• Газеты, часопісы і г.д.
  • Веснавыя святы Дапам. для настаўнікаў і выхавальнікаў Алег Аляхновіч, Алесь Лозка

    Веснавыя святы

    Дапам. для настаўнікаў і выхавальнікаў
    Алег Аляхновіч, Алесь Лозка

    Выдавец: Беларусь
    Памер: 158с.
    Мінск 2000
    97.79 МБ
    (Гл. таксама 6 траўня.)
    Войцах (Войцех). Па сведчанні польскага этнографа і збіральніка беларускага фальклору, сяляне ў гэты дзень прыносілі на поле пірог і качалі яго са словамі: «Божа, дай такі каласочак, як той піражочак» (Федароўскі, 1968). Таксама вядома прыказка, што зафіксаваў С.Сахараў сярод беларусаў Латвіі: «Святы Вайцеху выпусціў жаўранка з меху» (Сахараў, 1940).
    Палякі ў гэты дзень упершыню выганяюць на пашу жывёлу, аглядаюць палі і заўважаюць, што «тая пшаніца звычайна бывае ўраджайнай, якая да свята Войцеха перапёлку перарастае» (КЗ, 1977. С. 214); гавораць: «Na Swietego Wojciecha pierwsza wiosny pociecha» — Ha святога Вайцеха першая вясны пацеха (Ярмолаў, 1901. С. 222). Гэты святы даволі папулярны ў прымаўках Польшчы.
    *Людавы дзень — чацвёрты дзень святкавання Вялікадня. Білі і качалі яйкі з лубкоў. Гушкаліся на арэлях (Віленская губерня; Кіркор, 1882).
    *Вялікадне мёртвых (Наўскі Вялікдзень, Шошпы Вялікдзень, Бабскі Вялікдзень, Мёртвы Вялікдзень, Наўская Пасха, Наўскі чацвер). Чацвер на Велікодным тыдні, дзень памінання на могілках 'памерлых. Парадкавалі магілы, вешалі новую хусцінку ці стужку на крыж. Рассцілалі на магілах ручнікі, палатно і выстаўлялі яду. Пасля памінання пакідалі чырвонае яечка, хлеб і інш. У Кобрынскім раёне расказваюць: «У нас колыся купалы (аблівалі вадою. — А.Л.) на Вэлыкдэнь дэвок, а у чатвэр — дэўкі хлопцэў» (Талстая, 1986).
    24/11. Анціп  ахоўнік зубоў. Святкаваўся толькі тымі, у каго часта баляць зубы, і знахарамі, якія шэпчуць ад зубнога болю (Раманаў, 1912). У царкоўным календары — свяшчэннапакутнік Анціпы, епіскап Пергама Асійскага ( каля 68 г.).
    *Прашчэнне (Прошчаны дзень). Пятніца на Велікодным (Праводным) тыдні. У гэты дзень цесць і цешча звалі зяця і яго радню на «маладое піва». He працавалі, каб слюна не цякла ў валоў (Вілен’Ская губ.; Ярмолаў, 1901. С. 198).
    25/12. Марк. «Дождж на Марка — дык зямля, як скварка» (БСК, 1937). У Свіслацкім раёне, дзе многія ведаюць польскую мову, згадваючы Вялікдзень, кажуць: «Як бэндзе Вельканэц на сьвянтэго Марка, то на земі не бэндзе ні еднэго недовярка» (няверніка).
    32
    У французаў, італьянцаў, палякаў існуе нямала прымавак і прыкмет пра апекуна зямлі. (Чытайце таксама : 8 траўня.) Італьянцы выганяюць кароў на пашу: «А San Marko le vache passano il varco» — Ha святога Марка — карова за агароджу. Французы заўважаюць: калі на Марка ў пшаніцы схаваецца варона і да 1 траўня воўк, то амбары ад хлеба будуць ламацца (Ярмолаў, 1901. С. 234—235).
    Фіны на дзень свЯтога Марка, які лічылі трэцяй летняй ноччу, вызначалі ўраджай зерневых і на драўляных народных календарах азначалі «плугам» (КЗ, 1977. С. 130); венгры, як і дзень Георга (Дьёрдь), лічылі святам пастухоў (с. 197), румыны (Marcu biolor) прысвячалі рагатай жывёле, перш за ўсё валам (с. 311).
    26/13. Серада, пятніца паміж праваслаўным і каталіцкім Юр’ем. На Віцебшчыне лічылі: калі ў гэты перыяд народзіцца жарабя, то яго з’есць воўк (Нікіфароўскі, 1897).
