• Газеты, часопісы і г.д.
  • Веснавыя святы Дапам. для настаўнікаў і выхавальнікаў Алег Аляхновіч, Алесь Лозка

    Веснавыя святы

    Дапам. для настаўнікаў і выхавальнікаў
    Алег Аляхновіч, Алесь Лозка

    Выдавец: Беларусь
    Памер: 158с.
    Мінск 2000
    97.79 МБ
    — Калі ты такі асілак, што пабораў такое страшэннае ўродзішча, дык я цябе настаўляю начальнікам над ваўка’мі, штоб ты іх суняў, бо яны, чортава тварэнне, разсваволіліся, а мне за імі некалі наглядаць» (Пяткевіч, 1938). Да свята стараліся не выводзіць коней у начное, бо толькі на яго «Юры ездзіць на кані, зубы ваўком замыкаець» (Шэйн, 1887). Існавала нямала звычаяў, пры дапамозе якіх стараліся аберагаць свойскую жывёлу ад ляснога гаспадара.
    Пра свята гаварылі: «Да Юр’я корму і ў дурня», «Юр’ева раса не трэба каням аўса». Статак выганялі вербнай галінкай на «юраўскую расу», шапталі замовы, абкурвалі кароў купальскімі зёлкамі. 3 пастухамі праводзілі абрадавыя частаванні.
    Вось як апісваецца абрад «запасвання гаўяда» на Палессі, занатаваны А. Сержпутоўскім (1930) у пачатку XX ст. Гаспадар апранаецца ў святочнае, у торбу (кайсіру) кладзе кавалачак хлеба, соль, «хрэшчык» (печыва, прыгатаванае на чацвёртым тыдні Вялікага посту), тры каменьчыкі, сцізорык, замок, бязмен, сякеру, курынае яйка, грамнічную свечку. Зняўшы шапку, выганяе з адрыны жывёлу. Затым з поўным вядром вады, трыма прыгаршчамі саломы, выцягнутымі з даху амбара, па ходу сонца абходзіць «гаўядо», перакідвае праз яго камень і пырскае вадою. Зрабіўшы гэта тройчы, закопвае каля варот замок, бязмен, сякеру і яйка, распальвае на тым месцы вогнішча, пераважна з саломы, і праганяе цераз яго жывёлу, торбу аддае пастуху. He чакаючы заканчэння светлавога дня, уся сям’я святочна сустракае кароў і пастуха. Правяраецца, ці захавалася цэлым ў зямлі яйка, якое прадвяшчае шкоднасць ці бясшкоднасць жывёлы летам.
    На Беларусі існавалі і іншыя абрады. У Смаленскай губерні жанчыны надзявалі шубу мехам наверх і ў сярэдзіне стада вырывалі ў якойнебудзь жывёліны шэрсць, якую запіхвалі ў вісячы замок, 36
    каб ваўкі мінулі статак. У Себежскім павеце абыходзілі жывёлу, цягнучы за сабой касу.
    Цікавая і арыгінальная абрадавая гульня праводзілася сярод беларусаў Смаленшчыны, зафіксаваная У. Дабравольскім (1903. С. 161 — 162) на мяжы XIX і XX стагоддзяў і яшчэ раней карэспандэнтам П.Шэйна (1887. С. 169) у Аршанскім павеце. Пастух загадзя вызначаў ролі сярод падпаскаў (зайца, сляпога, храмога, замка, калоды) і тройчы абыходзіў іх, што стаялі сярод статку. Паміж пастухом і выканаўцамі роляў адбываліся дыялогі накшталт наступнага:
    — Заяц, заяц, ці горкая асіна?
    — Горкая.
    — Дай Бог, каб і наша скацінка для звяроў была горкая!..
    Падобныя адказы пастух атрымлівае ад усіх. Затым удзельнікі прыступалі да рытуальнага абеду.
    В.Сакалова бачыць яшчэ больш архаічны абрад, што бьіў запісаны ў Гродзенскім і Слонімскім паветах, які заключаўся ў прагоне жывёлы цераз шубу пастуха (Шэйн, 1877. С. 167). Падобнае наглядалася ў некаторых месцах Архангельскай вобласці (Сакалова, 1979. С. 167).
    У Шумілінскім раёне замочвалі даёнкі. Коням стрыглі хвасты і грывы. Хадзілі аглядаць палі, закопвалі на ўзмежках рэшткі рытуальнай стравы (ахвяра духу зямлі), насілі на рунь каравай, качаліся на ніве, каб зямля радзіла і давала здароўе. На Усходнім Палессі бытаваў так званы Тураўскі карагод (гл.: Лозка А., 1989), з якім моладзь абыходзіла двары гаспадароў і кіравалася ў поле. Там насілі каравай, спявалі. У гэты дзень вадзілі і іншыя карагоды. У некаторых паўднёвых раёнах «вадзілі стралу» (гл.: Лозка А. 1996; 1997). Вечарам спявалі юраўскія песні пра тое, як Юрый адмыкае зямлю ключамі, выпускае расу і вясну:
    А ўзяў ён ключы залатыя, Адамкнуў зямлю сырусенькую, Пусціў расу цяплюсенькую. На Белую Русь і на ўвесь свет.
