаце (Талстая, 1986).
Пост нарадзіўся ў Хрыстову пару, калі Выратавальнік знаходзіўся без ежы з малітвамі ў іудзейскай пустыні. Цяпер ён разумеецца хрысціянамі не толькі як адмова ад скаромнай (жывёльнай) ежы, але і як духоўнае ўстрыманне ад дрэнных прывычак. Ён рыхтуе чалавека да Светлага Хрыстова Уваскрэсення. Гэтаму садзейнічае і народная традыцыя.
2/17. Дзень Фёдара Цірана. Хрысціянскі вялікапакутнік Фёдар Ціран, воін з г. Амасіі, быў замучаны (спалены) Максіміянам каля ЗОб года за тое, што не адмбвіўся ад Хрыста. Магчыма, зладзейства супраць чалавека аказала вялікае ўздзеянне на народ і ў некаторых месцах Фёдара сталі лічыць заступнікам ад зладзейства (Раманаў, 1912).
У румынаў san—Toder з’яўляецца «рухомым» святам, якое адзначаецца ў першую суботу Вялікага посту. Пра міфалагічную істоту Тодара, які выратаваў сонца для людзей, існуе нямала легендаў (КЗ, 1977. С. 299).
*Уступная серада серада першага тыдня Вялікага посту. Каб урадзіў добры лён, у гэты дзень мылі верацёны і калаўроты (прылады, што служылі для прадзення), а таксама балявалі ў карчме і пераскаквалі цераз пень, што ставілі пасярод хаты (Глогер, 1876).
4/19. Казімір (Казімер). У некаторых валачобных песнях, зарыентаваных на каталіцкі каляндар, упамінаецца як «першае святца», г.зн. першы дзень земляробчага года (Новы год):
Святы Казімір Дровы сякець 1 ў клад кладзець.
У заходніх раёнах Беларусі вядома прымаўка: «На Казімера зіма памірае»(Паўлюкоўскі, 1934). У Свіслацкім раёне кажуць: «Казімера — зіма ўмера» (зафіксавана яшчэ і Федароўскім у мінулым стагоддзі гл. Т. IV. С. 143).«Казімера — дзень і ноч умера». Відаць, не толькі памірае, а і «ў меру», калі маецца на ўвазе, што 20 ці 21 сакавіка бывае дзень вясенняга раўнадзенства.
9/24. Янка (Абертас, Паўраценне). «Усе з галавою, а Янка дык не. Янкавай галавы баіцца зіма» (Паўлюкоўскі, 1934). Гэты дзень
10
яшчэ называецца Абертас (Паўраценне). Птушкі пачынаюць вяртацца з выраю. У царкоўным календары свята знаходжання («обретенмя») галавы Іаана Хрысціцеля. Свяшчэннік І.Берман у Ашмянскім павеце заўважаў: пчаляры ўжо глядзелі вуллі, а калі пчолы «арэтаюць» — значыць дажылі, а гэта лічылася знакам, што яны выжывуць. Як зазначаў святар, тады ж і мядзведзь паварочваецца ў бярлозе на бок. Вось чаму дзень мае найменне Паўраценне (Берман, 1869. С. 46).
10/25. Сорак мучанікаў (Прыска) — свята сустрэчы птушак. Прыска — адзін з сарака мучанікаў, якія пакутавалі ў Севасційскім возеры. На гэты конт існуе выслоўе: «На святога Прыску праб’е лёд і пліска» (Паўлюкоўскі, 1934).
12/27. Рыгор. Пра гэты веснавы прысвятак вядома прыказка: «На святога Рыгора ідуць рэкі ў мора» (БСК, 1937).
У некаторых краінах Еўропы па старым царкоўным календары дзень святога Грагора прыпадаў на вясенняе раўнадзенства, таму ў шведаў, нарвежцаў, датчан існуе прымаўка, што «ў дзень Грагора ноч і дзень роўныя», і яны вераць, што павінна прыляцець варона, вястунка вясны (КЗ, 1977. С. 115); скандынавы і фінскія лапары ведаюць, што ў гэты дзень прылятае з узбярэжжа першая птушка (с. 135); чэхі гавораць; «На Грэгоржа дурны той селянін, які не арэ» (с. 222). Французы пачыналі стрыжку авечак у дзень Обена (1 сакавіка), ці Рыгора.
13/28. Васіль Капальнік (Васіль і Марына, Валосся і Мура). У народнай традыцыі гэтыя хрысціянскія імёны асацыіруюцца з забаронай на прадзенне, таму што яно ў сваю чаргу звязана з вадкасцю — неабходнасцю «слініць» пяньку. А каб не надышлі зноў маразы, нельга «адслініць замураваную зіму»(Нікіфароўскі, 1897). Васіля празвалі «капальнікам», таму што «на Васіля Капальніка са стрэх капае».
М. Нікіфароўскі зафіксаваў у 1897 годзе і згадку пра язычніцкага Вялеса і неразгаданага Мура (с. 238).