    *Праводная (Прабудная) нядаеля (Провады). Нядзеля пасля Велікоднага тыдня, на якой праводзілі Вялікдзень і зіму ў некаторых раёнах Палесся. На Піншчыне гаварылі: «А ну, зіма, до Бучына, ужэ ты нам надокучыла. А ну, зіма, до Пэтрава, ты нам допэкла». Кідалі пасталы ў агонь і скакалі цераз яго. На Століншчыне вечарам або на наступны дзень качалі яйцо качаргою, прыказваючы: «Ідзі, зіма, до Кучэва, ужэ ты нам надокучыла. Ідзі, зіма, до Кракова, прыйдзеш до нас одзінакова» (Талстая, 1986). У Лельчыцкім раёне «рэзалі хвасты» каровам, замыкалі адрыну, каб «змей не зайшоў». Хадзілі на могілкі памінаць родзічаў. У Ельскім раёне лічаць нядзелю Радаўніцай, а аўторак  Провадамі Радаўніцы. Провады Вялікадня могуць быць і ў панядзелак.
    У Польшчы таксама першая нядзеля ад Вялікадня мела назву «Niedziela przewodna», на якую дзеці і моладзь атрымлівалі «пісанкі», качаліся на арэлях, абліваліся вадою (КЗ, 1977. С. 214).
    *Радаўнічныя (Радунічныя, Радасныя) Дзяды. Звычайна адзначаліся ў панядзелак перад Радаўніцай. Называліся яшчэ Жывой Радаўніцай у адрозненне ад Мёртвай у аўторак (Крачкоўскі, 1873; Пшчолка, 1912).
    28/15. Пуд. На Смаленшчыне зазначалі: Руф рушыць, а Пуд так «пугне» снег, што яго не застанецца ў равах (Цэбрыкаў, 1862). «Пуд снег пугне» (Ярмолаў, 1901. С. 218). Царкоўны каляндар фіксуе апосталаў ад 70: Арыстарха, Пуда і Трафіма (каля 67 г.). Гэтых апосталаў з ліку 70 Ісус Хрыстос паслаў перад сабою для прапаведавання з евангельскім Звеставаннем.
    *Радаўніца (Радуніца, Провады, Праводная, ці Мёртвая, Радаўніца, Мёртвы дзень, Праводны дзень)  аўторак другога (Фамінога) тыдня пасля Вялікадня, дзень памінання памерлых на могілках. Вядомы ва ўсіх славян. У народзе гавораць: «На Радаўніцу да абеду пашуць, па абеду плачуць, а к вечару скачуць». У валачобных песнях пяецца:
    Радаўніца Сталы засцілаць, Дзядоў памінаць...
    3.	Зак. Зак. 5145.
    33
    Радаўніца Бараніць Чыста поле Яравое Да й раўнуіць...
    Каб зберагалася збожжа ў гумне, у Свіслацкім раёне цераз яго кідалі тры разы яйка, якое пры тым не разбівалася.
    Рускія на Радуніцу спраўлялі «вьюнец», за якім спявалі абрадавыя песні ў гонар маладых, якія абвянчаліся на Краснай горцы (Праводны тыдзень).
    Падобны абрад, як і ва ўсходніх славян, вядомы ў лемкаў і ў народнасцей Сербіі і называецца Задушніца (Анічкаў, 1903. С. 297). Старажытнасць абрада даследчыкі (Сакалова, 1979. С. 122 і інш.) бачаць у тым, што пасля памінання і галашэнняў пачыналася шумнае святкаванне з песнямі, скокамі, асабліва гэта захавалася ў Беларусі і Сібіры. У рытуальным вяселлі і песнях праяўляецца імкненне пераадолення смерці, паралізуючае ўздзеянне на яе, сцвярджальнасць жыцця. Аб язычніцкім характары старажытнай трызны гаварыў у сваім «Слове» Хрысталюбец: «беззаконьная трапеза, меннмая Роду м Рожаннцам» (гл.: Анічкаў, 1914. С. 378).
    29/16. Арына (Ірына). Прысвятак, які атрымаў жаночае імя ад пакутніцы Ірыны (пам. у 304 г.), арыентаваў сялян у тэрмінах пасадкі на агародзе. «На Арыну сей капусту на расаду» (БСК, 1937).
    30/17. Зосім (Засіма). Згодна з народнымі паданнямі, гэта ахоўнік пчол (Цэбрыкаў, 1862; Дабравольскі, 1891; Раманаў, 1912). Ён упамінаецца ў многіх пчаліных замовах. Прападобныя Зосім і Савацій (XV ст.) з’яўляюцца заснавальнікамі манашаства на Салавецкіх астравах. У Расіі іх называюць «пчалаводамі» («пчельнмкамн»), Зосіма яшчэ лічаць распаўсюджвальнікам пчалаводства на поўначы. У адным з рукапісных малебнікаў распавядаецца, як салавецкія ўгоднікі пасля далёкіх падарожжаў па волі Бога прывезлі ў булавешцы посаха матку пчалы для развядзення на рускай зямлі.
    Андрыянава ноч (Авдрэй). Вядома ў некаторых раёнах Палесся як ноч дзявочых гаданняў і варажбы пра замужжа. Гадалі на канапляным семені, якое пабывала ў царкве. Прасілі ў Андрыяна, або Андрэя, каб прысніўся той, з кім дзяўчына будзе «ў пары на вясне». «Святы Андрэю, канапелькі сею» (Слуцкі п.; Сержпутоўскі, 1930). Пакутнік Андрыян памёру251 годзе.