    (Віцебская губ.; Шпіаеўскі, 1856.)
    Юраўскія песні спявалі да Міколы. У Гродзенскай губерні сяляне аглядалі азімыя з караваем. Качалі яго на полі. У Гомельскім павеце сярод дзяўчат быў звычай «юрыцца» (выбіралі сяброўку на ўвесь год, мяняліся хусткамі, смажылі яешню пад бярозамі). Ен нагадвае абрад «кумлення», які праводзіўся ў іншых рэгіёнах на Сёмуху. Са святам звязана шмат прымавак: «На годзе ёсць два Юр’і, ды абодва дурні: увосень  халодны, а ўвясну — галодны»; «Як на Юр’я пагода, то на грэчку няўрода»; «Калі на Юр’я мароз, дык сей на балоце авёс»; «Як дождж на Юр’я, то будзе хлеб і ў дурня»; «Калі прыйдзе Юры, не ўгледзіш у жыце куры»; «Юры сказаў: «Жыта ўраджу», Мікола адказаў: «Пажджы, пагляджу».
    За гады хрысціянства Юрый (Георгій) набыў асаблівую папулярнасць жаўнера. 6 траўня і адзначаецца йарквою дзень вялікапа
    37
    кутніка Георгія Перамоганосца. Як сведчыць гісторыя, рымскі афіцэр Юрый быў пакараны смерцю ў 303 годзе імператарам Дыяклеціянам за прыхільнасць і прапаганду хрысціянства. Яго сталі называць Перамоганосцам за перамогу над пакутамі. У гонар цярпення і мужнасці Юрый атрымаў боскую ласку — быць апекуном хрысталюбівых жаўнераў. Самым вядомым цудам, якое апісана ў царкоўнай літаратуры, было выратаванне Юрыем язычніцкай прынцэсы ад цмока (змея) у возеры ля горада Вірыта. Гэтую падзею паДРабязна апяваюць балады, што бытавалі і бытуюць у розных рэгіёнах Беларусі. У першым томе БНТ «Балады» змешчаны і названы варыянты 15 тэкстаў, якія ў асноўным выконваліся вясною.
    Найбольш развітым і паэтычным тэкстам (50 радкоў) з’яўляецца запісаная ў 1968 г. на старажытнай Тураўшчыне валачобная песня пра Юрыя і цмока, што пачынаецца словамі:
    Як была зямля нехрышчона, To былі людзі неверные. He веровалі ў госпада Бога, Да поверовалі ў ліхога цмока. Да давалі цмоку да на дзень оброку По цылому чоловеку.
    А як ужэ прышла пора До самога цара — Хочэш, сам ідзі, А хочэш, жонку шлі...
    (Тураўскі сл., 1987.)
    Розныя варыянты апісваюць пасвойму ў народнай манеры кульмінацыйны момант выратавання царэўны (каралеўны Гануські) ЮрыемЯгорыем:
    ...А й плывець, плывець паганы цмок.
    А й з яго ляпы агонь шыбаець, А з яго наздзёр іскры сыплюцца. А з яго вачэй дым трубой ідзець... А конь з капытом, а Юр’я з кап’ём... Абаранілі гэту Гануську, Абаранілі каралёву дачушку...
    (Крупскі раён.)
    ЮрыйЯгорый — самы папулярны вобраз у беларускім фальклоры, які звязаны з гісторыяй хрысціянства. Яму прысвечаны казкі, легенды, замовы, прыказкі, абрадавыя гульні і карагоды, песні. Як справядліва заўважылі руская і беларуская даследчыцы веснавой паэзіі і абраднасці В.Сакалова (1979. С. 177) і Г.Барташэвіч (1985. С. 97), рускі і ўкраінскі матэрыял не дадае новых сюжэтаў да зыходных беларускіх тэкстаў, іх больш было ў нас, ва ўкраінцаў меней, а ў рускіх сустракаецца ў этнаграфічна беларускіх Бранскай і Смаленскай губернях.
    38
    Мусіць, нездарма Георгій Перамоганосец, як вершнік, падобны на дахрысціянскага Ярылу і адлюстраванне ў гербе ВКЛ Пагоня. Нямала святыняў было пабудавана ў нас у яго гонар. Яраслаў Мудры, сын Рагнеды і князя Уладзіміра, быў хрышчоны ў Георгія і першы пачаў папулярызаваць Перамоганосца на ўсходнеславянскіх землях. Вельмі папулярны хрысціянскі вялікапакутнік таксама ў Англіі, Балгарыі, Грузіі і іншых краінах.
    Міфалагічнай прыродзе вобраза як беларускага Юр'яЯгор’я, так і наогул Юрыя (Георгія), удзелена значная ўвага даследчыкамі. Адны з першых аб Юрыю як Ярыле ва ўсходнеславянскіх народаў сказалі П.Ефіменка, А.Афанасьеў. Міфолаг А.Фамініцын (1884. С. 343) бачыў роднасць Юрыя з боствам сонца (бог з нябёсаў, залаты конь, Хорс), з Белбогам (Дажбог — Ясонь — Усень, Святавіт, Радзегаст — Сварожыч), з «гавельбергскім Яравітам» і «беларускім Ярылам», «паўднёваславянскім Бронтанам (?), балтыйскімі Святавітам і Прыпекалам, велікарускім Ярылам і мала—і беларускім Купалам», «пад імем Рая (Урая) супадае з богам багацтва і дастатку Спарышом», «як падацель жаніхоў» — з Ладай, як «волчнй пастырь» (Палісун) і апякун статку — з Апалонам і Марсам (Faunus Lupercus, Silvanus) і інш.
    У мусульманскіх краінах вядомы як Джырджыс. які звязаны (ці змешаны) з міфалагічным вобразам даісламскага Блізкага Усходу.
    7/24. Алісей, Аўсей. 3 немалога спіса імён, якія адзначаюцца ў гэты дзень царквою, народ «абраў» два, з якімі звязвае прысвятак пры дапамозе прыказкі: «Прыйшоў Алісей — авёс пасей» (Паўлюкоўскі, 1934). Больш дакладныя тэрміны сяўбы давала народная мудрасць (гл. таксама 20 мая, 7 чэрвеня): «Сей авёс, як камары з’явяцца», «Калі цвіце каліна — без ваганняў сей ячмень: не застанешся пакрыўджаным» (Ляснічы, 1990).
    8/25. Марк. Хрысціянскі апостал і евангеліст Марк (I стагоддзе) стаў прыгодай для прымаўкі: «Дождж на святога Марка _ дык зямля, як скварка» (Паўлюкоўскі, 1934), «На святога Марка не павінна плаваць у гаршку скварка» (Федароўскі, 1935).
    Станіслаў. Каталіцкі каляндар стаў крыніцай для народнага прысвятка праз параду: «Сей лён на Станіслава — вырасце, як лава» (Паўлюкоўскі, 1934). Гэтай папулярнай культуры ў народзе прысвечаны і іншыя дні і нямала прыкмет. ,
    У Польшчы існуе шмат прымавак: «Len zasiany w Stanistawa, urosnie jak trawa» — Лён, што пасеяны на Станіслава, вырастае, як трава. «Swigty Stanislaw len sieje, Zofija konopie» — Станіслаў cee лён, Сафія (15 траўня) каноплі (Ярмолаў, 1901. С.,263).
    Бабскія розбрыкі. Аўторак або чацвер пасля Юр'ева дня. Рытуальны дзень скокаў жанчын, якія нібы садзейнічалі ўрадлівасці зямлі і плоднасці жывёлы. Качаліся і куляліся на ніве, падскоквалі, імітуючы рухі жывёл. Падобныя звычаі наглядаліся ў традыцыях іншых народаў.
    10/27. Праводзіўся абрад «выезду ў поле Ярылы». У лоле выпраўляўся на белым кані малады прыгожы хлопец у белай вопратцы, такім жа плашчынакідцы, на галаве  вянок, у руцэ — пук
    ' 39
    жытнёвых каласоў, у другой  чалавечы чэрап. Дзяўчаты вадзілі вакол яго карагод і спявалі:
    Валачыўся Ярыла Па ўсяму свету. Полю жыта радзіў, Людзям дзеці пладзіў. А дзе ж ён нагою, Там жыта капою. А дзе ж ён ні зірне, Там колас зацвіце.
    (Драўлянскі, 1846.)
    Ярылавіца (Красная Горка). Язычніцкае свята ў гонар вясновага культу. «На красную Горку, — як заўважыў І. Сербаў (1911), — «сакуны» (беларусы, што ў дзеясловах ужываюць часціцу са замест ся. — А.Л.) гушкаюцца на арэлях і спяваюць «Ярыловіцу і валяём»:
    Валяём! Ды на вуліцы Ярыловіца, валяём! Ой, цяжка хлопцам — Пятровіца.
    Да судзі ж, Божа, Пятра даждаць, Хлеба нажаць...
    Нягледзячы на тое, што ў рускіх маецца больш матэрыялу пра Ярылаў дзень, які ў іх адзначаўся 4 чэрвеня, 1 ліпеня, у Пятроўскія запускі, вядомы рускі міфолаг А.Афанасьеў пісаў, што «ўспаміны пра Ярылу жывей захаваліся ў Беларусі» (1865. С. 441) і, як і П.Ефіменка, выказваў меркаванне, што ва ўсходнеславянскіх народаў святы Георгій замяніў вясенняга бога Ярылу. Гэтай думкі прытрымліваюцца таксама В.Іваноў, У.Тапароў і іншыя. В.Сакалова прыйшла да вываду, што Ярылу замяніў Купала, затым да яго быў прымеркаваны Іаан Хрысдіцель (1979. С. 252). Акадэмік Б.Рыбакоў даказвае, што вобраз Ярылы аб’ядноўвае купальскую, сёмушную і русальную абраднасць, якая расцягнулася ад 4 да 30 чэрвеня (1988. С. 682).