• Газеты, часопісы і г.д.
  • Веснавыя святы Дапам. для настаўнікаў і выхавальнікаў Алег Аляхновіч, Алесь Лозка

    Веснавыя святы

    Дапам. для настаўнікаў і выхавальнікаў
    Алег Аляхновіч, Алесь Лозка

    Выдавец: Беларусь
    Памер: 158с.
    Мінск 2000
    97.79 МБ
    Юраўскі абрад і песні, звязаныя з ім, вельмі старажытныя, у іх захаваліся таксама і элементы рэлігійных уяўленняў. Але Юр’я, як падкрэслівалася вышэй, малюецца ў песнях як просты селянін са сваімі гаспадарчымі клопатамі. Відаць, утылітарная функцыя Юр’і ??ІЗН?чыла' сціпльія паэтычныя сродкі, якімі ствараецца гэты вобраз. У той жа час адчуваецца глыбіня пачуццяў — чалавечнасць, прастата паводзін Юр’і, што збліжае яго з простым чалавекам, а не са святым. Яго вобразная рэалістычнасць тлумачыцца жыццёвымі справамі, якія ён выконвае.
    Што тычыцца музычных асаблівасцей юраўскіх напеваў, то ім уласцівы замоўныя функцыі, звароты, просьбы, якія маюць старажытныя інтанацыі. Сінкопы, трыолі рэфрэнаў у юраўскіх песнях надаюць ім зачараванне. Песні павінны выконвацца сакавітым глыбокім, моцным гукам.
    Юр ’я, устань рана
    Юр’я, устань рана*, Юр’я, умыйся бела, Юр’я, прычашыся,
    *Кожны радок паўтараецца двойчы.
    140
    Юр’я, прыбярыся, Юр’я, вазьмі ключы, Юр’я, ідзі ў поле, Юр’я, адамкні зямлю, Юр’я, выпусці расу. Раса на кароўкі, Трава на конікі, Гігель на свіначкі, Муроч на авечачкі, Жвірок на вутачкі I на гусачкі.
    (Веснавыя песні. С. 158—159.)
    Як сведчыць мастацкая практыка народа, юраўскія песні паступова губляюць сувязь з адпаведнымі элементамі абраду, спяваюцца часам вясной у розныя моманты, не звязаныя з абрадам. Весялосць удзельнікаў свята ўзнікае пад уздзеяннем цудоўнага веснавога надвор’я, разнастайных гульняў і забаў. Напрыклад, у г. Мінску ў час правядзення юраўскага абраду ў парку імя М. Горкага наладжваюцца маляўнічыя касцюміраваныя шэсці моладзі да агню, карагоды, жарты, гульні вакол вогнішча і інш. 3 вялікай ахвотай удзельнічаюць у веснавых святах асобныя выканаўцы і фальклорныя калектывы, у тым ліку дзіцячыя, якія ў сцэнічных умовах аднаўляюць некаторыя элементы веснавых абрадаў, далучаюцца да здабыткаў традыцыйнай культуры.
    У час юраўскага абраду, дарэчы як і іншых, вялікае значэнне набываюць эстэтычныя і эмацыянальнапсіхалагічныя фактары.
    Абрад «Ваджэнне стралы» і песні, прысвечаныя яму, заключаюць цыкл веснавой абраднасці. Ён адзначаецца на Ушэсце (саракавы дзень пасля Вялікадня). У час яго правядзення спяваюць у асноўным карагодныя песні. Асабліва распаўсюджанай з’яўляецца песня «Як пушчу стралу», якая вядома ў розных варыянтах. Адзін з іх прыводзіцца ніжэй:
    Як пушчу стралу
    141
    Як пушчу стралу Па ўсяму сялу*. Ды ідзі, страла, Да ўздоўж сяла. Да зайдзі, страла, К добру молайцу. Да убі, страла, Добрага молайца. Да й што па молайцу Некаму плакаці: Матка старая, Сястра малая, А жана молада Жыве каля горада. Ой, дзе конь бяжыць, Там зямля дрыжыць. Ой, дзе мамка жыве, Там рэкі плывуць, А дзе жонка жыве, Пажары гараць.
    (Веснавыя песні, 19 79. С. 229. Зап. А.С. Фядосік у 1973 г. у в. Коўрын Бабруйскага рна Магілёўскай вобл. ад С.Е. Хараневіч, 1904 г.н., С.С. Сямёнавай, 1913 г.н., і інш.)
    Асноўны сэнс гэтага таямнічага абраду накіраваны на засцярогу чалавека ад маланкі (стралы). Праўда, у большасці варыянтаў песні, як і ў прыведзеным вышэй, страла павінна некага забіць, паколькі ў гэтым яе функцыянальнае прызначэнне. Песня выконваецца зычным гукам, каб падкрэсліць яе магічны, заклінальны характар.
    Абрад заканчваецца заключнай песняй:
    Песенька мая хароша(я)... У!