    ТРАВЕНЬ
    1/18. Кузьма. Гэты прысвятак. як і многія іншыя ў календары, служыць арыенцірам для селяніна ў выкананні розных работ. «У дзень святога Кузьмы сеюць моркву і буракі» (Паўлюкоўскі, 1934). На Паазершчыне гаварылі: «Май Кузьма з морквінай сустракае, a Пахом з гурком праводзіць» (Ляснічы, 1990). Тут таксама садзілі часнок і іншыя караняплоды. Прычым стараліся тое рабіць у поў34
    ню, бо лічылі, што ў такім выпадку гародніна пойдзе не ў траву, a ў корань.
    Назву прысвятак атрымаў з шэрага кананізаваных імён царквою, што прыпадалі на гэты дзень, а іменна  свяціцеля Касьмы, епіскапа Халкіданскага (815 — 820).
    У еўрапейскіх краінах вялікія святкаванні наглядаліся на пачатку месяца, у той час як у Беларусі такое першамайскае свята адсутнічае, калі не лічыць афіцыйны міжнародны дзень працы і міру, што прыйшоў пазней да нас. Ёсць падстава сцвяржаць, што беларуская першамайская традыцыя, як і ў іншых, была перанесена на хрысціянскую «рухомую» Тройцу. Аб гэтым сведчаць і некаторыя прыклады з іншых краін. У раёнах Эльзаса і Латарынгіі ў Францыі многія абрады, звязаныя з майскім цыклам (зеленню), прымяркоўваліся да Тройцы (Pentecote) (КЗ, 1977. С. 47).
    *Міраносцы. На Смаленшчыне гаварылі: «На Міраносця п’яныі бабы цігаюць адна адну за валосця» (Дабравольскі, 1894). Жанчыны святкавалі таму, што, згодна з царкоўным праваслаўным календаром, трэцяя нядзеля ад Вялікадня — дзень святых жонаў Міраносіц. Такую назву мае і сталая дата ў царкоўным календары (22 ліпеня па старым стылі).
    5/22. Ляльнік. Язычніцкае свята ў гонар багіні Лялі (Лёлі) — дачкі Лады. Маці Лада, па даследаваннях вучоных, з’яўляецца багіняй вясновалетняй урадлівасці і апякункай вяселляў. Абедзве належаць да рожаніц, што згадваюцца ў антыязычніцкіх сярэднявечных павучаннях.
    Апісанне святкавання зрабілі ў XIX ст. фалькларысты Драўлянскі (П. Шпілеўскі, 1846) і А. Кіркор (1882). Яно выглядала наступным чынам. Дзяўчаты на лузе выбіралі самую прыгожую сяброўку, апраналі ў белую кашулю, упрыгожвалі зялёнымі галінкамі, вянком з кветак і саджалі сярод малочных пачастункаў. Вадзілі каля яе карагод і спявалі:
    Благаславі, маці, Ой, Лада, маці! Вясну заклікаці.
    У іншых песнях багіня характарызуецца карміцелькай:
    Дай нам жытцу Да пшаніцу, У агародзе — Сенажаць, Поўны грады, Роўны зрады.
    Пасля кожных двух радкоў выгукваецца: «Ляля, Ляля, наша Ляля!»
    Багіня згадвалася не толькі ў прыпевах («Наша Ляля, Ляля нас корміць зусім...»). Ляля частавала сябровак малочнымі стравамі і кідала кожнай у час скокаў вянкі, якія зберагаліся да наступнай вясны ці, нават, вяселля.
    35
    6/23 Юрый (Ягорый, Юр’еЯгор'е, Частны лесу). Даўняе земляробчае свята першага выгану кароў. Юрый (Ягорый) — апякун жывёлы і земляробства, жаўнераў і гаспадар ваўкоў. Па перакананнях даследчыкаў, хрысціянскі святы замяніў Ярылу, сына Лады і Дажбога (Сонца), апекуна ўрадлівасці і кахання.
    Тут неабходна пагадзіцца з ёмкай і абагульняючай высновай даследчыка каляндарнаабрадавай творчасці А.Ліса (1998): «Пазней міфалагічная постаць Юр’я, змадэліраваная паводле язычніцкага светасузірання, была функцыянальна пераасэнсавана ў духу хрысціянства. У народнай свядомасці, аднак, замацоўваўся архетып, які ўзнік на раннеміфалагічным узроўні мыслення» (с. 57). У дахрысціянскую эпоху на Смаленшчыне свята мела яшчэ назву «Честной леса». Частны лесу  цар над усімі лесунамі, і ў гэты дзень яму прыносілі ахвяраванні («клалі адносы»), каб ён зберагаў жывёлу ад ваўкоў. У беларусаў папярэднік Юрыя (Ягорыя) уяўляўся то ў выглядзе дзеда, то ў выглядзе белага воўка (Дабравольскі, 1914). Наогул, воўку выдзелена не малое месца ў свяце. Народныя паданні так тлумачаць узаемаадносіны Юр’я з гаспадарамі лясоў: «Як св. Юрай убіў змея, то Бог яго пазваў да й кажа: