• Газеты, часопісы і г.д.
  • Веснавыя святы Дапам. для настаўнікаў і выхавальнікаў Алег Аляхновіч, Алесь Лозка

    Веснавыя святы

    Дапам. для настаўнікаў і выхавальнікаў
    Алег Аляхновіч, Алесь Лозка

    Выдавец: Беларусь
    Памер: 158с.
    Мінск 2000
    97.79 МБ
    Ой, што вясна, то вясна
    Ой, што вясна, то вясна, Чужыя жанкі ткуць кросна, А мая чэша лён, чэша, Пад акенечкам седзячы.
    Ой, што вясна, то вясна, Чужыя жанкі ткуць кросна, Пад акенечкам седзячы, У акенечка гледзячы.
    (Беларускія народныя песні. Т.З. /Запіс Р. Шырмы. Мн., 1962. С. 9.
    Зап. у 1932 г. ад Г. Шырмы ў в. Шакуны Пружанскага п.)
    Да пазаабрадавых песень належыць і наступны веснавы карагод, у якім паэтычнымі сродкамі малюецца вобраз бярозы:
    130
    На лугу, на зелянёшанькім
    Апрацоўка А. АЛЯХНОВІЧА
    131
    На лугу, на лугу зелянёшанькім, Там бярозка стаіць адзінёшанька. Нізка бярозанька накланілася, Горка бярозанька зажурылася.
    — Ты скажы, што з табой прыключылася, Ад чаго галавой накланілася.
    — Людзі нядобрыя сустракалісь мне, Веткі зялёныя абламалі мне.
    Мы лячылі бярозку зялёную, Палівалі вадзіцай сцюдзёнаю. Стала бярозанька зелянёшанька, Стала кудравая весялёшанька.
    (Зап. А. Аляхновіч у г.п. Рудзенску Пухавіцкага рна Мінскай вобл. ад М.А. Плаксінай, 1921 г.н., з в. Горанка Краснапольскага рна Магілёўскай вобл.)
    Найбольш характэрнымі рысамі паэтычнай вобразнасці вяснянак з’яўляюцца метафары, гіпербалы. Па характары гэтыя творы лірычныя, задушэўныя, ласкавыя, усхваляваныя, узнёслыя, адзначаюцца ўнутранай закончанасцю і лагічнай пабудовай верша.
    Многім вяснянкам уласцівы складаныя, сінкапіраваныя рытмы, паўзы паміж гукамі, затрыманні (ферматы) у канцы сказаў. Адчуваецца, што настрой выканаўцы вельмі ўздзейнічаў на манеру выканання, якая вызначалася ўнутранай свабодай і глыбокім пранікненнем у змест песні. Шматлікія выклічнікі накшталт ЭІ, Во!, Эй!, Ой!, Ох!, Вой!, а таксама і іншыя, павінны выконвацца без крыку, але заўсёды з акцэнтам, які адпавядае характару і настрою песні. Важна, каб распеўныя склады спяваліся дакладна, падкрэслена. Як паказвае практыка, выканаўцам не заўсёды хапае вакальнай тэхнікі для ўзнаўлення гуку, пабудаванага на некалькіх нотах, якія аб’яднаны лігай. Іншым часам некаторымі спевакамі проста не ўсведамляецца важнасць выканання ў працяжных веснавых песнях кожнай ноты, якая непарыўна злучана з наступнай.
    Зразумела, што раскрыць характар выканання вяснянак магчыма толькі пры ўмове ведання іх сувязяў з абрадавым дзеяннем, працоўнай дзейнасцю чалавека і разумення першапачатковай магічнай функцыі.
    На жаль, многія моманты выканання вяснянак практычна нельга паказаць пры натацыі напеву, таму трэба ўдумліва падыходзіць да інтэрпрэтацыі кожнага твора.
    Валачобныя песні, якія спявалі ў час святкавання Вялікадня, — адметная рыса беларускага фальклору. Яны іграюць уабрадзе вядучую ролю, выконваюць разам з практычнымі функцыямі эстэтычныя і маральнавыхаваўчыя. Яскравыя прыкметы гэтых песень — чаргаванне запеву песні пачынальніка і прыпеву падхватнічкаў, іх дакладнае прызначэнне пэўнаму ўзросту людзей, спецыфічныя прыпевы, формульнасць напеваў, устойлівая рытміка, звязаная з рухам, гімнічны характар гучання, мастацкая дасканаласць вершаў і інш.
    132
    Валачобныя песні па сваім змесце нагадваюць калядкі і шчадроўкі. Разам з падабенствам, якое носіць фармальны, знешні характар, валачобныя песні, на нашу думку, больш разнастайныя па сваёйкампазіцыйнай пабудове, развітыя ў меладычным плане, закончаныя па форме ў параўнанні з зімовымі песнямі. Для валачобных песень уласцівы ўстойлівыя эпітэты і словаспалучэнні, прыпевы, якія ствараюць шырокі спектр пачуццяў і настрояў.
