• Газеты, часопісы і г.д.
  • Веснавыя святы Дапам. для настаўнікаў і выхавальнікаў Алег Аляхновіч, Алесь Лозка

    Веснавыя святы

    Дапам. для настаўнікаў і выхавальнікаў
    Алег Аляхновіч, Алесь Лозка

    Выдавец: Беларусь
    Памер: 158с.
    Мінск 2000
    97.79 МБ
    У многіх краінах яйка таксама займае адно з важнейшых месцаў у народных рытуалах. Так, у Францыі яно і падарунак, і аб’ект рытуальнай стравы, і сродак гульні. Як і ў нас, там гулялі ў біткі, каталі з нахіленай плоскасці і нават кідаліся адзін у аднаго крутымі яйкамі. У Англіі Пасху называюць Easter, што паходзіць ад імені багіні ранішняй зоркі і вясны Eostre, якая шануецца англасаксамі (1977. С.42,96), у немцаў — Ostern, Parken (на ніжненямецкім дыялекце), у чэхаў і славакаў Velikonoce, у палякаў — Wielkanoc.
    Французскія і нямецкія прымаўкі гавораць: калі Пасхальны тыдзень дажджлівы, то лета будзе сухое, французы ў такім выпадку чакаюць добрага ўраджаю хлеба, а немцы — наадварот (Ярмолаў, 1901. С. 197).
    Даследаванні веснавой традыцыі Беларусі, як і краін замежнай Еўропы, паказваюць, што Вялікдзень мае яшчэ дахрысціянскую аснову як земляробчае свята, у якім адно памірае, а другое нараджаецца. Нават у гульнях з катаннем яек даследчыкі знаходзяць магічныя рысы. Яйка, якое сімвалізуе нараджэнне новага жыцця, сутыкаючыся з зямлёю, павінна было прабудзіць яе ад зімовага сну, апладніць (Сакалова, 1979. С. 113).
    *Працяг Велікоднага тыдня. У царкоўным календары — гэта Светлая седміца. У панядзелак і аўторак свята працягваецца. У боль28
    шасці раёнаў Беларусі хадзілі валачобнікі. Спявалі песні гаспадару і гаспадыні, дзяўчыне, хлопцу, бабцы. У адной з іх апавядаецца:
    Першы дзень пірагі маюць (нядзеля), А сярэдні дзень пагуляюць (панядзелак), А паследні дзень выпраўляюць (аўторак).
    У асобных валачобных песнях у паэтычнай форме паказваецца ўвесь земляробчы каляндар селяніна, які пачынаецца Вялікаднем, які і неабходна лічыць пачаткам года, Новым годам:
    ...Першага свята — святога Вялікдзень, Свята Вялікдзень з красным яечкам, Другога свята — свята Юр’я, Трэцяга свята — свята Міколу...
    3 Новым годам і калядаваннем звязваецца валачобніцтва і праз лялечную скрыню «Ягорый», што насілі некаторыя гурты. Адметны беларускі звычай узнік пад уздзеяннем батлейкі.
    У першы і другі дзень моладзь на ўсходнеславянскіх землях аблівалася вадою. У 1721 годзе Петр I сваім указам забараніў гэты звычай у Расіі.
    Рускі даследчык У.Проп заўважаў, што «ў беларусаў калядаванне з Раства было перанесена на Пасху. Гэта перасунуты абрад, другое мясцовае беларускае ўтварэнне (1963. С. 53). Але лепш было сказаць не «перанесена» і «перасунута», а ва ўсякім выпадку створана па аналогіі (калядаванне засталося на месцы). He выключаецца і тое, што валачобнавясеннія віншавальныя абрады маглі існаваць (што верагодней) яшчэ ў дахрысціянскі перыяд. Справядліва зазначыла Л .Салавей, што неабходна разглядаць «валачобныя песні як навагоднія велічальнавіншавальныя, ідэнтычныя з каляднымі (шчадроўкамі) па накіраванасці і функцыі» (Валачобныя песні. С. 7). Таксама можна пагадзіцца з думкай Я.Карскага аб тым, што «гэта выключная прыналежнасць беларусаў... Валачобных песень няма нават у маларосаў: з іншых славян маецца падобнае ў сербаў» (1916. С. 147). Другая частка выказвання, на наш погляд, патрабуе дапаўнення.
