Веснавыя святы
Дапам. для настаўнікаў і выхавальнікаў
Алег Аляхновіч, Алесь Лозка
Выдавец: Беларусь
Памер: 158с.
Мінск 2000
1. «Кругам». Дзяўчаты з песняй «Ва лузях было, ва зялёных лузях» рухаліся адна за адной па крузе, але не браліся за рукі.
2. «Завулачкам». Дзяўчаты станавіліся ў два рады твар у твар. Потым пярэднія дзяўчаты ў кожным радзе паварочваліся і адначасова абьіходзілі рады спачатку з вонкавага боку, а потым з унутранага — «завулачкам», і станавіліся на свае месцы.
«Завулачкам»
«Навіваць»
Тое ж самае рабіла другая пара дзяўчат, трэцяя, і гэтак да заканчэння. Адначасова спявалася песня аб злым свёкры.
3. «Навіваць». Гэтая фігура выконвалася пасля таго, як дзяўчаты «завілі вянкі». Спачатку яны, узяўшыся за рукі, з песняй хадзілі па крузе. Потым круг у адным месцы разрываўся, і дзяўчына, якая знаходзілася ў месцы разрыву, больш не рухалася, астатнія ж працягвалі хадзіць і «абмотвалі» яе, як ніткі шпульку.
4. «Снаваць». Тры дзяўчыны садзіліся па вуглах трохвугольніка, a астатнія, узяўшыся за рукі, ланцужком хадзілі вакол іх, выпісваючы васьмёркі так, што дзве з сядзячых па чарзе знаходзіліся ў цэнтры
111
« Ткаць»
круга, а адна — увесь час звонку, выконваючы, такім чынам, «крывы танок».
Уся гэтая фігура выконвалася пад песню, дзе гаварылася аб тым, «што моладцы сталі дзяшовымі», адзяўчаты, наадварот, падаражалі.
5. «Кішку здымаць». Удзельніцы станавіліся ў два рады, працягвалі адна адной рукі, уздымалі іх угору і рабілі варотцы для праходу. Па гэтым праходзе прабягала, не размыкаючы рук і павярнуўшыся тварам адна да адной, першая пара, потым другая, трэцяя і г. д. Яны станавіліся за ўсімі зноў адна за адной. Калі прабягалі ўсе пары, гульня паўтаралася ў процілеглым парадку. Гэта фігура звалася таксама «ручайком».
6. «Надзяваць». Дзяўчаты станавіліся ў круг, часам з паднятымі рукамі, а адна з
іх прабягала па крузе, абыходзячы кожную з удзельніц па чарзе справа ці злева.
7. «Ткаць». Дзяўчаты станавіліся шчыльна адна да адной у два
рады і, сашчапіўшы крыжнакрыж рукі, рабілі так званую «лавачку». 3 абодвух бакоў гэтага здвоенага рада стаялі «ткачыхі», адна з якіх усаджвала на счэпленыя рукі першай пары кагонебудзь з дзяцей, а другая прымала дзіця з другога боку, пасля таго, як гэты малы быў перакінуты з рук на рукі кожнай парай. Дзіця, такім чынам, малявала рух папярэчнай ніткі ў палатне.
(Ю. Чурко. С. 1619.)
Крывы танок
Беларускі веснавы карагод. Ён вядомы таксама як «Крывы танец». У асноўным пашыраны ва ўсходняй частцы Беларусі. Пад спяванне песень дзяўчаты, узяўшыся за рукі, абыходзілі «крыва» трох удзельніц (або хлопчыкаў ці калочкаў, убітых у зямлю), якія размешчаны па кутках правільнага трохкутніка. Затым карагод замыкаў ланцуг. У многіх варыянтах тэкстаў расказваецца пра нялюбага мужа («Мой нялюбы ў гуслі грае» — Веткаўскі рн, «Разазлю, разазлю пастылага мужа» — Смаленская губ.); праяўляецца масленічная тэматыка («Дзеўкі кашу варылі, Жоўтым маслам палівалі, Белым сырам пасыпалі» — Веткаўскі рн); казачная таямнічасць («Як выведам канец, то ўбачым той дварэц» — Лельчыцкі рн) і іншыя. Карагод паходзіць з глыбокай старажытнасці і звязаны з «паганскімі» шлюбнымі ігрышчамі, аб свабодзе якіх марылі ў песнях жанчыны («Пайду ў танок, саўю вянок»), Матыў згубленага вянка (сімвал дзявочай цнатлівасці) і «засеянага поля» (сімвал пладавітасці жанчын) — асноўная ідэя пе
112
сень і дзеянняў карагода. Наяўнасць трох дзяцей (бывае, і чатырох) пасярэдзіне карагода, магчыма, можна тлумачыць гіпотэзай акадэміка Б.А. Рыбакова, пра яго «ромбапункцірную кампазіцыю», якая схематычна азначала плоднасць зямлі і жанчын. У Гомельскім павеце таксама вадзілі «Крывы танок» і пад песню «Ой, венча, мой венча» («Ой, я цябе звіла, я цябе ды не насіла...’ А мацюхна зняла, ды й нялюбаму дала» — зап. 3. Радчанка). У Чарнігаўскай губерні беларусы вадзілі карагод «Лука» вакол трох хлопчыкаў, якіх затым падымалі вышэй галавы, «штоб доўга лён радзіў» (зап. М. Косіч). Выводзяць «крывулю» і з больш сучаснымі тэкстамі песень («Ой, на рэчцы, рэчцы там дзеўка гуляла») у Веткаўскім рне, які з’яўляецца эпіцэнтрам сучаснага бытавання «Крывога танка», як і карагод «Страла». Балетмайстар К. Мулер выкарыстаў матыў карагода ў балеце «КнязьВозера». На Масленым тыдні, калі ў асноўным вадзілі яго, быў так званы Крывы чацвер, на які не рэкамендавалася нічога садзіць у агародзе, акрамя агуркоў і гарбузоў.