    Схаваю цябе к налецей(ку)... У!
    Да к налецейку, к Ушэсцей(ку)... У!
    Паеду ў поле і з сахо(ю)... У!
    Вазьму песеньку за сабо(ю)... У!
    Буду полечка ярава(ці)... У!
    Буду песеньку ўсім спява(ці)... У!
    *Кожная страфа паўтараецца.
    142
    (Вянок беларускіх народных песень, 1988. С. 45. Зап. у 1985 г. у в. Стаўбун Веткаўскага рна Гомельскай вобл. ад М.Л. Зуевай, 1927 г.н., А.Л. Фяськовай, 1922г.н., М.Д. Таранавай, 1924 г.н., Л.П. Грамадцовай. 1923 г.н., Ф.Ф. Халюновай, 1910 г.н., М.П. Чуяшавай, 1930 г.н., З.Д. Бураковай, 1937 г.н.)
    У траецкіх, русальных абрадах і звязаных з імі песнях важную ролю адыгрываюць расліны, таму ў некаторых заходніх раёнах Беларусі іх называюць «зялёнымі святкамі». Сяляне ўпрыгожвалі свае хаты галінамі бярозы, клёну, вярбы, а таксама аерам, дзяўчаты збіралі лекавыя травы, плялі вянкі, хадзілі ў лес «завіваць» бярозкі і пры гэтым спявалі разнастайныя песні. Невыпадкова бяроза іграла важную ролю ў правядзенні абраду. Справа ў тым, што ў практычнай дзейнасці сялян бяроза выкарыстоўвалася ў якасці паліва і як матэрыял для народных промыслаў (з яе кары выраблялі розныя прадметы гаспадарчага спажывання), а бярозавы сок як карысны для здароўя чалавека напітак з даўніх часоў ужываўся ў ежу. Менавіта таму многія веснавыя песні прысвечаны бярозе.
    Ай, не радуйся, зялён дуб
    Ай, не радуйся, зялён дуб, Ай, не радуйся, зялёны. He к табе ідзём вянкі віць, He к табе ідзём вянкі віць. Ай, узрадуйся, бяроза, Ай, узрадуйся, белая. Мы к табе ідзём вянкі віць, Мы к табе ідзём вянкі віць.
    (Веснавыя песні, 1979. С. 185. Зап. М.Ю. Зубаўу 1906 г.ув. Мікулічы Клімавіцкага п. Магілёўскай губ.)
    На Магілёўшчыне быў распаўсюджаны абрад «Завіванне вянкоў», калі дзяўчаты хадзілі ў лес альбо на луг, варажылі на вянках, «куміліся», вадзілі карагоды, спявалі песні, усталёўвалі добрыя ўзаемаадносіны паміж сабою. Нам пашанцавала запісаць ад Матроны Андрэеўны Плаксінай з в. Горанка Краснапольскага раёна Магілёўскай вобласці прыгожую песню, якую спявалі ў час гэтага абраду.
    143
    Вы, кумачкі, галубачкі
    Натацыя напеву А. АЛЯХНОВІЧА
    Вы, кумачкі, галубачкі, Падружкі мае. Эй! Куміцеся, любіцеся, Любіце й мяне.
    Як пойдзеце ў зелен луг гуляць, Гукайце і мяне. Эй!
    Як будзеце цвяточкі ірваць, Нарвіце і мне.
    Як будзеце вяночкі віць, Вы звіце і мне. Эй!
    Як будзеце на ваду пускаць, Пусціце і мой.
    А ўсе вянкі паверх пайшлі, А мой на дно ўпаў. Эй!
    А ўсе дружкі з вайны прыйшлі, А мой і там прапаў.
    Запрапала, запагінула Я ж без мілага. Эй!
    Запрапала ж, запагінула Я ж без мілага.
    (Зап. А. Аляхновіч у 1998 г. у г.п. Рудзенску Пухавіцкага рна Мінскай вобл. ад М.А. Ллаксінай, 1921 г.н., з в. Горанка Краснапольскага рна Магілёўскай вобл.)
    144
    Нягледзячы на ўплыў хрысціянства на старадаўняе народнае свята, яго першасная аснсва захавала элементы язычніцтва.
    Для веснавой абрадавай мелодыі характэрны няўстойлівая музычная пабудова, адсутнасць дакладнага рытму, тэмпавыя адхіленні, пераменнасць метра і іншыя. Таму многія веснавыя песні, дарэчы, як і шматлікія іншыя творы каляндарнаабрадавай сістэмы, лепей выконваць без інструментальнага суправаджэння. Яно патрэбна пры выкананні тых традыцыйных песень, якія характарызуюцца развітой гармоніяй, устойлівым рытмам, элементамі канцэртнасці. Суправаджэнне толькі ўпрыгожыць песню, дапаможа раскрыць больш яскрава яе музычнае хараство.