    У некаторых краінах замежнай Еўропы таксама выконваліся песні віншавальнага рэлігійнага зместу. У Францыі ў Пасхальную нядзелю дзеці і моладзь звычайна абходзілі вёску з песнямі, падобнымі на калядныя, і збіралі яйца, каўбасу, сала (КЗ, 1977. С. 42). Падобнасць з нашымі песнямі наглядаецца ў народаў Пірэнейскага паўвострава. У Каталоніі дзеці спявалі «радасці» (goigs), якія заканчваюцца словамі: «Пакладзіце яец у карзіну, бо «сем радасцяў» закончаны, і кавалак сала, і свіннай каўбасы багата», калі ж гаспадары не задавальняюць падарункамі, то ім могуць праспяваць: «Гэтаму блаславеннаму дому не жадаю зла; тры дні хварэць жыватом і пяць дзён зубамі» (с. 64).
    У Польшчы быў звычай у Велікодную нядзелю і панядзелак «хадзіць па валачэбным». Ва ўсходніх раёнах, як і ў суседніх бела
    29
    рускіх, валачобнікі насілі на жэрдцы ляльку і спявалі дзяўчыне «Cienka, mafa konopielka...», а нежанатаму хлопцу «Bujny owies». У Варміі і на Мазурах хадзілі «выкупнікі» (wykupnik) з галінкай вярбы ці ядлоўцу, спявалі песні з пажаданнямі (с. 211—212). У Лазаравую суботу і Вербную нядзелю ў Сербіі і Македоніі хадзілі «лазарыцы» — групы дзяўчат, — як і каляднікі, сярод якіх быў «лазар» і «лазарніца», што выконвалі рытуальны танец з шаблямі (с. 255). «Лазараванне» вядома і ў Балгарыі, дзе гэты «калядны» звычай выконвалі ў хатах і полі дзяўчаты («лазаравы булкі») у абрадавым «вясельным» убранні. Лазаравы гульні, акрамя агульнай трапезы, уключалі і звычай кумавання (кумнчене) (с. 284—285). Падобнае з валачобным абрадам можна знайсці і ў іншых народаў у розныя каляндарныя перыяды. Так, дзяўчынкічэшкі на Каралеўскую нядзелю (пасля дня Святога Духа перад Тройцай), прыбраныя каралеўнамі (kralovnicky), хадзілі з дрэўцам «маем» і спявалі карагодныя песні, як і пры пасхальным абрадзе пасля «вынасу марэны» (с. 234).
    21/8. Руф (Рухлы) — прысвятак, у беларусаў Смаленшчыны лічыўся апошнім днём зімы. Руф рушыць снягі, зіму. «Пуд снег пудзіць, а Рухлы атусюль парушыць — і з гор, і з лясоў, і з раўкоў» (Дабравольскі, 1894). Назва прысвятка паходзіць ад прападобнага Руфа, пустэльніка Пячэрскага (XIV ст.).
    Радзівонаў дзень  пачатак палявых работ на поўначы Беларусі (Ляснічы, 1990). У праваслаўным месяцаслове — апостал Ірадзіён, родзіч апостала Паўла (I ст.).
    Пачатак *Праводнага (Вархушына, Мёртвага) тыдня (Провады, Градавая серада). Серада пасля Вялікадня. У Драгічынскім раёне пасля работы вечарам зіму «ганілі»; на Піншчыне кідалі шкарлупінне з яек на ваду і спявалі: «Ідзі, зіма, бо ты нам хліб выела»; кідалі чырвоныя яйкі або камяні на поўнач, на вароты са словамі: «Пошла, зіма, до Кіева, а нам лето покінула» (Талстая, 1986).
    Лічылася, што ў Градавую сераду, каб град не пабіў палі, трэба было абыходзіць іх з грамнічнаю свечкаю і пасціцца (Нікіфароўскі, 1897).
    Юры (Ежы): «Як настане юр’ева раса — не патрэбна коням аўса» (Сахараў, 1937).
    Ва Усходняй Еўропе да святога Юрыя (Георгія) прымяркоўваліся святкаванні пастухоў. У Англіі, напрыклад, яны былі звязаны не з жывёлагадоўляй, а з Георгіем Воінам. У сярэднія стагоддзі святы быў нават сімвалам Англіі. У 1222 годзе Оксфардскай радай свята было аб’яўлена грамадскім і праіснавала да XIX стагоддзя. Найбольш ранні дакумент у Італіі, дзе санДжоржа названы днём Воіна, адносіцца да 1276 г. Ад пастухоўскага святкавання цяпер засталося мала слядоў.
    У фінаў, як і ў беларусаў, Юрый (Yrjo, Jurki) лічыцца апекуном жывёлы і ваўкоў. Нават існаваў абрад «загаворвання пасці воўка». У Аўстрыі існавала гульня ў «Зялёнага Георга», якога вадзілі па хатах і заканчвалі яго смерцю і пахаваннем (КЗ, 1977. С. 25—26, 130, 171).
    30
    Нямала падобнага ў звычаях і нават,прымаўках палякаў на дзень Ежы, апекуна аратаяў і пастухоў. «Do Swigtego Jerzego powinno stac paszy u kazdego»  Да святога Ежэга павінна хапіць корму ў кожнага (Ярмолаў, 1901. С. 225).