    Цераз поле ды шырокае
    3
    Це_
    Умерана скора *=112
    ды шы ро
    но ж
    
    Цераз поле ды шырокае, Ды віно ж маё зеляное!* Ішлі, беглі валачобнічкі: Валачыліся, памачыліся, К слаўнаму пану прыбіліся. Чым пангаспадар праславіўся? Перад каралём з вараным канём Падмятаў двары ўсё павым пяром, Усё павым пяром, залатым крылом. Стаўляў сталы ўсе цясовыя, Усё цясовыя, папісаныя.
    Засцілаў сталы ўсё кітайкаю, Усё кітайкаю ды бяленькаю, Стаўляў кубкі ўсё мядзяныя, Усё мядзяныя, падзіманыя. Наліваў кубкі зеляным віном, Зеляным віном, чорным півам, Чорным півам, салодкім мядком. Чорнае піва — для самога пана, Зеляно віно — для яго жаны, Салодкі мядок — для яго дзяток.
    (Беларускія народныя песні, 1962. Т. 3. С. 59. Зап. у 1934 г. ад В. Путрыч у в. Падкасоўе Навагрудскага п.)
    *Прыпеў «Ды віно ж маё зеляное!» паўтараецца пасля кожнага радка.
    133
    Для некаторых валачобных песень характэрны традыцыйныя сюжэты: спаборніцтва паміж дзяўчатамі і хлопцамі, высмейванне адмоўных рыс у паводзінах і характары апошніх. Зразумела, гэты акт не мае канфліктнага, абразлівага значэння для хлопцаў, наадварот, адмоўныя рысы іх характараў падаюцца жартоўна.
    Загарэўся сыры бор
    Юр'
    Загарэўся сыры бор, Ніваю, Юр’я, ніваю!* Пайшлі хлопцы гасціці, Рэшатам воду насіці. А ў рэшаце вады нет, А ў хлопцаў праўды нет. Пайшлі дзеўкі гасіці, Вянкамі воду насіці. А ў вяночках вада ёсць, А ў дзевачак праўда ёсць. Загарэўся сыры бор!
    (Беларускія народныя песні, 1962. Т. 3. С. 104. Зап. у 1929 г. ад А. Стаповіча з в. Тулікі Івянецкага п.)
    Валачобны абрад, як і валачобныя песні, зведаў уплыў хрысціянства. Намі запісана песня, у якой спалучаюцца розныя сюжэты: пра ўваскрэсенне Хрыста, велікоднае яйка, бабку і сірату, якому не хапіла святочнага пачастунка. Але ж, у адрозненне ад іншых падобных сюжэтаў, у гэтай песні бабка надзяляе сірату парасём і кошыкам гароху.
    *Прыпеў паўтараецца пасля кожнага радка.
    134
    На Вялікдзень
    Ha Вялікдзень, ды на першы дзень, Хрыстос васкрэс, сын Божы*.
    Сабраліся хлопцы, малады малойцы, Згаварыліся й павалачыліся, Павалачыліся, замачыліся.
    Дала бабка ўсім па яечку, А сіраце не дасталася.
    Пайшла сірата да й заплакала, — Вярніся, сірата, дам табе парася. Дала парася, шчэ й гароху ношку, Шчэ й гароху ношку, Шчэ й гароху ношку ды й за плечы кошку. Хрыстос васкрэс на ўвесь свет!
    (Зап. А. Аляхновіч у 1998 г. у г.п. Рудзенску ад М.А. Плаксінай, 1921 г.н., з в. Горанка Краснапольскага рна Магілёўскай вобл.)
    Валачобнікі ў песнях быццам выконваюць сацыяльны і духоўны заказ тых, хто марыць цра добры ўраджай, прыплод у статку, добрыя адносіны да людзей, дораць надзею на лепшае будучае, шчаслівы лёс, удалы шлюб. Яны з’яўляюцца носьбітамі дабрыні і высокай духоўнасці, сімвалізуюць вечнае імкненне чалавека да гармоніі адносін з прыродай, іншымі людзьмі, грамадствам. Высокая місія валачобнікаў — прыносіць дабрабыт і шчасце чалавеку.
    У наступнай песні яны звяртаюцца да хлопца, будзяць яго фантазію, запрашаюць убачыць прыгажосць жыцця і прыроды.
    *Прыпеў «Хрыстос васкрэс, сын Божы» спяваецца пасля кожнага радка.
    135
    Лужком, лужком ды далінкаю
    Апрацоўка А. АЛЯХНОВІЧА
    136
    Лужком, лужком ды далінкаю, Ды віно ж маё зеляное!* Сцежачкамі дратаванымі, Ой, зялёны явар, вінаград!* Ішлі лугам валачобнічкі, Гуляючы, спяваючы.
    — А ці дома малады Іванька, Ці спіш, ляжыш, адпачываеш? Глянь, на дварэ што дзеецца, Што дзеецца, лялеецца. Птушкі пяюць, распяваюць, Сады цвітуць, расцвітаюць. Гэта песні проці лета, Ды віно ж маё зеляное!