Адзін з варыянтаў «Крывога танца» быў запісаны М. Козенка ў в. Заброддзе Лельчыцкага раёна ў 1985 годзе. «Перад пачаткам карагода вызначаюць трох дзяўчынак або маладзейшых дзяўчат і акрэсліваюць ім месца на гульнёвай пляцоўцы так, каб пры злучэнні паміж імі ліній атрымаўся трохкутнік. У час карагода дзяўчаты могуць стаяць або сядзець на зямлі. Усе ўдзельнікі карагода становяцца адзін за адным і злучаюць рукі. Па камандзе першай карагодніцы ўсе рухаюцца ўперад услед за ёй, пачынаючы з правай нагі, адначасова спяваюць:
...I на Дуна, Дунаю Дай у крывога танца, Дай у крывога танца Ці не выведуць дзеўкі конца. Вялі, вялі, да не вывелі Шчэ й учора з вячора, Шчэ й учора з вячора, 3 цёмненькай ночы, 3 цёмненькай ночы, 3 вечара да поўначы.
Рухава J=130
8. Зак. Зак. 5145.
113
Першая карагодніца «простым крокам» вядзе ўсіх вакол трох дзяўчынак. Дагнаўшы апошнюю, першая карагодніца злучае з ёю рукі. Карагод працягваецца па замкнутым ланцужку.
Алесь Лозка
ПЕСНІ
Зялён гай
Апрацоўка А. АЛЯХНОВІЧА
Зялён гай падмяцён Зялёнаю мяткаю, Дробненькаю руткаю Высыплён.
Хто ж яго падмятаў? Падмятала дзеванька, Падмятала молада Сама адна.
Хто ж да яе прыходзіў? Прыходзіў Іванечка, Прыходзіў малодзенькі Сам ён адзін.
Што ж ён ёй прыносіў? Прыносіў чаравічкі, Прыносіў невялічкі, Ёй дараваў.
Як жа ён ёй дараваў?
Ой, знімаў ён шапачку Ды да ножак кланяўся — Такдараваў.
(Цітовіч. С. 59. Зап. Р. Шырма ў 1935 г. ад групы дзяўчат у в. Вялікія Грынкі Свіслацкага рна Гродзенскаіі вобл.)
114
Дудаа
Жалейка альбо дудка
115
SSXi®Xi®X<«X^^
жжж<ж«>^^
116
^<^^^
І«Ж^8^^^
117
Ды чаму ж ты, яліначка
— Ды чаму ж ты, яліначка, He зялёна, He зялёна? (3)
— Ды як жа мне, яліначцы, Зялёнай быць, Зялёнай быць? (3)
Пада мною два купчыкі
Начавалі,
Начавалі. (3)
Яны ж маё карэнейка
Вытапталі,
Вытапталі, (3)
Яны ж мае буйны веткі Паламалі, Паламалі (3)
Ды на бітай дарожачцы Раскідалі, Раскідалі. (3)
(БНП. С. 2J. Зап. ад Л. Рэдзькі ў в. Каралевічы на Дзісненшчыне.)
Васіль жа мой, васілёчак, васілёчак
Васіль жа мой, васілёчак, васілёчак, Беларозавы цвяточак, цвяточак.
Першым разам я яго саджала, я яго саджала, Другім разам палівала, палівала.
118
Другім разам палівала, палівала, Трэцім часам я яго сарвала, я яго сарвала.
Сарву цвяток, саўю вянок, саўю вянок, Саўю вянок, пайду ў тынок, пайду ў тынок.
(Гомельская вобл. С. 102. Зап. В. Захарава ў 1980 г. у в. РудняКаменева Лоеўскага рна ад групы жанчын.)
Ды штоў садзе лялеіцца?
Ды што ў садзе лялеіцца, Ці не бель там бялеіцца?
Ой, не бель то бялеіцца, He макоўка чырванеіцца.