    Багатыя традыцыі святкавання Юр’ева дня ў народаў Югаславіі. У назвах яго праяўляецца як язычніцкая, так і хрысціянская аснова. Сточна слава, Сточнн Велнгдан  у сербаў, чарнагорцаў; Гургов ден, Гергев ден — у македонцаў; sv. Jurja, Juijevo, Pastirski svetac — y славенцаў. У югаслаўскіх даследчыкаў няма адзінства і ў поглядзе на паходжанне старадаўніх абрадаў. Паралелі праводзяцца з рымскімі Паліліямі, культамі язычніцкіх багоў Лады, Ярылы. а таксама дэмана ці боства лесу. Прызнаецца, што многія язычніцкія абрады ўвайшлі ў рытуал хрысціянскага свята (КЗ, 1977. С. 261—262).
    Албанцы, сярод якіх 70% мусульман, пачынаюць новы год не 1 студзеня , а з дня Георгія (Shen  Gjergii abo Shngjergii).
    У народаў Югаславіі існавалі абрады выклікання дажджу, якія праводзілі ў час засухі ад Юр’ева да Пятрова дня. Так званы дадольскі абрад, што вядомы іншым народам Еўропы, уключаў наступныя элементы: шэсце з упрыгожанай зелянінаю голай дзяўчынай «дадолы» («перперуны» і інш.), абліванне ўсіх удзельнікаў вадою, выкананне песеньзаклічак аб дажджы ў суправаджэнні танца дадолы і калектыўная трапеза. Югаслаўскія даследчыкі звязваюць даўні звычай з культам Перуна (КЗ, 1978. С. 201).
    У Югаславіі ў час падзяжу жывёл былі вядомы звычаі «выловска богомолля», у якіх галоўную ролю выконваў элемент здабывання жывога агню (жнва ватра) (КЗ, 1978. С. 206).
    Да свята жывёл прымыкае вясенняя гульня ў Тура, якая запісана ў трох варыянтах у вёсках Бельскага павета (канец XIX ст.). Карагодная гульня адлюстроўвае наяўнасць загадкавай істоты, у якой было шмат жонак, якіх неабходна лавіць. Выкраданне жонак — гэта рудымент далёкай даўніны. Па сведчанні міфолага А.Афанасьева (1869. С. 660—695), Турыцы былі шырока вядомы славянам: у Галіцыі іх святкавалі ў пачатку траўня ці на Зялёным тыдні, у чэхаў першае траўня вядома як Кароўе свята, паўднёвыя славяне адзначалі Турыцы на Масленіцу, заходнія  каля Тройцы. Б.Рыбакоў у гульнях і танцах пра быка, у радзіміцкіх падвесках з галавой быка і сямю дзявочымі фігуркдмі знаходзіць адлюстраванне старажытнага славянскага абраду «турыцы», якія падобны да грэчаскіх таўракатапсій (1988. С. 665—666). Этнограф М.Сумцоў (1887) разглядае Тура як паэтычнага і рытуальнага персанажа, а А.Афанасьеў, П.Галубоўскі, А.Фамініцын слушна даводзяць, што загадкавая істота можа быць мясцовым язычніцкім боствам, якое ўпадаблялася Перуну, Ярыле. (Больш падрабязна гл.: Лозка, 1996. С. 38—40; 1997. С. 142— 146.) Акрамя таго, А.Фамініцын у грунтоўным даследаванні сцвярджае, што Тур з’яўляецца блізкім Ярыле боствам, іх раздзяляюць «розныя найменні або эпітэты аднаго, менавіта сонечнага, бога... падобнага па характару свайму са старажытнагрэчаскім Дыянісам, роднасным яму Прыапам, са старажытнаіталійскімі Марсам і Ліберам»(1884. С. 261262).
    31
    Даследчыкі (Уласаў, 1993) выказваюць думку, што дні 22—24 красавіка (па с.ст.) маглі быць святам, якое ўключала абрады многіх культаў. У ім злучыліся культы змяі і матрыярхальны (свята Рожаніц, што ідзе з верхняга палеаліту). У палеаліце зарадзілася і асноўнае свята агню, хатняга, «круглага». Наступнае развіццё традыцыі прыводзіць да спалучэння змяі і Вялеса ( у «асноўным міфе» апошні мае выгляд змяі); ганаравання гэтага апекуна звяроў і жывёл (воўчае свята ў мезаліце). Ён пазней быў заменены на Юр’я—Георгія. У гэты каляндарны комплекс у неаліце дадаецца галоўнае славянскае земляробчае свята «залатога плуга, ярма і сякеры», дзень грамавержца, які звязаны з Вялесам (богам жывёл).