    Колас точыць, выплываць хоча, Вясна красна на ўвесь свет!
    (Беларускія народныя песні, 1962. Т. 3. С. 52. Зап. у 1934 г. ад С. Мацяральніка з в. Дуброва Маладзечанскага рна.)
    Сюжэт некаторых валачобных песень разгортваецца вакол велікоднага яйка, якое сімвалізуе вечны кругаварот жыцця, пажаданне здароўя і шчасця.
    Да была у бабкі курачкарабушка
    Натацыя напеву А. АЛЯХНОВІЧА
    Да была у бабкі курачкарабушка, Віно ж маё, віно зеляно!** Нанесла рабушка к Вялікадню яечак. Бабка ўнукаў ждала да іх частавала. — Да будзь жа ты, бабка, і сама здарова.
    •Прыпевы «Ды віно ж маё зеляное!» і «Ой, зялёны явар, вінаград!» паўтараюцца па чарзе праз адзін радок.
    **Прыпеў «Віно ж маё, віно зеляно!» паўтараецца двойчы пасля кожнага радка.
    137
    (Зап. А. Аляхновіч у 1998 г. у г.п. Рудзенску ад М.А. Плаксінай, 1921 г.н., з в. Горанка Краснапольскага рна Магілёўскай вобл.)
    Многія валачобныя песні выконваюцца ў час пераходу валачобнікаў ад хаты да хаты, таму яны рытмічныя, падмацаваны формуламізаклінаннямі. Яны маюць урачысты характар, прыўзняты настрой, словы і напеў у іх, як правіла, аб’яднаны рытмікай. I сёння гэтыя творы прыносяць людзям эстэтычную асалоду і задавальненне.
    У юраўскіх песнях сустракаюцца вельмі старажытныя напевы па зместу і меласу. Багатая мелодыка гэтых твораў патрабуе пры іх выкананні шырокай кантылены, пэўнай тэхнічнай падрыхтоўкі спевакоў. У юраўскіх песнях захавалася вера нашых продкаў у ачышчальную сілу юр'еўскай расы, якая нібыта даруе здароўе чалавеку і жывёле, спрыяе дзяўчатам у каханні. Сам абрад Юр’я звязаны з гаспадарчымі клопатамі, перш за ўсё з жывёлагадоўляй.
    Юраўскія песні вельмі падобныя да вяснянак, галоўны іх матыў — гуканне вясны, адмыканне зямлі. Юр’я малюецца ў песнях не як святы, а выступае як просты селянін, галоўным клопатам якога з’яўляюцца звычайныя сялянскія справы. Ен пачынае ўсе сельскагаспадарчыя работы, валодае правам адмыкаць зямлю і выпускаць расу. Матывы адмыкання зямлі і выпускання расы ўласцівы многім валачобным песням.
    Юр’я, устань рана
    Юр’я, устань рана*, Юр’я, мойся бела, Юр’я, ідзі ў стайню, Юр’я, сядлай каня, Юр’я, едзь у поле, Юр’я, адамкні зямлю, Юр’я, пусці расу, Юр’я, цяпленькую, Юр’я, бяленькую.
    *Кожны радок паўтараецца.
    138
    Умерана.
    рухам J = юо
    Юр'
    Юр’_ я.
    стань
    стань ра_ на.
    ра_ на.
    (Веснавыя песні/Склад. Г.А. Барташэвіч, Л.М. Салавей. Мн., 1979. С. 157—159. Зап. Г.А. Барташэвічу 1971 г. у в. Закор’е Браслаўскага рна Віцебскай вобл. ад М.І. Лаўрыновіч.)
    Юр'я! Вечар добры, Юр’я!
    Юр’я! Вечар добры, Юр’я!
    Юр’я! Падай ключы, Юр’я!
    Юр’я! Нашто ключы? Юр’я!
    Юр’я! Зямлю адмыкаць. Юр’я!
    Юр’я! Нашто адмыкаць? Юр’я!
    Юр’я! Расу пушчаць. Юр’я!
    Юр’я! Нашто раса? Юр’я!
    Юр’я! Для каровак. Юр’я!
    (Веснавыя песні. С. 160. Зап. Б. Руткоўскі ў Свянцянскім п.)
    У некаторых юраўскіх песнях знаходзіць сваё адлюстраванне цяжкая праца чалавека ў час вясны.
    Ой, Юр ’я, Юр ’я
    139
    Ой, Юр’я, Юр’я, He вадзі дзевак у танок, He вадзі дзевак у танок. Горка наша ваяванне, Горка наша ваяванне, Ручкі, ножкі рукаванне, Ручкі, ножкі рукаванне. Ой, Юр’я, Юр’я. He вадзі дзевак у танок, He вадзі дзевак у танок.
    (Веснавыя песні. С. 178179. Зап. В.І. Скідан у 1975 г у в Маканавічы Рэчыцкага рна Гомельскай вобл. ад Г.Ф. Хмяльніцкай 1902г.н., Е.М. Прыходзькі, 1910 г.н.)