Дачка ў мамкі красуецца, Па зялёным садзе ходзючы.
Па зялёным садзе ходзючы, Чысту росу збіраючы.
119
Той расою умывалася, Каб мілому падабалася.
Ой, не бель то бялеіцца, He макоўка чырванеіцца.
(Цітовіч. С. 58. Зап. Г. Цітовіч у 1932 г. ад П. Цітовіч у в. Рэчкі Шаркаўшчынскага рна Віцебскаіі вобл.)
На Граной нядзелі русалкі сядзелі
На Граной нядзелі русалкі сядзелі, Ой, ранарана, русалкі сядзелі. Русалкі сядзелі, на Бога глядзелі, Ой, ранарана, на Бога глядзелі. А Бог сына жэне, Ілля дочку аддае, Ой, ранарана, Ілля дочку аддае. На новай сялібе пшаніца стаяла, Ой, ранарана, пшаніца стаяла. Пшаніца стаяла, каласком махала, Ой, ранарана, каласком махала. Каласком махала, галаском крычала, Ой, ранарана, галаском крычала: «Дзевачкі ж, сястрычкі, падайце ж вадзічкі, Ой, ранарана, падайце вадзічкі.
Цяжка ж мне стаяці, каласком махаці, Ой, ранарана, каласком махаці».
(Вянок беларускіх народных песень /Зап. У. Раговіч у 1985 г. у в. Стаўбун Веткаўскага рна Гомельскай вобл. ад М.Л. Зуевай, 1927г.н., АЛ. Фяськовай, 1922г.н., МД Таранавай, 1924г.н., Грамадцовай, 1923 г.н., Ф.Ф. Халюковай, 1910 г. н., М.П. Чуяшавай, 1930г.н., ЗД. Бураковай, 1937 г.н.)
120
Ox ты, ластаўка, ты касістая
Ох ты, ластаўка, ты касістая, Ох і ой, люлі, ты касіста... У!
У цябе шышачка грабяністая, Ох і ой, люлі, грабяніста... У!
He лятай рана па застрэшаўку, Ох і ой, люлі, па застрэша... У!
Ой, не ві гнязда із саломачкі, Охі ой, люлі, із салома... У!
Із саломачкі проці лецячка, Ох і ой, люлі, проці леця... У!
Проці лецячка, проці жаркага, Ох і ой, люлі, проці жарка... У!
А саві гняздо із зямелячкі, Ох і ой, люлі, із зямеля... У!
Із зямелячкі проці лецячка, Ох і ой, люлі, проці леця... У!
(Гомельская вобл. С. 64—65. Зап. В. Ліцьвінка, У. Раговіч у 1985 г.
у в. Казацкія Балсуны Веткаўскага рна ад Г. Суднекі, 1937 г. н.)
Зялёная травачка вылягаецца
Зялёная травачка вылягаецца. У!
Вылягаецца, ўжо вострае косачкі дажыдаецца. У!
Дажыдаецца, мілы мой ў дарожку сабіраецца. У!
Сабіраецца, з усімі суседзямі ён прашчаецца. У!
Ён прашчаецца, са мной, краснай дзёўкай, не растаецца. У!
He растаецца, прашчай, прашчай, дзевіца,
Прашчай, жызнь мая. У!
Прашчай, жызнь мая, паеду ў дарожаньку,
121
Сем год не буду. У!
Сем год не буду, прыеду з дарожачкі, Жаніцца буду. У!
Жаніцца буду, цябе, красну дзевіцу, Заручаць буду. У!
3я_ лё_ на_ я тра_ ва_ чка вы_ ля_га_ ец_ца. У!
(Зап. А. Аляхновіч у 1998 г. у г.п. Рудзенску Пухавіцкага рна Мінскай вобл. ад М.А. Плаксінай, 1921 г.н., з в. Горанка Краснапольскага рна Магілёускай вобл.) Натацыя напеву А. Аляхновіча.
Ох, і што й та за трава?
Ох, і што й та за трава? Эээээ!
Ой, на мяжы ў полі расла. У!
На мяжы ў полі расла.
Эээээ!
Ой, сінім цветам зацвіла. У!
Сінім цветам зацвіла.
Эээээ!
Жоўту краску пусціла. У!
Ох, і што й та за дружок?
Эээээ!
Ой, не далёка ад мяне. У!
He далёка ад мяне.
Эээээ!
Ой, ён не адведае мяне. У!
Запрагука я каня.
Эээээ!
Ой, ды й паеду к яму я. У!
122
(Зап. А. Аляхновіч у 1998 г. у г.п. Рудзенску Пухавіцкага рна Мінскай вобл. ад М.А. Плаксінай, 1921 г.н., з в. Горанка Краснапольскага рна Магілёўскай вобл.) Натацыя напеву А. Аляхновіча.
Ой, мамка мая, пагуляю я
— Ой, мамка мая, пагуляю я. У!