    Як паказвае практыка, вельмі карыснымі для суправаджэння многіх абрадавых песень, у тым ліку і веснавых, могуць з’яўляцца такія беларускія народныя музычныя інструменты, як цымбалы, скрыпка, дудка, калі яны выкарыстоўваюцца паасобку. Музыка можа асабліва далікатна суправаджаць многія каляндарнаабрадавыя песні. Выканаўца на дудцы мае магчымасць тонка прытрымлівацца дынамічных і тэмпавых адхіленняў спевака ці спевакоў, «ісці» за імі, не перашкаджаючы свабоднаму цячэнню мелодыі. У гэтым выпадку інструментальнае суправаджэнне выступае не як раўназначны кампанент мастацкага выканання твора, а быццам стварае акварэльны малюнак. Пры падобным суправаджэнні каляндарнаабрадавай песні мае значэнне тэмбр гучання інструмента, які выклікае ва ўспрыманні слухача мноства пазамузычных асацыяцый.
    У параўнанні з зімовымі веснавыя песні больш складаныя ў выканальніцкім сэнсе. Яны патрабуюць пэўнай падрыхтоўкі галасавога апарату вучняў, ведання імі ўмоў, пры якіх выконваліся гэтыя песні раней, уліку жанравай прыроды гэтых твораў, дакладнай перадачы іх характару.
    Алег Аляхновіч
    10.	Зак. Зак. 5145.
    Крыніцы і ўмоўныя скарачэнні
    АМЭФ Архіў Інстытута мастацтвазнаўства этнаграфіі і фальклору імя К. Крапівы НАНБ.
    АРГТ  Архіў Рускага геаграфічнага таварыства, г. СанктПецярбург.
    Анікін, 1970 Аннкнн В.П. Календарная н свадебная поэзня. — М., 1970.
    Анічкаў, 1903 Аннчков Е.В. Весенняя обрядовая поэзня на Западе н у славян. — СПб., 1903. 4.1.
    Анічкаў, 1914 — Аннчков Е.В. Язычество н Древняя Русь. — СПб, 1914.
    Анічэнка, 1992АнічэнкаУ.В., Малюк А.К. Народныя прыкметы. — Мн., 1992.
    Афанасьеў, 1865—1869 ~ Афанасьев А. Поэтнческме воззрення славян напрнроду. — М., 1865  1869. Т. I—III.
    Багдановіч, 1895— Богдановнч А.Е. Пережнткм древнего мнросозерцання у белорусов. Этнографнческмй очерк. — Гродно, 1895.
    БАК, 1939 Беларускі адрыўны каляндар на 1939 г.
    Басько, 1997— Басько В. Лета. Жніво. Калі сонца павярнула на зіму / Мастацтва, 1997. № 8,9,11.
    Барташэвіч, 1990 Барташэвіч Г.А. Беларуская паэзія веснавога цыкла
    і славянская фальклорная традыцыя. — Мн., 1990.
    БГ, 1943— Беларуская газэта, 1943 г.
    БГК, 1926 Беларускі гаспадарчы каляндар на 1926 год.  Вільня, 1926.
    БГК, 1931  Беларускі гаспадарскі календар «Рольнік» на 1931 год. — Вільня, 1930.
    146
    Берман, 1869 Берман Моанн. Порядок народного времянсчнслення н праздннчные обычан в СевероЗападной Русн.  Внльна, 1869.
    Берман, 1870 Берман Ноанн. Наблюдення нашего СевероЗападного крестьянства относмтельно погоды н урожая // Внле^скнй вестннк. 1870. № 130, 132.
    Берман, 1873 Берман Н. Календарь по народным преданням в Воложйнском прнходе Внленской губерннн Ошмянского уезда // Запнскн Нмператорского РГО по отделенню этнографнм  СПб., 1873. T.V.
    БК, 1910 Беларускі календар «Нашае нівы».  Вільня, 1910.
    БК, 1928 Беларускі календар, 1928.  Рыга, 1928.
    БК, 1937— Беларускі каляндар «Гаспадар». — Беласток, 1937.
    БК, 1943 Беларускі каляндар «Гаспадар».  Беласток, 1943.
    БК, 1957— Беларускі каляндар. — Беласток, 1957.
    БРСК, 1924— Беларускі работніцкасялянскі каляндар на 1924 год. — Мн„ 1924.
    БСНК, 1928 Беларускі сялянскі настольны каляндар на 1928 год / Уклад. А.Матусэвіч.  Мн., 1928.
    БНГК, 1936— Беларускі народнагаспадарскі календар на 1936 год. —
    Вільня, 1930.	/
    Брен, 1887— Брен Я. Особенноста релнгнозного быта крестьян Бельского уезда Гродненской губерннн. — Внльна, 1887.
    БСК, 1937; 1939 Беларускі сялянскі каляндар на 1937 (1939). — Вільня, 1937; 1939.
    Булгакоўскі, 1890 Булгаковскнй Д. Пннчукм // Запнскм ЙРГО по отделенню этнографнн.  СПб., 1890. Т. XIII.