У царкоўным календары ў дадзены дзень акрамя прападобных Васіля і Марыны ўшаноўваюць каля дзесятка іншых святых, але чамусьці ў народным календары перавага аддадзена іменна гэтым.
*3борава субота — субота першага тыдня Вялікага посту. На Усходнім Палессі ў гэты дзень праводзілі абрад «споведзі дзежкі». Яе мылі, накрывалі новым ручніком, падкурвалі воскам, кідалі туды вугельчык. He заквашвалі ў гэты час у ёй хлеб, бо лічылі, што цяжка будзе ісці дзежцы на споведзь.
Для некаторых раёнаў Зборная субота лічылася памінальным днём продкаў (Талстая, 1986).
Сербы, чарнагорцы, македонцы суботу першага тыдня посту называлі Тодаравай, або Тэадоравай, суботай (Тодарыца, Тудурыца, Конскі Вялігдан) і лічылі яе святам жывёлы, перш за ўсё коней (КЗ, 1977. С. 253).
*3бор (Ізбор, Узбор, Зборніца) — нядзеля першага тыдня (Зборнага) пасля Масленіцы, першае свята «Новага Лета», «Бажаства». Лічыўся пачаткам збору селяніна да выезду ў поле. Птушкі таксама
11
збіраліся вяртацца на радзіму. У некаторых песнях Збор нагадвае канкрэтную святую асобу, культ, апекуна новага года, і па колькасці варыянтаў песень, прадстаўленых у томе «Валачобныя песні» (Мн., 1980) у адпаведным раздзеле, пераважае над іншымі святамі і прысвяткамі. Звычайна Збор ідзе наперадзе Аўдоцці, калі яна наогул упамінаецца.
... Сам Бог сядзіць, ксёнжку дзяржыць. Каля яго пчолкі ляталі, Пчолкі ляталі, мяды збіралі.
Тыя пчолкі, усе святачкі, Перад Богам збіраліся, Збіраліся, рахаваліся, Катораму святу ўперад стаці. А Збор мовіць гаспадару: — Слаўны мужу над мужамі! Тваё дзела — на торг ехаць, Зялеза купляць, нарогі каваць. Аўдакею дровы сячэць...
(Зап. у 1896 г. у Дзісенскім п.)
У некаторых варыянтах песень на першым месцы ў годзе ставіцца Раство. Тэксты аб Новым годзе выглядаюць пазнейшымі дапаўненнямі да валачобных песень, якія прымаюць імправізацыі здольных выканаўцаў. У такой песні, зафіксаванай у 1976 годзе ў в. Крыўцы Лепельскага раёна (гл. «Валачобныя песні», № 77), Збор ужо заменены Аўдакеяй і названы першым вясеннім святам («Аўдакея — первы празнік // Да й вясненскі»),
Вось як характарызуецца язычніцкі Збор у народных песнях: «Святы Збор ляды разбіваець» (№ 68); «А потым таго святы й Ізбор, // Святы й Ізбор — пагнала снег з гор, // Снягі зганяець, воды пускаець» (№ 69); «Святы Ізбор// Упярод ступіць, // Зімку зрадзіць, // Сошку ладзіць» (№ 73); «А йшоў напярод да й святы Ізбор, // A святы Ізбор — да бяжыць вада з гор, // Бяжыць вада з гор, а рыбінка з нор. // А святы Ізбор да й лемяшы купіў» (№ 75); «Первы празнік // Святы Ізбор // Пусціць ваду з гор, // Рыбку са ставу» (№ 90).
Таксама ў народзе ведалі, што «ў Зборніцу ўсе залётныя птушкі збіраюцца за морам і адлятаюць бліжэй да нас — на столькі міляў, колькі дзён прайшло ад Грамніц да Зборніцы» (Нікіфароўскі, 1897). На Украіне, як і ў нас, гаварылі: «Неділя Збнр — тече вода з гір» (Ярмолаў, 1901. С. 105).
Свята і зараз вядома, асабліва на Віцебшчыне.
14/29. Касьян. Згодна з народньім павер’ем (гл. таксама 29 лютага), за тое, што Касьян падпаліў Іаану Хрысціцелю вусы, Бог пакараў віноўніка: яго свята адзначалася толькі адзін раз у Чатыры гады (Раманаў, 1891). Аднак, хоць 29 лютага бывае толькі ў высакосны год, царкоўнікі ў іншыя гады пераносяць прысвятак прападобнага Касьяна Рымляніна на 28 лютага.
14/1. Аўдоцця Вясноўка (Яўдоха, Аўдоння, Аўдуська, Яўдокі, Яў
12
доха, Галдакей, Аўдакей, Аўдокій). У царкоўным календары — звычайны дзень. Невялікі шэраг кананізаваных імён у ім пачынае прападобнапакутніца Еўдакія (каля 160—170 г.).